Субота, 16 Студзень 2021 10:09

28 жніўня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Заматаева (1941–2012), паэта

Іван Іванавіч Заматаеў нарадзіўся 28 жніўня 1941 г. у пасёлку Елацьяма Касімаўскага раёна Разанскай вобласці. Бацька загінуў на Вялікай Айчыннай вайне, засталіся чацвёра дзяцей, Ваня быў самы малодшы. Дзяцінства было галодным, але шчаслівым. У юнацтве пачаў пісаць пра хараство бэзавага захаду, гарэзлівасць юнацкіх думак, зачараванне кожнай парой года.

 

Пасля заканчэння сямі класаў Іван Заматаеў пайшоў вучыцца ў Касімаўскае рачное вучылішча. Горад Касімаў раскінуўся на беразе ракі Ака, якая тут даволі шырокая — да 380 м. Іван Іванавіч успамінаў, як у 1960 г. праходзіў практыку на параходзе, тады пасажырам быў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій І, з якім удалося пагаварыць. Яшчэ на параходзе здарылася памятная сустрэча са знакамітым лётчыкам М. В. Вадап’янавым.

У 1961 г. Іван Заматаеў быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію, пасля дэмабілізацыі ў 1964 г. па настаянні нявесты-беларускі Кацярыны прыехаў жыць у Беларусь. Спачатку яны ўладкаваліся ў г. Пінску Брэсцкай вобласці, а ў студзенні 1965 г. пераехалі ў Маларыту Брэсцкай вобласці. Тут нарадзіліся і выгадаваліся два сыны і дачка, горад для Івана Іванавіча стаў родным. Працаваў шафёрам, інжынерам па маркетынгу ў Маларыцкім райаграпрамснабе. Захапляўся разьбой па дрэве, быў заўзятым грыбніком.

Большая частка жыцця Івана Заматаева прайшла на колах. І свой першы верш ён напісаў у чыгуначным вагоне па дарозе з Расіі ў Германію. Любоў да горада, у якім ён жыў, у паэта не прыдумана, а яна народжана самім жыццём. У вершы «Малоритский вокзал» этнічны рускі з любоўю гаворыць аб дзвюх радзімах, якія сталі неразрыўна цэлым, таму паэту такі дарагі вакзал, з якім звязаны ўспамін аб этнічнай радзіме.

Сябраваў з мясцовымі літаратарамі Сямёнам Кавенькам, Мікалаем Пацеюком, Уладзімірам Кучмінскім, Аляксандрам Ізбіцкім і інш. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Над рэчанькай Рытай» пры раённай газеце. На вершы Івана Заматаева напісаны каля дзясятка песень, у т. л. «Малоритский вальс», якія з поспехам у гледачоў выконваюцца народным ансамблем народнай песні «Рыцкі куфэрак». Бывала, на паэтычных вечарынах і сам выконваў песні.

Вершы Івана Іванавіча друкаваліся ў маларыцкай раённай газеце «Голас часу». У 2000 г. намаганнямі супрацоўнікаў Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі быў падрыхтаваны і выдадзены зборнік яго вершаў «Песнь души моей». У кнігу ўвайшлі вершы аб нашых днях, аб каштоўнасці чалавечых узаемаадносін, аб каханні. Вершы прывабліваюць цэльнасцю лірычнага характару, актыўнасцю аўтарскай пазіцыі. Таксама ў кнізе надрукаваны тэксты песень паэта.

Захапленне спортам стала яшчэ адной жыццёвай вяхой Івана Заматаева. Узыход сонца сустракаў падчас ранішняй прабежкі. Амаль усе яго вершы былі народжаныя ў моманты бегу, калі душа спявае сам-насам з прыродай. Удзельнік шматлікіх міжнародных марафонаў у розных краінах: Расіі, Украіне, Польшчы, Германіі і інш. Бег на доўгія дыстанцыі сведчыць аб сапраўдным славянскім характары, настойлівым, мэтанакіраваным, які не прывык адступаць. Скарыўшы больш за 50 марафонаў, паэт не мог абыйсці ў сваёй паэтычнай творчасці тэму Маларыцкага міжнароднага марафону, які стаў папулярным у нашай краіне і за яе межамі.

І. І. Заматаеў памёр 22 красавіка 2012 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

Творы І. І. Заматаева

  1. Песнь души моей : стихи / Иван Замотаев. – Малорита : Малоритская ЦБС, 2000. – 68 с.
  2. Малоритский вальс : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2018. 18 ліпеня. С. 8.
  3. Задира ; Наш городок ; Хитёр мой гость... ; Скромные мечты ; Намёки : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2012. 8 жніўня. С. 8.
  4. Не уезжайте, парни, из села ; Не спешите, девчата : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2012. 16 чэрвеня. С. 8.
  5. Мои пожелания : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2012. 2 чэрвеня. С. 8.
  6. Вспоминая январскую стужу ; Дорогая фотография : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2012. 14 красавіка. С. 8.
  7. Содружество ; Сложный человек ; Занемог: [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2012. 7 сакавіка. С. 5.
  8. Бакены ; Малина в чужом огороде : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2012. 4 студзеня. С. 8.
  9. Идёт ветеран к пионерам ; Нарцисс : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2011. 16 лістапада. С. 8.
  10. Лишь рыбалка ; И боюсь стыжусь молюсь ; Мои пожелания ; Памяти поэта Александра Избицкого : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2011. 3 верасня. С. 8.
  11. Весенняя феерия : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2010. 3 красавіка. С. 8.
  12. Поздней осенью ; Отчий сад : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2009. 28 лістапада. С. 8.
  13. Если б меня спросили : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта, 2009. 28 лютага. С. 8.
  14. В чём таинство женщины : [стихи] / Иван Замотаев // Голас часу. Маларыта. 2009. 31 студзеня. С. 8.

 

Аб жыцці і творчасці І. І. Заматаева

  1. Жигалова, М. П. Полиэтническая литература Малоритчины: интерпретация и анализ произведений / Мария Петровна Жигалова. – Брест : БрГТУ, 2017. С. 91–96.
  2. Лядинский, А. С. Здесь жили мой отец и дед, и прадед : тема Родины и родного края в творчестве малоритских поэтов Г. Мищука, И. Замотаева и П. Чагайды / Александр Сергеевич Лядинский. – Малорита : Малоритская ЦБС, 2011. – 31 с.
  3. Навумчык, М. Літаратурны працэс на Маларытчыне: дзень сённяшні / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 9 жніўня. С. 3.
  4. Жыгалава, М. П. Дружба без межаў : хроніка літаратурнага жыцця Маларытчыны: асобы, лёсы, творчасць : [узгадваецца І. Заматаеў / аўтар праекта] Марыя Пятроўна Жыгалава // Голас часу. Маларыта, 2015. 17 чэрвеня. С. 8.
  5. Пацяюк, М. 40 дзён з дня смерці паэта : памяці Івана Заматаева : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2012. 2 чэрвеня. C. 8.
  6. Кучмінскі, У. Светлай памяці Івана Іванавіча Заматаева : [верш] / Уладзімір Кучмінскі // Голас часу. Маларыта, 2012. 28 красавіка. С. 7.
  7. Кавенька, С. Знаёмцеся: нашы аўтары Іван Заматаеў / Сямён Кавенька // Голас часу. Маларыта, 2012. 14 красавіка. С. 8.
  8. Касцевіч, І. Тут жылі мой бацька, дзед і прадзед : [у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС выйшла ў свет чарговая кніга А. Лядзінскага «Тут жили мой отец и дед, и прадед», дзе ідзе размова і пра І. І. Заматаева] / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2011. 8 кастрычніка. С. 8.
  9. Максiмук, С. «Мелодыі душы маёй» : [пра творчы вечар маларыцкага паэта-аматара Івана Заматаева, падрыхтаваны работнікамі раённай бібліятэкі ў
    ПТВ-155] /
    Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2005. 5 лютага. С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 749 разоў