Панядзелак, 16 Жнівень 2021 09:26

6 жніўня 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Кулеша (1956), паэта, пісьменніка, педагога

Міхаіл Іванавіч Кулеш нарадзіўся 6 жніўня 1956 г. у вёсцы Палкоцічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў васьмігадовую школу ў вёсцы, СШ № 4 г. Пінска, паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыў у 1978 г.

 

Працаваў настаўнікам у Забараўскай сярэдняй школе Пінскага раёна, інструктарам Пінскага райкама ЛКСМБ. У 1986 г. закончыў універсітэт марксізму-ленінізму з чырвоным дыпломам, служыў на афіцэрскіх пасадах у органах унутраных спраў, пераведзены ў Краснаярскі край (Расія), дзе, адпрацаваўшы год у міліцыі, перайшоў настаўнічаць у сярэднюю школу, быў завучам, дырэктарам.

У 1996 г. Міхаіл Кулеш вярнуўся на радзіму, жыў у Пінску, выкладаў у ПТВ-88, з 2008 г. жыве ў Брэсце, заняўся прадпрымальніцтвам. У СШ № 10 г. Брэста вядзе літаратурны гурток «В десяточку», члены якога займаюць прызавыя месцы ў гарадскіх і абласных літаратурных конкурсах, друкуюцца ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках.

Вершы Міхаіл Кулеш пачаў пісаць з пятнаццаці гадоў. Першая публікацыя — верш «Приход весны» — была ў пінскай газеце «Полесская правда» ў 1973 г. Творы друкаваліся ў газетах «Заря», «Народная трыбуна», «Літаратура і мастацтва», «Сельская газета» і інш., у часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман», «Новая Немига литературная», «Литературный ковчег», у калектыўных зборніках і альманахах «Вдохновение» i «Астрамечаўскі рукапіс» (Брэст), «Созвездие» (Мінск), «Нить» (Лондан). Аўтар зборнікаў вершаў і апавяданняў «Белые ночи» (1993), «Окна» (2011), «Я уже не тот» (2015).

Перакладае вершы сучасных беларускіх паэтаў (М. Пазнякоў, У. Мазго, Г. Тамашэвіч і інш.) на рускую мову. Плённа склалася творчае супрацоўніцтва з Казімірам Камейшам: перакладаюць вершы адзін аднаго. Пераклаў з польскай некалькі вершаў і апавяданняў польскага пісьменніка Аляксандра Наўроцкага.

Міхаіл Іванавіч актыўна ўдзельнічае ў Днях беларускага пісьменства і іншых мерапрыемствах. Удзельнік двух Міжнародных еўразійскіх фестываляў культур, рэспубліканскіх фестываляў «Нить» (2017, 2018, 2019), «Вытокі», рэгіянальных свят «Лунінская восень» (Лунінецкі раён), «Зоры над Пінай» (Пінск).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2013), Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы (2018), Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў (2018). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу аб малой радзіме «Радок пра родны куток» (2018). Узнагароджаны нагрудным знакам «За вялікі ўклад у літаратуру» (2016), Ганаровай граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі (2016), дыпломам асацыяцыі «БелБрэнд» за развіццё творчага патэнцыялу маладых літаратараў (2016).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы М. І. Кулеша

  1. Я уже не тот : [стихи, рассказы] / Михаил Кулеш ; [предисловие К. Камейши]. – Минск : Белпринт, 2015. 113 с. : портр.
  2. Окна : стихи, рассказ / Михаил Кулеш ; [предисловие В. Гришковца]. – Брест : Альтернатива, 2011. 54 с.
  3. Белые ночи : стихи / Михаил Кулеш. – Тура, Красноярский край : Детская литература, 1993.
  4. Сляды на пяску ; Экзамен ; Час не чакае : [вершы] / Міхаіл Кулеш ; пер. з рус. Казіміра Камейшы // Літаратура і мастацтва. 2021. 14 мая (№ 19). С. 8.
  5. Мозго, В. На том далеком берегу : [стихи] / Владимир Мозго ; пер. с белорус. Михаила Кулеша // Нёман. 2021. № 3. С. 37.
  6. Камейша, К. Стремится вдаль заветная верста : [стихи] / Казимир Камейша  ; пер. с белорус. Михаила Кулеша // Нёман. 2020. № 12. С. 37.
  7. День сурка ; О времени : [стихи] / Михаил Кулеш // Заря. 2020. 15 февраля. С. 16.
  8. Камейша, К. А в декабре здесь снова побелело : [стихи] / Казимир Камейша ; пер. с белорус. Михаила Кулеша // Нёман. 2018. № 12. С. 3842.
  9. Артист ; Я никогда душою не покривлю ; С добрым утром : [стихи] / Михаил Кулеш // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 177–180.
  10. Листки календаря : [стихи]/ Михаил Кулеш // Нёман. 2017. № 10. С. 9497.
  11. У лазні ; Via es vita (Дарога ёсць жыццё) ; Вокны ; Памяць : [вершы] / Міхась Кулеш ; пер. з рус. Казіміра Камейшы // Жырандоля. Мінск, 2017. 9. С. 1315.
  12. Камейша, К. Моя Неманина : [стихи] / Казимир Камейша ; пер. с белорус. Михаила Кулеша // Нёман. 2017. № 7. С. 5256.
  13. Томашевич, Г. Слезой и солнцем ; Новый день ; Приветствую 1000-летие : [стихи] / Георгий Томашевич ; пер. с белорус. Михаил Кулеш // Заря. 2016. 26 ноября. С. 10.
  14. Герой : апавяданне / Міхаіл Кулеш // Народная трыбуна. 2016. 5 жніўня (№ 32). С. 11.
  15. Откровенный разговор ; Характер : рассказы / Михаил Кулеш // Новая Немига литературная. 2016. № 4.
  16. Время не ждет ; «Сколько в жизни всего перевидено…» ; «Один  знакомый мой провизор…» ; Следы на песке ; Календарь : [стихи] / Михаил Кулеш // Заря. 2016. 28 апреля (№ 48). С. 18.
  17. Красивое имя высокая честь : [стихи] / Михаил Кулеш // Астрамечаўскі рукапіс. 2016.  2. С. 5253.
  18. Характер : рассказ / Михаил Кулеш // Астрамечаўскі рукапіс. 2016.  1. С. 5759.
  19. Зреет колос в лучах солнца жаркого : [стихи] / Михаил Кулеш // Нёман. 2015. № 9. С. 5356.
  20. Душой не покривлю : [стихи] / Михаил Кулеш // Новая Немига литературная. 2015. № 4. С. 111–113.
  21. Поделюсь своим горем ; Притча ; Санька : рассказы / Михаил Кулеш // Новая Немига литекратурная. 2015. № 2. С. 101–106.
  22. «Я никогда душой не покривлю» : [стихи] / Кулеш Михаил // Астрамечаўскі рукапіс.2015.  2. С. 4952.

 

Аб жыцці і творчасці М. І. Кулеша

  1. Кулеш Міхаіл Іванавіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнкаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 104–106.
  2. Гришковец, В. Поэт справляет юбилей / Валерий Гришковец // Полесская правда. Пинск, 2021. 7 августа. С. 10.
  3. Поздняков, М. Полувековое творчество : [к 65-летию М. И. Кулеша] / Михаил Поздняков // Брестский вестник. 2021. 5 августа (№ 31). С. 6.
  4. Синявская, Е. Закаленный в житейской круговерти : [о поэте МИКулеше к
    45-летию творческой деятельности] / Елена Римошевская // Брестский вестник. 2018. 20 декабря (№ 51). С. 12.
  5. Радиончик, Д. Во власти совпадений : [о книге М. Кулеша «Я уже не тот»] / Дмитрий Радиончик // Нёман. 2018. № 7. С. 178181.
  6. Ускова, Т. «Тут хлеб смачней і дзень яснейшы...» : «СГ» і СПБ падвялі вынікі літаратурнага конкурсу «Радок пра родны куток» : [у т. л. пісьменнік Міхась Кулеш] / Таццяна Ускова // Сельская газета. 2018. 28 апреля. С. 28.
  7. Паўлавец, Н. Сустрэча праз 20 год : [аб сустрэчы з пісьменнікам М. Кулешам у Пінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі будаўнікоў] / Наталля Паўлавец // Полесская правда. Пинск, 2017. 11 марта. С. 4.
  8. Ладаражанка, Н. З дабром і мірам да людзей / Надзея Ладаражанка // Брестский вестник. 2016. 1 декабря (№ 48).
  9. Крэйдзіч, А. Паэзія, узнёсласць, гармонік, гітара... : [творчая вечарына пісьменніка М. Кулеша ў Брэсцкай ЦГБ імя А. С. Пушкіна] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2016. 26 ноября. С. 10.
  10. Бурдыка, В. «Ты і сёння той...» : [пра творчы вечар пісьменніка М. І. Кулеша ў Брэсцкай ЦГБ імя А. С. Пушкіна] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 25 лістапада (№ 48). С. 11.
  11. Синявская, Е. Творческое дыхание Михаила Кулеша / Елена Синявская // Брестский вестник. 2016. 1 сентября (№ 35). С. 17.
  12. Тураў, У. З юбілеем! : [пісьменніку М. І. Кулешу 60 гадоў] / Уладзімір Тураў // Заря. 2016. 4 августа. С. 8.
  13. Кулеш, М. И. Диалог над раскрытой книгой / Михаил Иванович Кулеш ; [беседу вёл] Георгий Томашевич // Заря. 2016. 21 мая. С. 7.
  14. Синявская, Е. Самобытный почерк : [о встрече с поэтом М. Кулешом в СШ № 10 г. Бреста] / Елена Синявская // Брестский вестник. 2016. 7 января(№ 1). С. 20.
  15. Славін, В. А які ён цяпер? : [аб кнізе паэзіі М. Кулеша «Я уже не тот»] / Віктар Славін // Народная трыбуна. 2015. 24 красавіка (№ 17). С. 11.
  16. Марціновіч, А. Я ўжо не той... : [пра канігу М. Кулеша «Я уже не тот»] / Аляксандр Марціновіч // Літаратура і мастацтва. 2015. 17 красавіка (№ 15).
  17. Камейша, К. Я уже не тот... : [о книге МКулеша «Я уже не тот»] / Казимир Камейша // Заря. 2015. 21 марта. С. 11.
  18. Бурдыка, В. Імя ў паэтычным страі / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 30 студзеня (№ 5).
  19. Гришковец, В. Перед людьми и миром нараспашку : [о новой книге пинского поэта М. Кулеша «Окна»] / Валерий Гришковец // Пiнскi веснiк. 2011. 14 кастрычніка. С. 12.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 539 разоў