Аўторак, 22 Студзень 2013 14:51

2013 – 490 гадоў з часу выдання паэмы Мiколы Гусоўскага «Песня пра зубра» (Кракаў, 1523)

Беларускi паэт-гуманiст эпохi Адраджэння Мiкола Гусоўскi (1470? – 1533?) служыў у складзе пасольства ВКЛ i Каралеўства Польскага да папы Льва Х Медзiчы.

{gcontent}У Рыме ў 1522 годзе М. Гусоўскi стварыў свой лепшы твор «Carmen de statura feritate ac venation Bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра i паляванне на яго»). У кастрычнiку 1523 года у Кракаве ў друкарнi I. Вiетэра выдаў паэтычны зборнiк «Песня пра зубра», якi складаўся з празаiчнага прысвячэння да каралевы Боны Сфорца, аднайменнай паэмы i 11 вершаў, напiсаных пераважна ў рымскi перыяд.

У спадчыне Мiколы Гусоўскага самы значны i яркi твор – «Песня пра зубра», першая рэалiстычная лiра-эпiчная паэма пра нашу краiну. Адрасаваная найперш еўрапейскаму лацiнамоўнаму чытачу, яна стала ўзнёслай патрыятычнай песняй паэта пра сваю Бацькаўшчыну i свой народ. Гэты адносна невялiкi твор (1074 радкi гекзаметра), заснаваны на асабiстых назiраннях, уражаннях i перажываннях аўтара, вылучаецца арыгiнальнасцю i самабытнасцю, першароднай свежасцю вобразаў i малюнкаў, цеснай сувяззю з тагачаснай беларускай рэчаiснасцю. З вялiкай мастацкай сiлаю, пачуццём гонару i шчымлiвай любоўю апiсаў паэт спрадвечнае хараство i багацце прыроды роднага краю (называе яго Лiтвою), праўдзiва падаў ратныя i працоўныя справы свайго народа, яго заняткi, норавы i звычаi, уславiў яго гераiчную мiнуўшчыну.

Амаль палавiну твора займаюць апiсаннi вонкавага выгляду, звычак, жыцця зубра. Сцэны палявання поўныя напружанасцi i драматызму, выпiсаны з вялiкiм майстэрствам, эмацыянальна i маляўнiча, так рэалiстычна i дакладна, што могуць служыць своеасаблiвым вершаваным падручнiкам для паляўнiчых. Паэт захапляецца сiлай i высакародствам зубра, з асаблiвай цеплынёю i спачуваннем расказвае пра паводзiны цяжка параненага звера. Вобраз зубра для М. Гусоўскага – сiмвал Бацькаўшчыны.

Настальгiчныя ўспамiны аб роднай зямлi, якую ён хацеў бачыць шчаслiвай, свабоднай i незалежнай, глыбокiя перажываннi за яе будучыню, гераiчны дух продкаў былi жыватворнай крынiцай яго паэтычнага натхнення. З горыччу пiша ён пра цяжкае становiшча свайго народа з прычыны бесперапынных войнаў i сацыяльнага прыгнёту, асуджае эгаiстычную, антынародную палiтыку ўладароў, няздольных арганiзаваць абарону краiны ад знешнiх ворагаў, заклiкае хрысцiянскiя народы Еўропы да яднання перад турэцкай пагрозаю.

У эпiчных традыцыях Мiкола Гусоўскi ствараў велiчны вобраз вялiкага князя Вiтаўта як магутнага i справядлiвага валадара, таленавiтага палкаводца i мужнага воiна, сапраўднага патрыёта сваёй дзяржавы, якi клапацiўся пра чысцiню нораваў людзей, высокi маральны дух i баяздольнасць воiнаў, якi ўсе сiлы аддаваў умацаванню магутнасцi, незалежнасцi i высокага мiжнароднага аўтарытэту сваёй краiны.

У паэме выявiўся рэнесансавы эстэтычны iдэал паэта з яго верай ў дзейнага, гармианiчна развiтога, духоўна i фiзiчна дасканалага, гiстарычна i нацыянальна свядомага чалавека. Гэтыя iдэi М. Гусоўскага аб патрыятычным служэннi свайму народу i Бацькаўшчыне, аб дасканалым чалавеку i грамадстве, яго клопат аб развiццi культуры ў краiне пераклiкаюцца з iдэямi Францыска Скарыны.

«Песня пра зубра» – каштоўная крынiца для вывучэння бiяграфii аўтара, яго поглядаў i творчых прынцыпаў, для пазнання эпохi, у якую ён жыў, этнаграфii, асаблiвасцей духоўнага жыцця i побыту нашых продкаў, прыроды i гiсторыi Беларусi позняга сярэдневякоўя i ранняга Адраджэння.

«Песня пра зубра» напiсана на класiчнай латынi, але ў ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы. Увядзенне ў лiтаратуру эпохi Адраджэння iдэй, вобразаў, мiфаў розных народаў i эпох было глыбока знамянальнай з'явай у еўрапейскай цывiлiзацыi. Мiкола Гусоўскi – пачынальнiк жанру лiра-эпiчнай паэмы ў лiтаратуры Усходняй Еўропы, стваральнiк рэнесансавага мастацкага стылю ў лiтаратуры Беларусi, адзiн з заснавальнiкаў яе эстэтычнай навукi i лiтаратурнай крытыкi.

Першае перавыданне паэмы М. Гусоўскага адбылося ў 1855 годзе намаганнямi супрацоўнiкаў Iмператарскай Публiчнай бiблiятэкi ў Санкт-Пецярбургу. У прадмове было сказана: «Начальству бiблiятэкi прадставiлася не безкарысным выдаць зноў у свет знайдзенае памiж друкаванымi яе скарбамi старажытнае сачыненне пра зубра – кнiгу, амаль зусiм знiкшую, пра пароду жывёл, амаль зусiм вымерлую, якой астаткi захоўваюцца яшчэ толькi ў нашай айчыне, i то ў адной толькi яе мясцовасцi». Было надрукавана 110 экземпляраў, якiя былi разасланы ў дар унiверсiтэтам, таварыствам, акадэмiям, бiблiятэкам у Расii i за мяжой. Гэта выданне вярнула грамадству пасля трох стагоддзяў забыцця iмя i творчасць вялiкага паэта эпохi Адраджэння Мiкалы Гусоўскага.

Першы пераклад паэмы быў зроблены на польскую мову (1894), затым на лiтоўскую (1963), на рускую (1968). На беларускую мову «Песню пра зубра» пераклалi Язэп Семяжон (Полымя. 1969. № 6), Уладзiмiр Шатон (Спадчына. 1991. № 2), Наталля Арсеннева (Крынiца. 1997 № 7). Адметную iнтэрпрэтацыю «Песнi пра зубра» прапанавалi такiя аўтарытэтныя беларускiя даследчыкi, як У. Калеснiк, В. Дарашкевiч, Я. Парэцкi, А. Лойка, А. Жлутка, Ж. Некрашэвiч-Кароткая.

Паэма «Песня пра зубра» за апошнiя дзесяцiгоддзi сталася знакавай з'явай беларускай культуры, важным артэфактам нацыянальнай свядомасцi. Паэма М. Гусоўскага – твор сусветнага ўзроўню, прасякнуты патрыятычнымi iдэямi i настроямi, натхняе мастакоў i паэтаў на новыя творы. Заслужаны калектыў РБ Брэсцкi тэатр лялек паставiў спектакль «Паляванне на зубра» (2007; рэжысёр Алег Жугжда). Брэсцкая пiсьменнiца Зiнаiда Дудзюк паводле паэмы М. Гусоўскага напiсала п'есу «Песня пра зубра» (2011).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Гусоўскi, М. Песня пра зубра : паэма / Мiкола Гусоўскi ; пераклад з лацiнскай мовы i прадмова Я. Семяжона. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2007. 71 с.: iл.

  2. Гусоўскi, М. Песня пра зубра / Мiкола Гусоўкi ; прадмова i пераклад на беларускую мову Я. Семяжона; пераклад на рускую мову С. Ю. Куняева. Мiнск : Юнацтва, 1998. – 102 с.

  3. Гусоўскi, М. Песня пра зубра / Мiкола Гусоўскi ; пераклад на беларускую мову Я. Семяжона; пераклад на рускую мову Я. Парэцкага, Я. Семяжона. Мiнск, 1980. 192 с.: iл.

  4. Гусовский, Н. Песня о зубре / Николай Гусовский ; перевод с латыни и предисловие к русскому тексту С. Куняева; перевод с латыни и предисловие к белорусскому тексту И. Семяжона. – Москва : Наш современник, 2010. 127 с.: ил.

  5. Гусоўскi, М. Песня пра зубра : (урыўкi) / Мiкола Гусоўскi // Песнi Белавежы : Каммянеччыны лiтаратурная : проза, паэзiя, публiцыстыка. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2005. С. 42–45.

  6. Калеснiк, У. Мiкола Гусоўскi / Уладзiмiр Калеснiк // Гiсторыя беларускай лiтаратуры : Старажытны перыяд : 4 выд. Мiнск, 1998. С. 148–172.

  7. Гусоўскi Мiкола // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1997. Т. 5. С. 545–546.

  8. Гусоўскi Мiкола // Вялiкае княства Лiтоўскае : энцыклапедыя ў 2 т. Мiнск, 2005. Т. 1. С. 562–563.

  9. Гусоўскi Мiкола // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi : у 6 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 181–182.

  10. 540 гадоў з дня нараджэння Мiколы Гусоўскага… // Новыя кнiгi : Па старонках беларускага друку. 2010. № 5. С. 10–14 : бiбiягр. 28 назв.

  11. Мяснiкоў, А. Ф. Мiкола Гусоўскi i яго «Песня пра зубра»… / Анатоль Мяснiкоў // Сто асоб беларускай гiсторыi : гiстарычныя партрэты. 2-е выд., дапрац. Мiнск, 2009. С. 43–46.

  12. Митюкова, Е. А. Новолатинская литература Белоруссии: актуальные аспекты понимания и перевода «Песни о зубре» Н. Гусовского / Е. А. Митюкова // Имя и слово : сборник научных и учебно-методических трудов. Брест : Издателство БрГУ, 2003. Вып. 1. С. 200–206: библиогр. 7 назв.

  13. Кавалёў, С. Мiкалай Гусоўскi: феномен творчасцi i парадоксы рэцэпцыi // Кавалёў, С. Шматмоўная паэзiя Вялiкага княства Лiтоўскага эпохi Рэнесансу : [манаграфiя] / Сяргей Кавалёў. Мiнск : Кнiгазбор, 2010. С. 74–100.

  14. Марадзiна, Н. Праз пяць стагоддзяў кнiга вядомага беларуса выдадзена ў Iталii : [новае выданне паэмы М. Гусоўскага “Песня пра зубра” выйшла ў Iталii] / Нiна Марадзiна // Беларусь : Belarus. 2009. № 5. С. 41.

  15. Захаранка, М. “Песня пра зубра” Мiколы Гусоўскага ў кантэксце культуры еўрапейскага Адраджэння / Мiкола Захаранка // Роднае слова. 2010. № 9. С. 3–7.

  16. Цупiк, В. М. Паэма Мiколы Гусоўскага “Песня пра зубра” : (iнтэграваны ўрок-праект, 9 клас) / В. М. Цупiк // Беларуская мова i лiтаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. 2010. № 7. С. 33–39.

  17. Некрашэвiч-Кароткая, Ж. В. “Не саступаю нiкому” : новыя аспекты вывучэння творчасцi Мiколы Гусоўскага / Ж. В. Некрашэвiч-Кароткая // Веснiк Брэсцкага ўнiверсiтэта. Серыя фiлалагiчных навук. 2009. № 2. С. 21–27.

  18. Кляноўская, Т. “Праўда заўсёды ў глыбiнях…” : паэма М. Гусоўскага “Песня пра зубра” – з’ява хрысцiянскай культуры / Таiсiя Кляноўская // Роднае слова. 2004. № 4. С. 20–21.

  19. Шарановiч, Н. Песня пра зубра : [iлюстрацыi беларускага графiка Юрыя Якавенкi да паэмы М. Гусоўскага “Песня пра зубра”] / Наталля Шарановiч // Роднае слова. 2009. № 8. С. 70–72.

  20. Зверава I. С. “Песня пра зубра” Мiкалая Гусоўскага ў Пецярбургскiм выданнi 1855 года // Берасцейскiя кнiгазборы : матэрыялы II Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi «Берасцейскiя кнiгазборы: праблемы i перспектывы даследавання» (Брэст, 1–2 чэрвеня 2012 г.).

  21. Дудзюк, З. Нарадзiўся я лiцвiнам : п’еса ў адну дзею ; Песня пра зубра : п’еса ў дзве дзеi / Зiнаiда Дудзюк. Брэст : АГКЦ, 2011. 61 с.

  22. Арлоў, I. “Гусаўца голас мiж волатаў нашых пушчанскiх…” : [пра спектакль “Паляванне на зубра” Брэсцкага тэатра лялек] / Iван Арлоў // Вечерний Брест. 2007. 13 июня. С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 4165 разоў Апошняя змена Серада, 25 Сакавік 2020 14:24