Пятніца, 17 Верасень 2021 09:13

6 жніўня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Аляксандравіча Віцязя (1936), вучонага ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў і тэхналогій, акадэміка, арганизатара навукі

Пётр Аляксандравіч Віцязь нарадзіўся 6 жніўня 1936 г. на хутары вёскі Блудзень Палескага ваяводства (цяпер Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і, дзе выхоўвалася сямёра дзяцей. Бацькі мелі 10 гектараў зямлі і вялі практычна натуральную гаспадарку, дзеці з малых гадоў дапамагалі старэйшым — працавалі ў полі, пасвілі кароў. Бацька, Аляксандр Адамавіч, меў два класы адукацыі, маці, Соф’я Канстанцінаўна, cкончыла чатыры класы гімназіі, але яны зрабілі ўсё магчымае, каб усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю.

 

Пасля вайны Пётр Віцязь пайшоў вучыцца ў Бярозаўскую школу, таму што ў Бярозу было бліжэй хадзіць па шашы. Трэці і чацвёрты класы хадзіў у Блудзеньскую чатырохгадовую чыгуначную школу, бо яго бацька тады працаваў на чыгунцы. Скончыў Бярозаўскую школу ў 1955 г. і паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава, вытрымаўшы конкурс шэсць чалавек на месца. Выбраў прафесію інжынера, бо любіў тэхніку — з дзяцінства рамантаваў па хутарах веласіпеды.

Пасля заканчэння інстытута ў 1960 г. П. А. Віцязь працаваў майстрам рамонтнага цэха завода «Ударнік», дзе размяшчалася лабараторыя парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута. Загадчык лабараторыі часта звяртаўся з просьбай парамантаваць абсталяванне лабараторыі і зацікавіў Пятра Віцязя навуковымі даследаваннямі, якія праводзіліся там.

З 1961 г. — старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара лабараторыі парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1980 г. — першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры БПІ. З 1992 г. — дырэктар НДІ парашковай металургіі Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры парашковай металургіі і тэхналогіі матэрыялаў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (БДПА).

Акадэмік НАН Беларусі (1994), член-карэспандэнт (1989), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986), заслужаны дзеяч навукі БССР (1991). З 1997 г. — віцэ-прэзідэнт, з 2002 г. — першы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з 2004 г. — першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.

Вобласць навуковых даследаванняў П. А. Віцязя: распрацоўка тэарэтычных і практычных асноў стварэння порыстых парашковых матэрыялаў на аснове металічных і керамічных парашкоў і неарганічных валокнаў. Пад кіраўніцтвам Пятра Аляксандравіча і пры яго асабістым удзеле распрацавана больш за 60 новых тэхналогій і матэрыялаў, па якіх асвоена вопытная і прамысловая вытворчасць вырабаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, станкабудавання і спецыяльнай тэхнікі. Аўтар больш за 700 навуковых прац, у т. л. 36 манаграфій, больш за 220 патэнтаў і вынаходніцтваў.

Школа акадэміка П. А. Віцязя вядома ўсюды, дзе выкарыстоўваюцца матэрыялы і тэхналогіі парашковай металургіі, ахоўныя пакрыцці, звышцвёрдыя і нанаматэрыялы. Навуковыя працы П. А. Віцязя маюць высокі навуковы патэнцыял і шырока вядомыя ў міжнародным навуковым асяроддзі. Акадэмік падтрымлівае актыўныя кантакты з вучонымі краін СНД, ЗША, Германіі, Францыі, Канады, Індыі, Кітая, Польшчы і інш.

Віцязь П. А. — член амерыканскага таварыства матэрыялаў (ASM), старшыня таварыства дружбы «Беларусь  – Фінляндыя», старшыня міжнародных канферэнцый і семінараў, кіраўнік шэрага міжнародных праектаў. Член рэдакцыйнай калегіі амерыканскага часопіса «Advanced Performance Materials» і шэрага іншых міжнародных часопісаў.

Кіраўнік Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Новыя матэрыялы», падпраграмы «Алмазы, звышцвёрдыя матэрыялы і вырабы на іх аснове», на базе якой у Рэспубліцы Беларусь створана новая галіна, навуковы кіраўнік Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Нанаматэрыялы і нанатэхналогіі».

Вялікая заслуга Пятра Аляксандравіча ў распрацоўцы і рэалізацыі праекта па запуску айчыннага спадарожніка, які быў выведзены на арбіту 22 ліпеня 2012 г. Ужо 29 жніўня 2012 г. са спадарожніка былі атрыманы першыя касмічныя здымкі. З гэтага часу Беларусь увайшла ў лік касмічных дзяржаў.

Вучоны прыняў удзел у выкананні Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гг. Асаблівая ўвага ўдзялялася рэалізацыі важнейшых праектаў па стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, якія маюць важнае значэнне для нашай краіны. П. А. Віцязь удзяляе вялікую ўвагу навукова-арганізацыйнай рабоце, падрыхтоўцы кадраў, педагагічнай дзейнасці. Сярод яго вучняў 11 дактароў і 21 кандыдат навук.

У 1980 г. П. А. Віцязю была прысвоена Дзяржаўная прэмія БССР за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў, у 1987 г. — Прэмія Савета Міністраў СССР за распрацоўку і ўкараненне новых парашковых матэрыялаў і вырабаў, у 2002 г. — Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюгі, у 2007 г. — Прэмія Прэзідэнтаў Акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы.

За значны ўклад у развіццё навукі і ўкараненне вынікаў даследаванняў у практыку акадэмік П. А. Віцязь узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1986), Айчыны II ступені (2009), Айчыны III ступені (2001), медалём Францыска Скарыны (1996), іншымі медалямі. Ганаровы грамадзянін Бярозаўскага раёна (2017).

У 2021 г. П. А. Віцязю ўручаны сярэбраны медаль НАН Беларусі «За дасягненні ў навуцы». Рашэннем Прэзідыума НАН Беларусі Пятру Аляксандравічу прысвоена ганаровае званне «Поўны кавалер медалёў Нацыянальнай акадэміі навук».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бандалет Алена Вячаславаўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Асноўныя працы П. А. Віцязя

  1. Наноматериаловедение : учебное пособие / Витязь П. А., Свидунович Н. А., Куис Д. В. – Минск : Вышэйшая школа, 2015. – 511 с.
  2. Основы нанотехнологий и наноматериалов : учебное пособие для студентов технических университетов / П. А. Витязь, Н. А. Свидунович. – Минск : Вышэйшая школа, 2010. – 301, [1] с. + CD. – (ВУЗ : студентам высших учебных заведений).
  3. Синтез и применение сверхтвердых материалов / П. А. Витязь, В. Д. Грицук, В. Т. Сенютъ. – Минск : Белорусская наука, 2005. – 359 с.
  4. Алмазосодержащая керамика для абразивной обработки : монография / П. А. Витязь [и др.] ; под общ. ред. П. А. Витязя. – Минск : Бестпринт, 2004. – 196 с.
  5. Механически легированные сплавы на основе алюминия и меди / П. А. Витязь, Ф. Г. Ловшенко, Г. Ф. Ловшенко. – Минск : Беларуская навука, 1998. – 351 с.
  6. Пористые порошковые материалы и изделия из них / П. А. Витязь, В. М. Капцевич, В. К. Шелег. – Минск : Вышэйшая школа, 1987. 163 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці П. А. Віцязя

  1. Віцязь Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 238.
  2. Витязь Пётр Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 235.
  3. Витязь Петр Александрович // Память : историко-документальная хроника Березовского района. 2-е изд., перераб. и доп. Минск, 2014. С. 572.
  4. Шпилевский, Э. М. Академик П. А. Витязь: ученый и организатор науки / Э. М. Шпилевский. – Минск : Беларуская навука, 2016. – 111 с.
  5. Бебенина, О. Шестьдесят лет полет нормальный / Ольга Бебенина // Народная газета. 2021. 9 красавіка (№ 14). С. 1011.
  6. Бибиков, В. Это настоящий прорыв / Владимир Бибиков // СБ. Беларусь сегодня. 2021. 25 февраля. С. 2 (приложение: Союз. Беларусь – Россия).
  7. Витязь, П. А. Энергия добра / Петр Витязь ; записала Вера Артеага // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 9 ноября. С. 6.
  8. Михайловская, С. Программы — союзные, масштабы — космические / Снежана Михайловская // Беларуская думка. 2020. № 9. С. 4.
  9. Витязь, П. А. Национальная система управления интеллектуальной собственностью / Петр Витязь, Юрий Нечепуренко // Наука и инновации. 2020. № 4. С. 4–13.
  10. Гулякевич, М. Комплексный подход в освоении космоса / Максим Гулякевич // Навука. 2020. 4 красавіка (№ 15). С. 4.
  11. Почётный гражданин Берёзовского района : Пётр Александрович Витязь / подготовила Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2019. 19 октября. С. 4.
  12. Витязь, П. А. Технонаука локомотив прогресса / Петр Витязь ; беседовала Ирина Емельянович // Наука и инновации. 2019. № 8. С. 47–50.
  13. Совместное заседание президиумов РАН и НАН Беларуси // Навука. 2019. 24 чэрвеня (№ 25). С. 1.
  14. Дубовик, С. Если звезды зажигают... / Сергей Дубовик // Навука. 2019. 27 мая (№ 21). С. 3.
  15. Витязь, П. А. Привычка созидать / Петр Витязь ; беседовала Ольга Бабенина // Народная газета. 2019. 1 лютага (№ 5). С. 13.
  16. Витязь, П. А. Союзное государство. Инновации для цифровизации / Петр Витязь ; [записал] Герман Москаленко // Народная газета. 2018. 21 декабря (№ 51). С. 6 (приложение: Союзное вече ; № 57).
  17. Витязь, П. А. Академик Петр Витязь: «Союзные программы вывели в космос» / Петр Витязь ; [записал] Герман Москаленко // Народная газета. 2018. 16 ноября (№ 46). С. 7 (приложение: Союзное вече ; № 52).
  18. Віцязь, П. А. Якая навука без ідэалаў? / П. А. Віцязь // Культура. 2018. 13 кастрычніка (№ 41). С. 4.
  19. Витязь, П. А. Год науки год второго съезда ученых Республики Беларусь / П. А. Витязь // Навука. 2017. 4 снежня. С. 3.
  20. Бушев, А. На земле и в космосе / Александр Бушев // Советская Белоруссия. 2017. 20 апреля. С. 7 (приложение: Союз. Беларусь Россия).
  21. Витязь, П. А. Нематериальные активы в поле зрения Консультативного совета при МААН / Петр Витязь ; беседовала Ирина Емельянович // Наука и инновации. 2016. № 11. С. 10–13.
  22. Витязь, П. Жизненное кредо академика Витязя / Петр Витязь ; беседовал Сергей Дубовик // Директор. 2016. № 8. С. 18–21.
  23. Витязь, П. А. Зарабатывать с умом / Петр Витязь // Финансы, учет, аудит. 2016. № 4. С. 29–31.
  24. Синкевич, Н. Встреча с академиком / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2013. 4 мая. С. 2.
  25. Синкевич, Н. Космос это рядом / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2013. 9 января. С. 5.
  26. Витязь, П. «Сотрудничество никогда не прекращалось...» / Петр Витязь // Нёман. 2012. № 5. C. 193–200.
  27. Витязь, П. А. Импорт заменят инновации / Петр Витязь, Сергей Дедков // Экономика Беларуси. 2012. № 1. С. 20–25.
  28. Витязь, П. А. Юбилей созидательного труда / Петр Витязь // Наука и инновации. 2011. № 8. C. 53–56.
  29. Витязь, П. Делать добро, не помнить зла и совершенствоваться / Петр Витязь // Маяк. Берёза, 2011. 6 августа. C. 4–5.
  30. Витязь, П. А. На пороге новых открытий / Петр Витязь // Экономика Беларуси. 2011. № 1. C. 98–104.
  31. Витязь, П. Сегодня увидеть завтра / Петр Витязь // Советская Белоруссия. 2010. 16 декабря. C. 7.
  32. Селеня, Е. Витязи / Евгений Селеня // Заря. 2009. 28 ноября. С. 4.
  33. Витязь, П. Расписание на завтра / Петр Витязь // Советская Белоруссия. 2008. 10 января. C. 2 (приложение: Союз. Беларусь Россия).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 492 разоў