Серада, 21 Ліпень 2021 12:37

2 красавіка 2021 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Аркадзьеўны Гайдук (1971), спявачкі, тэлевядучай, прадзюсера, актрысы

Аляксандра Аркадзьеўна Гайдук нарадзілася 2 красавіка 1971 г. у Сярэдняй Азіі ў сям’і ваеннаслужачага. У сувязі са службай бацькі сям’я пераязджала: жылі ў Кіргізіі, Прыбалтыцы, у 1979–1986 гг. — у Ленінградзе, а затым у Брэсце, дзе Аляксандра закончыла СШ № 11 з ваенна-патрыятычным ухілам.

 

З дзяцінства расла на класічнай музыцы, займалася музыкай і харэаграфіяй, бо маці па прафесіі музыкант, дырыжор хору, а па настаянні бацькі-дэсантніка — спортам: мастацкай гімнастыкай, стральбой, барацьбой (самба, кунг-фу). У 1989 г. прыняла ўдзел у конкурсе прыгажосці, які арганізаваў Аляксандр Варламаў у Брэсцкім палацы культуры прафсаюзаў, выйшла ў фінал, атрымала прыз «Міс фота».

Рана стала самастойнай, з сямнаццаці гадоў пачала зарабляць — адкрыла кааператыўнае кафэ ў Брэсце, дзе была вадзіцелем, поварам, афіцыянткай. У 1994 г. Аляксандра Гайдук закончыла аддзяленне акадэмічнага вакалу Брэсцкага музычнага каледжа. Хацела паступаць у тэатральнае вучылішча ў Маскве, але з удзелу ў музычным фестывалі ў Пінску пачала кар’еру эстраднай спявачкі. Першыя песні для яе напісалі кампазітар Алег Елісеенкаў і паэтэса Алена Турава.

У 1996 г. з двума малымі дзяцьмі пераехала ў Мінск. Свае песні запісала ў студыі тэатра Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, якія прафесійна і па-сяброўску падтрымалі пачынаючую артыстку. У 1997 г. адбыўся яе першы сольны канцэрт у Мінску.

У рэпертуары рамансы «А напоследок я скажу...» (А. Пятроў, Б. Ахмадуліна), «Я схожу по тебе с ума» (Г. Маркевіч, А. Турава) і інш., а таксама сучасныя кампазіцыі: «Я читаю мысли твои» (Р. Паўлс, М. Зіноўеў) і інш. Хітом стала песня «Самое сладкое место на теле» (С. Александровіч, А. Леўс). Запісала тры музычныя альбомы: «Госпожа печаль» (1998), «Sunny» (2000) і «Адреналиновый ангел» (2004). Спявачка працуе з лепшымі музыкантамі і аўтарамі Беларусі, Расіі. У 2002 г. яе сольны канцэрт прайшоў у Палацы Рэспублікі.

Заўсёды імкнулася развівацца. У 2003 г. Аляксандра Гайдук закончыла Школу тэлебачання «Останкино» па спецыяльнасці «тэлерадыёвядучая», паралельна — акцёрскую студыю ў Акадэміі кіно (Масква). У 2008 г. закончыла прадзюсерскае аддзяленне факультэта мастацтваў Інстытута сучасных ведаў. Была ініцыятарам і прадзюсерам музычнага праекта «Земляки поздравляют Беларусь», прысвечанага
60-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2004).

У 2006–2010 гг. была генеральным прадзюсерам канала «БелМузТВ», аўтарам і вядучай тэлепраекта «Фігуры», які праіснаваў два сезоны. Гасцямі праграм былі многія вядомыя асобы шоу-бізнесу: Аляксандр Парахаўшчыкоў, Станіслаў Гаварухін, Філіп Кіркораў, Станіслаў Садальскі і інш. У «Фігурах» Аляксандра Гайдук адчувала сябе арганічна: сама вырашала, каго запрашаць, з кім размаўляць «по душам».

У 2012 г. Аляксандра Гайдук пераехала ў Маскву, дзе жыла яе маці. Тут пачала хадзіць на пробы як актрыса. Здымалася ў тэлесерыялах і праектах «Одиссея сыщика Гурова» (2012), «Практика» (2014), «Работа над ошибками» (2015), «Верю не верю» (2014), «Провинциалка» (2015), «Украденное счастье» (2015) і інш.

Аляксандра Гайдук вярнулася ў Мінск, які вельмі любіць. З’яўляецца жаданым госцем на міжнародных музычных фестывалях і значных мерапрыемствах Беларусі, вядучай статусных канцэртаў у Маскве. Прымае ўдзел у многіх дабрачынных мерапрыемствах. Практычна кожны год прыязджае ў Брэсцкую крэпасць на мітынг-рэквіем у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Леонович, Ю. На связи с Брестом : [об эстрадной певице, актрисе и телеведущей Александре Гайдук] / Юлиана Леонович // Советская Белоруссия. 2018. 3 августа. С. 8.
  2. Гайдук, А. Артистка больших и малых форм / Александра Гайдук ; [беседовала] Юлиана Леонович // Советская Белоруссия. 2017. 11 февраля. С. 11.
  3. Гайдук, А. Взлеты и падения Александры Гайдук / Александра Гайдук ; беседовала Людмила Русланова // На страже. 2011. 8 июля (№ 27). С. 14.
  4. Гайдук, А. «Управлять танком легко» : [белорусская певица, телеведущая в гостях у журнала] / Александра Гайдук // Союзное государство. 2011. № 4. С. 92–97.
  5. Гайдук, А. Александра Гайдук: «В жизни я совсем другой человек» / Александра Гайдук ; беседовала Алеся Головчиц // Знамя юности. 2010. 2 апреля. С. 7.
  6. Гайдук, А. Александра Гайдук: «Чего хочет женщина, того хочет Бог» / Александра Гайдук ; записал Алексей Вайткун // Народная газета. 2009. 25 лютага. С. 14.
  7. Гайдук, А. Рэцэпты шчасця ад Аляксандры Гайдук / Аляксандра Гайдук ; запісала Вераніка Слагада // Настаўніцкая газета. 2008. 7 сакавіка. С. 13.
  8. Гайдук, А. «Гайдук» означает «воин» / Александра Гайдук ; записала Анна Шадрина // Советская Белоруссия. 2006. 1 июня. С. 9.
  9. Гайдук, А. Амбіцыёзныя планы Аляксандры Гайдук / Аляксандра Гайдук ; запісала Ірына Святлова // Беларусь. 2006. № 5. С. 52–53.
  10. Гайдук, А. Аляксандра Гайдук: «Мужа мне паслаў Бог» / Аляксандра Гайдук ; запісала Настасся Целешава // Звязда. 2006. 1 красавіка.
  11. Гайдук, А. Александра Гайдук приехала в Минск с чемоданом денег / Александра Гайдук ; [монолог записала] Инна Иванова // Обозреватель. 2005. 15 июля (№ 28). С. 31.
  12. Гайдук, А. Александра Гайдук: «Я люблю свою профессию» / Александра Гайдук ; записала Юлия Полтавская // Минский курьер. 2005. 1 апреля. С. 19.
  13. Гайдук, А. Александра Гайдук: стиль и логика / Александра Гайдук ; подготовила Лилия Камлюк // Знамя юности. 2005. 4 марта (№ 9). С. 21.
  14. Гайдук, А. Александра Гайдук знает проверяющего, который искал «самое сладкое место на теле...» / Александра Гайдук ; записала О. Тарасевич // Обозреватель. 2004. 11 июня (№ 23). С. 21.
  15. Столярчук, К. Музыкальные дела Александры Гайдук / Константин Столярчук // Вечерний Минск. 2004. 7 апреля.
  16. Гайдук, А. Александра Гайдук: «Засыпаю и просыпаюсь с мыслями о сцене» / Александра Гайдук ; записала Ю. Полтавская // Минский курьер. 2004. 6 марта. С. 9.
  17. Малиновский, С. Паулс пишет для Александры Гайдук : но в отборочном туре конкурса «Евровидение» певица выступит с песней собственного сочинения / Сергей Малиновский // Комсомольская правда в Белоруссии. 2004. 14 января. С. 10.
  18. Шадрина, А. Антикиллер Александра Гайдук : [о жизни и творчестве певицы] / Анна Шадрина // Советская Белоруссия. 2003. 12 июня. С. 6.
  19. Шадрина, А. Девушка, которая поет. Сама : [о выступлении певицы А. Гайдук на ХI Международном фестивале искусств «Славянский базар в Витебске»] / Анна Шадрина // Советская Белоруссия. 2002. 8 августа. С. 5.
  20. Гайдук, А. «Я хочу петь в своей стране!» / Александра Гайдук ; беседовал Геннадий Ануфриев // 7 Дней. 2002. 20 апреля. С. 11.
  21. Гайдук, А. «Маладосць — гэта недахоп, які праходзіць вельмі хутка» / Аляксандра Гайдук ; гутарыла Таццяна Тарасава // Чырвоная змена. 2001. 13 снежня. С. 7.
  22. Гайдук, А. Александра Гайдук ждет друзей во Дворце Республики / Александра Гайдук ; беседовала Лилия Камлюк // Знамя юности. 2001. 1 декабря. С. 15.
  23. Гайдук, А. На беразе... / Аляксандра Гайдук ; гутарыла В. Паліканіна // Беларусь. 2001. № 1. С. 24–25.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 149 разоў