Аўторак, 21 Снежань 2021 11:34

28 лістапада 2021 г. — 35 гадоў з дня нараджэння Настассі Мікалаеўны Нарэйкі (1986), паэта, журналіста

Настасся Мікалаеўна Нарэйка нарадзілася 28 лістапада 1986 г. у г. Маладзечна Мінскай вобласці. У 2004 г. скончыла Маладзечанскую гімназію № 10, у якой выкладанне вялося выключна на беларускай мове. На роднай мове размаўлялі заўсёды і дома. Менавіта гэта, ды яшчэ кнігі, без якіх Настасся не ўяўляла свайго жыцця, абумовілі імкненне да творчасці.

 

Са школьных гадоў захаплялася паэзіяй, спрабавала пісаць вершы на беларускай і рускай мовах, займалася ў клубе юных журналістаў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік». Свой першы верш напісала ў дзесяць гадоў, называўся ён «Мая Беларусь».

Адным з першых заўважаных вершаў таленавітай паэткі стаў верш «Мая гімназія», які яна прысвяціла роднай установе адукацыі. Гэты верш штогод гучыць у выкананні гімназістаў на ўрачыстым свяце «Прысвячэнне ў гімназісты». З’яўлялася членам літаратурнага аб’яднання «Узлёт», якім кіравала паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Таіса Трафімава.

У 2004–2009 гг. Настасся Нарэйка вучылася ў Інстытуце журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурная работа. Журналістыка». Пасля заканчэння навучання па размеркаванні трапіла ў рэдакцыю камянецкай раённай газеты «Навіны Камянеччыны» (Брэсцкая вобласць). Працавала карэктарам, карэспандэнтам, загадчыкам аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем.

Непаўторныя, багатыя на прыродную красу мясціны Белавежы прыйшліся ёй да душы, зачаравалі яе. І яна пасля абавязковай двухгадовай адпрацоўкі засталася тут працаваць надалей. У цяперашні час Настасся Нарэйка працуе адказным сакратаром газеты, вядучым спецыялістам па прапагандзе беларускай літаратуры Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, з’яўляецца кіраўніком літаратурнага клуба «Жарынка».

Вершы і апавяданні Настассі Нарэйкі друкаваліся ў газетах «Раніца», «Маладзечанская газета», «Заря», «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Куфэрак Віленшчыны», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», «Бярозка», «Вясёлка», «Першацвет». У 2013 г. выдала сваю кнігу паэзіі «Магдэбургскае права маёй душы», за якую ў 2017 г. атрымала літаратурную прэмію імя У. А. Калесніка ў намінацыі «Паэзія». З 2014 г. — член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Як цікавая, самавітая паэтка выступае Настасся Нарэйка ў калектыўных зборніках: «Сила слабости» (2013), «Кахаць і верыць» (2013), «ЛітАўра» (2014), «Там, дзе Уша серабрыцца… Маладзечаншчына літаратурная» (2015), «Берасцейская скарбніца» (2018).

У паэтычных творах Настассі Нарэйкі адчуваюцца яе трапяткія і глыбокія адносіны да жыцця, чалавека, прыроды, філасофскі погляд на жыццёвыя акалічнасці. Пранікнёна і пяшчотна гучаць яе паэтычныя радкі, кранаюць сэрца аповеды пра родную старонку. Душэўная цеплыня і шчырасць паэткі захапляюць, зачароўваюць неверагоднай прыгажосцю беларускай мовы, арыгінальнасцю вобразаў і драматычнай лірычнасцю твораў.

Аўтар вылучаецца нетрывіяльнымі думкамі, шчырасцю, назіральнасцю, жыццёвай праўдай. Вершы «дыхаюць», вылучаюць цяпло, перад вачамі паўстаюць багатыя на прыродную красу мясціны Белавежы. Словы нібыта нетаропка плывуць з глыбінь стагоддзяў, дзе жыве нязломны дух продкаў, вернасць і любоў да Бацькаўшчыны.

Вершы Настассі Нарэйкі не прабяжыш мімалётна, пераскокваючы праз радкі, іх не адолееш з той лёгкасцю, якая падпадае пад традыцыйнае меркаванне «жаночая паэзія». Вершы гэтай аўтаркі патрабуюць удумлівага пранікнення ў кожны радок, працы душы і сэрца.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Н. М. Нарэйкі

  1. Магдэбургскае права маёй душы : вершы / Настасся Нарэйка ; [прадмова М. Чарняўскага]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2013. 108 с.
  2. «Ты сядзеш насупраць...» ; «Ты можаш...» ; Сёмы яблык ; Мой чорны абеліск ; «Голыя галіны...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2018. Вып. 1. С. 19–27.
  3. «Сняжынкі разбіваюцца аб шкло...» ; «Скідай вярыгі...» ; «А я, здаецца...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Літаратурная прастора Брэстчыны. Брэст, 2018. С. 240243.
  4. «Вароны крычаць...»; «Здранцвелыя шыбы распісаны белым...» ; «Векапомныя дні» ; «Падначалены мне...» ; «Я прадмова твая...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Маладосць. 2021. № 9. С. 2124.
  5. Захаваю да скону : вершы / Настасся Нарэйка // Полымя. 2021. № 7. С. 9094.
  6. «Паварот залатога ключа...» ; «Сёння мы з табой...» ; «Пры вераснёвым вогнішчы адвечным...» ; «Не пішацца дзённік...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2021. 11 чэрвеня (№ 23). С. 8.
  7. «Ты была немагчымай, Прага...»; «Яны, як прыйшлі...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2021. 14 мая (№ 19). С. 8.
  8. «Я думала, што Так бывае толькі ў кнігах...» ; «Перад імі схіляюць галовы...» ; «Не дазваляйце мне пайсці...» ; «Не глядзі на лісты, што пісаў мне не ты...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Заря. 2021. 27 февраля. С. 17.
  9. Жывая зброя неадольнай сілы : [цыкл вершаў] / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2020. 4 снежня (№ 46). С. 8.
  10. Я — Ева твая... : [цыкл вершаў] / Настасся Нарэйка // Маладосць. 2020. № 11. С. 3842.
  11. «Каханнем сваім ува мне ты народзіш паэта» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2020. 12 чэрвеня (№ 22). С. 8.
  12. «Я засынаю, седзячы над кнігай...» : верш / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2020. 17 красавіка (№ 15). С. 13.
  13. Да скону : апавяданне / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2019. 20 верасня (№ 37). С. 9.
  14. Светлячок : апавяданне / Настасся Нарэйка // Маладосць. 2019. № 6. С. 2123.
  15. «Я заўтра растану, а сёння люблю...»; «Прыгожая пані...» ; «Якая паскудная кава! Інакшай няма...» ; «Ты спакойна сядзіш у фатэлі...» : вершы / Настасся Нарэйка // Маладосць. 2019. № 5. С. 3739.
  16. «На рацэ крыгаход...»; «У садзе вільготным...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2019. 31 мая (№ 21). С. 8.
  17. «Я сказала тады...»; «Паварот залатога ключа...» ; «Залатыя агні...» ; «Нашто я тут...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Заря. 2019. 5 января. С. 15.
  18. Кахаеш, як жывеш : вершы / Настасся Нарэйка // Полымя. 2018. № 10. С. 8689.
  19. Максіму : [вершы, прысвечаныя Максіму Багдановічу] / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2018. 7 снежня (№ 48). С. 8.
  20. Празрысты свет ; Будзе дождж! ; Мама вучыла дзяўчынку ; Яны сказалі мне : [вершы] / Настасся Нарэйка // Заря. 2018. 1 сентября. С. 8.
  21. Мой чорны абеліск ; «Мой абветраны сад...» ; «Голыя галіны...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2018. 15 чэрвеня (№ 23). С. 8.
  22. Ля Брацкай магілы : [вершы] / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2018. 5 мая (№ 18). С. 8.
  23. Імем Беларусі ; Яны гаварылі: «Ідзі!» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2018. 17 сакавіка (№ 11). С. 19.
  24. Ты сядзеш насупраць ; «Ты можаш...» ; Сёмы яблык : [вершы] / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2018. 16 сакавіка (№ 10). С. 8.
  25. «У мяне была свая дарога...»; «Пад вечар пастаўлю свяцільню...» ; Празрысты свет : [вершы] / Настасся Нарэйка // Заря. 2018. 6 января. С. 13.
  26. Маленькая скрыпачка : апавяданне / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2017. 29 снежня (№ 52). С. 10.
  27. Гарачыя кветкі кастроў : вершы / Настасся Нарэйка // Маладосць. 2017. № 10. С. 4446.
  28. «Пры верасневым вогнішчы...»; «Бо ніхто не апошні...» ; «Белыя прыступкі прывялі да мора...» ; «Ты прыходзіш позна...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Заря. 2017. 31 августа. С. 18.
  29. «Рукі пахлі кменам...»; «Лета даспела ранеткамі...» ; «Сёння мы з табой...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2017. 29 ліпеня (№ 30). С. 9.
  30. Вогненная кветка : апавяданне / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2017. 23 чэрвеня (№ 25). С. 9.
  31. «Я знаю, адкуль ты ідзеш...»; «Я помню цябе такім...» ; «Гэты дом, калінаю зарослы...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2017. 22 красавіка (№ 16). С. 19.
  32. Вазьмі сваю свяцільню... : калядная казка / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2017. 14 студзеня (№ 2). С. 20.
  33. Калыханка для матулі ; Дзяцінства ; Добры вам дзень! : [вершы] / Настасся Нарэйка // Заря. 2016. 26 ноября. С. 10.
  34. На чорных крылах цягнікоў начных : [апавяданне] / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2016. 30 верасня (№ 39). С. 9.
  35. Анёл, які ледзь не застаўся без крылаў : апавяданне / Настасся Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2016. 6 студзеня (№ 1). С. 5.
  36. Проста падае снег : апавяданне / Настасся Нарэйка // Звязда. 2016. 5 студзеня. С. 6.
  37. Навагоднія суніцы : казка / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2016. 2 студзеня (№ 1). С. 20.
  38. Проста падае снег ; Падмануць Бога : апавяданні / Настасся Нарэйка // Маладосць. 2016. № 11. С. 1723.
  39. «Шкляныя дажджы»; «За намі ніхто не прыйдзе...» : [вершы] / Настасся Нарэйка // Заря. 2016. 28 января. С. 8.
  40. Сукенка для прынцэсы : апавяданне / Настасся Нарэйка // Маладосць. 2015. № 12. С. 4648.
  41. Ні ўчора, ні сёння... ніколі : апавяданне / Настасся Нарэйка // Маладосць. 2015. № 11. С. 46–50.
  42. Лісты не гараць : [апавяданне] / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2015. 28 лістапада. С. 21.
  43. Толькі верас, аер і палын... : вершы / Настасся Нарэйка // Маладосць. 2015. № 10. С. 1417.
  44. Вершы / Настасся Нарэйка // Заря. 2015. 30 июля. С. 17.
  45. Бласлаўляю свой верш на далёкі палёт : вершы / Настасся Нарэйка // Маладосць. 2015. № 4. С. 6971.

 

Аб жыцці і творчасці Н. М. Нарэйкі

  1. Нарэйка Настасся Мікалаеўна // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 133–134.
  2. Чарняўскі, М. «Я такая, як ёсць...» : [аб творчасці Н. Нарэйкі] / Мікола Чарняўскі // Магдэбургскае права маёй душы : вершы / Настасся Нарэйка. Брэст, 2013. С. 3–12.
  3. Нарэйка, Н. Калі хобі падказвае сюжэты / Настасся Нарэйка ; гутарыла Таша Шпакоўская // Літаратура і мастацтва. 2021. 3 снежня (№ 48). С. 16.
  4. Нарэйка, Н. Пяць гадоў плёну і натхнення / Настасся Нарэйка // Заря. 2021. 23 октября. С. 16.
  5. Дземідовіч, Т. Шчодрая скарбніца творчай душы / Таццяна Дземідовіч // Навіны Камянеччыны. 2021. 2 студзеня (№ 1). С. 16–17.
  6. Мазурук, І. Сустрэча з пісьменнікам / Іван Мазурук // Навіны Камянеччыны. 2018. 27 кастрычніка (№ 43). С. 20.
  7. Будовіч-Барадуля, Т. Самы неверагодны цуд : [пра апавяданне Настассі Нарэйкі «Навагоднія суніцы»] / Таццяна Будовіч-Барадуля // Літаратура і мастацтва. 2018. 12 студзеня (№ 2). С. 6.
  8. Трацюк, Д. Прэмія Калесніка ў нашай Настассі! / Дзяніс Трацюк // Навіны Камянеччыны. 2017. 30 верасня (№ 39). С. 22.
  9. Нарэйка, Н. «Я крочу па часе, нібы па вадзе…» / [Настасся Нарэйка ; гутарыла] Дар’я Свірыда // Рэспубліка. 2015. 23 ліпеня.
  10. Прынятыя ў СПБ : Настасся Мікалаеўна Нарэйка // Літаратура і мастацтва. 2014. 24 снежня (№ 51). С. 2.
  11. Крэйдзіч, А. У Саюзе новыя імёны : [Настасся Нарэйка] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2014. 18 декабря. С. 18.
  12. Парчук, Н. М. «Я такая як ёсць...» : [пра кнігу вершаў Н. Нарэйкі «Магдэбургскае права маёй душы»] / Надзея Парчук // Навіны Камянеччыны. 2014. 26 ліпеня. С. 23.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 627 разоў