З 1992 г. А. М. Вабішчэвіч у Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце імя А. С. Пушкіна. Асістэнт кафедры беларусазнаўства; асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт (1999) кафедры ўсеагульнай гісторыі і гісторыі сусветнай культуры. Навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі: стан, праблемы захавання (1921–1939)». Намеснік дэкана, выконваючы абавязкі дэкана гістарычнага факультэта (2003–2004), загадчык кафедры гісторыі культуры і рэлігіі (2004–2008), з 2008 г. — загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў.
25 лістапада 2010 г. А. М. Вабішчэвіч паспяхова абараніў у БДУ доктарскую дысертацыю «Нацыянальна-культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі (1921–1939)». Доктар гістарычных навук (2011). У 2016 г. вучонаму было прысвоена званне прафесара.
Навуковыя інтарэсы: праблемы нацыянальна-культурнага развіцця Заходняй Беларусі ў 1920–1930-я гг., пытанні з гісторыі культуры Беларусі ХХ ст., розныя аспекты гістарычнага краязнаўства. Аўтар 8 манаграфій, больш за 300 прац, навуковы рэдактар і ўкладальнік зборнікаў артыкулаў, дакладаў, матэрыялаў. Уваходзіць у рэдакцыйную раду «Беларускага гістарычнага часопіса». Прымаў удзел у падрыхтоўцы гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Столінскі раён» (2003). Складальнік энцыклапедыі «Брест. Брэст. Brest. 1000» (2019).
Лаўрэат конкурсу ВАК Рэспублікі Беларусь на лепшую доктарскую дысертацыю па гуманітарных навуках (2011), прэміі імя У. А. Калесніка ў галіне сацыяльных і гуманітарынх навук БрДУ імя А. С. Пушкіна (2009). Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкайабласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
Працы А. М. Вабішчэвіча
- Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / [сост. А. Н. Вабищевич ; редколлегия: В. В. Андриевич (гл. ред.) и др.]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2019. – 455 с., [4] л. ил.
- Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 22–25 мая 2018 года / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [складальнік А. М. Мяснянкіна] ; пад агульнай рэдакцыяй А. М. Вабішчэвіча. – Брэст : [БудМедыяПраект], 2019. – 550 с., [10] л. іл., партр., факсім.
- Великая европейская война. Столетие : сборник докладов / [под общ. ред. А. Н. Вабищевича]. – Брест : БрГТУ, 2018. – 61 с.
- Гісторыя культуры Беларусі : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў гіст. фак. / А. М. Вабішчэвіч. – Брэст : БрДУ, 2016. – 194 с.
- Великая европейская война : сборник материалов IV Междунар. науч.-практ. конф., 11 дек. 2015 г. / [под общ. ред. А. Н. Вабищевича]. – Брест : БрГУ, 2016. – 88 с.
- Брестский мир : 95 лет со дня подписания : библиогр. указатель / УК «Областная библиотека им. М. Горького ; [сост.: Е. И. Жук, М. Н. Путилина ; под общ. ред. А. Н. Вабищевича]. – Брест : Брестская типография, 2013. – 52 с. – (Исторические символы Бреста).
- Польша – Беларусь (1921–1953) : сборник документов и материалов / [сост.: А. Н. Вабищевич и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2012. – 422 с., [10] л. факс.
- Нацыянальна-культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) : аўтарэферат дысертацыі ... доктара гістарычных навук : 07.00.02 / Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч. – Мінск, 2010. – 52 с.
- Нацыянальна-культурнае жыццё Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) : манаграфія / А. М. Вабішчэвіч. – Брэст : БрДУ, 2008. – 319 с.
- Юлиан Урсын Немцевич: жизнь и творчество : биобиблиографические материалы / [сост.: Т. С. Ковенько, И. А. Павлючук, Х. Байковска ; науч. консультант А. Н. Вабищевич]. – Брест : Брестская типография, 2007. – 54 с., [9] л. ил.
- Гісторыя культуры Беларусі : вучэб.-метад. дапам. / А. М. Вабішчэвіч. – Брэст : БрДУ, 1997. – 33 с.
- Культура Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) : вучэб.-метад. матэрыял для настаўнікаў гісторыі / А. М. Вабішчэвіч. – Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1996. – 30 с.
- Рэгіянальны перыядычны друк Берасцейшчыны ў 1945–1960-я гг. (на прыкладзе давыд-гарадоцкай раённай газеты) / Вабішчэвіч А. М. // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання. Брэст, 2019. С. 324–335.
- «Вечна будзеш ты малады, Брэст наш, квітнеючы горад!» : як адзначалася 950-годдзе Брэста / Аляксандр Вабішчэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2019. № 9. С. 9–16, укл.
- В тылу врага / Александр Вабищевич // Беларуская думка. 2019. № 4. С. 102–103. Рец. на кн.: Руководствуясь военным положением: спецгруппы НКГБ БССР в тылу врага. Западная Белоруссия, 1941–1944 гг. / И. В. Кез. Брест : Альтернатива, 2017. 295 с.
- Стан і перспектывы гісторыка-краязнаўчага вывучэння Брэста (да 1000-годдзя горада) / А. М. Вабішчэвіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2019. № 1. С. 5–18.
- Рубельский православный приход на Столинщине (конец XVIII – начало ХХ в.) / А. Н. Вабищевич // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2018. № 1. С. 17–27.
- Давыд-Гарадоцкая ардынацыя Радзівілаў у 1921–1939 гг. / А. М. Вабішчэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2015. № 10. С. 20–33.
- Крэпасць і горад Брэст-Літоўск у час Першай сусветнай вайны паводле сведчанняў відавочцаў / Аляксандр Вабішчэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2015. № 8. С. 5–13.
- Стан і захаванне воінскіх пахаванняў Першай сусветнай вайны ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. / Аляксандр Вабішчэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2014. № 9. С. 15–22.
- Периодическая печать и библиотечное дело в Брестской области в 1939–1941 гг. / А. Н. Вабищевич // Бібліятэчны веснік : зборнік артыкулаў. Мінск, 2013. Вып. 5. С. 104–113.
- Дзейнасць бібліятэк на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. / А. М. Вабішчэвіч // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. Мінск, 2010. Вып. 12. С. 227–238.
- Паміж паланізацыяй і асіміляцыяй: этнакультурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі ў ІІ палове 30-х гадоў / Аляксандр Вабішчэвіч // Беларуская думка. 2009. № 7. С. 66–71.
- Беларускае навуковае таварыства ў Вільні (1918–1939 гг.) / А. М. Вабішчэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. № 6. С. 35–40.
- Беларускае тэатральнае і музычнае жыццё ў Польшчы ў 20–30-я гг. ХХ ст. / А. М. Вабішчэвіч // Веснiк Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Серыя 1, Гісторыя, філасофія, паліталогія, сацыялогія. 2009. № 2. С. 56–62.
- Грамадска-культурная дзейнасць татараў у Заходняй Беларусі ў 20–30-я гг. ХХ ст. / А. М. Вабішчэвіч // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 1. 2008. № 2. С. 46–52.
- Удобное поле для военных случайностей : воссоединение западнобелорусских земель осенью 1939 года / Александр Вабищевич // Родина. 2006. № 10. С. 76–85.
- Культурна-асветніцкая дзейнасць яўрэяў-літвакоў у 20–30-я гг. ХХ ст. (на прыкладзе заходнебеларускага рэгіёна) / Аляксандр Вабішчэвіч // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2006. № 25. S. 84–101.
- Паўстанне 1863 г. у заходнебеларускіх даследаваннях 1920–30-х гг. / А. М. Вабішчэвіч // Паўстанне 1863 года і яго гістарычнае значэнне : матэрыялы міжнар. навук. канф., 10–11 кастр. 2003 г. Брэст, 2004. С. 125–128.
- Беларускія гімназіі ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі : (1920–1930 гг.) / Аляксандр Вабішчэвіч // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2002. № 18. S. 78–89.
- Праблемы нацыянальна-культурнага жыцця заходніх абласцей БССР у 1939–1941 гг. / Аляксандр Вабішчэвіч // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2000. № 13. S. 118–130.
- Нацыянальная школа: складанасці развіцця (1921–1939 гг.) / А. М. Вабішчэвіч // Назаўсёды разам : да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Мінск, 1999. C. 60–67.
Аб жыцці і дзейнасці А. М. Вабішчэвіча
- Вабищевич Александр Николаевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 368.
- Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч // Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиогр. справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 54.
- Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч // Прафесарска-выкладчыцкі склад Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945–2005 : біябібліягр. даведнік. Брэст, 2005. С. 28.
- Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 351.
- Стрелец, М. Человек с большой буквы : [к 55-летию А. Н. Вабищевича, уроженца д. Рубель Столинского района] / Михаил Стрелец // Навіны Палесся. Столін, 2020. 30 кастрычніка. С. 6.
- Вовк, Ю. Где нет людей, нет истории : [о деятельности доктора исторических наук А. Н. Вабищевича] / Юлия Вовк // Берасцейскі ўніверсітэт. Брэст, 2017. Люты (№ 1). С. 3.