Пятніца, 26 Лістапад 2021 15:25

11 лістапада 2021 г. — 200 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага (1821–1881), рускага пісьменніка, род якога паходзіць з в. Дастоева (Іванаўскі р-н; 1506)

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 11 лістапада 1821 г. у сям’і лекара. Скончыў Пецярбургскае ваенна-інжынернае вучылішча (1843). Першы раман Ф. М. Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1846) паставіў аўтара ў шэраг вядомых прадстаўнікоў натуральнай школы, высока ацэнены крытыкамі.

 

У другой палове 1840-х гг. Фёдар Дастаеўскі захапляўся ідэямі сацыялістаў-утапістаў. За актыўны ўдзел у гуртку М. Петрашэўскага прыгавораны (1849) да пакарання смерцю, замененага катаргай, якую адбываў у Омску (1850–1854), потым праходзіў салдатчыну. З 1859 г. жыў у Пецярбургу. У «Запісках з мёртвага дома» (1861–1862) паказаў жахі катаргі. З братам Міхаілам выдаваў часопісы «Время» (1861–1863) і «Эпоха» (1864–1865), у якіх прапагандаваў ідэі почвеніцтва.

Раманы «Злачынства і кара» (1866), «Ідыёт» (1868), «Падлетак» (1875), «Браты Карамазавы» (1879–1880), «Д’яблы» (1871–1872) адлюстравалі глыбокія супярэчнасці рускай рэчаіснасці і грамадскай думкі ў эпоху вялікіх сацыяльных зрухаў у Расіі і Заходняй Еўропе. Пісьменнік выказаў ў сваіх творах бязмернасць пакут абяздоленага чалавека ў эксплуататарскім грамадстве. Свет чалавечых пакут — аснова ўсёй рэалістычнай творчасці Ф. М. Дастаеўскага.

Творы Ф. М. Дастаеўскага зрабілі велізарны ўплыў на рускую, беларускую і сусветную літаратуру. Максім Гарэцкі шукаў адказы на шмат якія праблемы нацыянальнага характару, апіраючыся на мастацка-псіхалагічныя адкрыцці аўтара «Братоў Карамазавых». Уплыў рускага класіка знаходзяць у творчасці Кузьмы Чорнага, Васіля Быкава і іншых, што сведчыць аб блізкасці вялікага рускага пісьменніка да беларускай культуры.

У беларускім перакладзе выйшлі раман «Бедныя людзі» (1930), аповесць «Белыя ночы» (1971) і інш. Творы Ф. М. Дастаеўскага экранізуюцца і інсцэніруюцца. Першыя пастаноўкі твораў Ф. М. Дастаеўскага на Беларусі адбыліся ў пачатку ХХ ст. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя ЛКСМБ паставіў спектакль «Преступление и наказание» (2008; інсцэніроўка і пастаноўка Цімафея Ільеўскага).

Род Дастаўскіх беларускага паходжання. У 1506 г. продкі пісьменніка атрымалі грамату на вёску Дастоева Пінскага павета Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці), ад якой і пайшло прозвішча. Дастаеўскія жылі ў Дастоеве да другой паловы ХVІІ ст. Сядзібны дом Дастаеўскіх да нашага часу не захаваўся, але плануецца аднавіць яго на сродкі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

У 1970-я гг. у Дастоеўскай сярэдняй школе імя Ф. М. Дастаеўскага намаганнямі настаўнікаў Людмілы Лявонцьеўны Раманавай, Мікалая Раманава, Івана Крэпчука быў створаны «куток Дастаеўскага». У 1982 г. адкрыўся літаратурна-краязнаўчы музей, захавальнікам якога доўгі час быў Анатоль Іосіфавіч Бурак. У 2004 г. музею прысвоена званне «народны». У фондзе музея больш за 3200 экспанатаў. У экспазіцыі (агульная плошча 175 кв. м) — дакументы і матэрыялы пра жыццё і творчасць Ф. М. Дастаеўскага, археалагічныя знаходкі з раскопак на тэрыторыі вёскі, этнаграфічная калекцыя, прылады працы і побыту сялян канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

У лістападзе 2020 г. пры музеi адкрыты прэс-цэнтр, дзе праводзяцца музейныя ўрокі, навуковыя канферэнцыi, літаратурныя майстар-класы. У 1995 г. ля школы ўстаноўлены помнік Ф. М. Дастаеўскаму (скульптар Іван Іванавіч Данільчанка).

У многіх гарадах Беларусі ёсць вуліцы Дастаеўскага — Мінску, Гомелі, Пінску, Кобрыне, Іванаве і інш. У аг. Дастоева створаны інфармацыйна-культурны цэнтр «Дастаеўскі — гісторыя і сучаснасць», пракладзены экскурсійны маршрут «Дастоева і род Дастаеўскіх». У райцэнтры ў ландшафтна-культурным парку «Лабірынт часу» ўстаноўлены макет (1:10) дома Дастаеўскіх.

У Іванаве і Дастоеве 5–6 кастрычніка 2006 г. адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Ф. М. Дастаеўскі і сусветны літаратурны працэс»; 6–7 кастрычніка 2011 г. — міжнародная навуковая канферэнцыя «Ф. М. Дастаеўскі ў сучаснай полікультурнай прасторы»; 11–12 лiстапада 2021 г. — мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Асоба і творчасць Ф. М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы». 23–24 лiстапада 2021 г. у Брэсце і Дастоеве — навукова-практычная канферэнцыя «Род, чалавек i чалавецтва ў жыццi i творчасцi Ф. М. Дастаеўскага».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы Ф. М. Дастаеўскага

  1. Записки из подполья : роман, повести / Ф. М. Достоевский. – Минск : Мастацкая літаратура, 2011. – 310 с.
  2. Преступление и наказание : роман в 6 ч. с эпилогом / Ф. М. Достоевский. – Минск : Мастацкая літаратура, 2011. – 574 с.
  3. Выбраныя творы / Фёдар Дастаеўскі ; [пераклад з русскай мовы А. Каляды ; прадмова А. Рагулі]. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2004. – 669 с. – (Беларускі кнігазбор).
  4. Аповесці ; Апавяданні / Фёдар Дастаеўскі ; пераклад з рускай мовы і [ўкладанне] А. Каляды ; [прадмова В. Іваноўскага]. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2002. – 639 с.
  5. Преступление и наказание : роман в 6 ч. с эпилогом / Ф. М. Достоевский. – Минск : БелАКК, 1999. – 558 с. – (Школьная библиотека).
  6. Бесы : роман / Ф. М. Достоевский. – Минск : Народная асвета, 1990. – 684 с.
  7. Белые ночи : роман и повести / Ф. М. Достоевский. – Минск : Юнацтва, 1988. – 320 с. – (Библиотека отечественной и зарубежной классики).
  8. Подросток : роман / Ф. М. Достоевский ; [автор вступ. ст. Л. Розенблюм ; примеч. А. Архиповой]. – Минск : Народная асвета, 1986. – 576 с.

 

Аб жыцці і творчасці Ф. М. Дастаеўскага

  1. Дастаеўскі Фёдар Міхайлавіч / А. М. Адамовіч, Р. І. Баравік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 60–61.
  2. Достоевский Фёдор Михайлович // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 197.
  3. Дастаеўскі Фёдар Міхайлавіч / А. М. Адамовіч, Р. І. Баравік // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 274–275.
  4. Дастаеўскі Фёдар Міхайлавіч / А. М. Адамовіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 152–153.
  5. Достоевские / В. Н. Верёвкин-Шелюта // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 337.
  6. Дастаеўскія / У. М. Вяроўкін-Шэлюта // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 61.
  7. Дастаеўскія / Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 210.
  8. Дастоеўская сядзіба ; Дастоеўскі літаратурна-краязнаўчы музей / А. І. Буряк // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 275.
  9. Ренанский, А. Л. Очерки поэтики Достоевского / Александр Ренанский. – Минск : БГУКИ, 2015. – 311 с.
  10. Ф. М. Достоевский в современном поликультурном пространстве : сб. материалов междунар. науч. конф., БрестИваново, 67 октября 2011 г. Брест : БрГУ, 2012. – 218 с.
  11. Ф. М. Достоевский и мировой литературный процесс : материалы междунар. науч. конф., 5–6 октября 2006 г. – Брест : БрГУ, 2007. – 287 с.
  12. Станюта, А. А. Лицо и лик : в мире Достоевского / Александр Александрович Станюта. – Минск : БГУ, 1999. – 179 с.
  13. Станюта, А. А. Постижение человека : творчество Достоевского 1840–1860-х годов / А. А. Станюта. – Минск : БГУ им. В. И. Ленина, 1976. – 159 с.
  14. Гарох, А. В. Беларускія карані Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага / А. В. Гарох ; навук. кіраўнік Л. П. Місюкавец // Материалы V Международной молодежной научно-практической конференции «Научный потенциал молодежи — будущему Беларуси» / Полесский гос. ун-т. Пинск, 2011. Ч. 1. С. 226–227.
  15. Кривецкая, Н. Юбилей гения : [о мероприятиях к 200-летию со дня рождения Ф. М. Достоевского в Иванове и Достоеве] / Наталья Кривецкая // Янаўскі край. Іванава, 2021. 19 лістапада (№ 46). С. 3.
  16. Пепеляев, В. Братские музы : [о премьере спектакля «Братья Карамазовы» по роману Ф. Достоевского в Национальном академическом театре им. М. Горького] / Валентин Пепеляев // Народная газета. 2021. 19 лістапада (№ 46). С. 31.
  17. Трус, М. У сілавым полі Беларусі : [аб каранях роду Дастаеўскіх] / Мікола Трус // Літаратура і мастацтва. 2021. 12 лістапада (№ 45). С. 5.
  18. Борисенок, Ю. А корни его — в Достоево : [о предках Ф. М. Достоевского, которые происходят из д. Достоево Ивановского района] / Юрий Борисенок // СБ. Беларусь сегодня. 2021. 11 ноября. С. VI (приложение: Союз. Беларусь – Россия ; № 42).
  19. Кузьмич, М. Феномен Достоевского : [о междунар. круглом столе в НАН Беларуси, посвящённом 200-летию со дня рождения Ф. М. Достоевского, и сохранении памяти о писателе в Ивановском районе] / Марина Кузьмич // СБ. Беларусь сегодня. 2021. 3 ноября. С. 14.
  20. Кажадуб, А. Родам ад Данілы Ірцішчава : [аб паходжанні роду Дастаеўскіх з в. Дастоева Іванаўскага раёна] / Алесь Кажадуб // Звязда. 2021. 26 кастрычніка. С. 13.
  21. Яскевіч, С. Дастоева, што дало прозвішча класіку : [аб падрыхтоўцы да 200-годдзя з дня нараджэння Ф. М. Дастаеўскага ў аг. Дастоева] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2021. 9 ліпеня. С. 18 (дадатак: Мясцовае самакіраванне ; № 26).
  22. Буракоў, С. Дастаеўскія: карані роду / Сяргей Буракоў // Культура. 2021. 9 студзеня (№ 2). С. 14 ; 16 студзеня (№ 4). С. 14 ; 23 студзеня (№ 5). С. 14.
  23. Макоўская, А. Канцэпцыя Вялікага злодзея : новае прачытанне раманаў «Злачынства і пакаранне» Фёдара Дастаеўскага і «Пошук будучыні» Кузьмы Чорнага / Анастасія Макоўская // Дзеяслоў. 2020. № 4. С. 102–112.
  24. Бабук, А. Достоевский и Беларусь: родословные, философские и литературные связи / Александр Бабук // Беларуская думка. 2019. № 10. С. 58–63.
  25. Кривецкая, Н. В подарок «Евангелие Достоевского» : [делегация гТобольска передала литературно-краеведческому музею Достоевской СШ им. Ф. М. Достоевского факсимильное издание «Евангелие Ф. Достоевского»] / Наталья Кривецкая // Заря. 2018. 20 октября. С. 2.
  26. Чэмер, М. Дастоева: «...место совершенно магического обаяния...» : [пра літаратурна-краязнаўчы музей Дастоеўскай СШ імя Ф. М. Дастаеўскага Іванаўскага раёна] / Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. 2018. 1 верасня. С. 12.
  27. Казловіч, В. Вяртанне Дастаеўскіх : радавое гняздо знакамітага пісьменніка ў Дастоева будзе адноўлена / Валянціна Казловіч // Народная газета. 2018. 20 красавіка. С. 21.
  28. Гетман, И. Разговор единомышленников: «Это будет удивительное явление для трёх наших братских народов» : [о междунар. научно-практической конференции «Ф. М. Достоевский: исторический диалог единомышленников» в районной библиотеке им. Ф. И. Панфёрова] / Игорь Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2018. 3 красавіка. С. 1, 5.
  29. Кривецкая, Н. Музей-усадьба Достоевского: что в планах? / Наталья Кривецкая ; фото Валерия Михальчука // Заря. 2018. 3 апреля. С. 5.
  30. Козлович, В. Достоевское гнездо / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2018. 8 февраля. С. 4 (приложение: Союз. Беларусь – Россия ; № 5).
  31. Кривецкая, Н. Федор Достоевский: достоин памяти в Достоево / Наталья Кривецкая // Заря. 2017. 25 ноября. С. 5.
  32. Лялькевіч, Р. Пяць стагоддзяў беларускіх Дастаеўскіх / Рыгор Лялькевіч, Эліна Усоўская // Культура. 2016. 29 лістапада (№ 45). С. 14.
  33. Часнок, І. Ч. Рэцэпцыя апавядальнай культуры Ф. М. Дастаеўскага ў рамане Кузьмы Чорнага «Сястра» / І. Ч. Часнок // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія, журналістыка, педагогіка. 2015. № 2. С. 2024.
  34. Сазонаў, М. А. Пра-тэкст Ф. М. Дастаеўскага як фактар ідэйна-эстэтычнай эвалюцыі мастацкага характару ў прозе М. Гарэцкага і К. Чорнага / М. А. Сазонаў // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2013. № 1. С. 71–77.
  35. Гармель, Е. Достояние Достоевского : [о междунар. научной конференции «Ф. М. Достоевский в современном поликультурном пространстве», прошедшей в БрГУ им. А. С. Пушкина и аг. Достоево Ивановского района] / Елена Гармель // Заря. 2011. 11 октября. С. 4.
  36. Трунін, С. Я. Дастаеўскі і сучасная беларуская проза. Мастацкая і культурфіласофская рэцэпцыя / С. Я. Трунін // Народная асвета. 2011. № 2.
    С. 8386.
  37. Шеламова, Т. Не бывает «маленького человека»: [о спектакле «Преступление и наказание» Брестского театра драмы, режиссёр Тимофей Ильевский/ Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2008. 16 мая. С. 7.
  38. Дастаеўскі, Д. Сесці на зямлю : [гутарка з праўнукам Ф. М. Дастаеўскага, які пабываў у в. Дастоева] / Дзмітрый Дастаеўскі ; гутарыла В. Ягорава // Культура. 2007. 19–25 мая. С. 13.
  39. Серафiмоўская, В. Дастоева ўзвышаецца Дастаеўскім : у Іванаве і Дастоеве прайшла Міжнародная канферэнцыя «Дастаеўскі і сусветны літаратурны працэс» / В. Серафімоўская // Культура. 2006. 18–24 лістапада. С. 10–11.
  40. Гришковец, В. Ивановщина — колыбель рода Достоевских : [о междунар. научной конференции «Ф. М. Достоевский и мировой литературный процесс», посвящённой 500-летию рода Достоевских в д. Достоево] / Валерий Гришковец // Заря. 2006. 10 октября.
  41. Грищенкова, Е. На Пинщину, к Достоевскому / Е. Грищенкова // Нёман. 2006. № 6. С. 204–206.
  42. Кухарчук, В. Палескія карані Дастаеўскага / Валерый Кухарчук // Лiтаратура і мастацтва. 2006. 10 сакавіка. С. 12.
  43. Бурак, А. В Достоево к Достоевскому... : [об экспозиции «Достоево и Достоевский» в музее Достоевской СШ им. Ф. М. Достоевского] / Анатолий Бурак // Заря. 2005. 30 июня. С. 7.
  44. Горупа, М. Сюда не зарастет народная тропа : [о литературно-краеведческом музее Достоевской СШ им. Ф. М. Достоевского] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2004. 24 снежня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 481 разоў