Панядзелак, 07 Чэрвень 2021 14:26

31 мая 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Яўгенавіча Саланінкі (1961), музыканта, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (2015)

Аляксандр Яўгенавіч Саланінка нарадзіўся 31 мая 1961 г. у г. Брэсце. У школьныя гады захапляўся спортам, уваходзіў у склад зборнай каманды вобласці па футболе. Па настаянні мамы закончыў дзіцячую музычную школу, Брэсцкае музычнае вучылішча. Музыка яго захапіла, іграў па 4–6 гадзін, каб паступіць у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, якую паспяхова закончыў па класе валторны (1985).

 

Пасля заканчэння ВНУ Аляксандр Саланінка вярнуўся ў Брэсцкую ДМШ, працаваў педагогам, кіраўніком духавога аддзялення, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. 1 кастрычніка 1990 г. назначаны дырэктарам. У той год у Брэсце была створана новая дзіцячая музычная школа № 2, у якой ядро выкладчыцкага калектыву склала частка педагогаў са старэйшай школы, туды перайшла і частка навучэнцаў.

Будынак школы № 1 па вул. Леніна, 37 патрабаваў капітальнага рамонту, арганізацыя якога ўсклалася на новага дырэктара. Кіраўніку давялося правесці вялікую работу па забеспячэнні дастойнай інструментальнай базы. У гэтым школу падтрымалі абласная і гарадская ўлады. Пра кожны інструмент Аляксандр Яўгенавіч можа падрабязна расказаць, як ён здабываўся, ганарыцца набыццём рэдкіх і каштоўных інструментаў.

Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 г. Брэста мае багатую гісторыю, вялікія традыцыі. Сярод выпускнікоў вядомыя музыканты, кампазітары, артысты: Анатолій Галалобаў, Эдуард Ханок, Валерый Кучынскі, Барыс Пяцюк, Алег Папоў, Васілій Кандрасюк, Ігар Карнялюк, Уладзімір Солтан, Расціслаў Крымер і інш.

Калі А. Я. Саланінка пачаў працаваць педагогам, у школе меўся толькі адзін творчы калектыў — хор. Паступова былі створаны больш за дзесяць калектываў: узорны хор вучняў старшых класаў (1990), узорны ансамбль скрыпачоў «Кантабіле» (1991), узорны аркестр народных інструментаў (1992), узорны ансамбль народнай музыкі «Вячоркі» (1993), узорны хор «Кант» (1997), ансамбль гітарыстаў «Рэнесанс», дзіцячы духавы аркестр.

Шырока вядомы ўзорны ансамбль ударных інструментаў «Тамбурын» (1998), які з поспехам выступаў у Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі. Народны інструментальны ансамбль выкладчыкаў «Рондо» (2002) у 2017 г. атрымаў найменне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

Штогод навучэнцы (навучаюцца больш за 500 дзяцей) і педагогі школы атрымліваюць высокія ўзнагароды на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, фестывалях. Выпускнікі працуюць у калектывах Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі, Белдзяржфілармоніі, выкладаюць у Беларускай акадэміі музыкі, Брэсцкім музычным каледжы імя Р. Шырмы.

Аляксандр Яўгенавіч часта публікуе ў газетах артыкулы і допісы пра работу школы, прапагандуе поспехі яе навучэнцаў і педагогаў на розных фестывалях і конкурсах. У 2010 г. выдаў кнігу «Брестскаядетская музыкальная школа № 1: двадцать лет вместе».

З 1993 г. Аляксандр Яўгенавіч іграе ў сімфанічным аркестры Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя ЛКСМБ. Тады для першага складу аркестра сабраў групу валтарністаў. З прыходам галоўнага дырыжора Аляксандра Сасноўскага аркестр дасягнуў творчага росквіту, што пацвярджаюць цікавыя праграмы, паспяховыя гастролі ў Іспаніі, Польшчы, Францыі, Швейцарыі.

За вялікі ўклад па музычна-эстэтычным выхаванні дзяцей, творчай моладзі, актыўную канцэртную дзейнасць калектыў школы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2004), граматай Брэсцкага аблвыканкама (2008). Калектыву таксама прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за 2007 г. у намінацыі «Выхаванне творчай моладзі».

А. Я. Саланінка ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1999), нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусь» (2004), медалём «За працоўныя заслугі» (2005), удастоены звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь» (2015).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладз
iмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Солонинко Александр Евгеньевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2009. Минск, 2009. С. 217.
  2. Солонинко, А. Е. Брестскаядетская музыкальная школа № 1 : двадцать лет вместе / Александр Евгеньевич Солонинко. – Брест : Альтернатива, 2010. – 239 с. : ил.
  3. Брестская детская музыкальная школа № 1 / текст подгот. Ж. В. Ласкович ; ред. А. П. Кондак. – Брест : [б. и.], 2004. – 12 с. : ил.
  4. Ласковіч, Ж. В. Брэсцкая дзіцячая музычная школа № 1 / Ж. В. Ласковіч, Т. Р. Грыгор’ева, Г. П. Пахомава // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 584–585.
  5. Сацута, А. Школа его жизни : [о директоре ДМШИ № 1 г. Бреста А. Е. Солонинко] / Алена Сацута // Заря. 2021. 29 мая. С. 14.
  6. Солонинко, А. Е. Александр Солонинко: «Музыка как зона комфорта» / А. Е. Солонинко ; спрашивала Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2021. 28 мая (№ 22). С. 4.
  7. Соколовская, Е. «Рондо», или Музыка со знаком качества / Елена Соколовская // Заря. 2017. 16 сентября. С. 8.
  8. Солонинко, А. Е.Александр Солонинко: «Культуре нужны прочные основы» / А. Е. Солонинко ; [записала] Елена Соколовская // Заря. 2016. 31 мая. С. 5.
  9. Сянкевіч, М. Нумар «першы» абавязвае : [пра заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, дырэктара Брэсцкай ДМШ № 1 А. Саланінку] / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2015. 20 лістапада (№ 47). С. 1, 10.
  10. Почетное звание присуждено директору детской музыкальной школы № 1 : [А. Е. Солонинко удостоен звания «Заслуженный деятель культуры Беларуси»] // Брестский курьер. 2015. 15 октября (№ 42). С. 7.
  11. Синявская, Е. Символический месяц Александра Солонинко / Елена Синявская // Брестский вестник. 2015. 15 октября (№ 41). С. 7.
  12. Гармель, Е. Александр Солонинко: «Постараемся как можно больше детей приобщить к миру музыки» / Елена Гармель // Заря. 2014. 18 декабря. С. 17.
  13. Рубашевский, Ю. И если что-то удалось, спасибо музыке моей! : [о директоре Брестской ДМШ № 1 А. Е. Солонинко] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2014. 3 сентября. С. 7 (приложение: Вечёрочка ; № 8).
  14. Солонинко, А. Победы в ансамбле и соло : [об успехах учащихся ДМШ № 1 г. Бреста в различных фестивалях и конкурсах] / А. Солонинко // Брестский курьер. 2012. 31 мая (№ 22). С. 3.
  15. Павлова, Л. Соло для Солонинко : [о концерте к 50-летию директора Брестской ДМШ № 1 А. Е. Солонинко] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 26 мая (№ 21). С. 10.
  16. Солонинко, А. «Из любой ситуации можно выйти победителем…» / Александр Солонинко // Заря. 2011. 26 мая. С. 8.
  17. Солонинко, А. Мажорный финал учебного года музшколы / А. Солонинко // Брестский курьер. 2010. 10 июня (№ 24). С. 10.
  18. Гармель, Е. Здесь становятся знаменитыми! : [о 70-летии Брестской ДМШ № 1] / Елена Гармель // Заря. 2009. 21 ноября. С. 1, 4.
  19. Павлова, Л. Дом, где музыка живет / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2009. 19 ноября (№ 47). С. 32.
  20. Солонинко, А. Концерт в музыкальной семье : [о встрече с выпускниками прошлых лет в ДМШ № 1 г. Бреста] / А. Солонинко // Заря. 2009. 7 апреля. С. 5.
  21. Капачова, А. У творчай атмасферы : [пра Брэсцкую ДМШ № 1] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2008. 7 чэрвеня. С. 10.
  22. Солонинко, А. «Останавливаться ни в коем случае нельзя...» / АСолонинко ; записал Антон Александров // Брестский вестник. 2008. 17 января. С. 4.
  23. Солонинко, А. Так держать, «Тамбурин»! : [об образцовом ансамбле ударных инструментов «Тамбурин»] / А. Солонинко // Брестский курьер. 2006. № 49. С. 32.
  24. Солонинко, А. Е. На любовь своё сердце настрою... / А. Е. Солонинко ; беседовала Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2004. 24 ноября. С. 7.
  25. Архипова, А. Лакомство для души из музыкального сада : [о деятельности Брестской ДМШ № 1] / Ада Архипова // Заря. 2003. 24 апреля. С. 7.
  26. Солонинко, А. Стены, пронизанные музыкой / А. Солонинко ; интервью вела Ада Архипова // Заря. 1999. 14 декабря.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 98 разоў