Чацвер, 11 Лістапад 2021 10:45

23 кастрычніка 2021 г. — 70 гадоў з дня з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Мятліцкага (1951), заслужанага артыста Беларусі

Міхаіл Васільевіч Мятліцкі нарадзіўся 23 кастрычніка 1951 г. у г. Мінску. Школьнікам хадзіў на бальныя танцы, потым у тэатральную школу-студыю, якую вёў студэнт-рэжысёр, удзельнічаў у дзіцячых тэлеперадачах — чытаў вершы. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе педагогамі былі народная артыстка РСФСР Вера Паўлаўна Рэдліх і народны артыст БССР Юрый Уладзіміравіч Сідараў.

 

У 1973 г. Міхаіл Мятліцкі прыняты ў трупу Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі (цяпер Брэсцкі акадэмічны тэатр імя ЛКСМБ), дзе і цяпер працягвае служыць. Адначасова ў Брэст прыехаў яго аднакурснік Аляксандр Аляксандравіч Козак, які пазней стаў дырэктарам тэатра (1988–1994), дырэктарам – мастацкім кіраўніком тэатра (1994–2017), заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі (1998).

Пачаткова Міхаіл Мятліцкі не планаваў заставацца акцёрам, хацеў атрымаць прафесію рэжысёра і тэатральнага крытыка, займацца тэатральнай гісторыяй. У станаўленні акцёрскага майстэрства маладому спецыялісту дапамагла рэжысёр тэатра Таісія Іванаўна Белічэнка, якая прыехала з Масквы і ўдыхнула ў правінцыйны тэатр свежы вецер перамен.

Міхаіл Мятліцкі — артыст вострага тэмпераменту і тонкага псіхалагізму, яму аднолькава добра ўдаюцца ролі драматычныя і камічныя, фарсавыя і меладраматычныя. За сваю артыстычную кар’еру Міхаіл Мятліцкі выканаў больш за 120 роляў, сярод іх значная частка галоўных. Сярод роляў класічнага рэпертуару Ракіцін («Месяц в деревне» І. Тургенева), Гараднічы («Ревизия» па п’есе М. Гогаля «Ревизор»), Вайніцкі («Дядя Ваня» А. Чэхава), Вяршынін («Три сестры» А. Чэхава), Сацін («На дне» М. Горкага) і інш.

Сёння Міхаіл Мятліцкі выконвае ролі ў сучаснай, класічнай і нацыянальнай драматургіі. У яго рэпертуары: Гастрыт («Вечер» А. Дударава), Стыраў («Невольницы» А. Астроўскага), Вор («Не всякий вор — грабитель» Дарыа Фро), П’ер Жанвіль («Дорогое сокровище» Ф. Вебера), Бокка («Осенняя история» Альдо Нікалаі). На Новы год артыст выконвае ролю Дзеда Мароза — галоўнага зімовага чараўніка.

Артыст узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2008), прэміяй абласнога аб’яднання «Беларускі фонд культуры» «Берасцейская зорка» (1998) у намінацыі «Акцёр года». У снежні 2014 г. яму прысвоена званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Метлицкий Михаил Васильевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 409.
  2. Шляжко, Н.Михаил Метлицкий: «Не собирался быть актером» / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2021. 4 ноября (№ 44). С. 20.
  3. Каменкова, М. Сыграть роль Деда Мороза : [актёр Михаил Метлицкий] / Марина Каменкова // Брестский вестник. 2016. 29 декабря (№ 52). С. 17.
  4. Алейникова, Н. Михаил Метлицкий на свой юбилей примерил маску ловеласа : [спектакль «Весёлый вдовец», режиссёр-постановщик Александр Козак] / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2016. 3 ноября (№ 45). С. 24.
  5. Шеламова, Т. Коронованные особы : сценическая пара брестского театра получила долгожданное признание : [Тамара Левчук и Михаил Метлицкий получили звания «Заслуженный артист Республики Беларусь»] / Тамара Шеламова // Вечерний Брест. 2015. 16 января. С. 6.
  6. Павлова, Л. Премьер-лига Брестского театра : «Служенье муз» вознаграждено заслуженными званиями : [о заслуженных артистах Беларуси Тамаре Левчук и Михаиле Метлицком] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2014. 25 декабря (№ 52). С. 10.
  7. Павлова, Л. «Без роли, как без компаса» : [аб актёре Михаиле Метлицком] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 24 марта (№ 12). С. 8.
  8. Павлова, Л. Медали Скорины для звезд брестской сцены : [вручение медалей артистам Брестского театра драмы и музыки Тамаре Левчук и Михаилу Метлицкому] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. 18 декабря (№ 51). С. 22.
  9. Награждение : медалью Франциска Скорины отмечены артисты Брестского театра драмы и музыки Тамара Левчук и Михаил Метлицкий // Советская Белоруссия. 2008. 6 декабря. С. 2.
  10. Лазарчук, М. Как работать чародеем : [Михаил Метлицкий в роли Деда Мороза] / Марина Лазарчук // Брестский вестник. 2005. 27 декабря. С. 3.
  11. Жытнiк, В. Высокi поўдзень артыста / В. Жытнiк // Народная трыбуна. 2001. 10 лiстапада.
  12. Супрунюк, О. Какие наши годы! : [о творческом вечере актёра театра драмы и музыки Михаила Метлицкого к его 50-летию] / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2001. № 45. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 480 разоў