Серада, 08 Снежань 2021 15:28

28 снежня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Мікалаевіча) Папекі (1961), паэта, перакладчыка, краязнаўца

Мікалай Мікалаевіч Папека нарадзіўся 28 снежня 1961 г. у в. Турная Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (1979), Смілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981). Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі ў Кіеве па спецыяльнасці «заатэхнік-пчаляр» (1986).

 

Пасля заканчэння ВНУ Мікалай Папека вярнуўся на Брэстчыну, пасяліўся ў в. Лінава Пружанскага раёна. Спачатку працаваў пчаляром у мясцовым лясніцтве, потымна ўласнай гаспадарцы.

Першыя вершы Мікола Папека напісаў у школьныя гады. Зацікаўлены чытач знаёмы з яго творамі па публікацыях у абласным і рэспубліканскім друку. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». У 1999 г. у серыі «Берасцейскае вогнішча» выйшаў першы зборнік паэта «Чарнавікі…». У 2000 г. за гэты зборнік аўтар быў узнагароджаны прэміяй «Гліняны Вялес».

Паэт Мікола Купрэеў заўважыў: «Мікола Папека — чалавек… парадаксальны. Вырас ён у глыбіннай палескай вёсцы Турная, што ля Целяханаў, а скончыў сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве па спецыяльнасці заатэхніка-пчаляра. Маці жыве ў Мінску — сталіцы, а сам з сям’ёю (жонка і два сыны) назаўжды павязаўся — зноў — з глыбокай правінцыяй (вёска Лінава на Пружаншчыне). Ён выдатна ведае мастацкую літаратуру, філасофію, гісторыю і — трактар, аўтамашыну. Пчаляр, ён мала есць мёду і любіць параны бурак. Стварае-збірае свой, хатні, музей сялянскай побытавай культуры і піша вершы. А вершы яго — часам постмадэрнісцкага гатунку, але найбольш — гатунку свайго, папекаўскага».

Мікола Папека перакладае з рускай, украінскай, польскай паэзіі. Пераклад паэмы Юзафа Крашэўскага «Вёска» выйшаў асобным выданнем у 2012 г., яго ж аповесці «Чэрча Магіла» — у 2021 г. Літаратар і пчаляр актыўна цікавіцца краязнаўствам, піша артыкулы на розныя тэмы. Даследаваў гісторыю ўзнікнення выявы зубра на пячатках г. Брэста, на гербавых гузіках служачых Гродзенскай губерні.

У 2001 г. паэт-пчаляр заснаваў мядовую прэмію (пуд мёду), якая так і называецца — Мядовая літаратурная прэмія Міколы Папекі. Арыгінальную штогадовую прэмію за таленавітыя творы, актыўную грамадскую пазіцыю атрымалі літаратары Брэсцкай вобласці: Алесь Каско, Мікола Купрэеў (пасмяротна), Алесь Зайка, Валерый Грышкавец, Мікола Сянкевіч, Мікола Пракаповіч і інш. Прэмія нават «выйшла» за межы Беларусі — уручана валынскай паэтэсе Ніне Горык (Украіна).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Джэжора Людміла Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы і артыкулы М. Папекі

  1. Чарнавікі… : паэзія / Мікола Папека ; [уступ. слова Міколы Купрэева ; рэдактар Алесь Каско]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 1999. – 92 с. – (Берасцейскае вогнішча).
  2. Крашэўскі, Ю. І. Чэрча Магіла : аповесць / Юзаф Ігнацы Крашэўскі ; пераклад з польскай М. М. Папекі. – Брэст : Альтернатива, 2021. – 109 с.
  3. Крашэўскi, Ю. І. Вёска : ідылія / Юзаф Ігнацы Крашэўскі ; пераклад з польскай мовы Міколы Папекі. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 33 с.
  4. Спроба этымалогіі герба горада Брэста (Берасця) / Мікола Папека // Жырандоля. Мінск, 2019. 11. С. 1319.
  5. Дзяконьскі, А. «Паведай...» : [верш] / Альбін Дзяконскі ; пераклад з польскай Міколы Папекі // Жырандоля. Мінск, 2018. 10. С. 125.
  6. Лермантаў, М. Ветразь : [верш] / Міхаіл Лермантаў ; пераклад з расейскай Міколы Папекі // Жырандоля. Мінск, 2018. 10. С. 124.
  7. Пяць грацый з аднаго ручая / Мікола Папека // Жарсць кахання : лірыка паэтаў Берасцейшчыны пра каханне. Брэст, 2016. С. 3–4.
  8. Мост над шашой, альбо Постіндустрыйны пейзаж пад вокнамі палешука-паэта Васіля Гадулькі / Мікола Папека // Жырандоля. Мінск, 2016.  8. С. 104107.
  9. Свойскія жывёлы і анаматапея ў этымалогіі слова «каханне» : жартам і ўсурёз / Мікола Папека // Жырандоля. Мінск, 2015. 6. С. 185189.
  10. Чараты : верш / Мікола Папека // Непрыдуманыя партрэты: мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 189.
  11. Зубр на пячатках Брэста : [гісторыя ўзнікнення] / Мікола Папека // Жырандоля. Брэст, 2013. № 5. С. 229234.
  12. Даваеннае пружанскае мыла : [у Кобрыне знойдзены медны посуд, у якім варылі мыла з фабрычным знакам Пружан] / Мікола Папека // Раённыя буднi. Пружаны, 2011. 9 лістапада. C. 5.
  13. Партрэты на сыгнетах, або Пра што расказалі шкляныя пячаткі / Мікола Папека // Раённыя буднi. Пружаны, 2011. 26 кастрычніка. C. 5.
  14. Зубр на гербавых гузіках Гродненскай губерні : [гісторыя ўзнікнення] / Мікола Папека // Жырандоля. Мінск, 2010. № 3. С. 273276.
  15. «Черный бусел...» ; «Огонь стал камнем...» ; Воспоминание о белой рубашке ; Баллада о лосином болоте : [стихи] / Микола Папека // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск, 2010. С. 113115.
  16. Мастацтва міліфіёры Пружаншчыны / Мікола Папека // Жырандоля. Мінск, 2008. № 1. С. 210214.
  17. Празаізмы / Мікола Папека // Жырандоля. Мінск, 2008. № 1. С. 130131.
  18. Рэчка Шчара : [верш] / Мікола Папека // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 273.
  19. Я ўспомніў мастака Трыгуба ; Элегія ; Свеціць сонца : [вершы] / Мікола Папека // Жырандоля. Мінск, 2008. № 1. С. 132133.
  20. Сустрэча з Купрэевым : [пра прэзентацыю кнігі М. Купрэева «Палеская элегія»ў доме-музеі М. Багдановіча ў Мінску] / Мікола Папека // Раённыя буднi. Пружаны, 2007. 10 лістапада. С. 3.
  21. «На аромат гречишного меда...» ; «Огонь стал камнем...» : [стихи] / Микола Папека ; пер. с белорус. Валерия Гришковца // Нёман. 2005. № 9. C. 155.
  22. Хай мiнулае пастукаецца ў сэрца : [пра кнiгу Л. М. Несцерчука «Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны ХХХ ст.»] / Мiкола Папека // Раённыя буднi. Пружаны, 2002. 12 кастрычніка. С. 5.
  23. Пчаліныя вершы з вечаровай агрыкі : [вершы] / Мікола Папека // Дзядзінец :паэзія Берасцейшчыны. Брэст, 1999. С. 222228.

 

Аб жыццi i творчасцi М. Папекі

  1. Мікола Папека // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 273274.
  2. Валасюк, Л. Чарнавікі Міколы Папекі / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 189.
  3. Малiноўскi, М. М. Suae guisgue fortunae faber : пра кнігу Міколы Папекі «Чарнавікі...» / Міхась Маліноўскі. – Брэст : Альтернатива, 2009. 61 с.
  4. Будовіч, Я. Салодкая ўзнагарода не за «салодкае жыццё»: [пра літаратурную мядовую прэмію і яе заснавальніка М. Папеку] / Яна Будовіч // Літаратура і мастацтва. 2020. 14 жніўня (№ 30). С. 4.
  5. Сянкевіч, М. Мядовая прэмія : [атрымаў Мікола Пракаповіч] / Мікола Сянкевіч // Новы час. 2019. 25 студзеня (№ 3). С. 8 (дадатак: Літаратурная Беларусь ; № 1).
  6. Нідзелько, В. Брэсцкую мядовую прэмію ўручылі ў Пружанах : [атрымаў Валерый Гапееў] / Валянціна Нідзелько // Краязнаўчая газета. 2018. Сакавік (№ 12). С. 8.
  7. Зялевіч, А. Літаратурны нектар Берасцейшчыны : [мядовая прэмія ўручана Валерыю Гапееву] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2018. 3 сакавіка. С. 5.
  8. Хакімава, А. Хмель ды мёд : [мядовая прэмія ўручана Валерыю Гапееву] / Антаніна Хакімава // Вечерний Брест. 2018. 2 марта. С. 4.
  9. Бяласін, Я. Мядовая прэмія за 2016 год засталася ў Брэсце : [атрымаў Мікола Сянкевіч] / Яўген Бяласін // Брестскй курьер. 2017. 2 марта (№ 10). С. 3.
  10. Гапеева, Т. У Берасці ўручылі Мядовую літаратурную прэмію : [атрымаў празаік Павел Ляхновіч] / Таццяна Гапеева // Брестская газета. 2016. 4 марта (№ 10). С. 7.
  11. Бяласін, Я. Мядовая прэмія паехала ва Украіну : [атрымала Ніна Горык] / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2013. 26 декабря (№ 52). С. 21.
  12. Мураўскi, Я. Міколу Папеку 50 / Я. Мураўскі // Жырандоля. Брэст, 2012. 4. C. 284.
  13. Зiнчук, Р. «Вёска» Міколы Папекі : [аб перакладзе паэмы «Вёска» Юзафа Крашэўскага паэтам М. Папекам] / Раіса Зінчук // Культура. 2012. № 39. C. 13.
  14. Запрудскі, І. «Вёска» Крашэўскага гучыць па-беларуску! : [у перакладзе М. Папекі] / І. Запрудскі // Літаратура і мастацтва. 2012. № 39. С. 20.
  15. Мураўскі, Я.Жартоўная чара за юбіляраў : [віншаванні з юбілеем М. Папеку, А. Каско, І. Арабейку; вершы] / Ян Мураўскі // Жырандоля. Мінск, 2012. 4. С. 284.
  16. Гапееў, В. Мядовая прэмiя — Алесю Зайку! / Валерый Гапееў // Iвацэвiцкi веснiк. 2012. 20 студзеня. С. 3.
  17. Дайлiд, В. Пуд мядку дастаўся нашаму земляку : [Алесю Зайку] / Вольга Дайлід // Краязнаўчая газета. 2012. № 1. C. 7.
  18. Муха, Ф. Вот это подарок! : [«Медовая премия» М. Папеки присуждена Алесю Зайке] / Федор Муха // Рэспублiка. 2012. 19 студзеня. C. 4.
  19. Ганчук, А. «Мядовая прэмiя – 2009» — Алексею Корневу : [пра сустрэчу пiсьменнiкаў у музеi-сядзібе «Пружанскi палацык» з нагоды ўручэння лiтаратурнай «Мядовай прэмii» М. Папекі] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. 2010. 23 студзеня. С. 11.
  20. Медовая премия : [в музее-усадьбе «Пружанскі палацык» состоялось вручение литературной медовой премии Н. Попеки Алесю Корневу] // Брестский курьер. 2010. 21 января (№ 4). С. 2.
  21. Пацюпа, Ю. Пралегамены да фармальнага пазнаньня лірыкі : [літаратурна-крытычны артыкул; узгадваецца М. Папека] / Ю. Пацюпа // Arche. 2007. № 12. С. 179227.
  22. Буслёнак, Д. Мядок на цэлы гадок : [у Пружанах уручалі мядовую літаратурную прэмію, якую заснаваў М. Папека] / Д. Буслёнак // Белорусская нива. 2005. 21 декабря. С. 1.
  23. Антонаў, М. Падсаладзілі жыццё пісьменніцы : [Валянціне Куксе] / М. Антонаў // Раённыя будні. Пружаны, 2005. 3 снежня. C. 2.
  24. Вашека, В. Медовая премия вручена в третий раз / Винцесь Вашека // Брестский курьер. 2004. № 44. С. 10.
  25. Кукса, И. ...И пуд меда победителю! : [литературная «Медовая премия» НПопеко вручена поэту-переводчику Валерию Гришковцу] / И. Кукса // Белорусская военная газета. 2004. 12 ноября.
  26. Аксенін, С. Мядовай прэміяй паэт-пчаляр «падсалоджвае» творчасць берасцейскіх літаратараў : [пра «Мядовую прэмію» і яе заснавальніка Міколу Папеку] / С. Аксенін // Заря. 2002. 17 кастрычніка.
  27. Ганчук, А. Пах верасовага мёду / А. Ганчук // Брестский курьер. 2001. № 48. С. 8.
  28. Галубовіч, Л. Мёд цячэ ў Шчару / Леанід Галубовіч // Літаратура і мастацтва. 2000. № 21.
  29. Антонаў, М. Не скупiся на пахвалу : [аб прэзентацыі зборнiка вершаў М. Папекi «Чарнавiкi...» у Пружанскай ЦРБ iмя М. Засiма] / М. Антонаў // Раённыя буднi. Пружаны, 2000. 22 красавіка.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 523 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Снежань 2021 12:23