Пятніца, 21 Май 2021 16:58

24 красавіка 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Барысавіча Коваля (1951), музыканта, дырыжора

Валерый Барысавіч Коваль нарадзіўся 24 красавіка 1951 г. у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Бацька ў маладосці іграў на кларнеце, дзядзя — на гармоні, маці добра спявала, але спецыяльнай музычнай адукацыі яны не мелі. У чацвёртым класе Валера Коваль прыйшоў у школьны духавы аркестр, з таго часу яго лёс стаў звязаны з музыкай.

 

Валерый Коваль закончыў Магілёўскае музычнае вучылішча (па класе кларнета), затым — ваенна-дырыжорскі факультэт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага (1975). У кансерваторыі прафесійна авалодаў саксафонам. Пасля заканчэння вучобы быў накіраваны ў Ачынскае ваеннае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча кіраваць аркестрам. Дзесяць гадоў адслужыў у Краснаярскім краі. Арганізаваў клас духавых інструментаў у мясцовай музычнай школе, стварыў першы дзіцячы духавы аркестр пры Доме піянераў. Валерый Коваль знаходзіўся ў цэнтры культурнага жыцця горада, без аркестра не абыходзілася ні адно свята.

У 1985 г. В. Б. Коваль пераведзены ў Паўночную групу войск у Польшчы. Служыў у мястэчку Шчэбень каля Балеслаўца. Акрамя духавога аркестра заняўся мастацкай самадзейнасцю. Арганізаваў жаночы хор з жонак савецкіх афіцэраў — 60 чалавек. Быў членам журы, кансультантам фестывалю савецкай песні ў Зялёнай Гуры.

З 1990 г. В. Б. Коваль служыў у Брэсце. Назначаны дырыжорам аркестра 50-й мотастралковай дывізіі і адначасова галоўным дырыжорам Брэсцкага гарнізона. Кіраваў гарнізонным аркестрам, які давялося падымаць з даволі нізкага ўзроўню. Упершыню ў горадзе зрабілі плац-канцэрт, пасля якога аркестр атрымаў прызнанне, а дырыжор — званне падпалкоўніка. Потым гарнізонны аркестр быў пераўтвораны ў аркестр ваеннай камендатуры. У 1996 г., адначасова са службай і работай з ваенным аркестрам, Валерый Коваль стварыў гарадскі духавы аркестр.

У 2000 г. В. Б. Коваль быў назначаны начальнікам ваенна-аркестравай службы пагранвойск Рэспублікі Беларусь. Заснаваў узорна-паказальны аркестр пагранвойск, у які прыйшлі прызыўнікі, выпускнікі музычных вучылішч, але сярод іх было мала духавікоў. Агульнымі намаганнямі калектыў паступова склаўся, атрымаў прызнанне. У 2002 г. прыняў удзел у міжнародным фестывалі духавых аркестраў у Альбервіле (Францыя).

У 2006 г. палкоўнік В. Б. Коваль выйшаў у адстаўку, заняўся выключна адным калектывам — гарадскім духавым аркестрам, які стаў галоўнай справай у яго жыцці. Ні адно маштабнае свята ў Брэсце не абыходзіцца без гарадскога духавога аркестра пад кіраўніцтвам Валерыя Барысавіча. У 2019 г. правёў у Брэсце міжнародны парад аркестраў краін СНД «Марш 1000-годдзя».

Аркестр неаднаразова станавіўся лаўрэатам розных фестываляў і конкурсаў. Асаблівая заслуга калектыву ў стварэнні музычных праектаў: да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2011), да Дня жанчын «Все цветы» (2012), да Дня Перамогі «Дорогой Победы» (2012), «Салют Победы» (2013), «Фронтовые песни» (2014), «70 вёсен» (2015), «Споёмте, друзья» (2015) і інш. Штотыдзень праводзіць у гарадскім парку культуры і адпачынку танцавальныя вечары «И закружат вас воспоминания...».

В. Б. Коваль узнагароджаны граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкіх аблвыканкама і гарвыканкама, гарадскога Савета дэпутатаў, ганаровым знакам прафсаюза работнікаў культуры (2013), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2016), дыпломам «Чалавек года Брэстчыны» ў вобласці культуры (2018). Лаўрэат прэміі «Берасцейская зорка-1998».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Шляжко, Н. Семьдесят + 1 роза дирижеру : [о вечере к 70-летию дирижёра В. Б. Коваля в Брестском ООКЦ] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2021. 29 апреля (№ 17). С. 18.
  2. Свиридович, О. Розы для маэстро : дирижер Валерий Коваль отмечает 70-летие / Ольга Свиридович // Заря. 2021. 24 апреля. С. 14.
  3. Шеламова, Т. «Гаснет в зале свет, и снова...» : основатель и руководитель духового оркестра Валерий Коваль отмечат юбилей : [о предстоящем концерте к 70-летию дирижёра] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2021. 23 апреля (№ 17). С. 3.
  4. Коваль, В. Валерий Коваль: «Музыка для меня — это жизнь» / Валерий Коваль ; [беседовала] Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2021. 22 апреля. С. 7.
  5. Свинтилова, Т. Аккорды бар / Татьяна Свинтилова // Брестский вестник. 2018. 27 июля (№ 30). С. 23.
  6. Ващук, Т. Атмосфера от Коваля : [о музыкальных вечерах на ул. Советской г. Бреста с участием духового оркестра под управлением В. Коваля/ Татьяна Ващук // Брестский вестник. 2017. 14 сентября (№ 37). С. 2.
  7. Коваль, В. Оркестр — это моя мечта! : [беседа с руководителем Брестского городского духового оркестра] / Валерий Коваль ; [беседовала] Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2016. 21 апреля (№ 16). С. 2.
  8. Босак, Н. Дирижер своей жизни : [о встрече с дирижёром Брестского городского оркестра и эстрадной музыки В. Ковалем в ЦГБ им. А. С. Пушкина / Надежда Босак // Брестский вестник. 2016. 19 мая (№ 20). С. 13.
  9. Стасюк, Т. Споемте, друзья! : [о проекте Брестского городского духового оркестра, художественный руководитель ВКоваль] / Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2015. 24 апреля (№ 17). С. 14.
  10. Будчанина, К. Дарить людям праздник : [о Брестском городском духовом оркестре, художественный руководитель ВКоваль] / К. Будчанина // Брестский вестник. 2013. 10 января (№ 2). С. 1, 12.
  11. Гармель, Е. Творческий дух духового оркестра : [о 15-летии Брестского городского духового оркестра под управлением В. Коваля/ Елена Гармель // Заря. 2011. 28 мая. С. 9.
  12. Галинский, А. «Играй, оркестр, играй!» : [о творческом вечере руководителя городского духового оркестра В. Коваля/ А. Галинский // Брестский вестник. 2011. 5 мая. С. 12.
  13. Шеламова, Т. «Дипломатическая нота» Валерия Коваля / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2011. 29 апреля. С. 5.
  14. Хомiч, I. Праз гады i аркестры, альбо Шляхi Валерыя Коваля / Iна Хомiч // Брестский курьер. 2011. 28 апреля (№ 17). С. 2021.
  15. Коваль, В. Б.«Моя мечта — создать на базе оркестра филармонию» / Валерий Борисович Коваль ; беседовала Елена Гармель // Заря. 2011. 21 апреля. С. 18.
  16. Коваль, В. «Только у нас играет духовой оркестр!» / Валерий Коваль ; записал Иван Орлов // Вечерний Брест. 2010. 30 июля. С. 5.
  17. Кунцевич, О. Десять лет это только начало / Ольга Кунцевич // Вечерний Брест. 2006. 2 августа. С. 19.
  18. Макаренко, Н. В городском саду играет духовой оркестр... : [к 10-летию городского духового оркестра под руководством В. Б. Коваля] / Наталья Макаренко // Брестский вестник. 2006. 27 июля. С. 6.
  19. Митюков, А. Пост сдал... : [о дирижёре оркестра пограничных войск В. Ковале, который оставил оркестр в связи с увольнением из армии/ Александр Митюков // Вечерний Брест. 2006. 12 апреля. С. 4.
  20. Волынчук, Л. «Нам не до отдыха с тобой...» : [об образцово-показательном оркестре погранвойск Республики Беларусь;дирижёр ВКоваль] / Лариса Волынчук // Брестский вестник. 2005. 31 мая. С. 2.
  21. Рубашевский, Ю. Полковник Коваль «построил» фестиваль, чтобы дирижировать им в день закрытия : [об участии образцового оркестра погранвойск Республики Беларусь в ХХVII Международном фестивале военных оркестров в г. Альбервиле (Франция)/ Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2002. 26 июля. С. 8.
  22. Тобилко, А. «Не зря начищена труба походная...» : [об образцово-показательном оркестре погранвойск Республики Беларусь;руководитель В. Коваль] / А. Тобилко // Во славу Родины. 2002. 24 апреля. С. 2.
  23. Крейдич, М. По жизни с духовым оркестром : [о творческом вечере к 5-летию городского духового оркестра под руководством В. Коваля] / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 2001. 4 мая. С. 12.
  24. Крейдич, М. Музыка из сердца в сердце : [о городском духовом оркестре под руководством В. Коваля] / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 2000. 3 ноября. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 104 разоў