Серада, 21 Кастрычнік 2020 09:59

8 лістапада 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Эдуардавіча Куфко (1955), мастака станковага жывапісу і станковай графікі

Уладзіслаў Эдуардавіч Куфко нарадзіўся 8 лістапада 1955 г. у г. Брэсце ў сям’і мастака. Бацька, Эдуард Станіслававіч Куфко, быў асобай, вядомай не толькі ў Брэсце, але, і ва ўсёй Беларусі, не толькі сваёй творчасцю, але і складаным лёсам. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, трапіў у нямецкі палон, зведаў жахі нацысцкага лагера смерці, быў вызвалены Савецкай арміяй, але стаў вязнем ГУЛАГа. У 1953 г. быў вызвалены, у 1956 г. — рэабілітаваны. Перажытае Эдуард Станіслававіч адлюстроўваў у сваіх творах, у канкрэтных і сімвалічных вобразах.

 

У 1974 г. Уладзіслаў Куфко скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, яго настаўнікамі былі Юрый Выхадцаў, Альгерд Малішэўскі. У Куфко-малодшага, які з дзяцінства знаходзіўся ў сферы бацькоўскага змрочнага рэалізму, узнікла жаданне ісці ў мастацтве не паралельным з бацькам шляхам, а іншай дарогай, нават, у адрозным напрамку. Аднак рэалізаваў ён сваё памкненне не адразу. На першым этапе самастойнай творчасці яму давялося тварыць і на ніве сацрэалізму, хоць і разумеў ён яго неартадаксальна.

Уладзіслаў Эдуардавіч працуе ў галіне станковага жывапісу ў жанрах партрэта, нацюрморта, станковай графікі. Яго творчасць — асаблівая з’ява ў беларускім мастацтве. У яго працах аб’ядналіся дасягненні розных школ: класічных і авангардных, адчуваецца ўплыў мадэрну, экспрэсіянізму, сюррэалізму. Вялікую ролю адыгрывае яшчэ і яго творчая інтуіцыя. Мастак жыве ў пастаянным дыялогу з часам і з самім сабой, ён адначасова адкрыты цэламу свету і замкнуты у самім сабе.

Майстар будуе складаныя прасторавыя кампазіцыі, манументальныя па гучанні, дэкаратыўныя ў пластычным рашэнні, дзе адлюстроўваецца жыццёвая філасофія аўтара, у якой галоўнае месца займаюць пытанні імгненнага і вечнага, зямлі і неба, мінулага і сучаснасці. У карцінах Уладзіслава Эдуардавіча няма расказу пра жыццё, але ёсць быццё. Быццё свету, адарванага ад марнасці і нязначнасці. Творца выкарыстоўвае такія кампазіцыйныя прыёмы, як рытм, святло, прастора і мадэляванне святла ў цені.

Уладзіслаў Куфко — мастак з глыбіннымі кодамі трансеўрапейскай мастацкай культуры, ён стварае пачуццё сугучча яго творчасці з тым, што адбываецца сёння ў свеце. Глыбокія, незвычайныя па форме і змесце яго работы прымушаюць задумацца пра многае. Мастак спрабуе праз «сцены» зазірнуць у іншы свет, у іншае вымярэнне. Пра змест яго карцін расказаць немагчыма, іх лепш разглядаць.

Уладзіслаў Эдуардавіч прайшоў складаны шлях у сваёй творчасці: ад рэалізму да авангардна-філасофскага напрамку, да арыгінальнай стылістыкі, да уласнай прасторавай кампазіцыі. Стварыў непаўторную мастацкую прастору, сваю філасофію ў выяўленчым мастацтве.

Брэсцкі мастак вядомы далёка за межамі Брэстчыны. Удзельнік розных выстаў з 1979 г., правёў 21 персанальную выставу ў Беларусі і Еўропе. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1987 г., член Саюза польскіх мастакоў.

Сярод яго асноўных твораў: «Сцяна», «Марафон», «49 сноў», «Усмешка», «Падморгваўчая цяжарная жанчына», «Рапарт з палігона», цыкл «Дзверы», цыкл «Падарожжы» і інш. Творы знаходяцца ў Брэсцкім мастацкім музеі (філіяле абласнога краязнаўчага музея), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Дырэкцыі выстаў СМ СССР (Масква), «Калекцыі мастацтва канца ХХ стагоддзя», БХВ Петркув Трыбунальскі (Польшча), мэрыі г. Равенсбурга (Германія), у прыватных калекцыях у краінах СНД, Еўропы, Амерыкі, Японіі.

Уладзіслаў Эдуардавіч узнагароджаны сярэбраным медалём на выставе «Маладыя мастакі» (ВДНГ, Масква, 1987), заахвочвальнай прэміяй на ІV біенале малых і жывапісных формаў (Торунь, 2001), медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» Беларускага саюза мастакоў (2005). Чалавек года ў галіне выяўленчага мастацтва Беларускага фонду культуры (2020).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна,

заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

  1. Куфко Владислав Эдуардович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1 кн. 1. С. 518.
  2. Уладзіслаў Куфко// Мастакі Брэстчыны : каталог / складальнік П. А. Рабаў. Мінск, 2019. С. 52–53.
  3. Владислав Куфко // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 649.
  4. Владислав Куфко // Художники Брестчины. 50 лет : альбом-каталог / авторы-составители: Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Минск, 1997. С. 5455.
  5. Макарчук, Ю. Забытая фреска : [о найденной фреске В. Куфко в бывшем помещении кассы Аэрофлота] / Юрий Макарчук // Брестский вестник. 2017. 5 октября (№ 40). С. 2.
  6. Павлова, Л. В Бресте 30 лет спустя : Влад Куфко встретился со своей вышедшей из застенков фреской / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 5 октября (№ 41). С. 24.
  7. Соколовская, Е. «Осенний салон» в Таверни : художники Брестчины представили свое творчество во Франции : [об участии В. Куфко и Л. Ротько в выставке современного искусства] / Елена Соколовская // Заря. 2016. 11 октября. С. 4.
  8. Славін, В. Што робіць кот у акварыуме? : [аб персанальнай выставе У. Куфко] / Віктар Славін // Народная трыбуна. 2015. 13 лістапада (№ 46). С. 10.
  9. Павлова, Л. Звездное небо над головой и кот в аквариуме как предметы искусства : [о персональной выставке В. Куфко] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 12 ноября (№ 46). С. 10.
  10. Тимощук, Е. Продолжатель традиций Дали : [о персональной выставке В. Куфко] / Елена Тимощук // Брестский вестник. 2015. 12 ноября (№ 46). С. 21.
  11. Гапеева, Т. Кот в аквариуме и искусство как прыжок в бесконечность : [о персональной выставке В. Куфко] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 6 ноября (№ 45). С. 8.
  12. Цімошык, Л. Адносны кот (паводле Энштэйна) : [аб выставе У. Куфко] / Ларыса Цімошык // Звязда. 2015. 18 ліпеня. С. 5.
  13. Васілеўскі, П. «Сіні пакой» з вымярэннямі замаскіраваны пад прадметнасць : [аб жыцці і творчасці мастака У. Куфко] / Пётра Васілеўскі // Культура. 2014. 22 лістапада (№ 47). С. 8.
  14. Гапеева, Т. Человек и космос : [в Бресте выставляются работы В. Куфко] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 14 ноября (№ 46). С. 11.
  15. Славін, В. Дык хто ж у акварыуме? : [ аб выставе У. Куфко] / Віктар Славін // Народная трыбуна. 2014. 14 лістапада (№ 46). С. 11.
  16. Мощик, С. «Кот в аквариуме» Владислава Куфко / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2014. 12 ноября. С. 9.
  17. Гапеева, Т. Забор на Zabore : [в конкурсе «На Zabore» победил брестский художник В. Куфко] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 21–27 марта (№ 12). С. 8.
  18. Лучшее на Zabore : победителем назван художник Владислав Куфко // Брестский курьер. 2014. 20 марта (№ 12). С. 10.
  19. Александров, Н. Время и пространство Владислава Куфко / Николай Александров // Брестский курьер. 2010. 9 декабря (№ 50). С. 32.
  20. Рябов, П. Брестский абстракционизм за границей : [о персональной выставке В. Куфко в Польше] / П. Рябов // Вечерний Брест. 2007. 23 мая. С. 3.
  21. Бас, Н. О важном, о вечном : [о выставке В. Э. Куфко] / Надежда Бас // Заря. 2005. 26 ноября. С. 5.
  22. Микрюков, А. Что таится за стеной? : [о картине В. Куфко «Рыба»] // Брестский курьер. 2005. 24 ноября. С. 9.
  23. Полвека авангарда Владислава Куфко : [к 50-летию брестского художника] // Брестский курьер. 2005. № 45. С. 2.
  24. Беласин, Е. Вернисаж сближает города : [о выставке  В. Куфко в г. Вайнгартене (Германия)] / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2002. № 19. С. 18.
  25. Микрюков, А. The world wall Владислава Куфко : [о выставке «Анатомия стены»] / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2000. № 25. С. 14.
  26. Святополк-Мирский, Р. Время выпускать птиц : мысли после выставки : [о творчестве Владислава Куфко] / Роберт Святополк-Мирский // Заря. 1985. 5 октября.
  27. Любомудров, Н. Поэма о четвертой стихии : [о жизни и творчестве художника Владислава Куфко] / Н. Любомудров // Заря. 1980. 16 августа.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 41 разоў