Панядзелак, 07 Чэрвень 2021 14:43

2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Макаравіча Шаўчука (1911–1994), удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

           Міхаіл Макаравіч Шаўчук нарадзіўся ў 1911 г. у вёсцы Вялікія Якаўчыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці).Бацька Макарый Давідавіч, малазямельны селянін, наймаўся ў парабкі; маці заўчасна памерла ў 1917 г. У сям’і было чацвёра сыноў — Зіновій, Васіль, Міхаіл, Павел — і дачка Ганна. Старэйшыя браты рана з’ехалі з вёскі ў пошуках заробку, сувязь з імі была страчана; з 1920 г. нічога невядома пра сястру Ганну. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1942 г., Паўла расстралялі немцы.

 

Міша Шаўчук скончыў чатыры класы школы агульнай адукацыі і два класы польскай школы. З юных гадоў уключыўся ў падпольную барацьбу за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне Заходняй Беларусі. У 1934 г. уступіў у рады Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У тым жа годзе яго забралі ў польскае войска, дзе ён служыў радавым
9-га палка цяжкай артылерыі. За ўдзел у агітацыйнай партыйнай дзейнасці адзінаццаць разоў арыштоўваўся, быў тройчы судзімы. У 1935 г. Міхаіл Шаўчук быў асуджаны на сем з паловай гадоў турмы і на дзесяць гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў.

Выйшаў з турмы ў 1939 г., калі Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР. Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні народнай гвардыі. У 1940 г. яго накіроўваюць на аператыўныя чатырохмесячныя міліцэйскія курсы ў Гродне, пасля якіх быў прызначаны ўчастковым упаўнаважаным міліцыі ў Кобрыне Брэсцкай вобласці.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Шаўчук з іншымі супрацоўнікамі міліцыі адправіўся на ўсход, каля Пінска яны аб’ядналіся ў партызанскі атрад. Праз тры месяцы па загадзе наркамата НКУС БССР накіраваны ў Гомель, а ў пачатку вясны 1942 г. яго выклікалі ў Маскву, дзе пачалося фарміраванне аператыўнага разведатрада, прызначанага для выканання асаблівых заданняў камандавання ў глыбокім тыле праціўніка.Камандзірам атрада «Пераможцы» быў прызначаны палкоўнік НКВД СССР Дзмітрый Мікалаевіч Мядзведзеў. Атраду трэба было весці разведвальна-дыверсійную работу ў раёне г. Роўна, дзе месцілася рэзідэнцыя рэйхскамісара Украіны гаўляйтэра Эрыха Коха.

У склад атрада «Пераможцы», у групу пад кіраўніцтвам Мікалая Іванавіча Кузняцова быў уключаны і Міхаіл Шаўчук, які прайшоў навучанне ў разведшколе. Засылка спецатрада ў нямецкі тыл ажыццяўлялася невялікімі групамі, пачынаючы з канца мая 1942 г. У сярэдзіне чэрвеня была высаджана група парашутыстаў, у склад якой уваходзіў М. М. Шаўчук. Дэсантавалі іх памылкова каля станцыі Хойнікі, за 180 км ад прызначанага месца. Амаль месяц разведчыкі прабіраліся па балотах да месца збору атрада.

У Роўна М. М. Шаўчук быў укаранёны пад імем камерсанта Баляслава Янкевіча. Выкарыстоўваючы жэтон тайнага агента гестапа, Янкевічу атрымалася стварыць уражанне, быццам ён з’яўляецца супрацоўнікам тайнай дзяржаўнай паліцыі, уся акруга і нават агенты Ровенскай крымінальнай паліцыі былі перакананыя ў гэтым. У Роўна паміж Міхаілам Шаўчуком і Мікалаем Кузняцовым, вядомым у атрадзе пад імем афіцэра вермахта Паўля Зіберта, склаліся даверлівыя таварыскія адносіны. Кузняцоў ацаніў па заслугах агентурныя якасці і аператыўнасць Міхаіла, а таксама яго падтрымку ў самых складаных непрадбачаных сітуацыях.

За ўвесь перыяд знаходжання ў акупаваным немцамі Роўна М. М. Шаўчук не дапусціў ніводнага памылковага дзеяння, баявыя аперацыі праводзіў рашуча і выразна. У яго асобе атрад набыў вельмі каштоўнага разведчыка, паступаўшая ад яго інфармацыя заўсёды адрознівалася вялікай значнасцю і высокай дакладнасцю.Знаходлівасць і адвага выручалі разведчыка ў самыя крытычныя моманты і давалі яму магчымасць выдатна выконваць самыя складаныя заданні. За галаву смельчака фашысты абяцалі 100 тыс. нямецкіх марак.

Пасля вызвалення Украіны Міхаіл Шаўчук уключыўся ў барацьбу з бандэраўцамі. Набыты ім падчас вайны вопыт і веданне мясцовых умоў спатрэбіліся для ліквідацыі бандыцкіх фарміраванняў нацыяналістаў.

У ліпені 1952 г. старшы лейтэнант М. М. Шаўчук пераведзены на пасаду оперупаўнаважанага на службу ў Забайкалле на станцыю Карымская Чыцінскай вобласці. У маі 1953 г. звольнены з органаў МДБ СССР па стане здароўя, пераехаў у станіцу Пашкоўская Краснадарскага краю (з 2004 г. у межах г. Краснадара). Пазней Міхаіл Макаравіч бываў у Роўна і Львове, у 1982 г. наведваў і малую радзіму, выступаў перад школьнікамі ў Жабінцы.

М. М. Шаўчук узнагароджаныордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За абарону Масквы», «Партызану Айчыннай вайны», «За перамогу над Германіяй», «30 год Савецкай Арміі і Флоту», дзяржаўнай узнагародай Польшчы «Крыж адважных». Неаднаразова адзначаўся граматамі, падзякамі і прэміямі за ўдзел у барацьбе з бандытамі. У 1946 г. паводле загаду міністра дзяржбяспекі атрымаў залаты гадзіннік.

Перастала біцца сэрца адважнага разведчыка ў 1994 г.

У 2015 г. у Карымскай школе № 4 створана экспазіцыя, прысвечаная М. М. Шаўчуку. 12 лютага 2016 г. на будынку лінейнага аддзялення паліцыі на станцыі Карымская адкрыта імянная мемарыяльная дошка. Дакументы разведчыка — партызанскае пасведчанне і аўтабіяграфія, напісаная ўласнай рукой, — выстаўлены ў музеі гісторыі органаў унутраных спраў на транспарце МУС Расіі па Забайкальскім краі ў Чыце.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

  1. Шевчук Михаил Макарович // Будем помнить : поколению победителей посвящается : [книга памяти : в 5 кн.]. Чита, 2011. Кн. 2. С. 44.

  2. Бензярук, Р. М. Паплечнік Мікалая Кузняцова / Р. М. Бензярук // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 304–305.
  3. Бензярук, Р. Паплечнік Мікалая Кузняцова : Шаўчук Міхаіл Макаравіч // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. Брэст, 2007. С. 119–121.
  4. Хавкин, Э. «Пан Болек» из Карымской / Э. Хавкин // Забайкальская транспортная... : штрихи к истории Забайкальской транспортной милиции. Чита, 1999. С. 81–86.
  5. Китанович, Б. Пан Болек / Бранко Китанович // Человек, который не знал страха : пер. с сербско-хорватского [повесть] / БранкоКитанович. Москва, 1986. С. 31–39.
  6. Медведев, Д. Сильные духом / Дмитрий Медведев ; [вступ. ст. А. В. Цессарского ; ил. И. Л. Ушакова]. – Москва : Правда, 1985. – 512 с. : ил.
  7. Медведев, Д. Это было под Ровно / Дмитрий Медведев. – Москва : Детгиз, 1962. – 206 с. : ил. – (Школьная библиотека).
  8. Гладков, Т. Спецагент № 1. Неизвестный Николай Кузнецов / Теодор Гладков. – Москва : Алгоритм, 2017. – 432 с. – (Жизнь замечательных разведчиков).
  9. Гладков, Т. Николай Кузнецов : [документальная повесть : к 100-летию со дня рождения Героя Советского Союза] / Теодор Гладков. – Екатеринбург : Сократ, 2011. – 381, [3] с. – (Жизнь замечательных уральцев ; вып. 2).
  10. Кузнецов, С. П. Николай Кузнецов. Непревзойденная легенда : документально-историческое издание, [посвящённое 100-летию Героя Советского Союза Н. И. Кузнецова] / С. П. Кузнецов, Д. С. Кузнецов. – Талица : [б. и.], 2011. – 347, [1] с., [9] л. ил.
  11. Звягинцев, В. Трибунал для Героев : [документальное расследование] / Вячеслав Звягинцев. – Москва : Олма-Пресс Образование, 2005. – 573 с. ил. – (Досье). – Из содерж.: Шевчук М. М. С. 219.
  12. Гладков, Т. Кузнецов. Легенда советской разведки / Теодор Кузнецов. – Москва : Вече, 2004. – 384 с., [8] л. ил. – (Досье без ретуши).
  13. Каёта, Г. Специальный агент : новые документы о судьбе Николая Кузнецова / Григорий Каёта. – Екатеринбург : Паркус, 2000. – 160 с. : ил. – (Урал. ХХ век).
  14. Конин, Г. К. Так начиналась легенда : по следам легендарного разведчика Героя Советского Союза Н. И. Кузнецова : док. повесть / Г. К. Конин ; [послесл. Н. В. Струтинского]. – Кудымкар : Кудымкарская типография, 1995. – 341,[1] с., [8] л. ил. : портр.
  15. Тюфяков, И. Легендарный разведчик : [о разведчике, Герое Советского Союза Н. И. Кузнецове] / Иван Тюфяков //Безопасность Родины храня : 70-летию органов государственной безопасности Украины — посвящается /Глеб Кузовкин. – Львов, 1988.
  16. Семёнов, В. Г. Отряд особого назначения / В. Г. Семёнов ; [лит. обраб. В. Т. Кравченко]. – Красноярск : Красноярское книжное изд-во, 1981. – 142 с. : ил. – Из содерж.: М. Шевчук. С. 61, 71, 77, 120.
  17. Брюханова, Л. И. Разведчик Николай Кузнецов : док. повесть / Л. И. Брюханова, В. И. Кузнецов. – Свердловск : Средне-Уральское книжное издательство, 1976. – 174 с. – Из содерж.: [М. Шевчук].
  18. Гнидюк, М. Прыжок в легенду ; О чем звенели рельсы : повести : авторизованный перевод с украинского : [о партизанском отряде «Победители»] / Микола Гнидюк. – Москва : Советский писатель, 1975. – 330, [3] с. – (Кремлевские телохранители).
  19. Лукин, А. Николай Кузнецов / А. Лукин, Т. Гладков. – Москва : Молодая гвардия, 1971. – 218, [5] с. – (Жизнь замечательных людей).
  20. Лукин, А. Прозоровский мост / А. Лукин // Фронт без линии фронта : [сборник документальных рассказово советских разведчиках] / [сост. М. Лаврик]. – Куйбышев, 1965. – С. 39.
  21. Струтинский, Н. Подвиг : повесть / Николай Струтинский. – Львов : Камэняр, 1965. – 278 с.
  22. Кузнецов, В. И. Сын народа : биографический очерк о партизане-разведчике, Герое Советского Союза Николае Ивановиче Кузнецове / В. И. Кузнецов, Л. И. Брюханова. – Свердловск : Уральский рабочий, 1961. – 68 с.
  23. Гончар, И. Объединил Жабинковщину и Забайкальский край / Ирина Гончар // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 22 мая. С. 3.
  24. Ганчар, И. Забыты герой : ён паяднаў Жабінкаўшчыну з Забайкальскім краем / Ірына Ганчар // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 27 кастрычніка. С. 3.
  25. Открыта мемориальная доска в честь легендарного разведчика / пресс-служба Забайкальского ЛУ МВД России на транспорте // Закон и практика : научно-практический правовой журнал. Чита, 2016. № 1. С. 80.
  26. Бензярук, А. Разведчык з Якаўчыцаў : [да 100-годдзя М. М. Шаўчука] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2011. 5 лістапада. С. 2.
  27. Шипанова, З. Помните через века, через года : по книгам И. Тюфякова «Дорога в бессмертие» и Н. Струтинского «Подвиг» / Зинаида Шипанова // Истоки : информационно-публицистический еженедельник. Уфа, 2011. 11 мая (№ 12).
  28. Шарапов, Э. Те, кто был под Ровно / Эдуард Шарапов // Красная звезда. Москва, 2001. 19 мая.
  29. Лукин, А. В поисках ставки Гитлера : [автор очерка — бывший заместитель командира партизанского отряда Д. Н. Медведева по разведке] / Александр Лукин // Огонёк. 1964. № 22. С. 14–16.

 

Чытаць 660 разоў Апошняя змена Панядзелак, 07 Чэрвень 2021 14:52