Пятніца, 06 Лістапад 2020 12:57

19 красавіка 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Алены Аляксандраўны Афанасьевай (1900–1998), мастака, кніжнага ілюстратара

Алена Аляксандраўна Афанасьева нарадзілася 19 красавіка 1900 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і рускага афіцэра. Вялікая сям’я штабс-капітана Аляксандра Сямёнавіча часта пераязджала. З Брэста яго перавялі на Далёкі Усход, потым ён прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. Алена пайшла ў гімназію ў Чыце, а закончыла ў Харбіне. Малявала з ранняга дзяцінства, шмат капіравала з рэпрадукцый Левітана, Макоўскага, Клейна і інш.

 

Вясной 1918 г. Алена Афанасьева пачала працаваць у дзіцячым садзе ў Харбіне, а восенню — настаўніцай малявання ў адной са школ Уладзівастока. Адначасова наведвала заняткі па рысунку, кампазіцыі, партрэце ў студыях вядомых мастакоў Г. Камарова, М. Афанасьева, В. Баталава, бывала ў кафэ «Балаганчик», дзе кіпела творчае жыццё мясцовай багемы. У 1919 г. атрымала першую прэмію на конкурсе партрэтнага малюнка і першую прэмію на конкурсе тэатральнага касцюма, якія былі арганізаваны Літаратурна-мастацкім таварыствам Далёкага Усходу.

Упершыню ілюстрацыя Алены Афанасьевай была надрукавана ва ўладзівастоцкім часопісе «Юнь» у 1920 г., затым некалькі малюнкаў змясціла мясцовая газета. Тады ж яна намалявала партрэт аднаго з заснавальнікаў рускага футурызму Давіда Бурлюка.

Рашэннем губкама ВКП(б) Далёкаўсходняй рэспублікі восенню 1923 г. Алена Афанасьева была камандзіравана ў Маскву для паступлення ў Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні. Яна была прынята на архітэктурны факультэт, вучылася ў прафесара Д. А. Шчарбіноўскага. На другім курсе перайшла на графічны факультэт, вучылася на літаграфічным аддзяленні ў М. М. Купрэянава, П. Я. Паўлінава, Л. А. Бруні.

Адначасова для заробку працавала — выконвала партрэты, плакаты, шаржы. У 1928 г. упершыню выканала ілюстрацыі для дзіцячай кніжкі «W trawce — na murawce», якая была выдадзена на польскай мове. З гэтага часу ілюстраванне кніг для дзяцей стала яе асноўным творчым кірункам. 28 верасня 1929 г. паспяхова абараніла дыпломную працу — альбом аўталітаграфій з шасці кампазіцый па тэме «Водка».

Працавала ў выдавецтве «Детская литература», з 1931 г. — у выдавецтве «Учпедгиз». Супрацоўнічала з дзіцячымі часопісамі «Мурзилка», «Крестьянские ребята», «Дружные ребята», «Искорка», «Пионер». Ілюстравала кнігі вядучых дзяцічых пісьменнікаў — С. Маршака, А. Барто, С. Міхалкова. У 1932 г. з мужам, мастаком І. Куляшовым, аднымі з першых уступілі ў Маскоўскі абласны саюз савецкіх мастакоў.

У час Вялікай Айчыннай вайны А. А. Афанасьева працавала брыгадзірам мастакоў у эстампнай майстэрні. Па яе эскізах выконваліся партрэты герояў-лётчыкаў, з якіх друкаваліся лістоўкі. У эвакашпіталі № 290 стварыла значную колькасць партрэтаў супрацоўнікаў і раненых. У 1944 г. атрымала першую прэмію «Детгиза» за створаную ёю кніжку «Сосчитай игрушки». Многія работы мастачкі ваеннага перыяду цяпер экспануюцца ў Гістарычным музеі, Музеі Рэвалюцыі, Музеі Вялікай Айчыннай вайны на Паклоннай гары (Масква), Музеі гігіены (Санкт-Пецярбург), у музеях Калінінграда і Тулы.

У 1949 г. А. А. Афанасьева працавала на заводзе «Серп и Молот», пісала партрэты перадавікоў вытворчасці. У 1954–1968 гг. служыла мастаком на студыі «Диафильм», дзе выканала малюнкі для дыяфільмаў: «Про смелого Никиту» (1954), «В нашей квартире» (1956), «Так или так» (1956), «Глиняный слон» (1957), «Большая стирка» (1958), «Ниночка» (1959), «Исчезнувший хвостик» (1960), «Первый день» (1966), «Ясочкин садик» (1974). Кожны фільм меў ад 28 да 42 кадраў-малюнкаў.

Адначасова працавала ў маскоўскіх тэатрах над стварэннем цыкла «Портрет артистов в ролях». У 1976–1982 гг. працавала над партрэтамі акцёраў у тэатры імя У. У. Маякоўскага. У 1979 г. пісала партрэты рэжысёраў і кіраўнікоў груп у тэатральным вучылішчы М. С. Шчэпкіна пры Малым тэатры. Удзельнічала ў мастацкіх выставах, правяла некалькі сваіх персанальных у розных установах, але першая значная персанальная выстава адбылася толькі ў яе дзевяноста год (1991) — 115 работ, сваеасаблівая справаздача за жыццё ў мастацтве.

У творчасці мастачкі адлюстраваны тэмы рамантыкі авангарда, калгаснага і прамысловага будаўніцтва, вайны, дзіцячай літаратуры, гарадскіх замалёвак, тэатральнага жыцця. Адметнай рысай яе стылю стала хуткасць накіда. Так яна малявала дзяцей, людзей на пасяджэннях і сходах, артыстаў у час спектакля — хацелася «спыніць імгненне». Сімпатыя, душэўная блізкасць, любоў да людзей пранізваюць усю творчасць Алены Афанасьевай.

Малявала ў любых умовах, а яны часцей былі няўтульнымі. Давялося шмат дапамагаць родным грашыма, дзеля чаго бралася за любыя заказы. Уласны жылы пакой (5 кв. м.) атрымала толькі ў сорак пяць гадоў, а майстэрню — у шэсцьдзясят. Дачка, Марына Леанідаўна Афанасьева (1938), таксама стала мастаком кнігі, беражліва збірала архіў маці і перадала яго ў музей.

А. А. Афанасьева пражыла доўгае жыццё, поўнае працы, творчасці і мастацтва, памерла ў 1998 г., пахавана ў Маскве.

У спадчыне мастачкі больш за 3500 работ. Больш за 100 работ (у асноўным кніжная графіка) 1930–1980-х гг. захоўваюцца ў Краснаармейскай карціннай галерэі (Маскоўская вобласць). Персанальная калекцыя А. А. Афанасьевай створана ў Прыморскім дзяржаўным аб’яднаным музеі імя У. К. Арсеньева (Уладзівасток). У 2012 г. у гэтым музеі прайшла вялiкая выстава графікі мастачкі «Портрет эпохи» (155 работ). У 2013 г. 92 работы пад той жа назвай «Портрет эпохи» дэманстраваліся ў Далёкаўсходнім мастацкім музеі (Хабараўск).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкайабласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Кнігі, ілюстраваныя А. А. Афанасьевай

  1. Благинина, Е. Вот какая мама / Елена Благинина ; ил. В. Коновалова, обл. Е. Афанасьевой. – Москва : Детская литература, 1960. – 16 с. : ил. – (Мои первые книжки).
  2. Благинина, Е. Огонек : [стихи : для дошк. возраста] / Елена Благинина ; худож. Е. Афанасьева. – Москва : Детская литература, 1960. – 16 с. : ил. – (Мои первые книжки).
  3. Носов, Н. Карасик / Николай Носов ; худож. Е. Афанасьева. – Москва : Детгиз, 1960. – 12 с. : ил. – (Б-чка детского сада).
  4. Калинина, Н. Митя и Миша : рассказы о детсаде : [для дошк. возраста] / Надежда Калинина ; худож. Е. Афанасьева. – Москва : Детгиз, 1959. – 31 с. : ил. – (Мои первые книжки).
  5. Барто, А. Машенька : [стихи : для дошк. возраста] / Агния Барто ; [худож.] Е. Афанасьева. – Москва ; Ленинград : Детгиз, 1950. – [16] с. : ил.
  6. Артюхова, Н. Маринка : [для мл. возраста] / Нина Артюхова ; худож. Е. Афанасьева. – Москва ; Ленинград : Детгиз, 1948. – 32 с. : ил.
  7. Барто, А. Девочка чумазая : [стихи : для дошк. возраста] / Агния Барто ; худож. Е. Афанасьева и В. Кизевальтер. – Москва : [б. и.], 1948. – 14 с.
  8. Устинович, Н. Лесная жизнь : [рассказы для детей] / Николай Устинович ; худож. Е. Афанасьева и В. Трофимов. – Ставрополь : Ставропольская правда, 1947. – 32 с. : ил.
  9. Афанасьева, Е. А. Сосчитай игрушки : [для дошк. возраста] / Елена Афанасьева. – Москва ; Ленинград : Детгиз, 1944. – 16 с. : ил. – (Б-чка детского сада).
  10. Полякова, С. Наша собачка Жукча : [для мл. возраста] / С. Полякова ; худож. Е. Афанасьева. – Москва : Детгиз, 1942. – 12 с. : ил.
  11. Барто, А. Опасное знакомство : шк. комедия в 3-х актах / Агния Барто и Рина Зеленая ; худож. Е. Афанасьева. – Москва : Искусство, 1940. – 82 с. : ил.
  12. Михалков, С. Коньки : комедия в стихах / Сергей Михалков ; худож. Е. Афанасьева. – Москва ; Ленинград : Детиздат, 1939. – 88 с. : ил.
  13. Дмитриева, Н. Дружба : [повесть : для ст. возраста] / Н. Дмитриева ; худож. Е. Афанасьева. – Москва ; Ленинград : Детиздат, 1939. – 160 с. : ил.
  14. Забила, Н. Про всех : [стихи : для дошк. возраста] / Наталья Забила ; пер. с укр. Е. Благининой, А. Введенского ; худож. Е. Афанасьева. – Москва : Детиздат, 1939. – [24] с. : ил.
  15. Веприцкая, Л. Мой приятель Алеша : [повесть : для дошк. и мл. возраста] / Л. Веприцкая ; худож. Е. Афанасьева. – Москва ; Ленинград : Детиздат, 1939. – 88 с. : ил.
  16. Счастливое детство : сборник рассказов и стихов к ХХ-летию ВЛКСМ / худож. Е. Афанасьева [и др.]. – Москва ; Ленинград : Детиздат, 1938. – 144 с. : ил.
  17. Стихи : сборник стихов молодых авторов : [для мл. возраста] / под ред. А. Барто ; худож.: Е. Афанасьева, А. Боровская, Л. Елисеевнина. – Москва ; Ленинград : Детиздат, 1938. – 48 с., 4 вкл. л. ил.
  18. ХХ лет ВЛКСМ : читателям журнала «Дружные ребята» / худож.: Е. Афанасьева, Н. Машкова, Н. Лаков. – Москва : Молодая гвардия, 1938. – 16 с. : ил. – (Приложение к журналу «Дружные ребята» ; 1938 ; № 10).
  19. Чалова, О. Кто что может? : [для дошк. возраста] / О. Чалова ; худож. Е. Афанасьева. – Москва : Крестьянская газета, 1932. – [12] с. : ил.
  20. Колычев, О. Дети Советов : стихи / Осип Колычев ; худож. Е. Афанасьева и И. Кулешов. – Москва : Огиз : Молодая гвардия, 1931. – 16 с. : ил.
  21. Замчалов, Г. Талант : [для детей сред. возраста] / Г. Замчалов ; худож. Е. Афанасьева. – Москва ; Ленинград : Огиз : Молодая гвардия, 1931. – 16 с. : ил.
  22. Вейсман, Р. Право на орден / Р. Вейсман ; худож. Е. Афанасьева. – Москва ; Ленинград : Огиз : Молодая гвардия, 1931. – 30 с. : ил. – (Ударные книжки).
  23. Как делается эта книга / худож. Е. Афанасьева. – Москва : Крестьянская газета, 1930. – [16] с. : цв. ил. – (Б-чка журнала «Дружные ребята»).
  24. W trawce — na murawce /O. Gurjan ; [худож. Е. Афанасьева]. – Moskwa : Centralne wyd-wo ludow ZSRR, 1928. – [12] с. : цв. ил.

 

Аб жыцці і творчасці А. А. Афанасьевай

  1. Портрет эпохи. Елена Афанасьева (1900–1998) : каталог выставки / авт. текста Ю. Волкогонов. – Владивосток : Изд-во ЛИТ, 2012.
  2. Афанасьева Елена Александровна. Графика : выставка произведений : каталог / [сост. М. Л. Афанасьева, О. В. Чебаненко ; авт. вступ. ст. И. М. Егоров]. – Москва : Советский художник, 1991. – [32] с. : ил.
  3. Имена и времена [Изоматериал] : часть вторая / автор идеи Николай Александров ; дизайн Дмитрия Гронского. [Брест] : Брестская типография, [2015?].  1 обложка (50 отдельных л.).
  4. Кандыба, В. И. История становления и развития художественной жизни Дальнего Востока (1858–1938 гг.) / В. И. Кандыба. – Владивосток : Изд-во Дальневосточного университета, 1985. – 176 с.
  5. Глазов, В. Сказочный мир детям дарили уроженки Брест-Литовска Клавдия Калина и Елена Афанасьева / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2013. 7 марта (№ 10). С. 20.
  6. Волкогонов, Ю. Портрет эпохи : [о выставке графики Елены Афанасьевой во Владивостоке] / Юрий Волкогонов // Мир музея. 2012. № 4. С. 4044 : ил.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 742 разоў