Серада, 21 Кастрычнік 2020 10:29

28 кастрычніка 2020 г. — 95 гадоў з часу з аснавання Пінскай рымска-каталіцкай епархіі (Пінскай дыяцэзіі, Пінскага біскупства; 1925), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобл.)

Распаўсюджванне каталіцкай веры ў Беларусі больш актыўна вялося з канца ХIV ст. У сярэдзіне ХVII ст. на тэрыторыі паміж Пінскам і Янавам Палескім (Іванава) прапаведаваў член ордэна езуітаў Андрэй Баболя, які загінуў у час вайны з Расіяй ад рук казакоў 16 мая 1657 г. Святы Андрэй Баболя, які кананізіраваны ў 1938 г., з’яўляецца Апекуном Пінскай дыяцэзіі.

 

Утварэнне Пінскай дыяцэзіі адбылося ў першай палове ХХ ст. Папа Пій ХI на падставе булы «Viхdum Poloniae unitas» ад 28 кастрычніка 1925 г. рэарганізаваў адміністрацыйныя адзінкі Каталіцкага Касцёла. Змяніліся межы некаторых дыяцэзій і ўзніклі новыя, а сярод іх — Пінская.

Першым ардынарыем Пінскай дыяцэзіі стаў Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі (1870–1932). За некалькі тыдняў да заснавання дыяцэзіі ён пераехаў з Навагрудка на сталае месца жыхарства ў Пінск. Са сваёй першай прамовай да ўсіх дыяцэзіянаў біскуп Зыгмунт Лазінскі звярнуўся каля брамы касцёла езуітаў. Яго разам з супрацоўнікамі чакала нялёгкая праца па аднаўленні рэлігійнага жыцця на Палессі. У 1925 г. была ўтворана дыяцэзіяльная курыя.

З 1926 г. пачалася дзейнасць дыяцэзіяльнай друкарні і Дыяцэзіяльнага інстытута каталіцкай акцыі. 1 мая 1927 г. была створана катэдральная капітула.

Асаблівае месца ў гісторыі Пінскай дыяцэзіі займае Духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага. Яна пачала дзейнічаць 12 верасня 1925 г. у мурах былога францысканскага кляштара ў Пінску. Сярод яе выпускнікоў такія славутыя асобы, як мучанік Другой сусветнай вайны ксёндз Мечыслаў Багаткевіч, Слуга Божы ксёндз Аляксандр Зянкевіч, кардынал Казімір Свёнтак, біскуп Драгічынскі Уладзіслаў Ендрушук, прафесар Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве ксёндз прэлат Уладзіслаў Гладоўскі, святары Гжэгаж Каласоўскі, Станіслаў Лазар, Ежы Росяк, Станіслаў Рыжка і інш.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя Пінскай дыяцэзіі амаль цалкам увайшла ў склад БССР. Тая частка, што засталася ў межах Польшчы, узначальвалася Апостальскім Адміністратарам з рэзідэнцыяй у Драгічыне-над-Бугам. Функцыю адміністратараў выконвалі ксёндз інфулат Міхал Кшывіцкі (1950–1967) і ксёндз біскуп Уладзіслаў Ендрушук (1967–1991).

У самой жа Беларусі з 31 снежня 1946 і да красавіка 1989 г. Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі быў ксёндз Вацлаў Пянткоўскі. Пад яго кіраўніцтвам у в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна некаторы час функцыянавала падпольная духоўная семінарыя, у якой былі падрыхтаваны кандыдаты да святарства.

У 1989 г. біскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду ў Беларусі. А ў 2011–2012 гг. ён узначальваў Пінскую дыяцэзію як яе Апостальскі Адміністратар.

У 1991 г. адбыліся змены межаў Пінскай дыяцэзіі. Між іншым, у яе склад увайшла тэрыторыя сучаснай Гомельскай вобласці. З 1991 па 2011 г. Апостальскім Адміністратарам для Пінскай дыяцэзіі быў Казімір Свёнтак (1914–2011) спачатку як арцыбіскуп, а пасля як кардынал (1994). Ён аднавіў і пабудаваў у дыяцэзіі многія касцёлы, пры ім былі ўзноўлены многія парафіі. У 2001 г. узнавіў дзейнасць Духоўнай семінарыі ў Пінску. Запрасіў да працы ў дыяцэзіі святароў «fidei donum». Спрыяў адкрыццю ў Лагішыне Дома міласэрнасці і ў Гомелі — Дома для дзяцей-інвалідаў на 70 чалавек.

У 1999 г. дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі быў прызначаны Яго Эксцэленцыя Казімір Велікаселец. З 2012 г. ён адказвае за душпастырства ў гомельскім рэгіёне дыяцэзіі з сядзібай у Гомелі.

У 2012 г. Апостальскім Пасадам паводле рашэння Папы Бенедыкта ХVI дыяцэзіяльным біскупам Пінскім быў прызначаны Яго Эксцэленцыя Антоній Дзям’янка, які выконвае гэтыя абавязкі па сённяшні дзень.

Сёння Пінская дыяцэзія ўключае ў сябе дзве вобласці Беларусі — Гомельскую і Брэсцкую. Душпастырская праца ажыццяўляецца ў 80 парафіях, аб’яднаных у сем дэканатаў. У дыяцэзіі, апроч Духоўнай семінарыі, дзейнічае каталіцкая навучальная ўстанова для свецкіх асоб — Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах, які рыхтуе спецыялістаў у галіне тэалогіі, хрысціянскай педагогікі, псіхалогіі і сямейнага кансультавання.

Абшары Пінскай дыяцэзіі славяцца трыма цудатворнымі абразамі: Маці Божай Берасцейскай, Маці Божай Лагішынскай (Каралевы Палесся) і Маці Божай Юравіцкай. Брэсцкая і Лагішынская выявы Панны Марыі ўвенчаныя каронамі, асвячонымі Папамі. Месцамі шматлікіх пілігрымак вернікаў сталі санктуарыі Маці Божай (Каралевы Палесся) у Лагішыне і святога Андрэя Баболі ў Іванаве. У вІшкальдзь Баранавіцкага раёна знаходзіцца самы старажытны ў Беларусі касцёл, пабудаваны ў 1472 г. у гатычным стылі.

Дыяцэзія мае шырокае кола для экуменічнага супрацоўніцтва з іншымі хрысціянскімі канфесіямі і для міжрэлігійнага дыялогу.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Пинская римско-католическая епархия / И. Г. Гончарук, М. В. Цвилик // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 212.
  2. Пинская римско-католическая епархия / И. Г. Гончарук, М. В. Цвилик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 65–66.
  3. Пінская рымска-каталіцкая епархія (Пінская дыяцэзія, Пінскае біскупства) // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 531–532.
  4. Пінская рымска-каталіцкая епархія / І. Г. Ганчарук // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 247.
  5. Пінская рымска-каталіцкая епархія / Ігар Ганчарук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 500.
  6. Пинский костёл и монастырь францисканцев / В. И. Мулярчик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 69–70.
  7. Пінскі кляштар францысканцаў / А. А. Ярашэвіч // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 249.
  8. Пінскі касцёл і кляштар францысканцаў / А. А. Ярашэвіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 371.
  9. Пінскі кляштар францысканцаў / Аляксандр Ярашэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 501.
  10. Францысканскі кляштар / А. Кулагін // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 519–520.
  11. Кляштар францысканцаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 287–289.
  12. Свёнтак Казімір Янавіч / Н. У. Калач // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2015. Т. 6. С. 334–335.
  13. Свёнтак Казімір // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 209.
  14. Свёнтак Казімір / С. Ф. Адамовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 255.
  15. Свёнтак Казімір / С. Ф. Адамовіч // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 292.
  16. Свёнтак Казімір / Святлана Адамовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 258.
  17. Кардынал Казімір / І. Арлова // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 511–512.
  18. Скеп’ян, А. А. Касцёлы і кляштары / Скеп’ян А. А. // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / НАН Беларусі, Інстытут гісторыі ; А. М. Літвін [і інш.]. Мінск, 2012. С. 250–256.
  19. Фядзечка, С. А. Канфесіі ў Пінску : развіццё Пінска ў незалежнай Беларусі / Фядзечка С. А., Яленская І. Э. // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. Мінск, 2012. С. 679–680.
  20. Ільянкоў, В. Шлях і прычасце : [біскупу Пінскай дыяцэзіі Антонію Дзям’янку споўнілася 60 гадоў] / Вячаслаў Ільянкоў ; фота аўтара // Пінскі веснік. 2020. 4 студзеня (№ 1). С. 3.
  21. Орлова, И. Памяти первого кардинала : [о проведении первого Международного фестиваля органной и старинной музыки в Пинске] / Ирина Орлова ; фото Павла Куницкого // Заря. 2019. 34 июля. С. 19.
  22. Бунцевіч, Н. Вакол аргана — і музей, і фестываль : [аб Міжнародным фестывалі арганнай і старадаўняй музыкі «Маці міласэрнасці» ў Пінску] / Надзея Бунцевіч // Культура. 2019. 8 чэрвеня (№ 23). С. 3.
  23. Міжнародны фестываль арганнай і старадаўняй музыкі «Маці міласэрнасці» : [праграма фестывалю, які пройдзе ў Пінскім кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з 25 мая па 21 ліпеня] // Пінскі веснік. 2019. 24 мая. С. 12.
  24. Милевская, Н. Возрождение святыни : [о реставрации каплицы Воздвижения Святого Креста в Дубойском парке Пинского района] / Наталья Милевская ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2019. 20 апреля. С. 12.
  25. Козлович, В. Божественные звуки : [об органе кафедрального костёла Успения Девы Марии в Пинске] / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 4 января. С. 11.
  26. Мілеўская, Н. Пасвячэнне ў дыяканы [семінарыста Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі Януша Чарнаморава] / Наталля Мілеўская ; фота аўтара // Полесская правда. Пинск, 2018. 19 сентября. С. 2.
  27. Диденко, Ю. Разрушенная святыня : [65 лет со дня уничтожения костёла Святого Станислава в Пинске] / Юлия Диденко // Полесская правда. Пинск, 2018. 28 июля. С. 10.
  28. В дар Пинской семинарии : [директор НББ Роман Мотульский передал семинарии 20-томное факсимильное издание книжного наследия Франциска Скорины] / подготовила Нина Александрова // Полесская правда. Пинск, 2017. 18 ноября. С. 2.
  29. Куницкий, П. Все дороги ведут в Логишин : [в костёле Петра и Павла в Логишине прошёл фестиваль в честь иконы Матери Божией «Королевы Полесья»] / Павел Куницкий ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2017. 26 августа. С. 11.
  30. Грышкавец, В. Да каралевы Палесся : [традыцыйная пешая пілігрымка вернікаў стартавала з Пінска да лагішынскага санктуарыя Маці Божай у касцёле святых Пятра і Паўла] / Валерый Грышкавец // Заря. 2017. 20 мая. С. 6.
  31. Петроченко, А. Символ для веры : [празднование Пасхи в кафедральном соборе Пинска] / Анна Петроченко // Рэспубліка. 2017. 15 красавіка. С. 10.
  32. Наздрына, А. Пінская духоўная семінарыя адзначае 15-годдзе свайго адраджэння / Анастасія Наздрына // Варяг-пресс. Пинск, 2016. 14 октября (№ 42). С. 2.
  33. Возрождение : [в Пинске в католической Межъепархиальной духовной семинарии им. св. Фомы Аквинского состоится празднование 15-летия её возрождения] // Полесская правда. Пинск, 2016. 24 сентября. С. 2.
  34. Дзям’янка, А. Біскуп Антоні Дзям’янка: «Не бойцеся, маліцеся і будзьце міласэрнымі» : [гутарка з ксяндзом біскупам Пінскай дыяцэзіі аб сітуацыіі ў каталіцкай канфесіі] / Антоні Дзям’янка ; гутарыў Міхал Талочка // Белорусская лесная газета. 2016. 26 мая (№ 21). С. 21.
  35. Гришковец, В. 200 лет спустя : [в Пинске на ул. Янищиц построен костёл св. Бенедикта] / Валерий Гришковец ; фото Натальи Милевской // Заря. 2015. 31 октября. С. 7.
  36. Молитвенник к юбилею : [к 90-летию Пинской епархии Католической церкви впервые издан молитвенник на белорусском языке «Бог добры»] // Полесская правда. Пинск, 2015. 31 октября. С. 2.
  37. Бровач, О. Как прихожане спасали святыни от НКВД и с кого писали Пинскую Мадонну: тайны костела в Пинске / Оксана Бровач // Комсомольская правда в Белоруссии. 2015. 1218 августа. С. 8.
  38. Гарулёў, Ю. «Маці Міласэрнасці», або Ён даў мне Палессе : невядомыя фільмы кардынала Казіміра Свёнтэка / Юрый Гарулёў // Культура. 2015. 4 красавіка (№ 14). С. 1415.
  39. Великоселец, К. Епископ Казимир Великоселец: «Не одним хлебом живет человек» : [беседа с епископом-помощником Пинской епархии Римско-католической церкви] / Казимир Великоселец ; записала Олеся Железнякова // Новый вечерний Гомель. 2014. 24 декабря (№ 52). С. 3.
  40. Ільянкоў, В. Першы беларускі кардынал : 100-годдзе з дня нараджэння Казіміра Свёнтэка шырока адзначаецца ў Беларусі / Вячаслаў Ільянкоў // Народная трыбуна. 2014. 31 кастрычніка (№ 44). С. 4.
  41. Гришковец, В. Вспоминая Казимира Свёнтека / Валерий Гришковец // Заря. 2014. 23 октября. С. 7.
  42. Сергеев, И. В Пинске — новый епископ : [Папа Римский назначил в Пинске нового епископа — Антония Демьянко] / Иван Сергеев // Заря. 2012. 8 мая. С. 2.
  43. Ільянкоў, В. 70 гадоў святарства : [пра кардынала Казіміра Свёнтака] / Вячаслаў Ільянкоў // Пінскі веснік. 2009. 7 красавіка. С. 2.
  44. Ильенков, В. «Пусть свидетельство их веры не забудется» : [открыта обновлённая Пинская высшая католическая семинария] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2001. 2 лістапада.
  45. Демид, И. Второе пришествие : [12 сентября — день открытия высшей духовной семинарии имени святого Томаша Аквинского] / Инна Демид // Полесская правда. Пинск, 2001. 22 сентября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 27 разоў