Серада, 24 Сакавік 2021 12:35

5 красавіка 2021 г. — 15 гадоў з дня стварэння Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Пінск; 2006)

Установа адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» была заснавана 5 красавіка 2006 г. на базе рэарганізаванай установы адукацыі «Пінскі дзяржаўны вышэйшы банкаўскі каледж Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь». Стварэнне Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта дазволіла арганізаваць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна, стварыць на Палессі інавацыйны адукацыйны, навуковы і культурны цэнтр, універсітэт даследчага тыпу.

 

Першым рэктарам быў назначаны доктар эканамічных навук Канстанцін Канстанцінавіч Шэбека. Паступова сфарміраваўся моцны выкладчыцкі калектыў. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 3000 студэнтаў. Змест навучання вызначаецца вучэбнымі планамі і праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі і ўпаўнаважаным органам. За дасягненні ў вобласці якасці па выніках 2018 г. універсітэт узнагароджаны Прэміяй Урада Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтоўка спецыялістаў праводзіцца на 11 кафедрах пяці факультэтаў. На падставе рашэння Савета Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2006 г. створаны факультэты павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і давузаўскай падрыхтоўкі, якія ў далейшым былі пераўтвораны ў факультэт дадатковай адукацыі. У 2020 г. створаны інжынерны факультэт.

Матэрыяльна-тэхнічная і вучэбна-матэрыяльная база дазваляюць на належным узроўні ажыццяўляць навучальны працэс. У 2011 г. узведзены новы вучэбны корпус па вул. Дняпроўскай флатыліі, 23. Ва ўніверсітэце маюцца ўсе неабходныя, у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, спецыяльныя лабараторыі і кабінеты, якія дазваляюць больш паглыблена вывучаць выкладаемыя дысцыпліны. Бібліятэка з дзвюма чытальнымі заламі забяспечвае інфармацыяй навуковую і адукацыйную дзейнасць, з’яўляецца цэнтрам распаўсюджвання ведаў, духоўных і інтэлектуальных зносін, культуры.

Прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаванняў з’яўляюцца: эфектыўнасць манетарнай палітыкі; забеспячэнне фінансавай стабільнасці; развіццё банкаўскай сістэмы; праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Палесся, здаровага ладу жыцця; развіццё біятэхналогій. Вынікі навуковых даследаванняў укараняюцца ў практыку. Функцыянуюць навукова-даследчыя лабараторыі, пяць з якіх з’яўляюцца галіновымі. Актыўна функцыянуе студэнцкае навуковае таварыства, члены якога — асноўны рэзерв навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ўніверсітэта.

Выпускаюцца часопісы:«Здоровье для всех», «Экономика и банки», «Вестник Полесского государственного университета. Серия общественных и гуманитарных наук», «Вестник Полесского государственного университета. Серия природоведческих наук», «Туризм и гостеприимство».

Міжнароднае супрацоўніцтва ўніверсітэта ажыццяўляецца ў рамках сумесных адукацыйных, культурных, навуковых праграм і праектаў. 5 лістапада 2020 г. адкрыты вучэбна-метадычны кабінет «Цэнтр беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый». Па англамоўнай праграме навучаюцца кітайскія магістранты. На базе ўніверсітэта праводзяцца семінары, круглыя сталы, навукова-практычныя канферэнцыі па пытаннях ідэалагічнай і выхаваўчай работы, міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Навуковы патэнцыял моладзі — будучаму Беларусі».

Ва ўніверсітэце надаецца вялікая ўвага развіццю студэнцкага самакіравання. Развіваюцца і ўдасканальваюцца метады і формы работы (у т. л. актыўныя і інтэрактыўныя), накіраваныя на далучэнне студэнцкай моладзі да нацыянальных каштоўнасцей і фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, станоўчых сацыяльных каштоўнасцей і ідэалаў. Студэнты выдаюць сваю газету «УниВестник».

Ва ўніверсітэце працуюць 8 творчых аб’яднанняў, тры маюць ганаровае званне «народны калектыў»: студыя эстраднай песні «Звуки времени», ансамбль эстраднага танца «Альянс», клуб аматараў латынаамерыканскай культуры «Solymar». Дзейнічае музей (тры музейныя пакоі: па гісторыі ўніверсітэта і банкаўскай справы; абарачэння грошай; этнаграфіі). Структурным падраздзяленнем універсітэта, якое ажыццяўляе спартыўна-масавую і фізкультурна-аздараўленчую працу, з’яўляецца цэнтр фізічнай культуры і спорту факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Спарткомплекс уключае футбольны стадыён з трыбунамі на 3 тыс. гледачоў, лядовую арэну, два басейны, універсальную спартыўную залу, лыжаролерную трасу і інш. Сацыяльна-бытавыя ўмовы ва ўніверсітэце адпавядаюць сучасным патрабаванням. Маецца 5 інтэрнатаў для іншагародніх навучэнцаў.

Універсітэт мае свой герб (лагатып), сцяг, гімн «Ты выплыў і чынна, і годна...» (словы А. Шушко, музыка А. Венгера). 11 сакавіка 2021 г. рэктарам ПалесДУ назначаны Валерый Іванавіч Дунай, выпускнік БДУ (1995), кандыдат біялагічных навук (1999), дацэнт (2004).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання  і інфармацыі

 

  1. Полесский государственный университет / В. Н. Петровец // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т1, кн. 2. С. 252253.
  2. Полесский государственный университет / П. И. Лобанок // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 144.
  3. Фядзечка, С. А. Навука і адукацыя / Фядзечка С. А., Яленская І. Э. // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання. Мінск, 2012. С. 681–688.
  4. Грышкевіч, С. Вопыт, запатрабаваны ў Кітаі : [пра навучанне кітайскіх магістрантаў у ПалесДУ] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2021. 16 сакавіка. С. 3.
  5. Михайлов, К. Молодежные старты : [о спортивных соревнованиях среди команд учащейся молодёжи Пинска/ Константин Михайлов // Пінскі веснік. 2021. 26 лютага. С. 8.
  6. Добровольская, Е. Надежда страны : [об итогах третьего трудового семестра 2020 г. студенческих отрядов Пинска/ Елена Добровольская ; фото Вячеслава Ильенкова // Пінскі веснік. 2021. 22 студзеня. С. 20 : фот.
  7. В ПолесГУ появилась новая специальность : [в Полесском госуниверситете открыта новая специальность «Биохимия», специализация «Аналитическая биохимия» с квалификацией «Биолог. Биохимик»] / подготовила Екатерина Абрамчук // Полесская правда. Пинск, 2020. 21 ноября. С. 10.
  8. В Полесском государственном университете открыли учебно-методический кабинет «Центр белорусско-китайских межкультурных коммуникаций» / подготовила Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2020. 11 ноября. С. 2.
  9. Ильенков, В. Молодежь — главный ресурс страны : [в ПолесГУ продолжается серия пленарных дискуссий по обсуждению вопросов, связанных с совершенствованием Основного Закона страны/ Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2020. 3 лістапада. С. 3 : фот.
  10. В ПолесГУ прошел университетский этап республиканского конкурса «Студент года» : [победила студентка Карина Белозомб/ подготовила Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2020. 21 октября. С. 2.
  11. Добровольская, Е. Команда «Бастион» — лучшая в области : [в Пинске состоялась областная спартакиада представителей молодёжных отрядов охраны правопорядка, студенты ПолесГУ заняли 1-е место/ Елена Добровольская ; фото автора // Пінскі веснік. 2020. 16 кастрычніка. С. 12 : фот.
  12. Абрамчук, Е. Обеспечить безопасность и эффективность учебного процесса : [помощник Президента Республики Беларусь А. М. Маркевич встретился с педагогами и студенческим активом ПолесГУ] / Екатерина Абрамчук ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2020. 5 сентября. С. 2 : фот.
  13. Алексеева, Н. Откровенный диалог : [помощник Президента Республики Беларусь А. М. Маркевич встретился с педагогами и студенческим активом ПолесГУ] / Наталья Алексеева ; фото Ирины Денисович // Пінскі веснік. 2020. 4 верасня. С. 2 : фот.
  14. Денисович, И. Нет — изменению климата : [проект Полесского госуниверситета и технопарка «Полесье» по климатическому менеджменту стал одним из победителей конкурса программы Европейского союза Erasmus+/ Ирина Денисович ; фото автора // Пінскі веснік. 2020. 21 жніўня. С. 3 : фот.
  15. Важно решить проблему каждого : [в Полесском госуниверситете побывала заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс/ собств. инф. ; фото Ирины Денисович // Пінскі веснік. 2020. 26 чэрвеня. С. 1 : фот.
  16. Милевская, Н. Школа агробизнеса / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2020. 20 июня. С. 10.
  17. Добровольская, Е. Важное звено в диагностической цепочке : [ежедневно в лаборатории ПолесГУ проводится около 1000 анализов, из них порядка 400 — на коронавирусную инфекцию/ Елена Добровольская ; фото Ирины Денисович и из архива ПолесГУ // Пінскі веснік. 2020. 2 чэрвеня. С. 3 : фот.
  18. В ПолесГУ — новый факультет : [в Полесском госуниверситете основан инженерный факультет/ собств. инф. // Пінскі веснік. 2020. 14 красавіка. С. 2.
  19. Бибиков, В. Когда деревья стали большими : [Полесский государственный университет 14 лет назад встал на крыло во многом благодаря российским преподавателям/ Владимир Бибиков ; фото Александра Кулевского // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 2 апреля. С. І, ІІІ (приложение: Союз. Беларусь Россия).
  20. Грышкевіч, С. Моладзь, навука, інавацыі... : [пра візіт міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенкі ў ПалесДУ] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2020. 17 сакавіка. С. 3.
  21. Денисович, И. В ПолесГУ выбрали «Королеву Весну 2020» / Ирина Денисович ; фото автора // Пінскі веснік. 2020. 13 сакавіка. С. 12 : фот.
  22. Денисович, И. «Мистер Университет» выбран в ПолесГУ / Ирина Денисович ; фото автора // Пінскі веснік. 2020. 28 лютага. С. 12 : фот.
  23. Милевская, Н. 10 лет исследований и открытий : [о лаборатории «Лонгитудиальные исследования» в ПолесГУ] / Наталья Милевская ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2020. 25 января. С. 1, 3 : фот.
  24. Ильенков, В. Как вырастить сома с... салатом : [о новом проекте в области аквапоники Полесского госуниверситета/ Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2020. 24 студзеня. С. 12 : фот.
  25. Ильенков, В. Потенциал рациональных знаний : [о научно-исследовательской и инновационной деятельности ПолесГУ] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2020. 24 студзеня. С. 2 : фот.
  26. Венский бал! В лучших традициях : [участниками бала во Дворце Независимости стали студенты Полесского госуниверситета/ собств. инф. // Пінскі веснік. 2020. 4 студзеня. С. 12 : фот.
  27. Орлова, И. Деревня городского масштаба : [о развитии студенческой деревни ПолесГУ] / Ирина Орлова // Заря. 2019. 31 августа. С. 8.
  28. Юшкевіч, Н. Амаль 100 тысяч еўра — на навуку : [ПалесДУ атрымаў грант па праграме тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін «Усходняга партёрства»«Беларусь  Украіна» (ЕаРТС)] / Надзея Юшкевіч // Звязда. 2017. 9 снежня. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 573 разоў