Серада, 24 Сакавік 2021 12:39

7 красавіка 2021 г. — 40 гадоў з дня заснавання ўстановы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання» (1981)

Гісторыя Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання пачынаецца 7 красавіка 1981 г. з загада Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі і Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР № 79/121 «Аб адкрыцці ў г. Кобрыне тэхнічнага вучылішча». Сваім існаваннем вучылішча абавязана Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыцы «Ручайка». Будаўніцтва буйнога тэкстыльнага прадпрыемства запатрабавала адкрыцця прафесійнай навучальнай установы. Так з’явілася тэхнічнае вучылішча № 153, дырэктарам якога быў прызначаны Георгій Віктаравіч Амельянюк.

 

Першы навучальны год пачаўся 1 кастрычніка 1981 г. Намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў той час была М. М. Клачковіч, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце — Т. М. Талочка. Новая навучальная ўстанова спачатку размяшчалася на базе вучылішча будаўнікоў № 102. Першы набор склаў 210 навучэнцаў па прафесіях: «прадзільшчыца», «ткач», «памочнік майстра прадзільнай вытворчасці». Гэта былі кадры для прадзільна-ткацкай фабрыкі, якая яшчэ будавалася. 24 з 60 чалавек першага выпуску 1982 г. атрымалі дыпломы з адзнакай. У студзені 1982 г. вучылішча атрымала свой інтэрнат, што дазволіла забяспечыць жыллём на перыяд навучання іншагародніх навучэнцаў.

З 1 лістапада 1983 г. па 10 жніўня 2007 г. вучылішча ўзначальвала Марыя Мікалаеўна Клачковіч, выдатнік прафтэхадукацыі, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (2002), ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна (2015). Пад яе кіраўніцтвам установа прайшла няпросты шлях ад тэхнічнага вучылішча тэкстыльшчыкаў да дзяржаўнага ліцэя сферы абслугоўвання.

Да пачатку 1984 г. былі ўведзены ў эксплуатацыю вучэбны, грамадска-бытавыя карпусы і майстэрні вучылішча. Паралельна з падрыхтоўкай кадраў тэкстыльных прафесій пачалі навучаць швачак для работы на Кобрынскай швейнай фабрыцы. З 1 верасня 1984 г. вучылішча было рэарганізавана ў сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча, у сувязі з чым наступныя два гады ішло асваенне вучэбнага комплексу і афармленне кабінетаў.

У 1985 г. Дзяржаўным камітэтам БССР па прафтэхадукацыі інтэрнату вучылішча прысвойваецца званне «Інтэрнат высокай культуры». У 1988 г. навучальная ўстанова атрымлівае званне «Вучылішча высокай культуры», а праз два гады за высокія паказчыкі ў рабоце калектыў быў узнагароджаны пераходным сцягам Савета Міністраў і Міністэрства народнай адукацыі БССР.

Самымі цяжкімі ў развіцці ПТВ № 153 былі 1990-я гг. Падзенне эканамічнага патэнцыялу лёгкай прамысловасці ў краіне, скарачэнне штату рабочых на прадзільна-ткацкай фабрыцы адбіліся і на стане ўстановы. Паступова зніжаючы набор і падрыхтоўку па тэкстыльных спецыяльнасцях, упершыню ў Беларусі ў вучылішчы сталі вучыць моладзь такім новым прафесіям, як «сацыяльны работнік», «страхавы агент», «агент па забеспячэнні і збыце», «прадпрымальнік». Імкнучыся глядзець на перспектыву, у 1999 г. адкрылі ліцэйную групу з фізіка-матэматычным ухілам па кваліфікацыях «швачка», «кравец», у 2003 г. — «аператар ЭВМ».

На падставе загада ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама № 445 ад 17 лістапада 2003 г. «Аб зацвярджэнні Уставаў устаноў адукацыі са змяненнямі і дапаўненнямі, ліцэнзавання адукацыйнай дзейнасці», экспертнага заключэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2004 г. з 1 красавіка 2004 г. Кобрынскае ПТВ № 153 тэкстыльшчыкаў пераўтворана ва ўстанову адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання». З гэтага часу перад установай адкрыліся больш шырокія перспектывы, а вытворча-навучальны працэс выйшаў на новы якасны ўзровень.

Як і кожная навучальная ўстанова, ліцэй сферы абсугоўвання ўвесь час развіваецца, адкрывае новыя спецыяльнасці па запатрабаваных прафесіях. З 2008/2009 навучальнага года ў ліцэі ажыццяўляецца падрыхтоўка па новай прафесіі — «камплектоўшчык дэталяў цацак» для патрэб ВП «Палессе», з 2014 г. уведзена падрыхтоўка па прафесіі «Цырульнік».

Кобрынскі ліцэй сферы абслугоўвання заўсёды высока трымае сваю планку. Лепшай характарыстыкай з’яўляецца лідзіруючая пазіцыя ліцэя ў конкурсе на лепшую ўстанову прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэстчыны. За перамогу ў спаборніцтве за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Кобрынскі ліцэйбыў занесены на Дошку пашаны Брэсцкай вобласці.

З 10 жніўня 2007 г. дырэктарам ліцэяз’яўляецца Віктар Сцяпанавіч Нічыпарук, уласны ўклад якога ў развіццё сістэмы прафтэхадукацыі вымяраецца 40 гадамі работы ў дадзенай сферы. Удастоены нагруднага знака «Выдатнік адукацыі» (2015), у 2017 г. стаў пераможцам абласнога конкурсу «Лепшы дырэктар установы прафесійнай адукацыі» і быў узнагароджаны сертыфікатам «Залаты дырэктар» і Ганаровай граматай.

Ва ўстанове захаваліся добрыя традыцыі, звязаныя, у першую чаргу, з раскрыццём асобы кожнага выхаванца. Кожны мае магчымасць развіваць свае здольнасці і інтарэсы. У ліцэі працуюць 36 аб’яднанняў па інтарэсах маральна-ідэалагічнай, мастацкай, спартыўна-аздараўленчай і дэкаратыўна-прыкладной накіраванасці. Выдатна развіта валанцёрская работа — шэрагам дабрачынных акцый адзначаецца добраахвотніцкая арганізацыя «Будзь з намі», эфектыўна працуе маладзёжны атрад аховы правапарадку і пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Навучэнцы ўдзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях, паспяхова прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах, з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і пераможцамі конкурсаў прафесійнага майстэрства.

За гады існавання ўстановы падрыхтаваны тысячы кваліфікаваных, запатрабаваных на рынку працы спецыялістаў, якія паспяхова працуюць на прадпрыемствах лёгкай прамысловасці, сферы абслугоўвання, гандлю і грамадскага харчавання ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Выпускнікі ліцэя атрымліваюць першыя працоўныя месцы на такіх прадпрыемствах, як ААТ «Баранавіцкая швейная фабрыка», філіял ААТ «Магатэкс» у г. Кобрыне, ААТ «Элема», ААТ «Кобрын-Сэрвіс», ААТ ГП «Надзея», ПУГВП «Нашы вытокі» і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Праз творчасць — да майстэрства : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 40-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : [б. в.], 2021. – 52 с. : фат. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).
  2. Установе адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання» (1981) — 40 гадоў // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 31.
  3. Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна. Клачковіч Марыя Мікалаеўна // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2020.
    С. 41–43.
  4. Заслужаныя настаўнікі. Клачковіч Марыя Мікалаеўна // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 109–110 : фат.
  5. Бялоў, Д. Майстры на ўсе рукі : [у ліцэі арганізавана выстава «Паміж мінулым і будучым», на якой паказаны работы навучэнцаў і майстроў установы] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2020. 22 лютага. С. 9.
  6. Ничипорук, В. С. Виктор Ничипорук: «Задача профтехобразования дать человеку востребованную профессию» / Виктор Ничипорук ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 19 ноября (№ 47). С. 2.
  7. Пашкович, Л. Красота на тарелке : [в Кобринском лицее учат не только вкусно готовить, но и красиво, нестандартно подавать блюда/ Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2020. 28 лістапада. С. 4.
  8. Пашкович, Л. Кулинарная неделя : [в лицее прошла неделя общественного питания, посвящённая профессии повара] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2020. 28 лістапада. С. 1.
  9. Пашкович, Л. Молекулярная кухня: искусство в граммах : [в Кобринском профессиональном лицее сферы обслуживания постигают технологии молекулярной кухни] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2020. 18 лістапада. С. 5 : фот.
  10. Савчук, М. Листая страницы истории : [история образования Кобринского профессионального лицея сферы обслуживания] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 19 ноября (№ 47). С. 2.
  11. Савчук, М. Нитка, иголка и вдохновение : [экс-директор Кобринского лицея М. Н. Клочкович, находясь на пенсии, посвятила себя творчеству вышивки картин] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 11 июня (№ 24). С. 4.
  12. Ализар, К. Покоритель кулинарного Олимпа : [учащийся лицея Андрей Маевский одержал победу на международном фестивале ресторанных технологий] / Ксения Ализар // Кобрынскі веснік. 2019. 2 лістапада. С. 9.
  13. Грышкевіч, С. Кулінарны гуру з Кобрына : [навучэнец Кобрынскага ліцэя сферы абслугоўвання Андрэй Маеўскі сярод пераможцаў Міжнароднага фестывалю рэстаранных тэхналогій] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2019. 14 лістапада. С. 13 : фот.
  14. Грэчка, І. На выдатна з плюсам : [сацыялізацыя навучэнцаў, іх размеркаванне і працаўладкаванне — галоўны паказчык паспяховай работы Кобрынскага ліцэя] / Ігар Грэчка // Настаўніцкая газета. 2019. 25 чэрвеня. С. 8–9.
  15. Елизарова, Ж. Вкусно, красиво, доступно, грамотно : [областной конкурс профмастерства поваров выиграл учащийся Кобринского лицея Андрей Маевский] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 18 мая. С. 9.
  16. Елізарава, Ж. Кобрынскі ліцэй — лепшы ў вобласці / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2019. 9 студзеня. С. 1, 5.
  17. Белов, Д. Кобринский ГПЛСО: актуально, востребовано, интересно! / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2018. 26 мая. С. 4.
  18. Бялоў, Д. У Кобрынскім ліцэі — «залаты дырэктар»! : [дырэктар ліцэя сферы абслугоўвання В. Нічыпарук стаў пераможцам абласнога конкурсу] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2018. 10 сакавіка. С. 1.
  19. Грышкевіч, С. З кіраўніцкім талентам : [кіраўнік ліцэя сферы абслугоўвання В. С. Нічыпарук стаў пераможцам завочнага этапу абласнога конкурсу на лепшага дырэктара ўстановы прафесійнай адукацыі] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2018. 27 лютага. С. 3.
  20. Савчук, М. «Золотой» директор живет и работает в Кобрине / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 12 апреля. С. 4.
  21. Савчук, М. С желанием творить добро : [более 10 лет Кобринский лицей сферы обслуживания занимается волонтёрством] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 9 августа. С. 2.
  22. Бялоў, Д. Кобрынскі ліцэй — адзін з лепшых у вобласці! / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2017. 27 снежня. С. 1.
  23. Пальто, К. Дом с хорошими хозяевами / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2017. 1 лютага. С. 3.
  24. Грышкевіч, С. Вызначылі лепшых выхавальнікаў інтэрнатаў : [па выніках конкурсу дыплом II ступені атрымала В. М. Смяховіч з кобрынскага ліцэя] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2016. 21 чэрвеня. С. 6.
  25. Дубіна, Л. Віктар Нічыпарук: «Нашы выпускнікі заўсёды былі канкурэнтаздольнымі на рынку працы» / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2015. 4 лістапада. С. 2.
  26. Савчук, М. Директор с неиссякаемой энергией : [М. Н. Клочкович удостоена звания «Почётный гражданин Кобринского района»] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 29 января. С. 4.
  27. Бялоў, Д. Ліцэй выхавання і майстэрства : [Кобрынскі ліцэй адзначае 30-годдзе] / Дзмітрый Бялоў // Вечерний Брест. 2011. 23 ноября. С. 1.
  28. Савчук, М. 25 — возраст расцвета : [Кобринский профессиональный лицей сферы обслуживания отмечает своё 25-летие] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2006. 14 декабря. С. 2.
  29. Клачковіч, М. М. Формула веры і любві : [дырэктар ПТВ № 153 пра дзейнасць установы] / Марыя Мікалаеўна Клачковіч // Кобрынскі веснік. 2002. 1 студзеня. С. 3.
Чытаць 557 разоў