Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў загадчыкам сектара ЦНДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Исследование и обоснование виброгрейфера для погрузки волокнистых сельскохозяйственных материалов» (1975). Ствараў пагрузчыкі, на яго рахунку больш за 40 аўтарскіх вынаходніцтваў.
Іван Лагвіновіч любіў спорт, хацеў займацца цяжкай атлетыкай, але не атрымалася. На грамадскіх пачатках займаўся з маладымі атлетамі, марыў выхаваць чэмпіёна. Дабіўся ўладкавання трэнажорнай залы ў паўпадвальным памяшканні будынка НДІ. Распрацаваў прыбор для кантроля за падняццем штангі. Быў трэнерам-самавукам, але выхаваў алімпійскага чэмпіёна па цяжкай атлетыцы Леаніда Тараненку.
Яны пазнаёміліся ў лютым 1974 г. пасля рэспубліканскіх спаборніцтваў, дзе
18-гадовы ўраджэнец Маларыты змагаўся на першынстве таварыства «Ураджай» у складзе каманды Брэсцкай вобласці. Імкненне да пастаўленай мэты ў настаўніка і вучня было рацыянальна ўзважаным, дакладна пралічаным. «Жалезныя» людзі прыдумалі ўласную сістэму трэніровак, запланавалі перамогу на гульнях ХХІІ Алімпіяды ў Маскве і ўпэўнена ішлі да яе. Іван Лагвіновіч пераняў некаторыя рацыянальныя прыёмы ў заслужанага трэнера СССР Рудольфа Уладзіміравіча Плюкфельдэра, прыклаў іх да матэматычнай мадэлі прафесара Анатолія Уласавіча Чарняка.
Парою з трэнерам бралі занадта шпаркі тэмп у час заняткаў, абодвум хацелася горы звярнуць. Ужо да восені Леанід Тараненка выканаў нарматыў майстра спорту, а праз тры гады — майстра спорту міжнароднага класа, тады яго запрасілі ў зборную СССР. У 1977 г. Леанід Тараненка ў першай цяжкай вазе штурхнуў 213 кг і дабраў у суме 380 кг — новыя рэкорды рэспублікі. У лістападзе 1978 г. атлет дасягнуў міжнароднага ўзроўню. Рывок — 180 кг (рэкорд краіны), штуршок — 230 кг, сума — 410 кг (рэкорд краіны). У 1979 г. выйграў Спартакіяду народаў СССР, на чэмпіянаце свету заняў ІІІ месца. У маі 1980 г. абнавіў два сусветныя рэкорды на першынстве Еўропы.
На Алімпіядзе-80 штангісты спаборнічалі ў спарткомплексе «Ізмайлава». 31 ліпеня 1980 г. Леанід Тараненка ў катэгорыі да 110 кг выступіў бліскуча: штуршок — 240 кг, дваябор’е — 422,5 кг, апярэдзіўшы саперніка ў суме на 17,5 кг. Устанавіў сусветныя рэкорды ў штуршку і суме практыкаванняў.
Аднак неўзабаве на новым чэмпіянаце спартсмен атрымаў цяжкую траўму, перанёс складаныя аперацыі, але здолеў вярнуцца ў вялікі спорт. Два гады запар (1991–1992) Леанід Тараненка становіцца чэмпіёнам Еўропы. На Алімпійскіх гульнях 1992 г. у Барселоне (Іспанія) выйграў сярэбраны медаль у другой вагавай катэгорыі. У 1996 г. ва ўзросце 40 гадоў штангіст выйграў чэмпіянат Еўропы. На рахунку Леаніда Аркадзьевіча — 19 сусветных рэкордаў у першай і другой цяжкай вазе.
Іван Пятровіч пазней расказваў: «Свою энергетику я направлял на помощь Леониду. Когда Тараненко штангу поднимал, у меня было ощущение, что голова моя увеличилась в несколько раз. Я после соревнований восстанавливался несколько дней». Леанід Тараненка зІванам Лагвіновічам працаваў 24 гады, гэта вельмі працяглы час сярод спартсменаў. Трэнер быў сапраўдным настаўнікам па жыцці для Леаніда Тараненкі і для паўтары тысячы маладых спартсменаў, якія прайшлі праз яго рукі. Выдатнаму спартыўнаму педагогу былі прысвоены ганаровыя званні «Заслужаны трэнер Беларускай ССР», «Заслужаны трэнер СССР».
І. П. Лагвіновіч памёр 19 снежня 2015 г., пахаваны на радзіме — у в. Малькавічы. Пра вядомага земляка ў Малькавіцкай бібліятэцы-музеі Ганцавіцкай ЦБС аформлена экспазіцыя.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
- Логвинович, И. П. Исследование и обоснование виброгрейфера для погрузки волокнистых сельскохозяйственных материалов : диссертация ... кандидата технических наук : 05.06.01 / Иван Петрович Логвинович. – Минск, 1975. – 180 с. : ил.
- Логвинович, И. П. Исследование и обоснование виброгрейфера для погрузки волокнистых сельскохозяйственных материалов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.06.01 / Иван Петрович Логвинович. – Минск, 1975. – 22 с. : ил.
- Николаенков, А. Н. Механизация кормоприготовления и удаления навоза на свиноводческих фермах / А. Н. Николаенков, С. И. Янченко, И. П. Логвинович. – Минск, 1986. – 40 с.
- Виничёнок, Н. Я. Тяжелая атлетика : [упомянут И. П. Логвинович] / Н. Я. Виничёнок // Спортивная энциклопедия Беларуси. Минск, 2005. С. 443–444.
- Тараненко Леонид Аркадьевич // Брестчина олимпийская / А. М. Суворов. Брест, 2009. С. 48–57.
- Мяснікоў, А. Леанід Тараненка: атлант, які трымаў неба / А. Мяснікоў // Сто асоб беларускага спорту : нарысы / Анатоль Мяснікоў. Мінск, 2009. C. 219–224.
- Кирик, С. Белорусский атлант Леонид Тараненко / Сергей Кирик // Спортивная панорама. 2020. 21 октября. С. 1–2.
- Тараненко, Л. Принципы чемпиона / Леонид Тараненко ; беседовала Юлия Гунашвили // Беларускі час. 2016. 30 снежня (№ 51). С. 21.
- Слово о тренере : [памяти И. П. Логвиновича] // Советская Белоруссия. 2015. 23 декабря. С. 15.
- Лукашонок, Е. Иван Логвинович: «Я счастливый человек» : [тренер, воспитавший олимпийского чемпиона Леонида Тараненко] / Екатерина Лукашонок // Вечерний Минск. 2010. 18 мая.
- Тараненко, Л. Леонид Тараненко: «Всегда хотелось больше побед» / Леонид Тараненко ; [записал] Александр Новиков // Спортивная панорама. 2008. 5 августа. С. 16.
- Тараненко, Л. «Мои 475 кг так никто и не превзошел...» / Леонид Тараненко ; [записал] Егор Викторов // Рэспубліка. 2006. 16 чэрвеня.