Чацвер, 24 Снежань 2020 12:44

6 снежня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)

Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся 6 снежня 1950 г. у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».

 

Пасля вучобы Вячаслаў Каштальян вярнуўся ў родны край, працоўную дзейнасць пачаў на пасадзе галоўнага інжынера калгаса «Шлях Леніна». У 1982–1985 гг. — намеснік старшыні калгаса «Кастрычнік», далей — старшыня калгаса «Савецкі».

У 1989 г. В. М. Каштальян узначаліў калгас «40 год Кастрычніка» ў Моталі Іванаўскага раёна. У 1990-я гг. у краіне наступіў эканамічны крызіс, сельская гаспадарка яго балюча перажывала. Супольна мотальскія калгаснікі знайшлі новыя шляхі гаспадарання, падзенне вытворчасці ўдалося спыніць, паступова выйшлі з даўгоў. Старшыня пабываў у Францыі, Нідэрландах, Ізраілі, дзе пазнаёміўся з вопытам аграрыяў, вывучаў тэхнічныя характарыстыкі абсталявання і машын. Былі закуплены імпартныя камбайны, якія сябе апраўдалі.

З 2003 г. В. М. Каштальян — старшыня СВК «Агра-Моталь», у які быў пераўтвораны калгас «40 год Кастрычніка», з красавіка 2012 г. — дырэктар новаўтворанага ААТ «Агра-Моталь». Агульная зямельная плошча — 11 247 га. У аснове жывёлагадоўчай дзейнасці — развядзенне буйной рагатай жывёлы і племянная работа. Гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні элітных гатункаў бульбы галандскай, нямецкай і беларускай селекцый.

Галоўная рыса характару Вячаслава Мікалаевіча — дальнабачнасць і велізарны стваральны энтузіязм, які выклікае ў падначаленых жаданне працаваць. Пад яго кіраўніцтвам нават у самыя складаныя часы гаспадарка заставалася на плаву. Старшыня стварыў у працоўным калектыве (каля 600 чалавек) атмасферу зацікаўленасці ў дасягненні пастаўленых задач. Умела накіроўвае працу кадраў, надае асаблівае значэнне іх падбору, выхаванню і расстаноўцы, умацаванню працоўнай дысцыпліны, фарміраванню адказнасці кожнага за вынікі працы.

Шмат працуе над вывучэннем перадавога вопыту арганізацыі аграпрамысловай дзейнасці. На асобым кантролі праца па падтрыманні належнага санітарнага парадку і добраўпарадкавання прылеглых да сельскагаспадарчых аб’ектаў тэрыторый. Пад кіраўніцтвам В. М. Каштальяна актыўна ўкараняюцца перадавыя метады гаспадарання, новыя тэхналогіі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, удасканалены спосабы і метады апрацоўкі зямлі.

Шмат намаганняў В. М. Каштальян прыкладвае для пашырэння і асваення новых рынкаў збыту сельскагаспадарчай прадукцыі. Рэканструкцыя малочна-таварных ферм, перавод іх на новыя прагрэсіўныя тэхналогіі ўтрымання і кармлення жывёлы, укараненне новых парод буйной рагатай жывёлы дазволілі дасягнуць высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі. Вялікае значэнне надае мерапрыемствам па падтрымцы і развіцці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян і інш.

В. М. Каштальян з асаблівай увагай ставіцца да праблем устаноў адукацыі, культуры раёна. Пры фінансавай падтрымцы калгаса «40 год Кастрычніка» ў 1990 г. быў узведзены будынак Мотальскага музея народнай творчасці, які адкрыўся 13 жніўня 1995 г., што стала значнай падзеяй для ўсяго Палесся. Мотальскі СДК — адна з лепшых устаноў культуры вобласці. Выдзяляліся сродкі на рамонт Свята-Праабражэнскай царквы ў Моталі. Дэпутат Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.

У 2001 г. В. М. Каштальяну прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Па выніках працы за 2011 г. за дасягнутыя высокія вынікі і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці прысвоена ганаровае званне «Чалавек года», імя кіраўніка перадавой гаспадаркі занесена на абласную Дошку гонару. За вялікі асабісты ўклад у павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, укараненне перадавых форм і метадаў арганізацыі працы і актыўную грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені.

За важны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іванаўскага раёна, актыўную вытворчую і грамадска-культурную дзейнасць, якая атрымала шырокае грамадскае прызнанне рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў № 93 ад 9 жніўня 2012 г. В. М. Каштальяну прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Іванава і Іванаўскага раёна». Уручэнне дыплома адбылося 12 жніўня на свяце 590-годдзя Моталя ў рамках V Мiжнароднага фестывалю «Мотальскія прысмакі». У 2019 г. яго імя занесена ў Кнігу гонару Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза.

Вячаслаў Мікалаевіч адзін з самых вопытных кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу Брэстчыны. Амаль 40 гадоў жыцця аддадзены кіруючай працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях Іванаўскага раёна, з якіх 31 год ён узначальвае ААТ «Агра-Моталь» — найбуйнейшую валаўтваральную гаспадарку Іванаўшчыны.

6 снежня 2020 г. Вячаслаў Мікалаевіч прымаў віншаванні з юбілеем. Сардэчна павіншаваў яго выканаўчы дырэктар Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Сяргей Дзмітрыевіч Ашмянцаў, уручыў Ганаровую грамату Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Почетные граждане : Каштальян Вячеслав Николаевич // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [гл. ред. А. М. Суворов ; фото: В. В. Байковский и др.]. Брест, 2019. С. 14–15.
  2. Основные показатели социально-экономического развития // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 524–564.
  3. Людзі Янаўскага краю / [аўтар тэксту і ўкладальнік І. Гетман ; прадмова Ю. Бісуна ; фота В. Міхальчука, В. Жушмы]. – Мінск : Звязда, 2018. – 163, [3] с.
  4. О подвигах, о доблести, о славе... : 75-летию образования Ивановского района и 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне посвящается / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.
  5. Сергеева, Л. «Осень жизни, как и время года, надо благодарно принимать…» / Людмила Сергеева // Янаўскі край. Іванава, 2020. 11 снежня. С. 8–9.
  6. Каштальян, В. Вячаслаў Каштальян: «Зусім іншая краіна» / Вячаслаў Каштальян ; [гутарыў] Ігар Гетман ; фота Валерыя Міхальчука // Янаўскі край. Іванава, 2018. 21 снежня. С. 4.
  7. Ерошенко, Е. О чем хрустит белорусская картошка? : [по материалам беседы з директором ОАО «Агро-Мотоль» В. Каштальяном и директором компании «Онега» С. Метто] / Евгений Ерошенко // Белорусское сельское хозяйство. 2015. № 11. С. 23–25.
  8. Олесик, Э. ОАО «Агро-Мотоль»: элитный производитель — элитный продукт : [руководитель В. Н. Каштальян] / Э. Олесик // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 25 жніўня. С. 2.
  9. Каштальян, В. Хлеб, грошы і медныя трубы : [гутарка з дырэктарам ААТ «Агра-Моталь» аб дзейнасці прадпрыемства] / Вячаслаў Каштальян ; [гутарыў] Уладзімір Субат // Сельская газета. 2015. 27 июня. С. 24.
  10. Курец, А. Случись Вячеславу Каштальяну стать ученым, быть может, и не было бы СПК «Агро-Мотоль» / Александр Курец // Белорусская нива. 2012. 30 мая. С. 5.
  11. Таболич, А. Стратегия Каштальяна : [о СПК «Агро-Мотоль»] / Адам Таболич // Заря. 2012. 21 июля. С. 4.
  12. Сергеева, Л. «Надо быть спокойным и упрямым» : [В. Н. Каштальян — директор ОАО «Агро-Мотоль» Ивановского района] / Людмила Сергеева // Заря. 2012. 14 июня. С. 4.
  13. Сергеева, Л. Профессия — председатель : [о руководителе ОАО «Агро-Мотоль» В. Н. Каштальяне] / Людмила Сергеева // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 22 мая. С. 3.
  14. Сергеева, Л. От сельхозартели — к открытому акционерному обществу : [вехи развития ОАО «Агро-Мотоль»] / Людмила Сергеева // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 17 красавіка. С. 2.
  15. Сергеева, Л. Когда руководитель умеет предвидеть… : наработки и перспективы СПК «Агро-Мотоль» / Людмила Сергеева // Чырвоная звязда. Іванава, 2011. 12 ліпеня. С. 3.
  16. Марзан, А. Каждый на своем месте : [портрет коллектива ОАО «Агро-Мотоль»] / А. Марзан // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 12 лютага. С. 3.
  17. Муха, Ф. Зачем Каштальяну духовой оркестр? : [о председателе СПК «Агро-Мотоль» В. Н. Каштальяне] / Федор Муха // Рэспублiка. 2009. 11 снежня.
  18. Сергеева, Л. Путь к успеху легким не бывает: СПК «Агро-Мотоль» / Людмила Сергеева // Чырвоная звязда. Іванава, 2009. 20 лютага. С. 2.
  19. Яцура, Н. «Каб у доме было ўтульна і цёпла» : [старшыня СВК «Агра-Моталь» Вячаслаў Каштальян] / Надзея Яцура // Народная трыбуна. 2008. 27 снежня. С. 9.
  20. Каштальян, В. «Наше спасение — в передовых технологиях» : [колхоз «40 лет Октября»] / Вячеслав Каштальян // Чырвоная звязда. Іванава, 2003. 4 сакавіка. С. 2.
  21. Каштальян, В. Жыць на зямлі : [калгас «40 год Кастрычніка»] / Вячаслаў Каштальян // Чырвоная звязда. Іванава, 1994. 29 сакавіка. С. 2.
Чытаць 831 разоў Апошняя змена Панядзелак, 24 Май 2021 11:41