Пятніца, 10 Верасень 2021 16:05

30 лістапада 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Платонавіча Крэня (1936–2014), гісторыка, краязнаўца, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі (2000)

Іван Платоновіч Крэнь нарадзіўся 30 лістапада 1936 г. у в. Кузевічы Моўчадскай гміны Слонімскага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Платон Андрэевіч Крэнь (1896–1962), быў селянінам, але чалавекам складанага лёсу, паэтам, мемуарыстам. У 1959 г. Іван Крэнь скончыў гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Гісторыя, руская мова і літаратура».

 

Скончыў аспірантуру кафедры гісторыі СССР Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. З 1967 г. працаваў у БДУ старшым выкладчыкам кафедры гісторыі СССР і БССР (1967–1972), сакратаром партыйнага камітэта (1972–1976), старшым дацэнтам (1976–1988).

У 1981 г. Іван Крэнь абараніў кандыдацкую дысертацыю «Барацьба прафсаюзаў Беларусіза развіццё хімічнай прамысловасці ў рэспубліцы (1959–1965 гг.)». У 1988–1990 гг. — намеснік загадчыка Дома палітычнай асветы, рэктар універсітэта марксізму-ленінізму Гродзенскага абкама КПБ. З 1990 г. па 2008 г. — загадчык кафедры гісторыі Беларусі, дэкан факультэта гісторыі і культуры (1995–2001). У 1991 г. яму было прысвоена вучонае званне прафесара. Са снежня 2008 г. — прафесар кафедры гісторыі Беларусі.

Навуковыя інтарэсы І. П. Крэня: гісторыя эканомікі і культуры Беларусі, гісторыя палітычных партый і грамадскіх арганізацый, гісторыя гарадоў і вёсак, гістарычна-дакументальныя хронікі «Памяць», гістарычнае краязнаўства, навукова-метадычныя праблемы навучальнай і выхаваўчай работы ў агульнаадукацыйнай школе і вну.

Аўтар шэрага асноватворных даследаванняў: «Гродна. Гісторыка-эканамічны нарыс» (у суаўтарстве), «Гродна. Энцыклапедычны даведнік» (у суаўтарстве), «Шчучын: гісторыка-эканамічны нарыс», «Іўе: гісторыка-эканамічны нарыс», «Нарысы гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі», «Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941–1945», «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы: гістарычны нарыс» і інш.

Аўтар больш за 320 навуковых работ, з іх 5 падручнікаў для студэнтаў па гісторыі Беларусі і Расіі, навучальных і метадычных дапаможнікаў па выкананні студэнтамі дыпломных і пісьмовых работ, 2 навучальных дапаможнікаў для вучняў сярэдніх школ.

Навукова-педагагічная і грамадская дзейнасць прафесара І. П. Крэня адзначана прысваеннем званняў «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000), «Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» (2004).

І. П. Крэнь памёр 4 мая 2014 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Працы І. П. Крэня

  1. Очерки истории профсоюзов Гродненщины (1905–2005) / И. П. Крень ; под ред. И. И. Гайдукевича, И. П. Креня ; Гродн. обл. объединение профсоюзов. – Гродно : Гродненская типография, 2005. – 384 с.
  2. Памяць. Воранаўскі раён : гiсторыка-дакументальныя хронiкi гарадоў i раёнаў Беларусi / [укладальнікі: I. П. Крэнь, С. П. Самуэль, Э. С. Ярмусiк]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2004. – 590 с. : іл.
  3. Мараш, Я. Н. Письменные работы по истории СССР и истории БССР / Я. Н. Мараш, И. П. Крень. – Минск : Университетское, 1990. – 172 с.
  4. Щучин : историко-экономический очерк / И. П. Крень, Я. Н. Мараш. – Минск : Полымя, 1989. – 119 с. : ил. – (Города Белоруссии).
  5. Гродно : историко-экономический очерк / И. П. Крень, Я. Н. Мараш, И. И. Ковкель и др. – Минск : Полымя, 1988. – 240 с. : ил. – (Города Белоруссии).
  6. Мараш, Я. Н. Дипломные работы по истории СССР и истории БССР : методическое пособие / Я. Н. Мараш, И. П. Крень ; М-во высш. и сред. спец. образования БССР. – Минск : Университетское, 1988. – 96 с.
  7. Борьба профсоюзов Белоруссии за развитие химической промышленности в республике (1959–1965 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.00.02 / Крень Иван Платонович. – Минск, 1980. – 24 с.
  8. Факультет истории и социологии УО «ГрГУ имени Я. Купалы»: 55 лет созидания / И. П. Крень, Э. С. Ярмусик // Веснік ГрДУ імя Я. Купалы. Серыя 1. Гісторыя, філасофія, паліталогія, сацыялогія. 2009. № 3. С. 4–7.
  9. Индустриальное развитие западного региона Беларуси в 1985–2005 гг. / И. П. Крень // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў : зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2006. С. 86–97.
  10. Ваўкавыску — 1000 гадоў / Іван Крэнь // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 9. С. 72–76.
  11. Гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы : да 50-годдзя з дня заснавання / І. П. Крэнь // Вышэйшая школа. 2005. № 1. С. 29–33.

 

Аб жыцці і дзейнасці І. П. Крэня

  1. Крень Иван Платонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2014. Т. 4, кн. 1. С. 465.
  2. Крэнь Іван Платонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 285.
  3. Крэнь Іван Платонавіч // Историки Беларуси в начале XX столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 202203.
  4. Крэнь Іван Платонавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. Гродна, 1999. С. 261–263.
  5. Вучоны і педагог І. П. Крэнь : зборнік артыкулаў да 75-годдзя з дня нараджэння / УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы» ; [складальнікі: С. В. Марозава і інш.]. – Гродна : ГрДУ імя Я. Купалы, 2011. – 67 с. : іл.
  6. Гісторыя лёсу : да юбілею прафесара Крэня // Гродзенскі ўніверсітэт. 2011. 29 лістапада. С. 2.
  7. Кушнер, В. Да 70-годдзя з дня нараджэння Івана Платонавіча Крэня / Васіль Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 11. С. 40–43.
  8. Лойка, Л. Вялікі руплівец гісторыі і адукацыі : [І. П. Крэнь] / Лявон Лойка // Вышэйшая школа. 2006. № 6. С. 12.
  9. Стрелец, М. В.Иван Платонович Крень : портрет учёного и педагога / М. В. Стрелец // Гісторыя і грамадазнаўства. 2011. № 6. С. 66.
  10. Коўкель, І. Настаўнік, педагог, вучоны : [Іван Платонавіч Крэнь] / І. Коўкель // Гродзенская праўда. 2006. 30 лістапада. С. 2.
  11. Крень, И. П. «Мне везёт на хороших людей» / Иван Платонович Крень ; записала Ирина Ушакова ; фото из семейного архива И. П. Креня // Гродзенскі ўніверсітэт. 2009. № 9. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 573 разоў