Панядзелак, 14 Снежань 2020 10:03

30 лістапада 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Льва Антонавіча Дубовіка (1940–2016), дзяржаўнага дзеяча, заслужанага энергетыка Беларусі

Леў Антонавіч Дубовік нарадзіўся 30 лістапада 1940 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. У 1962 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-электрыка. Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах ва ўпраўленнях энергетыкі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.

 

З 1987 г. Л. А. Дубовік — у Белгалоўэнерга, з 1989 г. — намеснік начальніка Беларусэнерга. З 1993 г. — намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь, старшыня Камітэта па энергазберажэнні і энергетычным наглядзе пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Ініцыятар і стваральнік энергазберажэння як кірунку ў эканоміцы рэспублікі.

На Беларусі энергазберажэнне мэтанакіравана развіваецца з пачатку 1990-х гг. Створаны структуры кіравання энергазберажэннем, заканадаўчая база — Закон Рэспублікі Беларусь «Аб энергазберажэнні», фінансава-эканамічныя механізмы. Энергазберажэнне — адзін з галоўных шляхоў паскарэння развіцця эканомікі, паніжэння сабекошту і забеспячэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі.

З 1995 г. Л. А. Дубовік — намеснік міністра паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь, старшыня Камітэта па энергазберажэнні і энергетычным наглядзе Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь. У 1997–2001 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта па энергазберажэнні і энергетычным наглядзе Рэспублікі Беларусь.

З 2001 г. Л. А. Дубовік — старшыня Камітэта па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 2002 г. быў абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Брэсцкай вобласці (за яго падалі галасы 88,1 % ад прыняўшых у галасаванні дэпутатаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы.

З 2006 г. — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь (2006). З 2011 г. — член Экспертнага савета па праектах дзяржаўных праграм (секцыя па энергетыцы і энергаэфектыўнасці).

Пасля цяжкай і працяглай хваробы Л. А. Дубовік памёр 31 сакавіка 2016 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Дубовик Лев Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 456.
  2. Механизм определения энергоэффективности : [по материалам доклада Л. А. Дубовика, О. П. Васюка] / подготовил Денис Рачковский // БСГ. Строительная газета. 2011. 16 ноября (№ 43). С. 8–9.
  3. Совершенствование тарифной политики в сфере теплоэнергетики : [по материалам доклада Л. А. Дубовика] / подготовил Денис Рачковский // БСГ. Строительная газета. 2011. 9 ноября (№ 42). С. 5.
  4. Нормирование расходования топливно-энергетических ресурсов : [по материалам доклада Л. А. Дубовика, О. П. Васюка] / подготовил Денис Рачковский // БСГ. Строительная газета. 2011. 26 октября (№ 41). С. 13.
  5. Дубовик, Л. А. Прописано «похудение» : [о 10-м Белорусском промышленном форуме: беседа с заместителем председателя Государственного комитета по стандартизации – директором Департамента по энергоэффективности] / Л. А. Дубовик ; беседовал Федор Заяц // Экономическая газета. 2007. 15 мая.
    С. 1, 4.
  6. Дубовик, Л. Востребовано временем : [о рациональном и эффективном использовании топливно-энергетических ресурсов в Беларуси] / Лев Дубовик // Экономика Беларуси: итоги, тенденции, прогнозы. 2007. № 3. С. 28–31.
  7. Все внимание — энергосбережению : [о выступлении председателя Комитета по энергоэффективности при Совете Министров Беларуси Л. А. Дубовика на пресс-конференции по вопросам энергосбережения, энергобезопасности и развития топливно-энергетического комплекса] / подготовил Александр Дудик // Инженер-консультант в строительстве. 2006. 24 марта (№ 11). С. 14.
  8. Дубовик, Л. А. Выступление председателя комитета по энергоэффективности при Совете Министров Республики Беларусь Л. А. Дубовика : [печатается в изложении со стенограммы коллегии Минэнерго] / Л. А. Дубовик // Энергетика Беларуси. 2006. 13 февраля (№ 4).
  9. Дубовик, Л. А. Электричество плюс тепло — экономная парочка : [о Республиканской программе энергосбережения на 2006–2010 гг.: рассказ председателя Комитета по энергоэффективности при Совете Министров Беларуси] / Л. А. Дубовик ; [записал Юрий Бествицкий] // Рэспубліка. 2006. 1 лютага.
  10. Дубовик, Л. А. Свои источники — не самоцель : [беседа с председателем Комитета по энергоэффективности при Совете Министров Беларуси об использовании возобновляемых источников энергии в Беларуси] // Л. А. Дубовик ; записал Дмитрий Синенко // Народная газета. 2006. 5 студзеня.
  11. Дубовик, Л. А. О работе по энергосбережению в Республике Беларусь / Л. А. Дубовик // Городское хозяйство. 2003. № 12. С. 2–6.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 76 разоў