Панядзелак, 30 Лістапад 2020 09:37

25 студзеня 2020 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Генадзя Пятровіча Мішчука (1970), паэта

Генадзь Пятровіч Мішчук нарадзіўся 25 студзеня 1970 г. у вёсцы Вотчына Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 г. закончыў Ляхавецкую сярэднюю школу. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі (служыў у Туркменіі і Узбекістане) у маі 1990 г. паступіў на курсы мастакоў-афарміцеляў, затым працаваў у мясцовым калгасе «Новы шлях». З 1995 г. служыў на пажарным аварыйна-выратавальным пасту в. Макраны, у 2014 г. выйшаў на датэрміновую пенсію.

 

Генадзь Мішчук мае шмат захапленняў — цудоўны рэзчык па дрэве, чаканшчык, гарманіст, мастак. Здаўна захапляецца літаратурнай творчасцю, уваходзіць у літаратурнае аб’яднанне «Над рэчанькай Рытай» пры маларыцкай раённай газеце «Голас часу».

Вершы Генадзя Мішчука друкаваліся на старонках газет «Голас часу», «Заря», «Звязда», «Знамя юности», «Советская Белоруссия», у літаратурным альманасе Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў «Жырандоля». Пры ўдзеле Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі выйшлі зборнікі вершаў «Чалавечы век» (2003), «Шчасце» (2008), «Ля клёнаў і бяроз» (2015).

Пісьменнік з арыгінальнай манерай пісьма, сваім бачаннем навакольнага свету, прыроджанай далікатнасцю. Аддае перавагу ў сваіх творах надзённай тэматыцы, у натуральнай і даверлівай манеры апавядае пра шчырасць пачуццяў, пра светлае ў душы чалавека. У творчасці Генадзя Мішчука моцныя грамадзянска-патрыятычныя матывы. Герой яго вершаў лічыць найбольшым шчасцем жыць на бацькоўскай зямлі, якая нягледзячы на многія выпрабаванні, засталася самым прывабным кутком на Зямлі.

Літаратар таксама піша малую прозу, апавяданні. У 2003 г. Генадзь Пятровіч з апавяданнем «Цынкавы гекон» стаў пераможцам штогадовага літаратурнага конкурсу, які праводзяць газета «Звязда» і Саюз беларускіх пісьменнікаў, яму была прысуджана III прэмія.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

Творы Г. П. Мішчука

  1. Ля клёнаў і бяроз : зборнік вершаў / Генадзь Мішчук. – Маларыта : Маларыцкая ЦБС, 2015. – 44 с.
  2. Шчасчце : вершы / Генадзь Мішчук. – Маларыта : Маларыцкая ЦБС, 2008. – 38 с.
  3. Чалавечы век : вершы / Генадзь Мiшчук. Маларыта : Маларыцкая ЦБС, 2003.  39 с.
  4. Памяці сястры ; Санет на Радаўніцу ; «Гора спазнаўшы меру...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2017. № 9. С. 29–30.
  5. «Не саромцеся, дзеці, бацькоў...» ; «Горкі пах палыну...» ; «Ах валошкавыя вочы...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2016. № 8. С. 12–13.
  6. Чалавек, улюбёны ў Сахалін : [апавяданне] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 7. С. 64–65.
  7. «Мне ў дзяцінства маё...» ; «Гулка падалі каштаны...» ; «Вялікае дабро — не помніць зла...» ; Стары калодзеж : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 7. С. 45–47.
  8. «Яшчэ наперадзе вясна...» ; «Апусцела хата — стала сірацінай...» ; Пра ката ; Шчадруха : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2010. № 3. С. 177–178.
  9. Надзея, вера і любоў ; Бацькавыя яблыні : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2020. 16 верасня. С. 8.
  10. «Не прыйшоў салдат з вайны...»; Ратавальнікам свету : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2020. 24 чэрвеня. С. 8.
  11. Прыляцелі журавы ; Вяселле : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2020. 30 красавіка. С. 12.
  12. Вучоны заяц : (байка) / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2020. 15 лютага. С. 8.
  13. Сумёты дзяцінства ; Ад добрых слоў і добрых спраў : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2020. 22 студзеня. С. 8.
  14. У Новы год ; Цяпло ; Змены ; Чым ганаруся : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 26 снежня. С. 8.
  15. Грыбное шчасце : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 20 лістапада. С. 8.
  16. Пясчаны жвір калісь адлічваў час : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 16 кастрычніка. С. 8.
  17. Зігзаг удачы : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 18 верасня. С. 8.
  18. Песні ветру ; Добрая прымета : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 14 жніўня. С. 8.
  19. Язмінавы водар : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 17 ліпеня. С. 8.
  20. Такія справы ; Адна малітва да зямлі : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 1 чэрвеня. С. 8.
  21. Пачатак : апавяданне / Генадзь Мишчук // Звязда. 2019. 22 мая. С. 10.
  22. Журавель і сініца : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 17 красавіка. С. 8.
  23. Ажывае вёсачка паціху : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 17 красавіка. С. 8.
  24. Жаночы дзень ; Афганец : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 20 сакавіка. С. 8.
  25. Праўда : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 27 лютага. С. 8.
  26. Рэха шчадрухі : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2019. 23 студзеня. С. 8.
  27. Паўтарэнне ; Варона і Ліса : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 12 снежня. С. 8.
  28. Піраміда жыцця ; Далоні : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 14 лістапада. С. 8.
  29. Родная старонка ; «Застаецца чакаць...» ; Першакласніца : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 26 верасня. С. 8.
  30. Не цурайцеся родных мясцін : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 29 жніўня. С. 5.
  31. Радзіма : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 15 жніўня. С. 8.
  32. Бацькоўская хата : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 18 ліпеня. С. 8.
  33. «Зноў пах першацветаў казыча душу...» : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 30 мая. С. 8.
  34. «З усіх грахоў я здрады грэх...» : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 8 мая. С. 8.
  35. Сузор’е Касцоў : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 14 лютага. С. 8.
  36. Пажаданні ; З дачушкай і ўнучкай! ; «То глабальным пацяпленнем...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2018. 17 студзеня. С. 8.
  37. Новаму жыхару вёскі ; Табе ; «Не варта баяцца грому...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 20 снежня. С. 8.
  38. Памежжа ; Асенні настрой : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 15 лістапада. С. 8.
  39. Рай ; Пад сузор’ем Рыбы ; Зваротны працэс : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 18 кастрычніка. С. 8.
  40. Дарога ў школу : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 27 верасня. С. 8.
  41. Старыя фотаздымкі : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 23 жніўня. С. 8.
  42. «Звычайная справа...» ; «А давай памаўчым...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 12 ліпеня. С. 8.
  43. «Прымірыць назаўжды зямля...» : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 28 чэрвеня. С. 8.
  44. Санет на Радаўніцу ; «Гора спазнаўшы меру...» : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 24 мая. С. 8.
  45. Сцежка : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 12 красавіка. С. 8.
  46. Помнік ; Вясковая ідылія : [вершы] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 1 сакавіка. С. 8.
  47. Жыві сто гадоў : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2017. 11 студзеня. С. 8.

 

Аб жыцці і творчасці Г. П. Мішчука

  1. Генадзь Пятровіч Мішчук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 386–387.
  2. Навумчык, М. Сустрэча з пісьменнікамі — гэта заўсёды свята : [у раённай бібліятэцы працягваецца цыкл сустрэч «Маларытчына паэтычная»] / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. Маларыта, 2019. 27 лістапада. С. 6.
  3. Навумчык, М. Эсэ надрукавана ў «Маладосці» : [у газеце «Звязда» 22 мая надрукавана эсэ Г. Мішчука] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 16 кастрычніка. С. 5.
  4. Навумчык, М. Літаратурныя акорды Маларытчыны : [у раённай гімназіі адбылася творчая сустрэча, падрыхтаваная сумесна з раённай бібліятэкай, з паэтамі М. Пацеюком, Г. Мішчуком, У. Данілюком] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 2 сакавіка. С. 10.
  5. Навумчык, М. Жаданыя госці : [у Лукаўскай сярэдняй школе адбылася літаратурная сустрэча вучняў з пісьменнікамі Маларытчыны: Мікалаем Пацеюком, Уладзімірам Данілюком, Генадзем Мішчуком] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 27 снежня. С. 8.
  6. Навумчык, М. Разам з родным словам : [у раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з паэтамі Мікалаем Пацеюком і Генадзем Мішчуком] / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. Маларыта, 2015. 2 снежня. С. 2 : фат.
  7. Пацяюк, М. Знаёмцеся: нашы аўтары : [пра паэта Генадзя Пятровіча Мішчука з в. Вотчына] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. 2014. 29 сакавіка. C. 8.
  8. Навумчык, М. Ля родных клёнаў і бяроз : [пра паэта Г. Мішчука і яго творчасць] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2015. 22 ліпеня. С. 8 : фат.
  9. Касцевіч, І. Тут жылі мой бацька, дзед і прадзед : [у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС выйшла ў свет чарговая кніга А. Лядзінскага «Тут жили мой отец и дед, и прадед», дзе ідзе размова і пра Г. Мішчука] / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2011. 8 кастрычніка. С. 8.
  10. Максiмук, С. Гарманiст, мастак, пiсьменнiк / Святлана Максiмук ; фота Алега Крэмянеўскага // Голас часу. Маларыта, 2007. 17 сакавіка. С. 6.
  11. Шчарбук, А. Знаёмства з паэтам : [аб сустрэчы з Г. Мішчуком у раённай бібліятэцы] / А. Шчарбук // Голас часу. Маларыта, 2006. 5 красавіка. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 753 разоў