Панядзелак, 18 Кастрычнік 2021 10:51

21 кастрычніка 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Міхайлавіча Дубейкі (1961), настаўніка гісторыі, краязнаўца

Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся 21 кастрычніка 1961 г. у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мясцовую сярэднюю школу. З 1985 г. жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. У 1987 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.

 Выкладаў гісторыю і геаграфію ў Вялікасваротаўскай школе, гісторыю ў Навамышскім ПТВ-156 (1986–1991), быў метадыстам па краязнаўстве раённай дзіцячай турбазы ў Палонцы (1991–1992). Узначальваў Пастарынскую базавую школу (1992–1995). З 1995 г. — дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы.

В. М. Дубейка належыць да ліку рупліўцаў на ніве краязнаўчай справы. Сфера краязнаўчых інтарэсаў — гісторыя Навагрудчыны. Шмат працуе ў архівах, знаходзіць і даносіць да грамадскасці цікавыя гістарычныя звесткі. Удзельнік розных навукова-практычных канферэнцый, у т. л. міжнародных. З дакладам «Бібліятэкі цэркваў і касцёлаў Баранавіцкага раёна ў XVXIX стст. і іх лёс» выступіў на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання» (Брэст, 2008).

Апублікаваў у перыядычным друку шэраг артыкулаў аб гісторыі вёсак Баранавіцкага раёна. Адзін з аўтараў кнігі «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён» (2000). Аўтар краязнаўчых кніг: «На беразе Мышанкі» (2018), «Багрымаў Крашын» (2019), «Паходжанне назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна» (2019).

За сваю педагагічную дзейнасць Васіль Міхайлавіч узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2021).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

 

Працы В. М. Дубейкі

  1. На беразе Мышанкі / В. М. Дубейка. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2018. – 288 с. : іл.
  2. Багрымаў Крашын / Васіль Дубейка. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. – 212 с. : іл.
  3. Паходжанне назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна / В. М. Дубейка. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. – 527 с. : іл.
  4. У складзе Вялікага княства Літоўскага : «Літва — родная зямелька» / В. М. Дубейка // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 36–39.
  5. Бібліятэкі цэркваў і касцёлаў Баранавіцкага раёна ў XVXIX стст. і іх лёс / В. М. Дубейка // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. Брэст, 2010. С. 434–443.
  6. Праз вякі ў барацьбе за жыццё / В. М. Дубейка // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 39–44.
  7. Бітва пад Палонкай / В. М. Дубейка // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 44–47.
  8. Развіццё феадальных адносін у баранавіцкім краі / В. М. Дубейка // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 48–53.
  9. Мястэчкі / В. М. Дубейка // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 53–56.
  10. Рэлігійнае жыццё / В. М. Дубейка // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 56–61.
  11. З Баранавіцкім краем лёсам знітаваныя / В. М. Дубейка // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 63–75.
  12. У складзе Расійскай імперыі / В. М. Дубейка // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 91–92.
  13. Як нашы продкі адукаванымі людзьмі станавіліся / В. М. Дубейка // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 128–134.
  14. Дык хто ж фантазёр? Па старонках адной кнігі : [пра кнігу Міхася Маліноўскага «Павел Іосіфавіч Багрым (Паўлюк Багрым). Легенды, праўда, загадкі»] / Васіль Дубейка // Дзеяслоў. 2008. № 6. С. 308–316.
  15. Ярашоўскія таямніцы : [гісторыя вёскі Ярашова Баранавіцкага раёна] / Васіль Дубейка, Здзіслаў Сіцько // Intex-press. Барановичи, 1996. 13 сентября. С. 6.
  16. Бітва пад Палонкай : [значная гістарычная падзея каля вёскі Палонка Баранавіцкага раёна] / Васіль Дубейка // Наш край. Барановичи, 1995. 31 января. С. 3.
  17. Хадкевічы / Васіль Дубейка // Баранавіцкае слова. Баранавічы, 1993. № 1. С. 4.
  18. Дрэмле памятка дзён… : [нарыс аб гістарычным мінулым Баранавіцкага раёна] / Васіль Дубейка // Наш край. Барановичи, 1992. 18 декабря. С. 1, 3 ; 1993. 13 января. С. 3–4 ; 21 января. С. 3 ; 28 января. С. 3 ; 11 февраля. С. 3.
  19. Нашы вёскі : [з гісторыі вёсак Баранавіцкага раёна] / Васіль Дубейка // Наш край. Барановичи, 1993. 4 августа. С. 3 ; 5 августа. С. 3 ; 11 августа. С. 3 ; 25 августа. С. 3 ; 26 августа. С. 3 ; 1 сентября. С. 3 ; 2 сентября. С. 3; 16 сентября. С. 3 ; 23 сентября. С. 3 ; 7 октября. С. 3.
  20. Крашын : з мінулага вёскі / Васіль Дубейка // Наш край. Барановичи, 1992. 14 ноября. С. 2.
  21. Новая Мыш : [гістарычны нарыс аб вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна] / Васіль Дубейка // Знамя коммунизма. Барановичи, 1990. 28 июля. С. 3 ; 31 июля. С. 3 ; 1 августа. С. 3 ; 3 августа. С. 3 ; 4 августа. С. 3 ; 7 августа. С. 3 ; 10 августа. С. 3 ; 11 августа. С. 3 ; 15 августа. С. 3.

Аб жыцці і дзейнасці В. М. Дубейкі

  1. Дубейка, В. М. Багрымаў Крашын / Васіль Дубейка ; гутарыў Міхаіл Шубіч // Заря. 2019. 22 июня. С. 15.
  2. Іванчык, В. Такі ён, Багрымаў Крашын : [аб прэзентацыі кнігі баранавіцкага краязнаўца В. Дубейкі «Багрымаў Крашын»] / Вольга Іванчык // Наша слова. 2019. 30 студзеня (№ 5). С. 6.
  3. Белы, А. Багрымаў Крашын: [аб прэзентацыі кнігі баранавіцкага краязнаўца В. Дубейкі «Багрымаў Крашын»] / Аляксей Белы // Заря. 2019. 26 января. С. 11.
  4. Дубейка, В. М. Здымаючы гістарычныя напластаванні / Васіль Дубейка ; гутарыў Міхаіл Шубіч // Заря. 2019. 21 сентября. С. 18.
  5. Вайтовіч, І. Шляхам Яна Чачота : [сустрэча з баранавіцкім краязнаўцам В. Дубейкам у цэнтральнай раённай бібліятэцы] / Ірына Вайтовіч // Наш край. Барановичи, 2009. 17 февраля. С. 5.
  6. Дубейко, В. Земля здесь такая : [беседа с краеведом В. Дубейко об исторических материалах о барановичском крае] / Василий Дубейко ; записал Андрей Петрушкевич // Наш край. Барановичи, 2008. 20 февраля. С. 5.
  7. Шубіч, М. Нам засталася спадчына… : [Баранавіцкі край у матэрыялах краязнаўца В. Дубейкі] / Міхась Шубіч // Наш край. Барановичи, 2004. 24 февраля. С. 3.
  8. Шубіч, М. Памятай імя сваё : [пра тапаніміку вёсак Баранавіцкага раёна ў працах краязнаўца В. Дубейкі] / Міхась Шубіч // Наш край. Барановичи, 2004. 17 апреля. С. 5.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 818 разоў Апошняя змена Чацвер, 21 Кастрычнік 2021 09:33