Дзяцінства Сяргея (Сергіюша) прайшло ў самотным сузіранні прыроды і чытанні кніжак, пераважна русскіх класікаў: А. І. Купрына, А. П. Чэхава, Ф. М. Дастаеўскага, М. М. Загоскіна. Сям’я жыла то ў Мінску, то ў Бабруйску — бацька часта мяняў месца працы.
Маючы свабодалюбны і ўпарты характар, хлопец змалку, як мог, змагаўся з несправядлівасцю. Сёмы клас рускай гімназіі (М. Пясецкі з сям’ёй з пачаткам Першай сусветнай вайны эвакуіруецца ва Уладзімір) для яго скончыўся трагічна: паспрабаваўшы пераканаць гімназійнага інспектара ў сваёй рацыі з дапамогай рэвальвера, Сяргей апынуўся ў турме. Неўзабаве ён уцякае з турмы і акунаецца ў тагачасны вір рэвалюцыйных падзей. Жудаснасць бальшавіцкага тэрору настолькі ўразіла юнака, што ў Мінск у 1918 г. ён прыязджае свядомым антыкамуністам.
Да 1921 г. Сяргей Пясецкі ваюе з бальшавікамі спачатку ў шэрагах беларускіх партызан (атрады «Зялёнага дуба»), пасля ў польскіх вайсковых фарміраваннях, а затым пераязджае ў Ракаў, мястэчка каля Мінска, што ў выніку Рыжскай мірнай дамовы становіцца польскім памежным пунктам і фактычна сталіцай кантрабандыстаў. На працягу пяці гадоў Сяргей Пясецкі займаецца кантрабандай, адначасова выконваючы на тэрыторыі Беларусі функцыі агента польскай ваеннай разведкі.
У 1927 г. польскі суд асуджае Сяргея Пясецкага за рабаўніцтва на 15 гадоў турмы, адбываў тэрмін у Лідзе, Навагрудку. Менавіта там, на сёмым годзе зняволення, у яго прачынаецца літаратурны дар. Яго першы раман «Пяты этап», які быў напісаны ў 1934 г., канфіскавала турэмная цэнзура, раман «Жыццё раззброенага чалавека» (1936) застаўся недапісаным. Толькі раману «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», прысвечанаму «кантрабандысцкаму» перыяду жыцця Сяргея Пясецкага, пашчасціла ў 1937 г. убачыць свет, быць апублікаваным. У той час хворы на сухоты аўтар, дзякуючы гэтаму раману, атрымаў сусветную славу і вядомасць (за два перадваенныя гады раман быў перакладзены на 11 моў свету). Сяргей Пясецкі быў датэрмінова вызвалены з турмы.
Падчас Другой сусветнай вайны С. М. Пясецкі ўдзельнічае ў фарміраваннях Арміі Краёвай на Віленшчыне, а ў 1946 г. эмігруе на Захад, спачатку ў Італію, потым у Велікабрытанію. Зарабляе на жыццё цяжкай фізічнай працай, у вольны час шмат піша. У 1947 г. ён уступае ў Альянс польскіх пісьменнікаў на чужбіне, але практычна не дзейнічае ў рабоце эміграцыйных цэнтраў, пазбягае грамадскіх выступленняў. Расстанне з сям’ёй (ажаніўся ў 1942 г., праз два гады нарадзіўся сын), што засталася ў Польшчы, жыццёвыя цяжкасці эмігранта не зламалі пісьменніка, загартавалі ягоную волю і літаратурны талент.
У эміграцыі С. М. Пясецкі публікуе чарговыя раманы пра свае рання гады, калі быў звязаны з крыміналам у Мінску (1918–1919). Стварае зладзейскую трылогію: «Яблочко» (1946), «Взгляну в окно...» (1947), «Никто не даст нам спасения...» (1947). Яго раманы паказвалі бандытаў і злодзеяў як людзей з цудоўнымі чалавечымі якасцямі і каштоўнасцямі.
Сяргей Пясецкі — майстар апісання прыроды, бы пэндзлем малюе беларускія краявіды, карціны ўзнікаюць выразна і паэтычна. На старонках кніг ажываюць незвычайныя па прыгажосці пейзажы, адчуваецца пах лесу, кветак на лузе, вільготнасці балот. Па творах польскага пісьменніка здымаліся мастацкія фільмы, тэлевізійныя серыялы, яго пяру належыць 12 раманаў, навелы, кінасцэнарыі, публіцыстычныя артыкулы.
Самы вядомы раман Сяргея Пясецкага — «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі». Яго найбольш часта выдавалі незалежныя выдавецтвы свету, ён быў афіцыйна забаронены ў Польшчы да 1990 г. У «Запісках» аўтар пераўвасобіўся ў савецкага афіцэра, разважаў быццам бы яго катэгорыямі, прымітыўнай мовай, характэрнай, па думцы аўтара, для «хомо саветыкус». Гэты твор з’яўляецца адным з найболей паслядоўных, бескампрамісных прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы. Раман атрымаў мноства водгукаў, як станоўчых, так і негатыўных.
12 верасня 1964 г. С. М. Пясецкі памёр у ваенным шпіталі ад раку. Пахаваны далёка ад родных Ляхавіч, у Вялікабрытаніі, у г. Гастынгс. На сцяне Ляхавіцкага касцёла Сэрца Іісуса ўстаноўлена мемарыяльная дошка Сяргею Пясецкаму. 25 жніўня 2019 г. у Ракаве Валожынскага раёна Мінскай вобласці адкрыты памятны знак у гонар рамана «Каханак Вялікай Мядзведзіцы».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, загадчык сектара бібліятэчна-інфармацыйных і электронных рэсурсаў
Творы С. Пясецкага
- Запіскі афіцэра Чырвонай арміі (ад 17 верасня 1939 г.) : [раман] / Сяргей Пясецкі ; пераклад з польскай [А. Астраўцова]. – Мінск : Медысонт, 2019. – 254 с.
- Каханак Вялікай Мядзведзіцы : раман / Сяргей Пясецкі ; пераклад з польскай [Г. А. Бенкевіч ; прадмова А. Бразгунова]. – Мінск : Регистр, 2019. – 399 с.
- Багам ночы роўныя : раман / Сяргей Пясецкі ; пераклад з польскай [Г. А. Бенкевіч ; прадмова М. Хмяльніцкага]. – Мінск : Регистр, 2019. – 431 с.
- Ніхто дабром не дасць збаўлення... : [раман] / Сяргей Пясецкі ; з польскае пераклаў Віктар Шукеловіч. – Vilnius [Вільнюс] : Logvino literatūros namai ; [Мінск] : Логвінаў, 2019. – 286, [3] с. – (Менская трылогія).
- Яблычак : [раман] / Сяргей Пясецкі ; з польскае пераклаў Віктар Шукеловіч. – Vilnius [Вільнюс] : Logvino literatūros namai ; [Мінск] : Логвінаў, 2018. – 265, [1] с. – (Менская трылогія).
- Гляну я ў аконца... : [раман] / Сяргей Пясецкі ; з польскае пераклала Марыя Пушкіна. – Vilnius [Вільнюс] : Logvino literatūros namai ; [Мінск] : Логвінаў, 2018. – 242, [2] с. – (Менская трылогія).
- Вавилонская башня : [сборник] / Сергей Песецкий ; перевод с польского [Г. А. Бенкевич]. – Минск : Регистр, 2015. – 302 с.
- Любовник Большой Медведицы : роман / Сергей Песецкий ; перевод с польского [В. Л. Авиловой, Д. С. Могилёвцева]. – Минск : Регистр, 2014. – 362 с.
- Человек, превращённый в волка : роман / Сергей Песецкий ; перевод с польского [Г. А. Бенкевич]. – Минск : Регистр, 2012. – 367 с.
- К чести организации : роман / Сергей Песецкий ; [перевод с польского Г. А. Бенкевич]. – Минск : Регистр, 2012. – 335 с.
- Пяты этап : раман / Сяргей Пясецкі ; пераклаў [з польскай мовы і аўтар прадмовы] Я. Янушкевіч. – Менск [Мінск] ; Варшава : Pod wiatr, 2011. – 294 с.
- Каханак Вялікай Мядзведзіцы : раман / Сяргей Пясецкі : [прадмова М. Ваньковіча]. – Мінск : Хурсік, 2009. – 351 с.
- Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.) : раман / Сяргей Пясецкі : [пераклад з польскай мовы, прадмова А. Астраўцова]. – Мінск : VivaFutura, 2005. – 250 с.
Аб жыцці і творчасці С. Пясецкага
- Пясецкий Сергей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 293.
- Сяргей Пясецкі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэдактар і ўкладальнік А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 366–367.
- Рублевская, Л. Контрабандист, шпион, романист. Сергей Песецкий / Людмила Рублевская // Рыцари и дамы Беларуси : исторические очерки / Людмила Рублевская. Минск, 2016. Кн. 2. С. 234–240.
- Кабржыцкая, Т. В. Наш і не наш Сяргей Пясецкі : зоркі Радзімы пісьменніка над колам яго жыццёвых і творчых калізій / Т. В. Кабржыцкая, П. В. Рагойша, М. М. Хмяльніцкі ; пад навук. рэд. В. П. Рагойшы. – Мінск : Кнігазбор, 2014. – 212 с.
- Бахановіч, Н. Л. Беларуская тэма ў польскай літаратуры : [творчасць Ю. У. Нямцэвіча, А. Міцкевіча, М. Радзевіч, С. Пясецкага] / Н. Л. Бахановіч // Літаратурная карта Еўропы : кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць. Мінск, 2012. С. 205–228.
- Стужынская, Н. І. Беларусь мяцежная : з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 20-я гг. ХХ ст. / Ніна Іванаўна Стужынская. – 2-е выд., пашыранае. – Вільня [Вільнюс] : Наша Будучыня, 2011. – 381 с. – (Неизвестная история). – Са зместу : Творчасць Сяргея Пясецкага. С. 283–289.
- Рагойша, П. В. Творчасць Сяргея Пясецкага : праблемы жанрава-стылёвай адметнасці : аўтарэферат дысертацыі ... кандыдата філалагічных навук / Пётр Вячаслававіч Рагойша ; БДУ. – Мінск, 2001. – 20 с.
- Бялы, А. Творчество популярных польских писателей — уроженцев Беларуси в межвоенный период / А. Бялы // Научные труды Республиканского института высшей школы : в 2 ч. Минск, 2016. Вып. 16, ч. 1. С. 34–41.
- Мельнікаў, І. Лёс авантурыста / Ігар Мельнікаў ; фота з архіва аўтара // Наша слова. 2020. 17 студзеня (№ 2). С. 10.
- Міцкевіч, В. Прагулкі з панам Пясецкім / Вольга Міцкевіч // Звязда. 2019. 24 жніўня. С. 8.
- Шалахоўскі, А. Трылогія кантрабандыста / Аляксей Шалоўскі // Краязнаўчая газета. 2019. № 17. С. 7.
- Літвінаў, М. Сцежкамі кантрабандыстаў : [пра пісьменніка С. Пясецкага] / Мікалай Літвінаў // Звязда. 2018. 30 жніўня. С. 1, 13.
- Шалахоўскі, А. Раман года : [аб кнізе С. Пясецкага «Яблычак»] / Аляксей Шалахоўскі // Наша слова. 2018. 30 траўня (№ 22). С. 5.
- Рублевская, Л. Дороги, которые мы выбираем : [о книге С. Песецкого «Вавилонская башня»] / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. 2015. 26 июня. С. 16.
- Бразгуноў, А. Трагікамічны свет вачыма рамантыка / Алесь Бразгуноў // Полымя. 2015. № 3. С. 179–184. Рэцэнзія на кнігу: Наш і не наш Сяргей Пясецкі : зоркі Радзімы пісьменніка над колам яго жыццёвых і творчых калізій / Т. В. Кабржыцкая, П. В. Рагойша, М. М. Хмяльніцкі. Мінск, 2014.
- Лапіцкая, А. Анархіст ці рамантык? : [пра Сяргея Пясецкага] / Алеся Лапіцкая // ЛіМ. 2015. 6 сакавіка (№ 9). С. 14.
- Вострыкава, А. Сяргей Пясецкі : усходнеславянскі канстэкст / Алена Вострыкава // ЛіМ. 2015. 6 сакавіка (№ 9). С. 14.
- Лаўрэш, Л. Прыгоды Сяргея Пясецкага на Лідчыне / Леанід Лаўрэш // Маладосць. 2015. № 2. С. 148–153.
- Кабржицкая, Т. В. Феномен писателя : (Сергей Песецкий в контексте восточнославянских культурных контактов) / Татьяна Кабржицкая, Пётр Рагойша, Николай Хмельницкий ; перевод с белорусского Юлии Алейченко // Нёман. 2014. № 6. С. 158–174.
- Кабржыцкая, Т. В. Першая сусветная вайна ў літаратуры : «Раскіданы родны край» у творы Алексы Кобеца, Максіма Гарэцкага, Сяргея Пясецкага / Таццяна Кабржыцкая, Мікалай Хмяльніцкі // Роднае слова. 2014. № 5. С. 3–8.
- Рублеўская, Л. Контрабандист, шпион, романист / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. 2013. 31 августа. С. 8.
- Міраў, Д. Два імя — дзве эпохі : [Ф. Еўлашоўскі і С. Пясецкі] / Дзмітрый Міраў // Ляхавіцкі веснік. 2012. 10 лістапада. С. 4.
- Крапивин, С. Сергей Пясецкий, Виктор Яркин : взгляд на контрабанду и контрабандистов с разных сторон границы / Сергей Крапивин // Белорусская военная газета. 2012. 27 октября. С. 3.
- Блінец, А. Турма і воля Сяргея Пясецкага / Андрэй Блінец // ЛіМ. 2011. 11 лістапада. С. 11.
- Карсар памежжа : [прадмова да публікацыі перакладу на беларускую мову рамана С. Пясецкага «Пяты этап»] // Полымя. 2010. № 4. С. 91–128.
- Ждан, А. «Фартуна ходзіць па коле» : [пра кнігу С. Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»] / А. Ждан // ЛіМ. 2009. 10 ліпеня. С. 6.
- Довнар-Запольский, А. Белорусский Бонд маскировался под контрабандиста : [белорусский супершпион Сергей Пясецкий] / Алексей Довнар-Запольский // Комсомольская правда в Белоруссии. 2008. 13 ноября. С. 13.
- Чарановіч, С. Пажар жыцця : Сяргей Пясецкі / Сяргей Чарановіч // Краязнаўчая газета. 2007. № 41. С. 7–8 ; № 42. С. 7–8 ; Ляхавіцкі час. 2007. 13 верасня.
- Букчин, С. Писатель с большой дороги : [Сергей Пясецкий] / С. Букчин // Куръер. 2002. № 4. С. 38–43.
- Рагойша, П. Наш і не наш Пясецкі / Пятро Рагойша // Полымя. 2001. № 6.
С. 205–218. - Рагойша, П. Сергей Пясецкий : феномен творчества писателя русско-белорусско-польского пограничья / Пётр Рагойша // Звезда. 2001. № 6. С. 176–184.
- Сухапар, У. Забытыя імёны : [пра польскага пісьменніка Сергіюша Пясецкага (1901–1964)] / Уладзімір Сухапар // Intex-press. Барановичи, 1999. 4 ноября. С. 6.