Аўторак, 24 Лістапад 2020 16:38

8 снежня 2020 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Навумчыка (1970), настаўніка-метадыста, журналіста, публіцыста

Мікалай Іванавіч Навумчык нарадзіўся 8 снежня 1970 г. у вёсцы Зарэчка Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У школе любіў літаратуру, з цікавасцю пісаў сачыненні, двойчы стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу сачыненняў «Самы цікавы дзень лета». З пятага класа супрацоўнічаў з раёнкай «Запаветы Леніна», дасылаў допісы ў газету «Піянер Беларусі».

 

Закончыў з адзнакай Пінскае педагагічнае вучылішча імя А. С. Пушкіна. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі Мікалай Навумчык таксама з адзнакай закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Студэнтам паказваў свае гумарэскі літаратуразнаўцу Уладзіміру Андрэевічу Калесніку. Пахвала прафесара акрыліла Міколу Навумчыка, ён актыўна стаў выходзіць у друк, прыняў удзел у семінары маладых літаратараў у Доме творчасці «Іслач» (1993), падрыхтаваў зборнік гумарэсак «Першая спроба».

Малады спецыяліст Мікалай Навумчык атрымаў накіраванне ў аспірантуру і адначасова прапанову застацца працаваць асістэнтам на кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі. Аднак выбраў школу, выкладае ва ўстановах адукацыі Маларыты родную мову і літаратуру.

Мікалай Іванавіч — першы ў раёне настаўнік-метадыст (2013), вядзе вялікую педагагічную і грамадскую дзейнасць. З’яўляецца намеснікам дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі, членам Савета асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў «Імкненне», рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Ветразь», рэдкалегіі часопіса «Беларуская мова і літаратура». Лектар-практык Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Загадвае грамадскім краязнаўчым музеем «Спадчына».

Настаўнік назапасіў вялікі вопыт павышэння якасці філалагічнай адукацыі вучняў праз выкананне рознаўзроўневых і іншых тэстаў пры вывучэнні найбольш важных тэм і раздзелаў школьнага курса беларускай мовы і літаратуры. Аўтар тэставых заданняў па беларускай літаратуры для 5–11-х класаў, 193 публікацый у навукова-метадычных часопісах «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Народная асвета», суаўтар дапаможнікаў для настаўнікаў. Актыўна супрацоўнічае з раённай газетай «Голас часу», рэспублiканскiмi выданнямі «Культура» і «Настаўніцкая газета», часопісам «Роднае слова».

Мікалай Навумчык з’яўляўся стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў (1996). Узнагароджаны Падзякай Брэсцкага аблвыканкама (2000), Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (2005), Ганаровымi граматамі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» (2005, 2010, 2016), Падзякай Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі (2009), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016). У кастрычніку 2018 г. узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі».

Мікалай Іванавіч прымае ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах метадычных праектаў і распрацовак. Узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені па выніках конкурсу на лепшую метадычную распрацоўку ўрока па беларускай мове, які праводзіўся часопісам «Беларуская мова і літаратура» (2005), дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка па беларускай літаратуры» конкурсу, які праводзіў часопіс «Беларуская мова і літаратура» (2011), дыпломам ІІ ступені рэспубліканскага конкурсу метадычных праектаў і метадычных распрацовак «Дапаможам ідэям працаваць» (2017), які праводзіла Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. На раённым этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года – 2001» заняў ІІ месца.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

Метадычныя працы М. І. Навумчыка

  1. Несколько дней на Малоритчине : информационное издание / Н. И. Наумчик. – Минск : ТМ Арго-Графикс, 2014.– 49 с.
  2. Намітка (плат) Маларытчыны / Мікалай Навумчык. – Маларыта : Маларыцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, 2012. – 22 с.
  3. Інавацыйны пошук і творчасць настаўніка-філолага Навумчыка Мікалая Іванавіча. Сучасны змест і тэхналогіі навучання : з вопыту работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры М. І. Навумчыка / М. І. Навумчык. – Брэст : БрДІПКіПКРіСА, 2006. – 96 с. – (Майстар-клас).
  4. Міхайлаў, П. А. Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове : 5–6 кл. : дапам. для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. Адукацыі / П. А. Міхайлаў, М. І. Навумчык, С. І. Фацеева. – 3-е выд. – Мінск : Аверсэв, 2005. – 112 с.
  5. Міхайлаў, П. А. Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове : 7-мы кл. : дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі / П. А. Міхайлаў, М. І. Навумчык, С. І. Фацеева. – Мінск : Аверсэв, 2005. – 96 с.
  6. Міхайлаў, П. А. Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове : 4–5 кл. : дапам. [для сярэд. 12-гадовых агульнаадукац. устаноў з бел. i рус. мовамі навучання] / П. А. Міхайлаў, М. І. Навумчык, С. І. Фацеева. – Мінск : Аверсэв, 2003. – 112 с.
  7. Тэставы кантроль пры вывучэнні паэмы «Энеіда навыварат» ; Тэставы кантроль пры вывучэнні паэмы «Тарас на Парнасе» / М. І. Навумчык // Урокі творчасці : зборнік з вопыту работы настаўнікаў Брэстчыны. Брэст, 2010. Вып. 2. С. 44–63.
  8. Аналіз апавядання Васіля Быкава «Незагойная рана» (VII клас) / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2020.  9. С. 910.
  9. Вывучэнне казкі У. Караткевіча «Лебядзіны скіт» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2020. № 6. С. 25–30.
  10. Лекцыя-практыкум «Кросэнс на ўроках беларускай літаратуры» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2020. № 4. С. 31–37.
  11. Францішак Багушэвіч : тэставае заданне (ІХ клас) / М. І. Навумчык // Роднае слова. 2020. № 3. С. 58–60.
  12. «Трэба дома бываць часцей...». Рыгор Барадулін : урок беларускай літаратуры (VІІІ клас) / М. І. Навумчык // Роднае слова. 2020. № 2. С. 24–26.
  13. Вывучэнне апавядання Янкі Маўра «Багіра» (VІ клас) / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2020. № 2. С. 13–17.
  14. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры (раённы этап алімпіяды, VІІІ–ІХ класы) / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2020. № 1.
    С. 40–45.
  15. Самастойная работа па тэме «Назоўнік», VІ клас / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2019. 12. С. 911.
  16. Літаратурны турнір для вучняў VІІІ класа / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2019.  11. С. 5660.
  17. Тэматычныя крыжаванкі (Х–ХІ класы) / М. І. Навумчык // Роднае слова. 2019. № 10. С. 62–63.
  18. Займальны дыдактычны матэрыял: крыжаванкі / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2019. № 8. С. 57–64.
  19. Самастойная работа па тэме «Прыслоўе», 7 клас / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2019. 3. С. 1518.
  20. Самастойная работа па тэме «Прыметнік», 6 клас / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2019.  2. С. 3235.
  21. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры (раённы этап алімпіяды, Х клас) / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2018. № 10. С. 51–54.
  22. Вывучэнне паэмы Максіма Танка «Люцыян Таполя» ў Х класе (тэставае заданне) / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2018. № 2. С. 28–30.
  23. Вывучэнне «Падслуханай казкі» Андрэя Федарэнкі / М. I. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2017. № 10. С. 22–25.
  24. Вывучэнне паэмы Янкі Купалы «Бандароўна» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2017. № 2. С. 2628.
  25. Вывучэнне апавядання Якуба Коласа «У старых дубах»(V клас) / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2017. № 1.С. 1113.
  26. Вывучэнне паэмы Петруся Броўкі «Голас сэрца» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2015. № 12. С. 2021.
  27. Вывучэнне паэмы Аркадзя Куляшова «Сцяг брыгады» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2015. № 10. С. 4446.
  28. Вывучэнне апавядання Віктара Карамазава «Дзяльба кабанчыка» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2015. № 8. С. 3336.
  29. Вывучэнне паэмы Янкі Купалы «Магіла льва» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2015. № 5. С. 1113.
  30. Вывучэнне аповесці Якуба Коласа «У палескай глушы» : (тэставае заданне па I частцы трылогіі «На ростанях», X клас) / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2012. № 11. С. 13–15.
  31. Вывучэнне п’есы А. Макаёнка «Пагарэльцы» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2010. № 5. С. 9–12.
  32. Вывучэнне аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2010. № 1. С. 33–36.
  33. Вывучэнне п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2009. № 12. С. 15–18.
  34. Вывучэнне паэмы «Энеіда навыварат» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2009. № 11. С. 27–28.
  35. Вывучэнне аповесці В. Быкава «Сотнікаў» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2009. № 10. С. 25–29.
  36. Вывучэнне рамана І. Шамякіна «Сэрца на далоні» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2009. № 8. С. 1821.
  37. Вывучэнне аповесці І. Шамякіна «Гандлярка і паэт» / М. І. Навумчы // Беларуская мова і літаратура. 2009. № 7. С. 4548.
  38. Вывучэнне аповесці Якуба Коласа «У палескай глушы» / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2009. № 4. С. 47–50.
  39. Беларуская народная казка «Разумная дачка»/ М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. 2008. № 7. С. 3134.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. І. Навумчыка

  1. Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – 319 с. – Са зместу: Мікола Навумчык. С. 309–310.
  2. Выдатнік адукацыі : [М. І. Навумчык узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі»] // Голас часу. Маларыта, 2018. 28 лістапада. С. 2.
  3. Свіцюк, Н. Дыплом — за новы від тэставых заданняў : [М. І. Навумчык атрымаў дыплом ІІ ступені ў рэспубліканскім конкурсе метадычных праектаў і метадычных распрацовак] / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 1 ліпеня. С. 2.
  4. Мазурына, С. У. Адданы школе душой и сэрцам : [пра педагога М. І. Навумчыка] / С. У. Мазурына // Народная асвета. 2016. № 4. С. 97.
  5. Грышкевіч, С. Вынікі працы настаўніка — у поспехах вучняў : [пра намесніка дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі М. І. Навумчыка] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2015. 8 верасня. С. 1.
  6. Касцевіч, І. Грамата Патрыяршага Экзарха : [узнагароджаны карэспандэнт раённай газеты «Голас часу», вядучы штомесячнай духоўна-асветніцкай старонкі «Дабравест» М. І. Навумчык] / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2013. 14 верасня. С. 2.
  7. Касцевіч, І. У ліку прафесійнай эліты : [намеснік дырэктара раённай гімназіі М. І. Навумчык першым у раёне стаў настаўнікам-метадыстам] / Ірына Касцевіч // Голас часу. 2013. Маларыта, 10 жніўня. С. 2.
  8. Свіцюк, Н. Мастацтва выкладаць / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2011. 5 кастрычніка. C. 1.
  9. Левічава, Н. Аповед пра Мікалая Навумчыка / Наталля Левічава // Роднае слова. 2006. № 12. С. 58–59.
  10. Мошчык, С. Мікалай Навумчык — у рэдакцыйнай радзе часопіса «Роднае слова» / Сяргей Мошчык // Голас часу. Маларыта, 2002. 20 лютага. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 471 разоў