Аўторак, 24 Лістапад 2020 16:30

28 лістапада 2020 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Блока (1880–1921), рускага паэта

Аднаго з пачынальнікаў савецкай паэзіі Аляксандра Блока, жыхара Санкт-Пецярбурга, жыццёвыя і творчыя шляхі звязвалі з Беларуссю. Паэт неаднаразова праязджаў праз Мінск і Брэст-Літоўск, кіруючыся ў Варшаву, дзе жыў і спачыў яго бацька, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.

 

У час Першай сусветнай вайны А. А. Блок праходзіў ваенную службу табельшчыкам 13-й інжынерна-будаўнічай дружыны Саюза земстваў і гарадоў. З пачатку жніўня 1916 да сярэдзіны сакавіка 1917 г. знаходзіўся на Беларускім Палессі — у вёсках Лапаціна, Парахонск, Калбы, Вулька, Новы Двор, Пагост-Загародскі Пінскага павета. Са сваёй камандай размясціўся ў Парахонску, жыў у маёнтку князя Друцкага-Любярэцкага. Пінск знаходзіўся ў руках немцаў, а на правабярэжжы Піны стаялі рускія войскі.

Па службе А. А. Блоку неаднойчы даводзілася бываць на станцыі Відзібор (цяпер у Столінскім раёне), дзе знаходзіліся ўсе неабходныя для сапёрнай работы матэрыялы і інструменты.

Краязнаўцы лічаць, што А. А. Блок наведваў і Давыд-Гарадок (цяпер Столінскі раён). Паэта-сімваліста і філосафа не магла не зацікавіць сама назва мястэчка — Давыд-Гарадок. Цераз горад і па рацэ Гарынь рухаліся рускія войскі і абозы, у горадзе месціўся часовы шпіталь. Жыхары Давыд-Гарадка як маглі дапамагалі воінам, праводзілі для іх музычныя вечарыны. На адной з такіх вечарын, магчыма, пабываў Аляксандр Блок.

У сваіх палескіх малюнках А. А. Блок адлюстроўваў навакольны свет. Зберагліся фотаздымкі і партрэты паэта на Палессі. З фронту пісаў лісты маці і жонцы. У адным з лістоў жонцы напісаў: «С поля виден Пинск, подобный граду Китежу, приподнятый туманом; белый собор, красный костёл, а посередине — меньше — семинария. Болот много». На фронце муза не наведала паэта. Для яго франтавыя будні былі неспрыяльнымі для творчасці, настрой не адпавядаў паэтычнаму натхненню.

16 студзеня 1917 г. у Парахонску сустракаўся з блізкім сябрам — пісьменнікам Аляксеем Талстым, які служыў у складзе групы інспектараў інжынерна-будаўнічай дружыны. У сакавіку 1917 г. А. А. Блок з Відзібора праз Лунінец выехаў у Петраград і на фронт больш не вярнуўся. У Лунінцы імем паэта названа вуліца, на будынку краязнаўчага музея ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

У Лапаціне Пінскага раёна 2 лістапада 1980 г. быў адкрыты літаратурны музей Аляксандра Блока — першы ў Савецкім Саюзе музей паэта. Ініцыятарамі стварэння музея былі блокавед Георгій Зіноўевіч Блюмін, Дзям’ян Рыгоравіч Лемяшэўскі, Эдуард Іванавіч Яленскі, Фёдар Фёдаравіч Жураўскі. Музей, у якім сабраны каля 2000 экспанатаў і якому ў 1991 г. прысвоена званне «народны», наведваюць тысячы турыстаў. З 1992 г. праводзяцца раённыя святы Блокаўскай паэзіі.

Аляксандра Блока і Янку Купалу родніць глыбокая філасафічнасць мыслення, іх самавызначэнне ў поглядах на рэчаіснасць і ўзбагачэнне ёю рамантычнага светаўспрымання, роздум пра лёс Радзімы, вера ў будучыню, народ. На беларускую мову творы А. А. Блока перакладалі С. Дзяргай, М. Дукса, С. Законнікаў, М. Калачынскі, Р. Лынькоў, Я. Сіпакоў, М. Федзюковіч, С. Грахоўскі і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Блок Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 194.
  2. Блок Александр Александрович / Т. Ф. Рослик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 110.
  3. Блок Аляксандр Аляксандравіч / Ф. І. Куляшоў, Г. Я. Адамовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 455–456.
  4. Блок Александр Александрович // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 73.
  5. Блок Аляксандр Аляксандравіч / Ф. І. Куляшоў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 358–359.
  6. Блок, А. А. Выбраныя вершы і паэмы / Аляксандр Блок ; пераклад С. Грахоўскага ; [укладальнік П. І. Ткачоў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 174 с.
  7. Калінковіч, М. Палескія дні Аляксандра Блока / Мікола Калінковіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 111 с., [6] л. іл.
  8. Кірыковіч, А. С. Блок і Піншчына / А. С. Кірыковіч. Пісьмо Аляксандра Блока маці з вёскі Калбы ад 21 жніўня 1916 г. З успамінаў рускага пісьменніка А. М. Талстога аб сустрэчы з А. Блокам у вёсцы Парахонск. «Мілы, слаўны табельшчык Глінка...» / М. Калінковіч // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 134–141.
  9. Шэлехаў, М. У. Давыд-Гарадок. Час і людзі / М. У. Шэлехаў. – Брэст : Брэсцкае ўпраўленне па друку, 2000. – 304 с., [8] л. іл. – Са зместу: Аляксандр Блок.
    С. 275–276.
  10. Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і уклад. А. Крэйдзіч. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – 568 с. – Са зместу: Аляксандр Блок. С. 449–451.
  11. Курков, И. Н. Окопная правда Блока / И. Н. Курков // Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 168–172.
  12. День добрый, Александр Блок! // Пинск : путеводитель по столице Полесья : (информационно-рекламный справочник). Пинск, 1993. С. 104–106.
  13. Мемориальная доска Блоку Александру Александровичу : [г. Лунинец] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 268.
  14. Мемориальная доска Блоку Александру Александровичу : [д. Лопатино] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 350.
  15. Место жизни Блока Александра Александровича : [д. Парохонск] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 344.
  16. Место жизни Блока Александра Александровича : [д. Погост-Загородский] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 345.
  17. Борисенок, Ю. Белорусские тропинки Александра Блока / Юрий Борисенок // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 19 ноября. С. 7 (приложение: Союз. Беларусь – Россия ; № 43).
  18. Гришковец, В. Под сенью могучего дуба... : [об А. Блоке на Полесье и Лопатинской библиотеке-музее А. Блока Пинского района] / Валерий Гришковец // Заря. 2020. 18 ноября. С. 8.
  19. Гришковец, В. Полесье, Блок, Лопатино, дружина... / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 5 декабря. С. 5.
  20. Ляшук, М. Пясняр дабра / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 4 снежня (№ 49). С. 12.
  21. Владимирова, А. Полесские дороги Александра Блока : [на базе Лопатинского СДК состоялся районный праздник поэзии, посвящённый 135-летию со дня рождения А. Блока и 35-летию основания музея его имени] / Анна Владимирова // Полесская правда. Пинск, 2015. 2 декабря.
  22. Ребковец, О. Блоковские чтения на Полесье / Ольга Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2010. 11 декабря. С. 8.
  23. Гришковец, В. Полесье помнит певца России / Валерий Гришковец // Заря. 2010. 7 декабря. С. 10.
  24. Гришковец, В. Семь полесских месяцев «Серебряного века» / Валерий Гришковец // Заря. 2010. 4 сентября. С. 11.
  25. Гринкевич, Т. Город Блока и Калинковича : [о книге Николая Калинковича «Полесские дни Александра Блока»] / Т. Гринкевич // Советская Белоруссия. 2010. 27 мая. С. 5.
  26. Суркова, Л. Проникнуться духом их времени : [о проведении конференции «Русские писатели на Брестчине» с посещением деревень Достоево и Лопатино] / Л. Суркова // Брестский вестник. 2009. 12 ноября. С. 10.
  27. Антошук, А. От избы-читальни до музея : [о Лопатинской библиотеке-музее А. Блока] / Алёна Антошук // Полесская правда. Пинск, 2009. 19 августа. С. 3.
  28. Строцкая, Г. Осколки «бесстрашной искренности» : мало кто знает, что по улицам Лунинца в 1916–1917 года гулял Александр Блок / Галина Строцкая // Беларускi час. 2009. 10 июля. С. 19.
  29. Базар, Н. В библиотеку-музей Блока / Наталья Базар // Навiны Палесся. Столiн, 2008. 23 снежня. С. 3.
  30. Михальчук, Н. Белорусские дороги Александра Блока / Н. Михальчук // Рэспублiка. 2008. 23 жнiўня. С. 10.
  31. Канапацкая, Т. Зачараванне прыгажосцю жыцця : [пра дзень памяцi паэта А. Блока i пра пiсьменнiка i краязнаўца М. Калiнковiча] / Таццяна Канапацкая // Лунiнецкiя навiны. 2006. 11 жнiўня. С. 9.
  32. Карлюкевiч, А. Аляксандр Блок: «...Пінск, накшталт горада Кіцежа...» / Алесь Карлюкевiч // Народная трыбуна. 2005. 12 лістапада.
  33. Василевский, Н. Прекрасная дама посетила Парохонск : [о 24-м районном празднике поэзии А. Блока в Парохонском СДК] / Николай Василевский // Полесская правда. Пинск, 2004. 4 августа.
  34. Еленевский, Н. «...И весь мой мир волнующий и странный» : [о ХХIII празднике Блоковской поэзии и вторых Гумилёвских чтениях в Логишине] / Николай Еленевский // Полесская правда. Пинск, 2003. 6 августа.
  35. Еленевский, Н. Блоковской поэзии строка... / Николай Еленевский // Полесская правда. Пинск, 2002. 7 августа.
  36. Крейдич, А. В Новый Двор, к Блоку : [о празднике Блоковской поэзии в д. Новый Двор] / Анатолий Крейдич // Заря. 2001. 28 августа. С. 4.
  37. Гришковец, В. Как год, как два, как сотню лет назад... : [о празднике Блоковской поэзии в д. Новый Двор] / Валерий Гришковец // Полесская правда. Пинск, 2001. 15 августа.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 645 разоў