Серада, 21 Кастрычнік 2020 10:11

27 верасня 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Іванаўны Ляшук (1955), журналіста, пісьменніцы, лаўрэата прэміі Беларускага саюза жанчын

Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 г. у вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. З дзяцінства цягнулася да літаратуры. Калі вучылася ў чацвёртым класе, яе верш надрукавала газета «Піянер Беларусі». У 1973 г. скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

 

Завяршыўшы навучанне ў 1978 г., Марыя Ляшук вярнулася ў Пінск і стала працаваць карэспандэнтам, а потым рэдактарам мясцовага радыё ў трыкатажным аб’яднанні «Палессе». У 1990 г. перайшла працаваць карэспандэнтам гарадской газеты «Пінскі веснік». Праз некаторы час была назначана загадчыцай аддзела пісьмаў, потым — намеснікам рэдактара, а з 1996 па 2012 г. — рэдактарам гэтага выдання. З лістапада 2012 г. працавала памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. І. Палейчука і карэспандэнтам газеты «Пінскі веснік», затым — уласным карэспандэнтам абласной газеты «Народная трыбуна».

Марыя Ляшук добра вядома на Брэстчыне як таленавіты паэт-лірык і як аўтар цудоўных «жаночых» апавяданняў. Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў часопісах «Гаспадыня», «Алеся», «Нёман», альманасе «Гоман», у рэспубліканскіх — «7 дней», «Будем здоровы!», «Рэспубліка», «Народная газета», «Літаратура і мастацтва», абласных — «Заря», «Народная трыбуна».

У маі 2007 г. выйшаў зборнік навел і вершаў М. І. Ляшук «Благословенные небом». Значную частку зборніка складаюць непрыдуманыя гісторыі — навелы, нарысы, лірычныя замалёўкі ў прозе. У цэнтры ўвагі — лёс чалавека, галоўным чынам, жанчыны. Лёсы гераінь кнігі асаблівыя, часцей падкрэслена трагічныя. На першым плане ў навелах маральна-этычныя праблемы, складаныя варункі чалавечых узаемаадносін, паводзіны чалавека, які ўцягнуты ў цяжка вырашальны маральны канфлікт. Другая частка кнігі — паэтычная, у якой аўтар развівае сваю гуманістычную пазіцыю.

Марыя Іванаўна была галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага зборніка «Піншчына літаратурная» (1999), выступіла ўкладальнікам зборнікаў паэзіі: «„Струменя“ серебряные струны» (2008), «Кружева полесских зарниц» (2011), «Созвездие любви» (2013).

Марыя Ляшук з’яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў, з кастрычніка 2006 г. — членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіць у праўленне Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ. З сакавіка 2006 г. — кіраўнік клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі», які дзейнічае пры Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц.

Лаўрэат прэміі Беларускага рэспубліканскага саюза жанчын за цыкл навел аб жаночых лёсах. Узнагароджана дыпломам і значком за лепшую журналісцкую работу у рэспубліканскім творчым конкурсе «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў, нагрудным знакам «Выдатнік друку». Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Анцімонік Кацярына Міхайлаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы М. І. Ляшук

  1. Благословенные Небом : проза, поэзия / Мария Ляшук ; [предисловие В. Локун]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2007. – 301 с.
  2. Кружева полесских зарниц : сборник стихов и прозы / литературное объединение «Струмень» ; сост. М. И. Ляшук. – Брест : Альтернатива, 2011. – 248 с.
  3. «Струменя» серебряные струны : стихи и проза : [творчество членов пинского литературного объединения «Струмень»] / сост. М. И. Ляшук. – Брест : Альтернатива, 2008. – 206 с.
  4. Лазіцкая, Г. І. Прайсці поруч : вершы, паэма, апавяданні / Галіна Лазіцкая ; [прадмова М. І. Ляшук]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. – 180 с.
  5. Корогвич, И. М. Ритмы жизни : стихи / Иван Корогвич ; [предисловие М. Ляшук]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2016. – 152 с.
  6. З любоўю да малой радзімы : [верш] / Марыя Ляшук // ЛіМ. 2020. 17 красавіка (№ 15). С. 13.
  7. Дзядулі : [верш] / Марыя Ляшук // Заря. 2019. 20 июля. С. 16.
  8. Сустрэча : [верш] / Марыя Ляшук // Полесская правда. Пинск, 2019. 29 июня. С. 10.
  9. Живи, любовь, живи! : стихотворения / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2019. № 1. С. 41.
  10. Палессе : [верш] / Марыя Ляшук // Полесская правда. Пинск, 2018. 1 сентября. С. 4.
  11. Дожджык ; Боты ; Любовь и удача ; Чаму баліць? ; «Закрываю глаза и вижу...» ; «Всё реже в зеркало смотрю...» ; Вясна чараўніца : [вершы] / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2018. № 8. С. 41.
  12. Дзверы ў мінулае : [апавяданне] / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 7 жніўня (№ 32). С. 12.
  13. Заплаканыя зоркі : [апавяданне] / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 29 мая (№ 22). С. 12.
  14. Грэшнае шчасце / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 15 мая (№ 20). С. 12.
  15. Каханне на... чацвярых / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 27 сакавіка (№ 13). С. 12.
  16. Напаўзабытыя акорды / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 6 сакавіка (№ 10). С. 12.
  17. Згублены пярсцёнак / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 23 студзеня (№ 4). С. 12.
  18. Грэхападзенне / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 16 студзеня (№ 3). С. 12.
  19. Цяпло вечнай мерзлаты / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2014. 12 верасня (№ 37). С. 12.
  20. Услед за марай / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2014. 15 жніўня (№ 33). С. 12.
  21. Грехопадение / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2014. № 6. С. 43.
  22. Блакітная кроў / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2014. 28 сакавіка (№ 13). С. 12.
  23. Зіма на дваіх ; Вішнёвая завея ; Смутак блакітных незабудак : навелы / Марыя Ляшук // Маладосць. 2013. № 10. С. 25–29.
  24. До боли, до последнего вздоха : [о своей малой родине — деревне Тобулки] / Мария Ляшук // Гаспадыня. 2009. № 3. С. 2.
  25. Золотая осень, золотая! : [стихотворение] / Мария Ляшук // Братина. 2008. № 12. С. 129.
  26. Палессе ; «Жаўтавокія рамонкі падары…» ; «Яшчэ дзянёк — і пырснуць лісцем…» ; «А ён не бачыў — йшла мая вясна…» : [вершы] / Мария Ляшук // ЛіМ. 2006. 24 сакавіка. С. 8
  27. И лечит время горестные раны : [стихи] / Мария Ляшук // Нёман. 2006. № 5. С. 111–113.
  28. «Звенящий лист кружился в вышине…» ; «И вновь холодная луна...» ; «Все не так, как хотелось…» ; «Прости, любовь, ты нас зови…» : [стихи] ; Запоздалый крик журавлей : [рассказ] / Марыя Ляшук // Гоман : усебеларускі літ.-маст. альманах. Мінск. 2006. Вып. 1. С. 10–11, 127.
  29. «Ах, лістападзе-лістапад…» ; «Бачыш — ноч сыпнула зерне…» ; «І мо таму, што кожную хвіліну…» ; «І зноў я тут, у роднай хаце…» ; Маме ; «А ён не бачыў, як ішла мая вясна...» : [вершы] / Мария Ляшук // Маладосць. 2006. № 11. С. 41–42.
  30. Непридуманные истории / Мария Ляшук // Нёман. 2007. № 8. С. 61–69 ; 2005. № 9. С. 136–143 ; 2004. № 12. С. 62–64.

 

Аб жыцці і творчасці М. І. Ляшук

  1. Ляшук Марыя Іванаўна // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 123–125.
  2. Марыя Ляшук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 491–493.
  3. Марыя Іванаўна Ляшук // Святло палескіх зорак (жаночая паэзія Піншчыны). Пінск, 2011. С. 15–16.
  4. Локун, В. И. Современная проза писателей г. Пинска : [о произведениях Ю. Солоневича, М. Ляшук, Н. Еленевского, В. Гришковца] / В. И. Локун // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в ХХІ веке. Пинск, 2006. С. 206–208.
  5. Уладзімірава, Г. «Палявая кветка на табульскiм прыволлi» : [пра творчы вечар, прысвечаны 60-годдзю М. I. Ляшук, у Пiнскай цэнтральнай раённай бiблiятэцы iмя Я. Янiшчыц] / Ганна Уладзімірава // Полесская правда. Пинск, 2015. 10 октября. С. 9.
  6. Міхалевіч, Г. З-пад залатога пяра Марыі Ляшук нараджаюцца нарысы і апавяданні, якія не пакідаюць абыякавымі шматлікіх чытачоў / Галіна Міхалевіч // Народная трыбуна. 2014. 23 мая (№ 21). С. 1.
  7. Тачкар, В. Сяброўцы : [верш, прысвечаны М. Ляшук] / Вера Тачкар // Полесская правда. Пинск, 2013. 28 сентября. С. 3.
  8. Бацькоўскі скарб годна нясуць па жыцці : [пра М. Ляшук] // Алеся. 2011. № 3. С. 48.
  9. Борисевич, В. Благословенные Небом : [о книге М. Ляшук] / Валентин Борисевич // Нёман. 2008. № 2. С. 163.
  10. Бельскі, А. Неадлучная ад традыцыі : паэзія часопіса «Маладосць» за 2006 год : [з тэксту: Марыя Ляшук] / А. Бельскі // Полымя. 2007. № 10. С. 165.
  11. Побединская, С. Истории, благословенные Небом : [презентация первой книги МЛяшук/ Светлана Побединская // Народная газета. 2007. 14 ліпеня. С. 12.
  12. Побединская, С. Истории, благословенные Небом / Светлана Побединская // Пінскі веснік. 2007. 15 чэрвеня.
  13. Кантор, Д. «Благословенные Небом» : [о книге М. Ляшук] / Дмитрий Кантор // Заря. 2007. 12 мая. С. 17.
  14. Кантор, Д. Портрет на фоне времени : [о книге М. Ляшук «Благословенные Небом»] / Дмитрий Кантор // Пінскі веснік. 2007. 13 красавіка.
  15. Прынятыя ў Саюз пісьменнікаў Беларусі : [М. Ляшук] // ЛіМ. 2006. 3 лістапада (№ 44). С. 3.
  16. Редакторчлен Союза писателей Беларуси : [М. Ляшук// Пінскі веснік. 2006. 13 кастрычніка.
  17. Побединская, С. Приз редактору : [М. Ляшук завоевала приз за лучшее освещение темы материнства] / Светлана Побединская // Пінскі веснік. 2006. 7 сакавіка.
  18. Локун, В. Предисловие к «Непридуманным историям» Марии Ляшук / Валентина Локун // Нёман. 2004. № 12. С. 62.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 49 разоў