Аўторак, 16 Лістапад 2021 16:38

27 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Надзеі Мiкалаеўны Парчук (1951), паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка

Надзея Мікалаеўна Парчук нарадзілася 27 верасня 1951 г. у в. Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Па стане здароўя Надзея на пяць гадоў пазней пайшла ў школу, вучылася са сваім малодшым братам у адным класе. Пасля заканчэння Ладаражскай дзесяцігодкі (1973) яна паспяхова паступіла ў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум.

 

Атрымаўшы спецыяльнасць бухгалтара ашчадных кас (1975), Надзея Парчук 25 гадоў свайго жыцця прысвяціла служэнню банкаўскай сістэме, працуючы канралёрам-касірам у Ладаражскай ашчаднай касе. За працоўныя дасягненні ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

З 2001 г. Надзея Парчук актыўна займаецца літаратурнай творчасцю. Яе вершы, літаратуразнаўчыя артыкулы, водгукі, рэцэнзіі, пераклады друкаваліся ў газетах «Заря», «Настаўніцкая газета», «Голас Радзімы», «Белорусская нива», «Звязда», «Рэспубліка», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Полымя», «Вясёлка», «Гаспадыня», «Алеся», «Бібліятэчны свет», «Бібліятэка прапануе», у альманахах «Жырандоля», «Гоман», «Свая стыхія» і іншых перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках «Нізкі паклон вам, матулі...» (2006), «Карусель» (2010), «Дазволь прычасціцца...» (2011), «Беларускі ручнік» (2014), «ЛітАўра» (2015) і інш.

У сакавіку 2003 г. выйшаў у свет першы зборнік вершаў Надзеі Парчук «Жыццёвыя плыні». Праз год у тым жа месяцы — рускамоўны зборнік «Я сердце людям подарю» (2004). Трэцюю сваю кніжку Надзея Мікалаеўна назвала ў гонар своёй роднай вёскі «Ладараж» (2006).

У кнізе «Святло няскоранай душы» (2017) выключна хрысціянскія матывы, і выдадзена яна ў гонар велікамучаніка Георгія Перамаганосца, імя якога носіць праваслаўны храм у Брэсце. У кнігу таксама ўвайшлі прысвячэнні свяціцелю Мікалаю Цудатворцу, Еўфрасінні Полацкай, Сафіі Слуцкай, Афанасію Брэсцкаму.

Надзея Парчук была прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі ў 2009 г. З’яўляецца аўтарам васьмі кніг паэзіі, каля сотні публікацый у розных выданнях, складальнікам біябібліяграфічнага даведніка «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі» (2018). Надзея Мікалаеўна вядзе літаратурную работу з пачынаючымі паэтамі, рыхтуе да публікацыі іх вершы, піша прадмовы да зборнікаў маладых аўтараў.

Творчая дзейнасць Надзеі Парчук адзначана Літаратурнай прэміяй імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Паэзія» (2010). Узнагароджана медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2016), граматамі абласнога аддзялення СПБ (2011, 2014, 2016).

Пераможца літконкурсу на фестывалі інвалідаў «Вместе мы сильней» (2014) і Рэспубліканскага конкурсу паэзіі «И вдохновению зелёный свет...», арганізаванага Беларускім саюзам жанчын — дыплом І ступені (2017). Мае Падзяку ад Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа за актыўны творчы ўдзел у літаратурным конкурсе «130 прысвячэнняў Песняру» (2013). Уладальніца «Залатога пяра» па выніках конкурсу, аб’яўленага рэдакцыяй альманаха «Гоман», у намінацыі «Паэзія» (2006).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Паўлюкавец Наталля Уладзіміраўна, гал. бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

Творы і артыкулы Н. М. Парчук

  1. Святло няскоранай душы : зборнік паэзіі / Надзея Парчук. – Брэст : Альтернатива, 2017. – 79 с.
  2. Венерын чаравічак : вершы, казкі, загадкі / Надзея Парчук. – Мінск : Звязда, 2015. – 112 с.
  3. Берагі надзеі : зборнік паэзіі / Надзея Парчук. – Брэст : Альтернатива, 2014. – 157 с.
  4. «Зарунее жыта зноў…» : вершы, афарызмы, пераклады з рускай мовы / Надзея Парчук ; [прадмова М. Сянкевіча]. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 132 с.
  5. Раскрыліўся бусел над хатай... : вершы, афарызмы, пераклады / Надзея Парчук. – Брэст : Альтернатива, 2009. – 152 с.
  6. Ладараж : вершы / Надзея Парчук ; [прадмова М. Пракаповіча]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2006. – 103 с.
  7. Я сердце людям подарю : стихи / Надежда Парчук ; [автор вступ. ст. Татьяна Бузынчик]. – Брест : Брестская типография, 2004. – 156 с.
  8. Жыццёвыя плыні : зборнік паэзіі / Надзея Парчук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2003. – 135 с.
  9. Залежнасць ; Малітва ; Навучы, Божа! ; Не пакідай мяне, мой Божа!.. : [вершы] / Надзея Парчук // Духовный вестник. 2021.  8. С. 8.
  10. Абуджаецца сонцам зямля / Надзея Парчук // Літаратура і мастацтва. 2021. 5 сакавіка (№ 9). С. 8.
  11. Асуджаная : [верш] / Надзея Парчук // Заря. 2021. 30 января. С. 18.
  12. Белы ранак / Надзея Парчук // Літаратура і мастацтва. 2021. 19 сакавіка (№ 11). С. 8.
  13. Вечарэе ; Праз мора блакіту ; Абуджецца сонцам зямля... : [вершы] / Надзея Парчук // Заря. 2021. 30 июля. С. 16.
  14. Вечныя агні ; Белы ранак ; Роднай Беларусі : [вершы] / Надзея Парчук // Заря. 2020. 28 ноября. С. 18.
  15. Гляньце хуценька ў акно... : [верш] / Надзея Парчук // Заря. 2020. 4 апреля. С. 15.
  16. Летуценніца : памяці Яўгеніі Янішчыц / Надзея Парчук // Літаратура і мастацтва. 2018. 16 лістапада (№ 45). С. 8.
  17. Юбілейнае. Ніне Мацяш : [вершы] / Надзея Парчук // Заря. 2018. 19 сентября. С. 17.
  18. Добры дзень, горад наш цудоўны! ; У Ладаражы ; Завечарыўся жнівень за акном... ; Узлятайце высока, мае думы і мары... ; Я зноў апынулася дома... : [вершы] / Надзея Парчук // Заря. 2018. 1 сентября. С. 8.
  19. Вернасць ; Срэбракрылай птушкай слова... ; Праз пакаленні і стагоддзі ; Узлятайце высока... : [вершы] / Надзея Парчук // Літаратура і мастацтва. 2017. 15 верасня (№ 5). С. 8.
  20. Восень : [верш] / Надзея Парчук // Народная трыбуна. 2015. 2 кастрычніка (№ 40). С. 11.
  21. Герані ; «Ах, які ты прыгожы, дзянёк» ; «То бор, то гай, то палявыя сцежкі» : [вершы] / Надзея Парчук // Народная трыбуна. 2016. 8 красавіка (№ 15). С. 11.
  22. Добры і глыбокі след : [аб прэзентацыі кнігі «От Бреста до Владивостока» брэсцкай паэткі Марыі Тарасаўны Каржовай] / Надзея Парчук // Полесская правда. Пинск, 2016. 9 ноября. С. 4.
  23. У краі тым, за Сінімі Брадамі... / Надзея Парчук // Літаратура і мастацтва. 2016. 13 мая (№ 19). С. 7.
  24. Душой прамоўленае слова : да 80-годдзя Міхася Рудкоўскага / Надзея Парчук // Брестский курьер. 2016. 21 апреля (№ 17). С. 12.
  25. Бярозка : [верш] / Надзея Парчук // Народная трыбуна. 2015. 13 лістапада (№ 46). С. 11.
  26. Шчырая просьба ; Адказы ; Максіму Багдановічу ; Залачоныя зоркі : вершы / Надзея Парчук // Літаратура і мастацтва. 2015. 5 чэрвеня (№ 22). С. 4.
  27. «Званы Палесся» : [пра зборнік паэзіі Аляксандра Стасюка «Званы Палесся»] / Надзея Парчук // Народная трыбуна. 2014. 18 красавіка (№ 16). С. 11.
  28. Вернасць прызванню : да 75-годдзя паэта Івана Дацкевіча / Надзея Парчук // Брестский курьер. 2013. 7 марта (№ 10). С. 10.

 

Аб жыцці і творчасці Н. М. Парчук

  1. Парчук Надзея Мікалаеўна // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / складальнік Н. М. Парчук. Брэст, 2018. С. 140–147.
  2. Дземідовіч, Т. Святлінкі душы / Таццяна Дземідовіч // Заря. 2018. 10 ноября. С. 14.
  3. Бабарыка, Г. «Памнажайце духоўнасць штодня, ад крыніц прычашчайцеся чыстых...» : [пра кнігу Н. Парчук «Святло няскоранай душы»] / Галіна Бабарыка // Духовный вестник. 2017. № 9. С. 3.
  4. Дорохов, С. В дали от шума городского : [в окрестностях д. Паре] / Сергей Дорохов // Полесская правда. Пинск, 2016. 12 ноября. С. 3.
  5. Крэйдзіч, А. Упрыгожаная медалём : [Надзея Парчук] / Анатоль Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2016. 30 верасня (№ 40). С. 10.
  6. Крэйдзіч, А. Надзея сябрыны — Надзея Парчук / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2016. 29 сентября. С. 19.
  7. Сянкевіч, М. «У нашым небе ласкі многа» : [пра кнігу вершаў Н. Парчук «Венерын чаравічак»] / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2015. 13 лістапада (№ 46). С. 11.
  8. Алейчанка, Ю. Шчаслівай сустрэчы! / Юлія Алейчанка // Полымя. 2015. № 9. С. 187–188.
  9. Войцік, М. Буслік шчасця / Марыя Войцік // Літаратура і мастацтва. 2015. 21 жніўня (№ 33). С. 10.
  10. Крэйдзіч, А. Зачараванасць душы : [аб літаратурнай творчасці Н. Парчук] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2014. 30 октября.
  11. Ковалько, О. «Берагі надзеі» Надежды Парчук / Ольга Ковалько // Вечерний Брест. 2014. 1 октября. С. 2–3.
  12. Рудкоўская, І. Жыццё не без Надзеі / Ірына Рудкоўская // Літаратура і мастацтва. 2014. 19 верасня (№ 37). С. 7.
  13. Бабарыка, Г. Возера творчасці : [пра кнігу Н. Парчук «Берагі надзеі»] / Галіна Бабарыка // Літаратура і мастацтва. 2014. 20 чэрвеня (№ 24). С. 15.
  14. Никанович, Д. «Открывая читателям душу...» : [о творчестве Надежды Парчук] / Дмитрий Никанович // Заря. 2010. 25 мая.
  15. Галубовіч, Л. «Свой лёс дарэмна не кляні...» : [пра зборнік Н. Парчук «Раскрыліўся бусел над хатай...»] / Леанід Галубовіч // Літаратура і мастацтва. 2010. 12 лютага (№ 6).
  16. Кавалеўская, В. Нягучнага слова высокая праўда : [пра зборнік Н. Парчук «Ладараж»] / Вольга Кавалеўская // Літаратура і мастацтва. 2008. 7 сакавіка (№ 10). С. 13.
  17. Короткин, А. В воспоминаниях о хорошем : [о литературном творчестве Н. Парчук] / А. Короткин // Вместе. 2006. 1 декабря. С. 5.
  18. Рублеўская, Л. «Маёй душы хочацца тварыць...» : [пра паэтэсу Надзею Парчук] / Людміла Рублеўская // Літаратура і мастацтва. 2002. 22 лістапада (№ 46).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 91 разоў