Серада, 21 Кастрычнік 2020 10:33

28 лістапада 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Пятровіча Кузьміча (1950), мастака-ювеліра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Брэста

Мікалай Пятровіч Кузьміч нарадзіўся 28 лістапада 1950 г. у вёсцы Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Калі Мікалаю споўнілася 11 гадоў, бацька вырашыў перавезці сям’ю ў Расію.Наступныя 10 гадоў прайшлі ў данской станіцы. Маці даіла кароў, бацька даглядаў за жывёламі. Мікалай, закончыўшы прафтэхвучылішча па спецыяльнасці «Трактарыст-машыніст», паспеў паспрабаваць сябе ў якасці калгаснага механізатара. Сюды ж вярнуўся пасля службы на Паўночным флоце. Пасля смерці бацькі ўсёй сям’ёй, з маці і сёстрамі, вярнуўся на радзіму,у Беларусь.

 

Юнака не пакідала моцнае жаданне атрымаць прафесійную адукацыю, вывучыцца на мастака. Усюды Мікалай хадзіў з эцюднікам, нешта маляваў. Вучыўся ў народным універсітэце мастацтваў імя Н. К. Крупскай — гэта былі ў тыя гады вельмі папулярныя завочныя курсы для ўсіх жадаючых асвоіць выяўленчае і іншыя віды мастацтваў.

Спецыяльную адукацыю Мікалай Кузьміч атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава ў 1982 г.Працаваў афарміцелем у Кобрынскім доме культуры, мастаком-пастаноўшчыкам на Брэсцкім тэлебачанні, памочнікам мастака ў Брэсцкім драмтэатры. Праз некалькі гадоў, убачыўшы ювелірныя вырабы з эмаллю, «загарэўся» гэтай справай. Пачынаў сваю творчую дзейнасць Мікалай Кузьміч з невялікіх ювелірных аздабленняў з медзі, мельхіёру і бронзы. Працаваў мастаком на брэсцкім камбінаце «Мастацтва», з 1998 г. — мастаком у Мiнскай епархii.

Імя Мікалая Кузьміча зараз добра вядома ў культурным асяродку не толькі нашай краіны. Працуючы ў даволі рэдкім для беларускага выяўленчага мастацтва стылі — тэхніцы перагародчатай эмалі — і вырабляючы арыгінальныя ювелірныя ўпрыгажэнні, ён атрымаў высокае прызнанне сярод знатакоў і прыхільнікаў прыгожага мастацтва. Сусветную вядомасць мастаку прынёс адноўлены ім паводле старажытнага ўзору Крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай, які больш за 850 гадоў зяўляецца адной са святыняў беларускага народа, нягледзечы на тое, што быў страчаны ў 1941-м, на самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Работа над аднаўленнем нацыянальнай рэліквіі заняла ў М. П. Кузьміча каля пяці гадоў і, як ён сам прызнаецца, не толькі пакінула адметны след на яго жыццёвым шляху, але і прымусіла істотна перагледзець свае адносіны да многіх з’яў, грамадскіх працэсаў і нават некаторых агульначалавечых каштоўнасцей.

Пазней М. П. Кузьміч працаваў над стварэннем стаўратэкі для Крыжа. Сумесна з дактарамі Расійскай акадэміі навук А. Аляксеевым і Т. Макаравай мастак выдаў кнігу аб крыжы Ефрасінні, яго гісторыі і тэхніцы ўзнаўлення «Крыж — краса царквы» (1998). 2002 г. для М. П. Кузьміча стаў пачаткам работы над новым заказам Беларускай праваслаўнай царквы — ракай Еўфрасінні Полацкай, па памерах падобнай на невялікі каўчэг. Рака, завершаная ў 2007 г., стала аўтарскім творам мастака, які выявіў погляд чалавека ХХІ ст. на падзеі далёкай мінуўшчыны.

Мікалая Кузьміча часта называюць Лазарам Богшам XXI ст. — менавіта ён раскрыў сакрэты вядомага сярэдневяковага майстра, у дасканаласці авалодаўшы старажытна-візантыйскім мастацтвам перагародчатай эмалі. На працягу ўсёй творчай дзейнасці Мікалай Пятровіч звяртаецца да стварэння работ у тэхніцы гарачай эмалі. Творы незвычайна вобразныя і выразныя. Сярод іх — эмаль «Беларуская Атлантыда», серыі «Вежы», «Кветкавы рай», дэкаратыўныя кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата» і інш. Полацкія матывы, помнікі даўніны, твары беларускіх святых і яркія летнія асацыяцыі — тэмы невялікіх, але экспрэсіўных работ. Аўтар ажыўляе мінулае і стварае гармонію духу і майстэрства, уводзіць у традыцыйныя тэмы новыя эксперыментальныя матывы, узбагачае іх сучаснымі прачытаннямі.

Мастак працягвае актыўную творчую дзейнасць. Удзельнік і дыпламант міжнародных выстаў і конкурсаў эмальернага мастацтва ў Парыжы, Санкт-Пецярбургу, Вільнюсе, Мінску. У яго майстэрні (галерэя «Візантый» на вул. Будзённага, 25) брэстчане маюць шчаслівую магчымасць паназіраць за працай мастака-ювеліра, набыць аўтарскія творы. Працы М. П. Кузьміча знаходзяцца ў музеях Масквы, Вільнюса, Клайпеды, Германіі, ЗША, Іспаніі, у прыватных калекцыях. Шмат твораў мастака прадстаўлена ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 г. Некалькі гадоў узначальваў Брэсцкае абласное аддзяленне БСМ (2004–2010), у лістападзе 2019 г. зноў абраны старшынёй аддзялення.

Мікалай Пятровіч Кузьміч з’яўляецца заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі (2007), «Чалавекам года» (1997), «Чалавекам стагоддзя» (1997), лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (1997), прэміі«Берасцейская зорка» (1997), пераможцам першай Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017). Кавалер ордэнаў Францыска Скарыны, Святога Уладзіміра III ступені і Еўфрасінні Полацкай, Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2002), узнагароджаны медалямі князя Канстанціна Астрожскага (Польшча) і Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». У 2019 г., напярэдадні 1000-гадовага юбілею Брэста, мастак-эмальер Мікалай Кузьміч стаў ганаровым грамадзянінам горада Брэста.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кузьміч Мікалай Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 565.
  2. Кузьміч Мікалай Пятровіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 618.
  3. Кузьмич Николай Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 514.
  4. Кузьмич Николай Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] Минск, 2007. Т. 4. С. 339.
  5. Кузьміч Мікалай Пятровіч // Мастакі Брэстчыны : каталог / склад. П. А. Рабаў. Брэст, 2019. С. 48–49.
  6. Кузьміч Мікалай Пятровіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 436.
  7. Кузьміч Мікалай Пятровіч // Сучаснае беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. ХХI стагоддзе : альбом. Мінск, 2013. С. 104–105.
  8. Художник Н. П. Кузьмич, воссоздавший Крест Евфросинии Полоцкой // Современная Беларусь : энциклопедический справочник : в 3 т. Минск, 2007. Т. 3 : Культура и искусство. С. 342.
  9. Николай Кузьмич : ювелирное искусство, художественные эмали : [каталог] / Музей современного изобразительного искусства ; Белорус. союз художников ; авт.-сост. Н. Шарангович. Минск : [б. и.], 2006. 34 с. : ил.
  10. Крест — красота церкви / [Л. В. Алексеев, Т. И. Макарова, Н. П. Кузьмич и др]. Минск : Четыре четверти, 1998. 115, [3] с.
  11. Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя : біябібліяграфічны паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» ; склад.: Т. С. Філіпава, В. А. Гарбачэўская. – Брэст : Паліграфіка, 2011. – 52 с. : іл.
  12. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. КузьмічМікалай Пятровіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 92–96 : фат.
  13. 70 гадоў з дня нараджэння М. П. Кузьміча (1950) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2018. С. 141.
  14. Мацяш, Н. Прыгожая доля : [верш, прысвечаны мастаку М. П. Кузьмічу] / Ніна Мацяш // У прыгаршчах ветру : вершы, пераклады, эсэ / Ніна Мацяш. Мінск, 2009. С. 52.
  15. Кузьмич, Н. П. С любовью и профессионально / Николай Кузьмич ; [беседовала] Ирина Орлова ; фото Валерия Короля // Заря. 2020. 4 марта. С. 14.
  16. Строцкая, Г. Дело главного мастера : [о Н. П. Кузьмиче] / Галина Строцкая // Беларускі час. 2019. 612 декабря (№ 49). С. 1213.
  17. Кузьмич, Н. П. Николай Кузьмич, художник-ювелир, почетный гражданин Бреста: «Я родился на Брестчине...» / Николай Петрович Кузьмич ; записала Елена Данилова // Заря. 2019. 4 декабря. С. 13.
  18. Рубашевский, Ю. И у художников выборы... : [председателем областной организации БСХ избран Н. П. Кузьмич] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2019. 29 ноября (№ 49). С. 6.
  19. Кузьмич, Н. В моем лице наградили культуру : [интервью с почётным гражданином г. Бреста Н. П. Кузьмичём] / Николай Кузьмич ; [беседовал] Александр Седнев // Вечерний Брест. 2019. 23 августа. С. 1, 3.
  20. Кузьмич, Н. «В моем лице наградили культуру» / Николай Кузьмич ; [беседовал] Александр Седнев // Духовный вестник. 2019. № 11. С. 3.
  21. Лосич, П. Мастеру почёт : [художник-эмальер Н. П. Кузьмич стал почётным гражданином Бреста] / Павел Лосич // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 27 августа. С. 7.
  22. По заказу митрополита Павла : [по заказу митрополита Павла Н. Кузьмичу удалось восстановить ризу чудотворной иконы Красностокской Божьей Матери] // Вечерний Брест. 2019. 45 января (№ 1). С. 5.
  23. Глушко, Х. Работа просто золото : [художник-ювелир Н. Кузьмич возродил уникальную технику древневизантийской перегородчатой эмали] / Христина Глушко // Рэспубліка. 2018. 15 снежня. С. 8.
  24. Цапков, В. Крест мастерства Николая Кузьмича / Валерий Цапков ; фото Алексея Ганчука // Брестский вестник. 2018. 7 июня (№ 23). С. 12.
  25. Орлова, И. Кузьмичёва Воля : [в дПатрики Кобринского района 28 ноября 1950 г. появился на свет будущий художник Н. П. Кузьмич] / Ирина Орлова ; фото из семейного архиве Кузьмичей // Заря. 2018. 20 марта. С. 5.
  26. Хокимова, А. «Курган» до Парижа доведёт : [художник-эмальер Н. Кузьмич примет участие в выставке, посвящённой 100-летию БНР] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2018. 23 марта. С. 4.
  27. Шеламова, Т. Топ-7 культурного Олимпа: Брест :эмальер Николай Кузьмич : [художник представлял Беларусь на Международном форуме современного искусства в Париже] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2018. 12 октября. С. 5.
  28. Левчук, Г. Крест Евфросинии Полоцкой (1161 г.). 20 лет воссозданию / Геннадий Левчук // Духовный вестник. 2017. № 8. С. 2.
  29. Кузьмич, Н. «Несите свой крест со смирением…» / [Николай Кузьмич ; беседовал Геннадий Левчук] // Духовный вестник. 2017. № 8. С. 3.
  30. Ролич, О. Крест Евфросинии Полоцкой : [воссоздал Н. Кузьмич] / Ольга Ролич // Заря. 2017. 10 августа. С. 11.
  31. Хокимова, А. Брестский художник-ювелир Николай Кузьмич стал лауреатом Национальной премии / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2017. 24 мая. С. 2.
  32. Гоголь, С. Признание таланта : [Н. Кузьмич стал победителем первой Национальной премии в области изобразительного искусства] / Светлана Гоголь // Заря. 2017. 23 мая. С. 1.
  33. Кузьміч, М. Ювелір, які не літуе ланцужкі і прагне канкурэнцыі / Мікалай Кузьміч ; [гутарыў] Пётра Васілеўскі // Культура. 2016. 2 красавіка (№ 14). С. 8–9, 14.
  34. Хокимова, А. «Візантый» мастера :[Н. Кузьмич открывает авторскую галерею в историческом центре г. Бреста] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2016. 24 августа. С. 3.
  35. Кузьмич, Н. Николай Кузьмич: мастер огнем рожденного искусства / Николай Кузьмич ; беседовала Светлана Вечорко // 7 дней. 2015. 3 декабря (№ 49). С. 27.
  36. Сіняўская, А. Юбілейная «Кропка» Мікалая Кузьміча : [пра адкрыццё выставы да 65-годдзя мастака] / Алена Сіняўская ; фота Аляксандра Варабя // Брестский вестник. 2015. 3 декабря (№ 49). С. 2.
  37. Кузьміч, М. Гатовы падзяліцца досведам : [мастак разважае аб жыцці і творчай дзейнасці] / Мікалай Кузьміч ; занатаваў Пётра Васілеўскі // Культура. 2015. 7 лютага (№ 6). С. 5.
  38. Мальчевская, Е. Невыразимое и бесконечное : [о работе Н. П. Кузьмича по восстановлению Креста Евфросинии Полоцкой] / Елена Мальчевская // Нёман. 2013. № 4. С. 142–143.
  39. Кузьмич, Н. Свой крест : мастер, воссоздавший национальную святыню, мечтает о маленькой галерее в Бресте / Николай Кузьмич ; [беседовала Антонина Хокимова] // Вечерний Брест. 2013. 3 мая. С. 3.
  40. Галоўка, С. Мікалай Кузьміч: «Я быў звычайным савецкім атэістам» / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. 2011. № 10. С. 78–86.
  41. Шаранговіч, Н. Руплівец на ніве спадчыны / Наталля Шаранговіч // Роднае слова. 2010. № 10. С. 106–108.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 58 разоў Апошняя змена Серада, 11 Лістапад 2020 14:29