Пятніца, 26 Лістапад 2021 15:40

16 лістапада 2021 г. — 55 гадоў з дня заснавання Дзяржаўнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Жабінкаўская ПМК-10» аб’яднання «Брэстаблсельбуд» (1966)

У сярэдзіне 1960-х гг. у калгасах і саўгасах Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці актыўна развіваліся вытворчая і сацыяльная базы, аб’ёмы будаўніча-мантажных работ былі вялікія. Аднак раздробленасць будаўнічых брыгад, кантор, участкаў у раёне для ўзвядзення больш маштабнага аб’екта патрабавала дапамогі з боку.

 

16 лістапада 1966 г. рашэннем сходу старшыняў калгасаў Жабінкаўскага раёна была створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя (МБА), у задачы якой уваходзіла капітальнае будаўніцтва ў калгасах і сельскай мясцовасці па падрадных дагаворах. Нарада зацвердзіла штатны расклад (27 адзінак), прызначыла кіраўніком Івана Вакулавіча Бебеля. Калгасы «Запаветы Ільіча», «Беларусь», «Жабінкаўскі», імя Чапаева, «Прамень», «Перамога», «Радзіма», «Усход», «Світанак», імя Куйбышава ўнеслі сродкі для стварэння асноўных і абаротных фондаў МБА.

Да лета 1967 г. у арганізацыі меліся ўжо 64 працаўнікі, праз паўгода калектыў вырас да 146 чалавек. МБА ўзвяла ў Жабінцы сваю кантору (35 м2), кацельню, кузню, склад матэрыяльных каштоўнасцей, запусціла пілараму, арганізавала водазабеспячэнне і паставіла вакол базы агароджу. У 1968 г. створаны вытворча-тэхнічны аддзел, уведзена пасада інспектара па кадрах, была ўдзеленаўвага навучанню персаналу. Пад канец года калектыў налічваў 183 працоўных.

У 1971 г. адзначалася 100-годдзе заснавання горада Жабінкі, гэта ўскладала дадатковую адказнасць на МБА, бо іх сіламі ўзводзілася нямала аб’ектаў: жыллё, будынак ваенкамата, адміністрацыйны будынак МБА (407 м2), сталовая калгаса «Беларусь», клуб калгаса «Усход». Ударным стаў для арганізацыі 1974 г.: замест 14 запланаваных будоўляў удалося завяршыць 20, што вывела Жабінкаўскую МБА ў лік лепшых падраздзяленняў аблміжкалгасбуда.

У 1975 г. у будаўніцтве былі заняты 265 чалавек. Значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база: грузавога транспарту налічвалася 27 адзінак, меліся 5 аўтакранаў, па 3 адзінкі экскаватараў і бульдозераў, 2 скрэперы, цэментавоз і інш. Дапаможная вытворчасць цалкам закрывала запатрабаванне будоўляў у сталярных вырабах, жалезабетонных канструкцыях, бетоне і растворы.

У 1986 г., калі «Брэстсельбуд» злучылі з «Брэстаблміжкалгасбудам», у склад МПМК-10 увайшоў калектыў жабінкаўскага ўчастка ПМК-70, а таксама ўся яго маёмасць. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, жабінкаўскія будаўнікі ў складзе спецыяльных будаўнічых груп прынялі ўдзел ва ўзвядзенні жылля для перасяленцаў у «чыстых» кутках Гомельшчыны. У 1988 г. у г. Жабінцы ўзведзена сярэдняя школа № 3 на 1296 месцаў. Агульная сярэднегадавая колькасць работнікаў прадпрыемствана гэты перыяд складала 315 чалавек. У 1991 г. будаўнікі МПМК-10 здалі ў эксплуатацыю лячэбны корпус Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Складанымі выдаліся 1993–1995 гг. Эканоміка краіны знаходзілася ў крызісе. Жабінкаўскія будаўнікі сутыкнуліся з праблемамі ў фінансах і забеспячэнні, падалі аб’ёмы работ, колькасць работнікаў скарачалася. У 1999 г. калектыў МПМК-10 налічваў 170 чалавек.

2003 г. стаў для ПМК-10 адным з самых складаных за ўсю гісторыю арганізацыі
з-за крызісу неплацяжоў і нізкіх аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ. Спісачная колькасць працуючых на канец года склала толькі 135 чалавек. Сур’ёзная ўвага стала ўдзяляцца лагістыцы працы і забеспячэнню будпляцовак.

ПМК-10 падключылася да рэалізацыі перадсвяточнай праграмы абласнога свята «Дажынкi-2007» у Жабінцы: рэканструявана галоўная плошча, зроблены капітальны рамонт ГДК, раённай бальніцы, прыведзены ў парадак гарадскі парк, адрамантаваны дарогі і тратуары, абноўлены фасады жылых дамоў, універмага, рэстарана. Працягваліся работы па рэалізацыі Праграмы адраджэння вёскі на 2005–2010 гг. Калектыў калоны рос, на канец 2008 г. сярэднеспісачная колькасць працоўных у арганізацыі склала 209 чалавек.

За дасягненне ў 2014 г. найлепшых вынікаў у выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод будаўнічых арганізацый ДУБП «Жабінкаўская ПМК-10» занесена на Дошку гонару Брэсцкай вобласці. 10 красавіка 2019 г. ДУБП «Жабінкаўская ПМК-10» заняла першае месца ў намінацыі «Арганізацыя года» ў рэспубліканскім конкурсе «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь» за 2018 г.

Жабінкаўская ПМК-10 унесла вялікі ўклад у развіццё роднага краю. Кожная гаспадарка раёна можа адзначыць на сваёй тэрыторыі аб’екты, узведзеныя спецыялістамі будаўнічай арганізацыі: тысячы квадратных метраў жылля, аб’екты аховы здароўя, школы, дзіцячыя сады, крамы, адміністрацыйныя будынкі, комплексы для жывёлагадоўлі, збожжасховішчы і інш. У Жабінцы:кінатэатр «Юбілейны» (1970), раённы Дом культуры (1979), галоўны корпус райветстанцыі (1983), дзіцячы сад «Званочак» (1984), адміністрацыйны будынак жылкамунгаса (1989), спартыўны комплекс «Бадзёрасць» (1999), рэканструкцыя танцавальнай пляцоўкі (2000), помнік воінам-афганцам (2001), станцыя абезжалезвання (2008), капітальная рэканструкцыя Дома піянераў і школьнікаў (1978) і дзіцячага сада пад школу мастацтваў (2005), мадэрнізація цэхаў на цукровым і камбікормавым заводах.

Сёння ПМК-10 з’яўляецца вядучай будаўнічай арганізацыяй Жабінкаўскага раёна. Вытворчая актыўнасць ахоплівае не толькі базавы раён, а яшчэ г. Брэст і іншыя раёны вобласці. У цяперашні час у арганізацыі працуюць 177 чалавек.

За час існавання арганізацыя пераймяноўвалася 6 разоў: 1966 г. — Жабінкаўская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя, з 01.07.1977 — Жабінкаўская МПМК-7 Брэсцкага аблміжкалгасбуда (міжкалгасная перасоўная механізаваная калона), з 01.04.1986 — Жабінкаўская МПМК-10 Брэсцкага аблсельбуда, з 01.04.1991 — Жабінкаўскі райсельбуд, з 01.01.1996 — ПМК-10, з 01.11.2000 — РУБП «Перасоўная механізаваная калона № 10» аб’яднання «Брэстаблсельбуд», з 08.10.2003 — ДУБП «Жабінкаўская ПМК-10» аб’яднання «Брэстаблсельбуд».

У розны час арганізацыю ўзначальвалі: І. В. Бебель (лістапад 1966 – красавік 1969 г.), Аляксандр Паўлавіч Рыжко (красавік 1969 – студзень 1971 г.), Барыс Селівестравіч Табачкоўскі (студзень 1971 – лістапад 1972 г.), Уладзімір Аляксандравіч Селіванюк (лістапад 1977 – май 1977 г.), Анатоль Іосіфавіч Канавалюк (май 1977 – чэрвень 1981 г.), Васіль Васільевіч Лугоўскі (ліпень 1981 – ліпень 1982 г.), Міхаіл Герасімавіч Піліпук (ліпень 1982 – кастрычнік 1983 г.), Арсеній Андрэевіч Фенюк (кастрычнік 1983 – сакавік 1986 г., май 1996 – студзень 2000 г.), Пётр Мікалаевіч Масальскі (красавік 1986 – май 1996 г.), Мікалай Антонавіч Шпакоўскі (студзень 2000 – чэрвень 2018 г.), Аляксандр Уладзіміравіч Якімук (з чэрвеня 2018 г.).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

  1. След на земле : Жабинковская ПМК-10 / [автор концепции и текста А. М. Суворов ; координатор проекта Н. А. Шпаковский ; фото: В. В. Байковский, С. И. Кислая, С. М. Плыткевич]. – Брест : Полиграфика, 2016. – 160 с. : ил.
  2. ПМК-10. Міжкалгасная будаўнічая арганізацыя (МБА) // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 418.
  3. Кислая, С. Сад «растет» на радость детям : [о строительстве детского сада Жабинковской ПМК-10] / Светлана Кислая // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 10 красавіка. С. 1.
  4. Кислая, С. Жабинка строится : [ПМК-10 начала строительство двух семиэтажных многоквартирных домов в Жабинке] / Светлана Кислая // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 3 красавіка. С. 1.
  5. Алексеев, Б. Вдвое перекрывая нормативы : [о Жабинковской ПМК-10 и директоре А. В. Якимуке] / Борис Алексеев // Директор. 2019. № 12. С. 20–21.
  6. Якімук, А. У. Высокая планка Жабінкаўскай ПМК-10 : [інтэрв’ю з начальнікам ДУБП «Жабінкаўская ПМК-10»] / Аляксандр Уладзіміравіч Якімук ; гутарыла Наталля Аляксейчык // Сельская праўда.Жабінка, 2019. 10 жніўня. С. 3.
  7. Бяляк, С. «Жалезная» лэдзі працуе ў ПМК-10 : [пра зваршчыцу цэха металаканструкцый Жабінкаўскай ПМК-10 А. М. Дрозд] / Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 15 снежня. С. 1.
  8. Аляксейчык, Н. Дораць жыццё гарадам і вёскам : [пра мерапрыемства, прымеркаванае да Дня будаўнікоў, на якім узнагароджаны супрацоўнікі Жабінкаўскай ПМК-10] / Наталля Аляксейчык // Сельская праўда. 2018. Жабінка, 16 жніўня. С. 2.
  9. Курец, А. Новоселы говорят спасибо : [о работе коллектива УП «Жабинковская ПМК-10»] / Александр Курец // Сельская газета. 2018. 11 августа. С. 23.
  10. Ніканчук, А. Шчаслівыя дзясяткі Анатоля Актысюка : [пра бетоншчыка Жабінкаўскай ПМК-10] / Алёна Ніканчук // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 11 жніўня. С. 2
  11. Семянюк, К. Рупіцца на карысць раёна : [Жабінкаўская ПМК-10 працуе на будаўніцтве сярэдняй школы ў мікрараёне «Паўднёвы Захад-2» г. Брэста] /Крысціна Семянюк // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 18 красавіка. С. 3.
  12. Хокимова, А. Дом в парковой зоне в ожидании новосёлов! : [о Жабинковской ПМК-10 и возведённых ею объектах] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2017. 11 января. С. V (приложение: Вечёрочка).
  13. Бяляк, С. Шлях ад бетоншчыка да прараба : [пра прараба дапаможнай гаспадаркі Жабінкаўскай ПМК-10 Дзмітрыя Зайца] / Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 15 лістапада. С. 1.
  14. Бяляк, С. Жабінка вітала будаўнікоў : [на базе Жабінкаўскага раёна адбыўся абласны семінар-нарада з кіраўнікамі арганізацый будаўнічага комплексу Брэсцкай вобласці] / Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 30 верасня. С. 8.
  15. Якимук, А. Прочные стены — надежный дом! : [о деятельности УП «Жабинковская ПМК-10» рассказывает гл. инженер А. Якимук] / Александр Якимук ; записала Кристина Семенюк // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 12 жніўня. С. 2.
  16. Беляк, С. Будет рад и садовод, и новосёл : [о подсобном производстве Жабинковской ПМК-10] / Светлана Беляк // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 28 студзеня. С. 3.
  17. Аляксейчык, Н. Паўвека дораць цяпло і камфорт : [урачыстае мерапрымства да 50-годдзя Жабінкаўскай ПМК-10] / Наталля Аляксейчык // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 21 снежня. С. 2.
  18. Косціна, Л. Ажыццяўляе жыллёвыя мары : [пра майстра Жабінкаўскай ПМК-10 І. С. Макарэвіча] / Людміла Косціна, Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 16 лістапада. С. 5.
  19. Косціна, Л. «Дом з відам на возера» : [пра 60-кватэрны дом у Жабінцы, які ўзводзяць будаўнікі Жабінкаўскай ПМК-10] / Людміла Косціна, Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 16 лістапада. С. 5.
  20. Косціна, Л. Ёсць чым ганарыцца : [гісторыя Жабінкаўскай ПМК-10] / Людміла Косціна, Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 16 лістапада. С. 4.
  21. Косціна, Л. 50 год. «Жабінкаўская ПМК-10» адзначае юбілей / выпуск падрыхтавалі Людміла Косціна, Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 16 лістапада. С. 1, 4–5.
  22. Ганчук, А. Майстры шырокага профілю : выдатна працуе калектыў Жабінкаўскай ПМК-10 / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. 2015. 7 жніўня.
  23. Аляксейчык, Н. Майстры на ўсе рукі — поспеху зарука : [пра дапаможную вытворчасць Жабінкаўскай ПМК-10] / Наталля Аляксейчык // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 9 жніўня. С. 2.
  24. Падалінская, Д. Паслугі на любы густ і запыт : [пра дапаможную вытворчасць Жабінкаўскай ПМК-10] / Дар’я Падалінская // Сельская праўда. Жабінка, 2013. 25 мая. С. 2.
  25. Падалінская, Д. Майстар справы будаўнічай : [пра майстра зменыЖабінкаўскай ПМК-10 А. Якімука] / Дар’я Падалінская // Сельская праўда. Жабінка, 2012. 11 жніўня. С. 1.
  26. Ростаў, А. «Наша праца людзям у радасць!» : [аб аб’ектах і будаўніках Жабінкаўскай ПМК-10] / А. Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2011. 13 жніўня. С. 3.
  27. Каско, А. Не сам сабою расце дом : [пра Жабінкаўскую ПМК-10] / А. Каско // Сельская праўда. Жабінка, 2008. 21 мая. С. 2.
  28. Шпакоўскі, М. А. «Прыносім радасць наваселляў» : [інтэрв’ю з начальнікам ДУБП «Жабінкаўская ПМК-10»] / Мікалай Антонавіч Шпакоўскі ; гутарыла Л. Каско // Сельская праўда. Жабінка, 2006. 23 снежня. С. 2.
  29. Шамкоў, Ю. Ф. Працуем з перабоямі… па віне заказчыкаў : [інтэрв’ю з гал. інжынерам ПМК-10] / Юрый Феліксавіч Шамкоў ; гутарыла С. Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2002. 10 жніўня. С. 2.
  30. Бяляк, С. «Будуем — значыць, жывём» : [да 35-годдзя ПМК-10] / С. Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2001. 22 снежня. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 415 разоў Апошняя змена Пятніца, 26 Лістапад 2021 15:44