Панядзелак, 13 Верасень 2021 14:45

21 жніўня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Тамары Барысаўны Ляўчук (1951), актрысы, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь

Тамара Барысаўна Ляўчук нарадзілася 21 жніўня 1951 г. у в. Чарнёва Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла Раснянскую сярэднюю школу Камянецкага раёна.

 

У 1972 г. Тамара Ляўчук закончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (клас А. І. Бутакова). Маладая спецыялістка атрымала размеркаванне на кінастудыю «Беларусьфільм», але хацела трапіць у тэатр. На шчасце выявілася, што для яе ёсць месца ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі, была радая, што бліжэй да родных мясцін.

Неаднаразова актрысу запрашалі на «Масфiльм» здымацца ў кіно, але кожны раз нешта перашкаджала паехаць. Болей любіць тэатр, якому прысвяціла пяцьдзясят гадоў. Зрабіць ролю, нават маленькую, дастаткова складана. Трэба час, каб настроіцца на яе, усё прадумаць, сабрацца з сіламі, а затым выйсці на сцэну. Тамара Ляўчук ніколі не капіруе хрэстаматыйнае прачытанне героя, умее знайсці ў знаёмых вобразах такія глыбіні, аб якіх ніколі не падазраваў.

Брэсцкая актрыса за свой творчы шлях сыграла 70 роляў. Асноўныя ролі Тамары Барысаўны: «Месяц в деревне» (Наталля Пятроўна), «Женитьба» Фигаро» (графіня Альмавіва), «Саламея Русецкая» (Саламея), «Ревизия» (Ганна Андрэеўна), «Портной» (Нана), «Убей меня, голубчик» (Сіен), «Дядя Ваня» (Вайніцкая), «Филумена Мартурано» (Філумена), «Ретро» (Роза Аляксандраўна), «Смешные деньги» (Беці), «Оборванная нить» (жанчына), «Беспорядок класса Люкс, или Пляски с мертвецом» (Памела), «Преступление и наказание» (Мармеладава), «Дорогая Памела» (Памела Кронкі), «Гроза» (Марфа Ігнацьеўна Кабанова), «Купер» (Цірца), «Браво, Лауренсия!» (Вольга), «Коварство и любовь» (жонка Мілера), «Весёлый вдовец» (Агата Дакуорт), «Молодая семья снимет квартиру» (Таццяна Мікалаеўна).

Асаблівай для актрысы была роля Саламеі Русецкай у п’есе беларускага драматурга Сяргея Кавалёва. Спектакль паставіў украінскі рэжысёр А. Бакураў у 2001 г. Многае ў лёсе гістарычнай асобы супадае з яе жаночым лёсам. Нерв аголены быў вынесены на сцэну. Іграць у «Саламеі Русецкай» было цяжка: дзве гадзіны практычна адна на сцэне, доўгія тэксты, моцныя перажыванні, але ў нейкай меры роля давала асалоду.

Зараз у яе рэпертуары: «Вечер» (Ганна), «Дзяды» (панi Ралiсон), «Три красавицы» (Майя), «Осенняя история» (Амбра), «Олеся» (Мануйліха).

Лаўрэат прэміі «Берасцейская зорка» (1996). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2009). У снежні 2014 г. за шматгадовую плённую працу і асабісты ўклад у развіццё мастацтва ўдастоена звання «Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь».

Юбілей Т. Б. Ляўчук у калектыве Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя ЛКСМБ рашылі адзначыць 3 верасня пастаноўкай спектакля «Три красавицы».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Левчук Тамара Борисовна // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019.С. 408.
  2. Шляжко, Н. На каждый год надо по роли : заслуженной артистке Республики Беларусь Тамаре Левчук 70 лет! / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2021. 9 сентября (№ 36). С. 20.
  3. Дебиш, А. «Нелюбимых ролей у меня нет!» / Алена Дебиш // Заря. 2015. 10 октября. С. 8.
  4. Шеламова, Т. Коронованные особы : [Тамара Левчук и Михаил Метлицкий получили звания «Заслуженный артист Республики Беларусь»] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2015. 16 января. С. 6.
  5. Павлова, Л. Премьер-лига Брестского театра : «Служенье муз» вознаграждено заслуженными званиями : [о заслуженных артистах Беларуси Т. Левчук и М. Метлицком] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2014. 25 декабря (№ 52). С. 10.
  6. Левчук, Т. «Театр величина постоянная» / Тамара Левчук ; записал В. Петровский // Брестский вестник. 2010. 1 апреля. С. 16.
  7. Павлова, Л. Медали Скорины для звезд брестской сцены : [Тамаре Левчук и Михаилу Метлицкому] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. 18 декабря (№ 51). С. 22.
  8. Награждение : [медалью Франциска Скорины отмечены артисты Брестского театра драмы и музыки Тамара Левчук и Михаил Метлицкий] // Советская Белоруссия. 2008. 6 декабря. С. 2.
  9. Глущенко, Т. Приземлилась среди родных : [об актрисе Брестского театра драмы и музыки Т. Б. Левчук] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2005. 29 июля. С. 4.
  10. Ляўчук, Т. Фемiнiзм? Гуманiзм! : актрыса Брэсцкага тэатра драмы i музыкi пра ролю Саламеi ў спектаклi «Саламея Русецкая»] / Тамара Ляўчук ; гутарыла Таццяна Команава // Культура. 2001. 29 верасня – 5 кастрычніка (№ 38). С. 8.
  11. Бакiраў, А. Мужчынскi погляд : [рэжысёр пра работу над спектаклем «Саламея Русецкая» ў Брэсцкім тэатры драмы і музыкі] / Андрэй Бакiраў ; гутарыла Таццяна Команава // Культура. 2001. 29 верасня – 5 кастрычніка (№ 38). С. 8.
  12. Кавалёў, С. «Гэта знакавая праца...» : [драматург пра сваю песу «Саламея Русецкая» на фестывалi «Белая вежа»] / Сяргей Кавалёў // Заря. 2001. 18 сентября.
  13. Ляўчук, Т. Б. «Мой прынцып: не схлусі» / Т. Б. Ляўчук ; размаўляла Зінаіда Дудзюк // Культура. 1997. 6–12 верасня. С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 68 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Верасень 2021 14:54