Чацвер, 01 Ліпень 2021 14:10

25 студзеня 2021 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця музея «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» (Пружанскі р-н; 2011), дзяржаўнай установы культуры

Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега ў 1598 г. стаў уладальнікам мястэчка Ружаны (цяпер гарадскі пасёлак Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці), пабудаваў тут замак. У ХVІІ ст. замак магнацкага роду Сапегаў стаў цэнтрам палітычнага і культурнага жыцця ВКЛ. У час вайны са шведамі ў 1696–1699 гг. замак быў разбураны і спалены. У другой палове ХVІІІ ст. пры Аляксандру Сапегу на гэтым месцы па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера пабудавалі палацавы комплекс.

Пасля паражэння польскага паўстання 1830–1831 гг., у якім уладары Ружанскага палаца прынялі ўдзел, палац быў канфіскаваны і паступова пачаў прыходзіць у заняпад, яго каштоўнасці вывезены. У пачатку ХХ ст. палацавы комплекс у Ружанах пацярпеў ад пажару. У 1944 г. адступаючыя гітлераўцы падпалілі ўсходні корпус. Пасля вайны ў флігелях наладзілі вытворчасць кафлі, але ў 1962 г. цэх закрылі. Рэшткі палацавых пабудоў пачалі пераўтварацца ў руіны.

Тут у верасні 1965 г. здымалі пяць эпізодаў мастацкага фільма «Я родам з дзяцінства» («Беларусьфільм», рэжысёр В. Тураў). У 1988 г. Ружанскі палац аб’яўлены помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. Арганізацыя «Белспецпраектрэстаўрацыя» правяла вышукальныя работы па палацавым ансамблі. Пачалася яго фрагментарная рэстаўрацыя сіламі арганізацыі «Брэстрэстаўрацыя», але з-за недахопу сродкаў была спынена.

У 2008 г. на Ружанскім палацавым комплексе пачаліся рэстаўрацыйныя работы на сродкі раённага бюджэту. У снежні 2010 г. была завершана рэстаўрацыя ўяздной брамы i ўсходняга флігеля палаца, было прынята рашэнне аб стварэнні музея.

Музей «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» адкрыўся 25 студзеня 2011 г. Яго першым дырэктарам быў назначаны гісторык Руслан Сяргеевіч Кніга. З красавіка 2016 г. дырэктарам з’яўляецца Раман Сяргеевіч Жыткоўскі, таксама выпускнік гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна.

У пачатку 2012 г. адрэстаўрыраваны заходні флігель. Цяпер у музеі чатыры экспазіцыйныя і выставачная залы. Экспазіцыі музея расказваюць аб гісторыі роду Сапегаў і гісторыі Ружан. У выставачнай зале ладзяцца мастацкія выставы. У зале «Гасцёўня канцлера» праводзяцца тэатралізаваныя гістарычныя рэканструкцыі.

У асноўным фондзе музея захоўваецца каля 1600 экспанатаў. Сярод каштоўных: археалагічныя знаходкі з тэрыторыі палаца, клад медных манет «барацінак» ХVІІ ст., кнігі з бібліятэкі Сапегаў, падсвечнікі, халодная зброя, паляўнічыя трафеі, мэбля, французскія вазы ХVІІІ ст., саксонскі і баварскі фарфор ХІХ ст., макет Ружанскага палаца, якім ён быў у другой палове ХVІІІ ст. Супрацоўнікі музея адшукваюць сляды вывезеных скарбаў Сапегаў у Расіі і Польшчы.

У 2012 г. была зацверджана Дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі», у якую ўключаны і Ружанскі палацавы комплекс. З ліпеня 2012 г. ідуць рэстаўрацыйныя работы на ўсходнім корпусе, дзе раней былі манеж, канцылярыя, тэатр. Мяркуецца стварыць тут шматфункцыянальны культурны цэнтр.

Музей «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» з’яўляецца адметным турыстычным аб’ектам, яго штогод наведваюць 15-20 тыс. чалавек. На базе палацавага комплексу праходзяць народныя святы, фальклорныя фестывалі, абласны фестываль «Ружанская брама».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладз
iмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Ружанскі палацавы комплекс // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2015. Т. 6. С. 290.
  2. Ружанский дворцовый комплекс // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 319–320.
  3. Нечай, И. Ружанский дворец / И. Нечай // Беларусь замковая : [книга-фотоальбом / сост.: О. Д. Баженова, Т. В. Белова]. Минск, 2015. С. 32–52.
  4. Яскевіч, С. Былы тэатр Сапегаў набывае абрысы / Святлана Яскевіч ; фота Валерыя Караля // Звязда. 2020. 5 снежня. С. 7.
  5. Козлович, В. Ружанский дворец, эпоха Ренессанса / Валентина Козлович ; фото Александра Кулевского // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 18 сентября. С. 1, 8–9.
  6. Мінкевіч, Л. Вяртанне страчанага : [аб рэканструкцыі палацавага комплексу Сапегаў у Ружанах] / Людміла Мінкевіч // Народная газета. 2019. 17 мая (№ 20). С. 47.
  7. Башкоў, А. А. Археалагічнае вывучэнне рэзідэнцыі Сапегаў у Ружанах экспедыцыяй БрДУ імя А. С. Пушкіна / А. А. Башкоў // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2019. № 1. С. 19–24.
  8. Вакульская, М. Музей святкуе дзень нараджэння : [музей «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў»] / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2018. 24 студзеня. С. 5.
  9. Пашкевіч, К. «Сапегі» сустракалі гасцей : [абласны фестываль «Ружанская брама»] / Кацярына Пашкевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 2 верасня. С. 4.
  10. Хокимова, А. Через «Ружанскую браму» к Сапегам / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2017. 7 июня. С. 9.
  11. Вакульская, М. Вяртанне да «Ружанскай брамы» / Марына Вакульская ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 7 чэрвеня. С. 1, 4.
  12. Вакульская, М. Вяртанне да «Брамы» : [пра 5-е свята «Ружанская брама»] / Марына Вакульская // Заря. 2017. 6 июня. С. 4.
  13. Яскевіч, С. «Ружанская брама» зноў склікае гасцей / Святлана Яскевіч // Звязда. 2017. 3 чэрвеня. С. 9.
  14. Трибулева, Е. Сапегам и не снилось : [о музее «Ружанский дворцовый комплекс Сапег»] / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2016. 16 сентября. С. 8.
  15. Занько, Н. Едем в Ружаны : ощутить дух Сапегов, послушать про детей Высоцкого и увидеть уникальные храмы / Настасья Занько // Комсомольская правда в Белоруссии. 2015. 19 июня. С. 18–19.
  16. Вакульская, М. «Абуджэнне» прыйшло і ў Ружаны : [у музеі «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» адкрылася выстава мастацкай суполкі «Абуджэнне», прысвечаная Станіславу Жукоўскаму] / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 13 чэрвеня. С. 4.
  17. Гармель, Е. Возрождение белорусского Версаля : Ружанский дворцовый комплекс Сапегов ежегодно принимает до 20 тысяч туристов / Елена Гармель ; фото Александра Шульгача // Заря. 2015. 14 марта. С. 9.
  18. Ганчук, А. Блаславі, Леў Сапега! : [аб правядзенні вясельных абрадаў у музеі «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў»] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. 2014. 12 снежня (№ 50). С. 1.
  19. Архутик, Н. Праздник у дворца Сапегов : [о районном празднике «Дожинки» в Ружанах] / Николай Архутик // Заря. 2014. 26 августа. С. 3.
  20. Бяласін, Я. «Ружанская брама», дзе граў «Стары Ольса» : [пра свята «Ружанская брама»] / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2014. 19 июня (№ 25). С. 10.
  21. Литвинович, Е. Равнение на «Браму» / Евгений Литвинович ; фото Ирины Седовой // Заря. 2014. 17 июня. С. 4.
  22. Сергеев, И. Метеорит в музее / Иван Сергеев // Заря. 2013. 24 декабря. С. 2.
  23. Мазіна, Г. Што там, за «Брамай»? : [пра абласное свята «Ружанская брама»] / Галіна Мазіна // Народная трыбуна. 2013. 14 чэрвеня (№ 24). С. 3, 10.
  24. Богданова, К. Там, где ходили Сапеги... : в дворцовом комплексе прошёл фестиваль «Ружанская брама» / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2013. 12 июня. С. 24.
  25. Амитофов, А. Брама зовет! : [в Ружанах пройдёт областной праздник «Ружанская брама»] / Александр Амитофов // Заря. 2013. 6 июня. С. 1.
  26. Брама в Ружанах напоминает о величии местного дворца : [завершена реконструкция въездных ворот дворца Сапег] // Брестский курьер. 2013. 16 мая (№ 20). С. 2.
  27. Богданова, К. Говорящая фамилия : [о директоре Ружанского дворцового комплекса Сапег Руслане Книге/ Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2012. 29 июня. С. 6.
  28. Бунеева, Л. Амаль як пры Сапегах! : [пра абласное свята «Ружанская брама»] / Людмiла Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 8 июня. С. 5, 16.
  29. Бунеева, Л. Фейерверк в честь виртуальной библиотеки : [о празднике «Ружанская брама» и презентации диска «Кнiгазбор роду Сапегаў»] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 1 июня. С. 7.
  30. Вакульская, М. Дзе даўнiною дыхаюць муры... : [пра работу па стварэнні музея «Ружанскi палацавы комплекс Сапегаў»] / Марына Вакульская // Раённыя буднi. Пружаны, 2010. 24 снежня.
  31. Вакульская, М. Чым напоўнiм палац Сапегаў? : [пра стварэнне музея «Ружанскi палацавы комплекс Сапегаў»] / Марына Вакульская // Раённыя буднi. Пружаны, 2011. 22 студзеня. С. 3.
  32.           Богданова, К. И Ружаны восстанут из пепла... : [о реставрации дворца Сапег в Ружанах] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2010. 22 января. С. 1.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 626 разоў