Чацвер, 11 Лістапад 2021 09:52

10 снежня 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Георгія Георгіевіча Амельянюка (1966), кандыдата біялагічных навук, доктара юрыдычных навук, прафесара

Георгій Георгіевіч Амельянюк нарадзіўся 10 снежня 1966 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Яшчэ ў школьныя гады Георгій выяўляў цікавасць да навукова-пазнавальнай літаратуры, быў пераможцам ва ўсіх школьных алімпіядах, прызёрам гарадскіх алімпіяд па хіміі, матэматыцы і беларускай мове, з’яўляўся старшынёй вучэбнага камітэта. Юнак уваходзіў у склад зборнай горада па валейболе, займаў прызавыя месцы ў спаборніцтвах па спартыўным мнагабор’і, іграў на бас-гітары ў ансамблі «Чырвоны гваздзік». У 1983 г. Георгій закончыў СШ № 1 г. Кобрына.

 

Глыбокія веды і эрудыцыя дапамаглі кобрынскаму школьніку ў няпоўных сямнаццаць гадоў стаць самым маладым студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ). Тут, працягваючы займацца спортам, Георгій Амельянюк стаў выяўляць цікавасць да навуковай дзейнасці па біялогіі і пяць гадоў працаваў пад кіраўніцтвам акадэміка А. М. Самойлавай.

Пасля заканчэння з адзнакай МДУ і аддзялення аспірантуры з’явіліся першыя публікацыі тэзісаў яго навуковых дакладаў. Працуючы ў філіяле Усесаюзнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Маскве, 25-гадовы выпускнік аспірантуры атрымаў навуковую ступень кандыдата біялагічных навук, абараніўшы дысертацыю «Влияние орошения на гумусное и агрегатное состояние степных почв» (1992).

У 1991 г. Г. Г. Амельянюку прапанавалі працу ў экспертна-крыміналістычным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў (МУС), дзе ён прайшоў шлях ад вядучага навуковага супрацоўніка да намесніка начальніка навукова-даследчай лабараторыі, атрымаўшы званне падпалкоўніка міліцыі. Працуючы ў цэнтры, завочна закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут і надрукаваў больш за 60 навуковых прац у вобласці крымінальнага права па кірунках экалогіі і радыялогіі. За гады працы ў экспертна-крыміналістычным цэнтры МУС Г. Г. Амельянюк быў узнагароджаны Ганаровым знакам МУС «За верность долгу», медалём «За образцовую службу».

У 2004 г. Георгій Амельянюк перайшоў на працу ў Міністэрства юстыцыі. Праз год абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Концептуальные основы судебно-почвоведческой экспертизы», пасля чаго ўзначаліў лабараторыю ў Расійскім федэральным цэнтры судовай экспертызы пры Міністэрстве юстыцыі Расійскай Федэрацыі.

Георгій Георгіевіч з’яўляецца адным з арганізатараў работы па падрыхтоўцы судова-экспертных устаноў Міністэрства юстыцыі Расіі да акрэдытацыі па міжнародных стандартах. З 2009 г. — эксперт па акрэдытацыі аналітычных лабараторый. З 2012 г. — намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце Федэральнай бюджэтнай установы Расійскага федэральнага цэнтра судовай экспертызы пры Міністэрстве юстыцыі Расійскай Федэрацыі (ФБУ РФЦСЭ).

Георгій Георгіевіч апублікаваў больш за 200 навуковых прац, у т. л. пяць кніг і адну манаграфію. Галоўныя кірункі навуковых даследаванняў: судова-экалагічная экспертыза, стандартызацыя і сертыфікацыя ў судовай экспертызе, судова-глебазнаўчая экспертыза, судовая экспертыза тытунёвых вырабаў. Навуковец выступае на міжнародных канферэнцыях за мяжой (валодае французскай і англійскай мовамі), яго працы апублікаваны ў ЗША, Швейцарыі, Шатландыі, Турцыі, Кітаі, Славеніі, Польшчы.

Сваю навуковую працу Георгій Георгіевіч спалучае з навукова-выкладчыцкай. Адзінаццаць гадоў ён чытаў лекцыі ў Маскоўскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя М. Э. Баўмана. Прафесар кафедры судовай экалогіі Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (з 2008 г.), прафесар кафедры «Город и оздоровление окружающей среды» Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва.

Г. Г. Амельянюк узнагароджаны Ганаровай граматай МУС Расіі, Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Г. Г. Амельянюка

  1. Судебная экспертиза объектов дикой флоры и фауны : учебное пособие / Г. Г. Омельянюк. – Москва : Спутник+, 2017. – 101, [1] с.
  2. Концептуальные основы судебно-почвоведческой экспертизы : автореферат диссертации … доктора юридических наук : 12.00.09 / Г. Г. Омельянюк ; Российский федеральный центр судебной экспертизы при Министерстве юстиции Российской Федерации. – Воронеж, 2005. – 44 с.
  3. Судебно-почвоведческая экспертиза = Forensic soil examination / Г. Г. Омельянюк ; под редакцией Е. Р. Россинской ; Министерство юстиции Российской Федерации, Российский федеральный центр судебной экспертизы. – Москва : ЮНИТИ-ДАНА : Закон и право, 2004. – 619, [1] с.
  4. Влияние длительного орошения на гумусное и агрегатное состояние степных почв : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : (03.00.27) / Г. Г. Омельянюк ; МГУ им. М. В. Ломоносова. – Москва, 1992. – 23 с.
  5. Судебная молекулярно-генетическая экспертиза объектов биологического происхождения — новое направление судебно-экспертной деятельности Минюста России / Смирнова С. А., Омельянюк Г. Г. [и др.] // Теория и практика судебной экспертизы. 2021. Т. 16, № 1. С. 6–18.
  6. Методические подходы к расчету основных параметров валидации судебно-экспертных методик / Бебешко Г. И., Любецкая И. П., Омельянюк Г. Г., Усов А. И. // Заводская лаборатория. Диагностика материалов. 2020. Т. 86, № 4. С. 66–74.
  7. Судебная экспертиза объектов дикой флоры и фауны: современное состояние и перспективы развития в Российской Федерации / Смирнова С. А., Омельянюк Г. Г. [и др.] // Теория и практика судебной экспертизы. 2020. Т. 15, № 1. С. 84–93.
  8. Формирование доказательной базы на основе оценки результатов судебно-экспертных исследований / Смирнова С. А., Бебешко Г. И., Омельянюк Г. Г. [и др.] // Заводская лаборатория. Диагностика материалов. 2020. Т. 86, № 10.
    С. 66–76.
  9. Классификация объектов интеллектуальной собственности для целей судебной экспертизы / Омельянюк Г. Г., Гулевская В. В., Савенко А. С. // Теория и практика судебной экспертизы. 2020. Т. 14, № 1. С. 6–12.
  10. Проблемы определения стоимости ущерба, нанесенного объектам окружающей среды / Омельянюк Г. Г., Вакула М. А., Никулина М. В. // Теория и практика судебной экспертизы. 2019. Т. 14, № 3. С. 46–53.
  11. Усов, А. И. Стандартизация в судебно-экспертной деятельности: прогнозы и решения / Усов А. И., Омельянюк Г. Г., Чеснокова Е. В. // Закон. 2019. № 10.
    С. 55–62.
  12. Судебно-экспертное обеспечение расследования преступных посягательств на тигров / Омельянюк Г. Г., Хазиев Ш. Н., Гулевская В. В. // Теория и практика судебной экспертизы. 2017. Т. 12, № 2. С. 18–26.
  13. Использование инновационных механизмов повышения качества экспертного производства при совершенствовании законодательства о судебно-экспертной деятельности / Омельянюк Г. Г. // Теория и практика судебной экспертизы. 2014. № 1. С. 10–17.
  14. Актуальные проблемы аккредитации судебно-экспертных организаций и сертификации негосударственных судебных экспертов в Минюсте России / Омельянюк Г. Г. // Недвижимость: экономика, управление. 2012. № 2. С. 43–47.
  15. Возможности аккредитации и обеспечения единства измерений в судебно-экспертных учреждениях Минюста России / Омельянюк Г. Г. // Эксперт-криминалист. 2011. № 4. С. 20–23.

 

Аб жыцці і дзейнасці Г. Г. Амельянюка

  1. Амельянюк Георгій Георгіевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 6–8.
  2. Знакамітыя выпускнікі школы. Амельянюк Георгій Георгіевіч // Самая «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Курачук. Кобрын, 2020. С. 19–20.
  3. 55 гадоў з дня нараджэння Г. Г. Амельянюка (1966) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 10.
  4. Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля (№ 29). С. 5.
  5. Талантливые люди талантливы во всем : [об уроженце Кобрина Г. Г. Омельянюке, докторе юридических наук, члене Международного судебного общества] // Кобрин-информ. 2009. 17 сентября. С. 27.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 458 разоў Апошняя змена Чацвер, 11 Лістапад 2021 10:49