Панядзелак, 09 Лістапад 2020 10:02

24 лістапада 2020 г. — 290-гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Суворава (1730–1800), ваеннага дзеяча, палкаводца

У 1792–1794 гг. Аляксандр Васільевіч Сувораў камандаваў рускімі войскамі ва Украіне. У час падаўлення польскага паўстання 1794 г. разбіў пад Крупчыцамі (цяпер у Жабінкаўскім раёне) і пад Брэстам корпус генерала Ю. Серакоўскага. 4 лістапада штурмам авалодаў прадмесцем Варшавы — Прагай, 9 лістапада Варшава капітулявала.

 

18 жніўня 1795 г. Кацярына II накіравала сенату ўказ, у якім гаварылася: «В воздаяние знаменитых заслуг нашего генерал-фельдмаршала графа Александра Суворова-Рымникского всемилостивейше пожаловали мы ему в вечное и потомственное владение... Ключ Кобринский с прочими ключами, фольварками и селениями...».

Яшчэ ў 1766 г. г. Кобрын страціў гарадское самакіраванне і пад назвай «Кобрынскі Ключ» быў уключаны ў склад каралеўскіх сталовых маёнткаў Брэсцкай эканоміі. Па ўказе літоўскага падскарбія А. Тызенгаўза ў 1768 г. у адной вярсце на захад ад цэнтра горада была закладзена сядзіба «Губерня».

У межах самога Кобрына палкаводцу дасталася тэрыторыя з рэшткамі Верхняга і Ніжняга замкаў і маёнтак «Губерня» з паркам. Дасланы ім павераны прадстаўнік палкоўнік Карэцкі паведаміў, што замак так састарэў, што жыць у ім немагчыма. А. В. Сувораў звярнуўся з лістом у Пецярбург, наракаючы на такі падарунак. Адтуль загадалі знайсці фельдмаршалу прыстойнае жыллё.

У канцы Губернянскай вуліцы пуставаў дом небагатага шляхціча, які пакінуў гэтыя месцы. У тым невялікім доме, вяртаючыся ў канцы 1795 г. з Варшавы, і спыніўся ў першы раз новы ўладальнік Кобрынскага Ключа. Зрэшты, ваенная служба дазваляла Аляксандру Васільевічу бываць у Кобрыне толькі эпізадычна і на вельмі кароткі час.

Новы імператар Павел I не любіў А. В. Суворава за вальнадумства і крытыку планаў манарха па пераўладкаванні арміі на прускі манер. Пазбаўлены права насіць мундзір, Аляксандр Васільевіч адправіўся пачаць мірнае жыццё ў сваім кобрынскім маёнтку. Сюды ён прыехаў у сакавіку 1797 г. з намерам асабіста заняцца ўладкаваннем гаспадаркі з дапамогай армейскіх сяброў.

«Губерня» яму спадабалася. За старым панскім домам была сажалка, у якой адстаўны фельдмаршал, нягледзячы на сёмы дзясятак гадоў, купаўся ўжо ў красавіку, здзіўляючы кобрынскіх абывацеляў. Недалёка ад дома ўзвышалася старадаўняя Петра-Паўлаўская царква, якую амаль штодня палкаводзец наведваў, спяваў на клірасе ў хоры. Валодаў магутным «камандзірскім» басам, што набыло яму павагу пеўчых і вернікаў.

Аб’язджаючы падараваныя вёскі, новы ўладальнік знаёміўся са станам гаспадарчых спраў, з бытам і жыццём мясцовых сялян, з іх нязвыклай гаворкай. Стары граф ахвотна ўступаў у размову з усімі, хто наведваў яго, каго сустракаў па шляху. Заставаўся верны сваім салдацкім звычкам: харчаваўся простай ежай, спаў каля расчыненага акна на жорсткім ложку.

Аднак, як ні спрабаваў палкаводзец змірыцца са сваёй новай, нязвычнай для яго роляй «мірнага аратага», давалася яму гэта цяжка. Вельмі моцным аказалася душэўнае ўзрушэнне, выкліканае раптоўным адрывам ад любімай справы, якой было аддадзена ўсё жыццё. Часта мясцовыя жыхары назіралі, як у глыбокай задумлівасці хадзіў ён у адзіноце або доўга сядзеў на вялікім камяні ля абочыны дарогі пры ўездзе на сядзібу.

Мяркуючы па ўсім, новы ўладальнік маёнтка збіраўся застацца ў Кобрыне надоўга. Аднак гэтым планам не наканавана было спраўдзіцца. Імператара насцярожыла знаходжанне славутага палкаводца ў небяспечнай блізкасці ад заходняй мяжы. У канцы красавіка па загадзе Паўла I А. В. Сувораў быў спешна выкліканы з Кобрына ў яго наўгародскія ўладанні, далей ад мяжы. Неўзабаве палкаводзец быў прызваны на баявую службу. Па дарозе ў Італію ў пачатку 1799 г. А. В. Сувораў зноў заехаў у Кобрын.

Апошняе знаходжанне генералісімуса ў маёнтку «Кобрынскі ключ» адносіцца да лютага-сакавіка 1800 г., калі зусім хворы сямідзесяцігадовы палкаводзец па дарозе ў Пецярбург вымушаны быў затрымацца ў Кобрыне. У стане яго здароўя адбылося рэзкае пагаршэнне. У канцы сакавіка Аляксандр Васільевіч назаўсёды развітаўся з Кобрынам і выехаў у Пецярбург. 18 мая 1800 г. сэрца вялікага рускага палкаводца перастала біцца.

Наследнікі распрадалі ўсе вёскі, у т. л. і «Губерню». З таго часу гарадскі дом палкаводца не раз змяняў гаспадароў. У сярэдзіне XIX ст. вуліцу, на якой стаяў дом, перейменавалі з Губернянскай у Сувораўскую. Такую назву яна насіла да пачатку
1920-х гг., калі польскія ўлады па зразумелых прычынах змянілі на «Траўгута».

У апошнія месяцы нямецка-фашысцкай акупацыі гітлераўскія салдаты ператварылі гістарычны дом у стайню. Пасля вайны вуліца зноў стала насіць імя Суворава, а дом быў ачышчаны, адрамантаваны і абвешчаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. 1 мая 1948 г. у ім адкрыўся музей, які на піку папулярнасці наведвалі больш за 100 тысяч турыстаў у год.

Імем А. В. Суворава ў Кобрыне названы ваенна-гістарычны музей, галоўнае месца ў экспазіцыі якога займае мемарыяльны дом, старадаўні парк. Тры помнікі А. В. Сувораву: скульптура ў поўны рост і два бюсты. Народная назва Петра-Паўлаўскага храма — Сувораўская царква. У горадзе ёсць гатэль «Сувораў», а ў асартыменце хлебазавода фігуруе хлеб «Сувораўскі». Клапатліва ахоўваюцца ў Кобрынскім раёне «сувораўскія дубы». І цяпер не згасае цікавасць да жыцця і дзейнасці А. В. Суворава, што гаворыць пра маштаб асобы гэтага вялікага чалавека.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Сувораў Аляксандр Васілевіч / Н. М. Пліско // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 243–244.
  2. Пліско, Н. М. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава = Кобринский военно-исторический музей имени А. В. Суворова : даведнік / Н. М. Пліско. – Мінск : Полымя, 1990. – 93 с. : іл.
  3. Экспозиция «Суворовский дом» : краткий путеводитель / [текст Н. М. Плиско, Е. В. Бабенко ; фото: И. А. Белозер]. – Брест : Брествестпресс, 2009. – 27 с. : фот.
  4. Бензярук, А. Р. Паход Суворава на Берасцейшчыну / А. Р. Бензярук // Крупчыцы. 1794 год : падзеі і памяць роднай гісторыі / А. Р. Бензярук. Брэст, 2007. С. 48–51.
  5. Курков, И. Н. Судьба полководца / И. Н. Курков // Брестчина: люди, события, легенды / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 93–94.
  6. Мартынаў, А. А. В. Сувораў у Кобрыне / А. Мартынаў // Брэст : літаратурна-мастацкі альманах. Брэст, 1958. С. 176–183.
  7. Суворовские места на Кобринщине // По земле кобринской. Туристические маршруты : справочное издание. Барановичи, 2004. С. 13 : фот.
  8. Помнікі Сувораву А. В. // Захавальнікі гісторыі роднага краю : турыстычна-бібліяграфічны даведнік / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2016. С. 149–151.
  9. Візітная картка горада : бібліяграфічны паказальнік да 70-годдзя з часу заснавання Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : [б. в.], 2016. – 28 с.
  10. Митюков, А. Здесь был Суворов : [в Кобрине старинный дуб получил имя и памятный знак] / Александр Митюков // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 23 июля. С. IVV (приложение: Союз. Беларусь – Россия ; № 27).
  11. Скобла, М. «Генералісімус Сувораў меў дужа ваяўнічы нораў…» / Міхась Скобла // Народная воля. 2019. 21 чэрвеня. С. 3.
  12. Часовитина, Н. Кобринский Ключ графа Суворова / Наталья Часовитина // Сельская газета. 2018. 24 ноября. С. 16, 18 (приложение: Усадьба ; № 10) : фот.
  13. Бабенко, Е. Имя в истории : [о масштабе личности А. В. Суворова] / Елена Бабенко // Кобрин-информ. 2016. 14 января. С. 5.
  14. Литвинович, Е. Не знающий прошлого не имеет будущего : [о роли А. В. Суворова в истории Беларуси] / Евгений Литвинович // Заря. 2016. 22 сентября. С. 17.
  15. Павловский, Б. Генералиссимус Суворов: герой или антигерой? : [о А. В. Суворове и его связи с Брестчиной] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2016. 22 июля. С. 8.
  16. Кладченко, Н. Реальная роль великого российского полководца А. В. Суворова в истории белорусской государственности / Нина Кладченко // Кобрин-информ. 2016. 2 июня. С. 5.
  17. Кирьянов, А. Царский генералиссимус в Кобрине / Артём Кирьянов // Советская Белоруссия. 2016. 3 июня. С. 12 (приложение: Союзное вече).
  18. Белов, Д. Имя в истории: Александр Васильевич Суворов : [в Кобрине прошла междунар. конференция] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2015. 2 снежня. С. 2.
  19. Бабенко, Е. В. А. В. Суворов — взгляд через столетия / Е. В. Бабенко // Кобрин-информ. 2011. 10 марта. C. 30.
  20. Елизарова, Ж. Здесь звучат голоса из прошлого : [история суворовского дома в г. Кобрине] / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2011. 14 июля. C. 6.
  21. Подлесный, Е. Суворов: палач или спаситель? / Евгений Подлесный // Беларуская думка. 2010. № 12. C. 8286.
  22. Бабенко, Е. В. Историческое пророчество / Е. В. Бабенко // Кобрин-информ. 2010. 25 ноября. C. 30.
  23. Чирун, А. Л. А. В. Суворов. Взгляд через столетия : [о конференции к 280-летию со дня рождения] / А. Л. Чирун // Кобрин-информ. 2010. 25 ноября. С. 30.
  24. Бялоў, Д. У кантэксце гістарычных перамен / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2010. 20 лістапада. C. 4.
  25. Веремеенко, С. Памятники Суворову в Кобрине / Светлана Веремеенко // Кобрин-информ. 2010. 14 октября. C. 6.
  26. Гигин, В. Суворов и Костюшко: забытые факты из истории восстания 1794 г. / В. Гигин // Беларуская думка. 2009. № 10. С. 8695.
  27. Бабенко, Е. В. Суворовская «Наука побеждать», или Несколько слов о практическом применении этой весьма древней науки / Е. В. Бабенко // Кобрин-информ. 2008. 20 ноября. C. 18.
  28. Бабенко, Е. Елена Бабенко: «Дурной славы не оставил» / Елена Бабенко ; [беседовал] Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2007. 12 мая. C. 2.
  29. Бабенко, Е. В. Историческое мифотворчество : [полемика вокруг имени А. В. Суворова в связи со строящимся в Кобрине храмом-памятником] / Е. В. Бабенко // Духовный вестник. 2007. Июнь (№ 6). C. 67.
  30. Сергеев, Н. По указке Вашингтона, или Кто и зачем клевещет на Суворова / Николай Сергеев // Кобрин-информ. 2007. 29 марта. C. 15.
  31. Бабенко, Е. В. Полководец, который никогда не проигрывал / Е. В. Бабенко // Кобрин-информ. 2006. 1 декабря. С. 4.
  32. Капачова, А. Дом, дзе жыве памяць пра палкаводца / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2006. 30 верасня. С. 12.
  33. Шевченко, А. Фельдмаршал Александр Суворов в Кобрине / Алла Шевченко // Кобрин-информ. 2006. 6 июля.
  34. Магдысюк, С. Кобринские юбилеи русского фельдмаршала / Сергей Магдысюк // Заря. 2005. 6 декабря.
  35. Пянко, А. Личность в истории : [о торжестве к 275-летию со дня рождения А. В. Суворова] / Алексей Пянко // Кобрынскі веснік. 2005. 30 лiстапада.
  36. Фридлендер, Н. Взгляд через столетия… : к 275-летию со дня рождения А. В. Суворова / Наталья Фридлендер // Кобрин-информ. 2005. 24 ноября. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 72 разоў Апошняя змена Аўторак, 17 Лістапад 2020 11:28