Панядзелак, 19 Красавік 2021 10:26

25 сакавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Уладзіміравіча Хвайніцкага (1956), заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, пісьменніка

Анатоль Уладзіміравіч Хвайніцкі нарадзіўся 25 сакавіка 1956 г. у вёсцы Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля смерці маці выхоўваўся ў Кобрынскім дзіцячым доме, затым у Югалінскай школе-інтэрнаце. Скончыў Целяханскую школу-інтэрнат, мастацкую школу. Першае месца працы — рабочы будаўнічага ўпраўлення № 145 будтрэста № 25 г. Баранавічы.

 

У дзяцінстве і юнацтве Анатоль Хвайніцкі займаўся шматлікімі відамі спорту: барацьба, стральба, гімнастыка, плаванне, лыжы, лёгкая атлетыка, футбол, каратэ. У армію пайшоў кандыдатам у майстры спорту па боксе. Пасля службы ў арміі скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1981).

Атрымаўшы дыплом, Анатоль Хвайніцкі стаў інструктарам па спорце на Баранавіцкай швейнай фабрыцы, затым — на заводзе «Гандальмаш». Майстар спорту СССР па боксе. З 1981 па 1997 г. служыў у сістэме Міністэрства ўнутраных спраў. Пасля выхаду з органаў МУС на пенсію працаваў трэнерам па боксе ў Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву прафсаюзаў. Трэнер вышэйшай катэгорыі (2006). Сярод яго выхаванцаў — таленавіты баксёр Кірыл Рэліх, майстар спорту, чэмпіён Беларусі (2008).

З 2012 г. А. У. Хвайніцкі — дырэктар Баранавіцкай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па спартыўнай гімнастыцы і боксе (Дома фізічнай культуры). Яго выхаванец Аляксандр Бутрым выступаў на VII Сусветных ваенных гульнях у Кітаі (2019). Анатоль Уладзіміравіч таксама ганарыцца Ягорам Курбанавым, Дзянісам Сялявай і інш.

Анатолю Уладзіміравічу ўласцівы ўвага, уменне знаходзіць падыход да дзяцей. За сваю спартыўна-педагагічную дзейнасць трэнер шмат разоў узнагароджваўся граматамі Баранавіцкага гарвыканкама, Брэсцкага аблвыканкама і інш. Удастоены звання «Чалавек года – 2013» г. Баранавічы ў намінацыі «Фізічная культура, спорт і турызм». Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвоена ў студзені 2020 г.

Літаратурную дзейнасць Анатоль Хвайніцкі пачаў у 2009 г. Піша апавяданні, аповесці, раманы, вершы, байкі. Друкаваўся ў баранавіцкіх газетах «Шаг», «Наш край», літаратурных зборніках «Крыніца дабрыні» (2016), «Барановичская лира» (2017), «Сила слова» (2020), «На крылах натхнення» (2020).

Аўтар кніг: «У зверей как у людей» (2010), «Горький хлеб» (2011), «Георгиевский кавалер» (2015; прысвечана прадзеду, які вызначыўся адвагай і гераізмам у гады Першай сусветнай вайны), «Нас тонуть не учили» (2016; пра лёсы выхаванцаў дзіцячага дома), «С улыбкой о жизни» (2016), «Шаг в бездну» (2018; пра вайну ў Афганістане), «Безумие» (2019), «Четвёртый раунд» (2020), «Аромат жасмина» (2020).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Дрэкоўская Ірына Паўлаўна, гал. бібліятэкар залы галіновай літаратуры (краязнаўства)

 

Творы А. У. Хвайніцкага

  1. Аромат жасмина : зарисовки, сказки, рассказы / Анатолий Хвойницкий. – Барановичи : Е. Г. Хохол, 2020. – 134 с. : ил.
  2. Четвёртый раунд : роман / Анатолий Хвойницкий. – Барановичи : Хохол Е. Г., 2020. – 204 с. : ил.
  3. Безумие : роман / Анатолий Хвойницкий. – Барановичи : Хохол Е. Г., 2019. – 176, [1] с. : ил.
  4. Волк ; Шаг в бездну… : повести / Анатолий Хвойницкий. – Минск : Ковчег, 2018. – 372 с.
  5. С улыбкой о жизни : юмористические рассказы / Анатолий Хвойницкий. – Минск : Красная звезда, 2016. – 124 с. : ил.
  6. Нас тонуть не учили : повесть / Анатолий Хвойницкий. – Минск : Красная звезда, 2016. – 284 с. : ил.
  7. Георгиевский кавалер : исторические очерки / Анатолий Хвойницкий. – Минск : Красная звезда, 2015. – 141 с. : ил.
  8. Горький хлеб : рассказы / Анатолий Хвойницкий. – Минск : Ковчег, 2011. – 186 с. : ил.
  9. У зверей как у людей : басни / Анатолий Хвойницкий. – Минск : Ковчег, 2010. – 132 с. : ил.
  10. Штык : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Сила слова : литературный сборник / Литературный клуб «Літара», ГУ «Брестский городской центр культуры» ; [составитель Л. И. Косачук]. Брест, 2020. С. 255–267.
  11. Штык : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // На крылах натхнення : па матэрыялах літаратурна-музычнай гасцёўні «Ветразь» / галоўны рэдактар, [аўтар прадмовы] Клаўдзія Трысцень ; літаратурныя рэдактары: Марыя Філіпава і Таццяна Яцук. Баранавічы, 2020. С. 215–224.
  12. Белая мечта ; Друзья ; Афоризмы : [рассказы, афоризмы] / Анатолий Хвойницкий // Барановичская лира : сборник произведений / под ред. Л. Шуваловой. Барановичи, 2017. С. 117–122.
  13. Поводок ; Вояж : [стихи] / Анатолий Хвойницкий // Крыніца дабрыні : зборнік паэзіі і прозы / уклад. Раіса Раманчук. Мінск, 2016. С. 205–206.
  14. Мать ; Возмездие ; Трамплин : [рассказы] / Анатолий Хвойницкий // Крыніца дабрыні : зборнік паэзіі і прозы / уклад. Раіса Раманчук. Мінск, 2016. С. 266–285.
  15. Поводок : [стихотворение] / Анатолий Хвойницкий // Суперово. Барановичи, 2017. 13 декабря (№ 55). С. 12.
  16. Георгиевский кавалер : [повесть] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2013. 7 декабря. С. 4 ; 14 декабря. С. 4 ; 17 декабря. С. 3 ; 2014. 9 января. С. 8 ; 11 января. С. 7 ; 17 января. С. 7.
  17. Ангел-хранитель : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2013. 12 октября. С. 5.
  18. «Я отомстил за брата...» : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2013. 3 сентября. С. 3.
  19. Братья : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2013. 27 июля. С. 3.
  20. Роковой выстрел : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2013. 22 июня. С. 3.
  21. Отец Александр : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2013. 8 мая. С. 4.
  22. Благословение на жизнь : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Царкоўнае слова. 2013. 17 мая (№ 20). С. 12–14.
  23. Чужая боль ; Хомяк : [басни] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2013. 6 апреля. С. 8.
  24. Атака : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2012. 21 июня. С. 4.
  25. Три шага до подвига : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2007. 4 октября. С. 3.
  26. Город на перекрестке судьбы : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2005. 7 июля. С. 3.
  27. Победитель : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2005. 7 мая. С. 3.
  28. ...А утром по радио: «Война!» : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2005. 16 апреля. С. 2.
  29. Прочность : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Шаг. Барановичи, 2004. 3 ноября (№ 45). С. 17 ; 10 ноября (№ 46). С. 17.
  30. Горький хлеб : рассказ / Анатолий Хвойницкий // Шаг. Барановичи, 2004. 9 июня (№ 24). С. 13.
  31. Из забвения восставший : [рассказ] / Анатолий Хвойницкий // Дыялог. 2002. 11. С. 20–21.
  32. Бокс как жизнь : [история городского бокса] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2013. 31 августа. С. 4.
  33. Лучший боксёр — в Барановичах : [успех барановичских боксёров на международном турнире] / Анатолий Хвойницкий // Наш край. Барановичи, 2011. 20 декабря. С. 6.
  34. Возвращение учителя : [первенство Республики Беларусь по самбо памяти А. Мицкевича] / Анатолий Хвойницкий // Шаг. Барановичи, 2005. 1 июня (№ 22). С. 18.

 

Літаратура аб жыцці і творчасці А. У. Хвайніцкага

  1. Анатолий Хвойницкий : [биографическая справка] // Крыніца дабрыні : зборнік паэзіі і прозы / уклад. Раіса Раманчук. Мінск, 2016. С. 204.
  2. Ракитный, Н. Высота Анатолия Хвойницкого : [директор Барановичской СДЮШОР профсоюзов по спортивной гимнастике и боксу, заслуженный тренер Республики Беларусь] / Николай Ракитный // Наш край. Барановичи, 2020. 11 июля. С. 2 : фот.
  3. Вербовский, Е. По заслугам честь : [звание заслуженного тренера Республики Беларусь присвоено директору Барановичской СДЮШОР профсоюзов по спортивной гимнастике и боксу Анатолию Владимировичу Хвойницкому] / Егор Вербовский ; фото INTEX-PRESS // Интекс-пресс. Барановичи, 2020. 22 января (№ 4). С. 13 : фот.
  4. Гиль, С. Адзначаны на дзяржаўным узроўні : анаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвоена А. У. Хвайніцкаму, дырэктару Баранавіцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па спартыўнай гімнастыцы і боксе/ Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2020 15 января. С. 2.
  5. Шубич, М. Подарок библиотеке : [презентация книги А. Хвойницкого «Шаг в бездну» в ЦГБ им. В. Тавлая] / Михаил Шубич // Наш край. Барановичи, 2019. 2 марта. С. 5.

Хвойницкий, А. Анатолий Хвойницкий: «Кирилл пришел надолго!» : [беседа с тренером боксёра К. Релиха] / Анатолий Хвойницкий ; записал Владимир Упеньек // Спортивная панорама. 2018. 16 марта. С. 13.

Строцкая, Г. Шестая жизнь Анатолия Хвойницкого : [о директоре Барановичского дома физкультуры А. В. Хвойницком] / Галина Строцкая // Беларускі час. 2014.
1–10 ліпеня (№ 26) С. 19.

Бунеева, А. О пережитом хочется писать... : [о писателе, директоре Дома физкультуры Анатолии Хвойницком] / Алла Бунеева // Наш край. Барановичи, 2013. 27 июля. С. 3.

Чытаць 176 разоў