Панядзелак, 31 Май 2021 12:44

11 ліпеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Цімафея Барысавіча Ліякумовіча (1936), літаратуразнаўцы, выдатніка адукацыі Беларусі

Цімафей Барысавіч Ліякумовіч нарадзіўся 11 ліпеня 1936 г. у г. п. Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1941–1944 гг. знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казахстане. У 1944 г. у Бранскай вобласці быў цяжка паранены ад выбуху снарада, цудам застаўся ў жывых. Вучыўся ў сярэдняй школе № 4 г. Мазыра. Школьнікам захапляўся літаратурай, шмат чытаў, выдатна пісаў сачыненні. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Смаленскага педагагічнага інстытута (1962).

 

Пасля заканчэння інстытута Цімафей Ліякумовіч настаўнічаў у школах Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Магілёўскай вобласці. Выкладаў гісторыю, грамадазнаўства, рускую мову і літаратуру, беларускую літаратуру. У 1968–1972 гг. завочна вучыўся ў аспірантуры Гомельскага педагагічнага інстытута. У Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР абараніў кандыдацкую дысертацыю «Паэзія Янкі Купалы ў рускіх перакладах» (1973).

З 1975 г. працаваў у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (з 1995 г. універсітэт). З 1980 г. — дацэнт, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратур (з 1991 г. кафедра літаратур народаў свету). Абараніў доктарскую дысертацыю «Янка Купала і руская літаратура: шмаграннасць творчых узаемасувязей». Прафесар (1992), доктар філалагічных навук (1993). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995).

Першыя публікацыі (замалёўкі, рэцэнзіі, вершы) Цімафея Ліякумовіча з’явіліся ў 1955 г. у мазырскай раённай газеце «Зара». У рэспубліканскім друку выступае з 1962 г. Даследуе праблемы ўзаемадзеяння беларускай літаратуры з рускай і іншымі літаратурамі, пытанні паэтычнага перакладу. Асноўную ўвагу надае купалаўскай тэматыцы, даследаванню якасці перакладаў твораў беларускага песняра на рускую мову. Распрацоўваў пытанні выкладання літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школах.

Аўтар манаграфій «Потомки А. С. Пушкина в Белоруссии» (1991), «Поэзия Янки Купалы и русская литература», «Янка Купала і Якуб Колас у літаратурным працэсе Беларусі» (1993), «Гоголевские традиции в творчестве Якуба Коласа», «Закономерность связей творчества Янки Купалы с поэзией М. Ю. Лермонтова».

Рыхтаваў вучэбныя дапаможнікі. Складальнік праграм «Русская литература ХVІІІ в.» і «Русская литература ХІХ в. (1-я пол.)» для студэнтаў беларускага аддзялення філалагічных факультэтаў педагагічных ВНУ. Пераклаў шэраг твораў з рускай і ўкраінскай моў на беларускую.

З 1998 г. Ц. Б. Ліякумовіч жыве ў Чыкага (ЗША), куды пераехалі яго трое сыноў з сем’ямі. Пачаў рэдагаваць старонку «Беларускія зарніцы» ў эмігранцкай газеце «Земляки», супрацоўнічаць з газетай «Беларускі дайджэст». Пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу беларускага замежжа «Спадчыннікі Скарыны» ў намінацыі «Проза» (2005). Склаў кнігу перакладаў на рускую мову «Белорусские сполохи» (2007). У 2007 г. Цімафей Барысавіч прыязджаў у Беларусь, наведаў Бабруйск, Мазыр, Брэст, Белавежскую пушчу і іншыя родныя і знаёмыя мясціны, пасля з’явілася кніга прозы «Настальгія» (2009). Супрацоўнічае з друкам Беларусі: публікуе артыкулы ў часопісах «Нёман», «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», у навуковых зборніках. Выступае з артыкуламі аб беларускай літаратуры ў часопісах Расіі, Украіны, Арменіі, Таджыкістана. Аб жыццёвым і творчым шляху літаратуразнаўцы, пісьменніка, перакладчыка выйшла кніга «Служэнне Яе Вялікасці Літаратуры» (2011).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы Ц. Б. Ліякумовіча

  1. Светлы ж след будзе вечна жывым... : жыццёвы і творчы лёс М. Багдановіча : артыкулы, пераклады / Цімафей Ліякумовіч. – Мінск : Кнігазбор, 2017. – 210 с.
  2. Накануне освобождения : повесть / Тимофей Лиокумович. – Минск : Кнігазбор, 2015. – 118 с., [2] л. ил.
  3. Настальгія : навелы і апавяданні / Цімох Ліякумовіч ; [прадмова А. Мальдзіса]. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – 157, [2] c.
  4. Белорусские сполохи : статьи, переводы из белорус. поэзии и прозы / Т. Лиокумович. – Чикаго : [б. и.], 2007.  237 с.
  5. Потомки А. С. Пушкина в Беларуси / Т. Б. Лиокумович.  Минск : Унiверсiтэцкае, 1999. – 168 с.
  6. Янка Купала и русская литература. Многогранность творческих взаимосвязей. Ч. 2. Творчество Янки Купалы 19171942 годов и русская литература / Т. Б. Лиокумович.  Брест : БрГУ, 1998.  217 с.
  7. Янка Купала и русская литература. Многогранность творческих взаимосвязей. Ч. 1. Творчество Янки Купалы 19051917 годов и русская литература / Т. Б. Лиокумович.  Брест : [б. и.], 1996. – 133 с.
  8. Птицы : две новеллы / Тимофей Лиокумович // Нёман. 2020. № 8. С. 7478.
  9. Малоритский уголок поющей белорусской земли : [рецензия на книгу М. П. Жигаловой «Полиэтническая литература Малоритчины: интерпретация и анализ произведений»] / Тимофей Лиокумович // Нёман. 2018. № 10. С. 162164.
  10. Выпадковая, але незабыўная сустрэча : [успаміны пра сустрэчу з Рыгорам Бярозкіным, беларускім крытыкам і літаратуразнаўцам] / Цімафей Ліякумовіч // Маладосць. 2018. № 7. С. 74–77.
  11. Вытанчанасць крылатых выслоўяў : [напоўненасць твораў М. Багдановіча крылатымі выразамі] / Цімафей Ліякумовіч // Полымя. 2016. № 12. С. 114–116.
  12. «Как поэт своим рождением я обязан именно этому произведению...» : [влияние творчества А. Т. Твардовского (поэмы «Страна Муравия» и др.) на творчество А. Кулешова/ Тимофей Лиокумович // Нёман. 2016. № 12. С. 185188.
  13. Слишком много в сердце и в мире горечи / Тимофей Лиокумович // Нёман. 2016. № 10. С. 198203.
  14. Беларускі Аляксандр Пракоф’еў : [прыхільнасць рускага паэта да Беларусі і яе літаратуры] / Ціфамей Ліякумовіч // Полымя. 2016. № 2. С. 143–146.
  15. Багдановічаў Лермантаў : да 200-годдзя з дня нараджэння М. Ю. Лермантава / Цімафей Ліякумовіч // Полымя. 2014. № 10. С. 122–129.
  16. Фэлікс ; На паганым полі белая пшаніца не расце : [проза, кароткая біяграфічная даведка] / Цімох Ліякумовіч // Беларус : літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа. Нью-Ёрк, 2014. С. 89–115.
  17. Максім Багдановіч — вястун і пракладчык новых літаратурных шляхоў / Цімафей Ліякумовіч // Роднае слова. 2013. № 5. С. 3–5.
  18. Наперадзе свайго часу / Ц. Б. Ліякумовіч // Творчасць Максіма Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры. Мінск, 2011. С. 155–158.
  19. Она дышала белорусским воздухом : [о музе А. С. Пушкина Анне Керн] / Тимофей Лиокумович // Нёман. 2010. № 7. С. 215–217.

 

Аб жыцці і дзейнасці Ц. Б. Ліякумовіча

  1. Ліякумовіч Цімафей Барысавіч / В. В. Давідовіч // Янка Купала : энцыклапедыя : у 3 т. Мінск, 2018. Т. 2. С. 156.
  2. Ліякумовіч Цімафей Барысавіч / І. У. Шорац // Максім Багдановіч : энцыклапедыя. Мінск, 2011. С. 316–317.
  3. Ліякумовіч Цімафей Барысавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. Хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 645, 653.
  4. Ліякумовіч Цімох / А. А. Майсейчык // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 4. С. 55–56.
  5. Ліякумовіч Цімафей Барысавіч / І. У. Саламевіч // Янка Купала : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1986. С. 357–358.
  6. Служение Ее Величеству Литературе = Служэнне Яе Вялікасці Літаратуры : жизненный и творческий путь Тимофея Лиокумовича / [составители: Татьяна Орлова, Регина Пелтина]. – Минск : Кнігазбор, 2011. – 318, [3] с., [4] л. ил.
  7. Новогродская, Н. В. С любовью к родному слову: наши земляки за рубежом : [пра Ц. Б. Ліякумовіча] / Н. В. Новогродская // В мире литературы : сб. науч. трудов. Брест, 2009. Вып. 8. C. 98–103.
  8. Жыгалава, М. Максім Багдановіч у новай кнізе Цімафея Ліякумовіча : [аб кнізе «Светлы ж след будзе вечна жывым...: жыццёвы і творчы лёс М. Багдановіча»] / Марыя Жыгалава / Роднае слова. 2017. № 12. С. 15–17.
  9. Белы, А. Светлы след Максіма Багдановіча : [аб кнізе Ц. Ліякумовіча «Светлы ж след будзе вечна жывым...: жыццёвы і творчы лёс М. Багдановіча»] / Аляксей Белы // Заря. 2017. 20 июля. С. 18.
  10. Шычко, С. Пошук узаемапранікненняў : [аб жыцці і творчасці Цімоха Ліякумовіча] / Сяргей Шычко // Літаратура і мастацтва. 2016. 8 ліпеня (№ 10). С. 10
  11. Мальдис, А. Наши люди : [знаменитые люди за рубежом] / Адам Мальдис // Советская Белоруссия. 2007. 4 мая. С. 25.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 700 разоў