Панядзелак, 13 Верасень 2021 14:27

20 сакавіка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Баландзіна (1946), гісторыка, культуролага, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)

Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 г. у в. Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу ў Баранавічах (1963), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «гісторыя» (1969).

 

Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 116 г. Мінска (1970–1971), інструктарам і другім сакратаром Фрунзенскага райкама ЛКСМБ г. Мінска (1971–1973). Пры Беларускім політэхнічным інстытуце закончыў аспірантуру (1976). У 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Деятельность комсомола Белоруссии по повышению культурного уровня рабочей молодёжи (1959–1965 гг.)», атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук (1978).

З 1976 г. Канстанцін Баландзін выкладае ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, дацэнт (1983) кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі, прафесар (2010) кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». Адначасова працаваў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій БНТУ.

Навуковыя інтарэсы К. І. Баландзіна: гісторыя Беларусі, гісторыя беларускай культуры, культуралогія, методыка выкладання, праблемы моладзі. Мае больш за 125 навуковых і навучальна-метадычных публікацый, у т. л. з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, УМО: «Культуралогія» (2004, 2010), «Гісторыя БНТУ» (2010), «Гісторыя культуры Беларусі» (2014), «Гісторыя Беларусі» (2015) і інш.

Быў вядучым аўтарам чатырох выданняў гісторыі БПІ – БГПІ – БНТ. Па яго ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле ў БНТУ была створана партрэтная галерэя рэктараў універсітэта. Шмат зрабіў для развіцця і ўжо ў суверэннай Беларусі для аднаўлення руху студэнцкіх будаўнічых атрадаў, умацавання БРСМ. З’яўляецца членам Савета ветэранаў студэнцкіх будаўнічых атрадаў пры ЦК БРСМ.

Станоўчыя водгукі атрымала кніга «Гісторыя культуры Беларусі» (2014), у якой прасочваецца сістэмная рэканструкцыя гісторыі культуры Беларусі ад старажытных часоў па найноўшы час. Манаграфія «Беларусь і космас» (2016) прысвечана беларускім даследчыкам космасу, пачынаючы ад Казіміра Семяновіча і да сучасных дасягненняў вучоных і касманаўтаў.

28 чэрвеня 2021 г. прафесару кафедры гісторыі беларускай дзяржаўнасці К. І. Баландзіну прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2011), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996), юбілейнымі медалямі «100 лет ВЛКСМ», «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.» (2005), «90 лет Вооружённым Силам Республики Беларусь» (2008), «65 лет освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков» (2009), знакамі «За активную работу в комсомоле», «За активную работу в студенческом строительном отряде» і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Працы К. І. Баландзіна

  1. Уроженцы Беларуси — лауреаты Нобелевской, Демидовской, Ленинской и Государственной премий СССР : пособие / К. И. Баландин. – Минск : БНТУ, 2017. – 128, [1] с.
  2. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі : дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасцей тэхн. і тэхнал. профіляў адукацыі / К. І. Баландзін, Д. М. Хромчанка. – Мінск : БНТУ, 2015. – 216 с.
  3. Гісторыя культуры Беларусі : дапаможнік / К. І. Баландзін. – Мінск : БНТУ, 2014. – 239 с.
  4. Отечественная война 1812 года : 200 лет памяти / К. И. Баландин // Наука — образованию, производству, экономике : материалы Одиннадцатой междунар. науч.-практ. конф. : в 4 т. Минск, 2012. Т. 4. С. 52.
  5. Арбузов, А. Т. О роли и значении социально-гуманитарного образования студентов в условиях личностно-ориентированной подготовки специалистов энергоэффективных технологий / А. Т. Арбузов, К. И. Баландин, В. В. Шибалко // Энергоэффективные технологии. Образование. Наука. Практика : материалы Междунар. науч.-практ. конф. (Минск, 20–21 мая 2010 г.) : в 3 т. Минск, 2010. Т. 3. С. 54–56.
  6. История Белорусского национального технического университета, 1920–2010 / [К. И. Баландин и др.]. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск : БНТУ, 2010. – 258 с. : ил.
  7. История Белорусского национального технического университета, 1920–2005 / К. И. Баландин, Г. А. Алдакушин, А. Т. Арбузов. – Минск : БНТУ, 2006. – 231 с.
  8. Культурология. Теория и история культуры : учебное пособие для студентов / [И. Е. Ширшов, К. И. Баландин и др.]. 2-е изд., испр. и перераб. – Минск : Экоперспектива, 2010. – 512 с., XXXI с. ил.
  9. БПИ: на пути реорганизации и становления (1920–1930-е гг.) : к 90-летию БНТУ / К. И. Баландин, А. Н. Кукса // Вестник БНТУ. 2010. № 3. С. 5–10.
  10. Зоркі беларускай тэхнічнай навукі : вучэбна-метад. дапаможнік / К. І. Баландзін. – Мінск : БДПА, 1996. – 26 с.
  11. Культурнае развіццё Беларусі ў ХVІІ–ХVІІІ стст. : вучэбны дапаможнік / К. І. Баландзін. – Мінск : БДПА, 1994.
  12. Первичная партийная организация  политическое ядро трудового коллектива : учеб.-метод. пособие по обществ.-полит. практике / К. И. Баландин ; Белорус. политехн. институт, Кафедра истории КПСС. – Минск : БПИ, 1988. – 22 с.
  13. Комсомол Белоруссии в одиннадцатой пятилетке / К. И. Баландин, Л. Д. Воривончик. – Минск : Об-во «Знание» БССР, 1985. – 22 с.
  14. Культура и рабочая молодежь / К. И. Баландин. – Минск : Об-во «Знание» БССР, 1984. – 22 с.
  15. ХХVI съезд КПСС об актуальных задачах коммунистического воспитания молодежи / К. И. Баландин. – Минск : Об-во «Знание» БССР, 1982. – 24 с.
  16. Хацкевич, А. Ф.ХХVI съезд КПСС — новый исторический рубеж в развитии советского общества / А. Ф. Хацкевич, К. И. Баландин. – Минск : Об-во «Знание» БССР, 1981. – 20 с.
  17. Ленинские заветы молодежи : (к 60-летию речи В. И. Ленина на III съезде комсомола) / К. И. Баландин. – Минск : Об-во «Знание» БССР, 1980. – 20 с.
  18. Деятельность комсомола Белоруссии по повышению культурного уровня рабочей молодежи (1959–1965 гг.) : диссертация ... кандидата исторических наук : 07.00.01 / Баландин Константин Иванович. Минск, 1977. – 24 с.

 

Аб жыцці і творчасці К. І. Баландзіна

  1. Баландзін Канстанцін Іванавіч// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2010. Т. 1. С. 415.
  2. Баландзін Канстанцін Іванавіч/ Барыс Далгатовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 327.
  3. Баландин Константин Иванович / Г. В. Корзенко // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 21.
  4. Баландин Константин Иванович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. Минск, 2000. С. 36.
  5. Стралец, М. В.Узорны навучальны дапаможнік : [рэцэнзія на кнігу К. І. Баландзіна «Гісторыя культуры Беларусі»] / Міхаіл Стралец // Роднае слова. 2015. № 6. С. 94–95.
  6. Зубкова, М.Встретились два командира, или История о том, почему студотряд без гитары — это не студотряд : [К. И. Баландин о студенческих стройотрядах] / Мария Зубкова // Знамя юности. 2015. 24 июля (№ 30).
  7. Стралец, М.Пра нашу культуру па-чэхаўску : [пра кнігу К. І. Баландзіна «Гісторыя культуры Беларусі»] / Міхась Стралец // Літаратура і мастацтва. 2015. 9 студзеня (№ 2).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 57 разоў