Панядзелак, 03 Студзень 2022 12:25

6 студзеня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дзмітрыевіча Антаноўскага (1952), паэта, публіцыста, рэдактара газеты

Мікалай Дзмітрыевіч Антаноўскі нарадзіўся 6 студзеня 1952 г. у вСташаны Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы (1969) працаваў у калгасе, служыў у Савецкай арміі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1978).

 

Мiкалай Антаноўскі працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыях браслаўскай і ганцавіцкай раённых газет (1978–1982). У 1982 г. пераехаў у Пружаны Брэсцкай вобласці. З красавіка 1982 г.  загадчык аддзела пісем рэдакцыі пружанскай раённай газеты «Зара камунізму», з 1984 па 2016 г. галоўны рэдактар гэтай газеты (з 1991 г. «Раённыя будні»).У 1991 г. скончыў інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.

Вершы Мiкалай Антаноўскі піша са школьных гадоў, друкаваліся яны ў газетах «Піянер Беларусі», «Полесская правда», «Браслаўская звязда». Неаднаразова творы друкаваліся ў беларускіх часопісах «Маладосць», «Полымя», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», літаратурным альманасе «Дзень паэзіі», рэспубліканскіх газетах.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1996). Уганараваны званнямі: «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў», «Лаўрэат рэспубліканскага журналісцкага конкурсу „Залатое пяро“», «Выдатнік друку Беларусі». Прызнаннем асабістага ўдзелу ў грамадскім і творчым жыцці вобласці стала рашэнне Брэсцкага аблвыканкама аб прысуджэнні М. Д. Антаноўскаму ганаровага звання «Чалавек года 2009».

Выдаў зборнікі вершаў «Святаяннік» (1993) і «Падсочаны бор» (1997). Творчасць Міколы Антаноўскага ацэньваецца літаратарамі-крытыкамі як глыбока прафесійная і маральна каштоўная. У ёй цесна знітаваны два паэтычныя пласты — з аднаго боку, ён лірык, які разумее не толькі душу чалавека, але і душу прыроды, з другога — у пэўнай меры і публіцыст, якому балюча назіраць, як марнеюць людскія душы, страчваюцца духоўныя каштоўнасці, зыбкімі становяцца маральныя ўстоі. Зборнікі паэзіі Міколы Антаноўскага ўмясцілі ў сябе цэлы свет паэтычных пачуццяў, галоўныя з якіх — любоў да Радзімы, да людзей, да прыроды, да жыцця. Вобразы прыроды прысутнічаюць у большасці яго вершаў.

Шмат гадоў працуючы журналістам у якасці рэдактара газеты «Раённыя будні», пішучы не раз аб праблемах зберажэння прыроды роднага краю, Мікола Антаноўскі прыйшоў да стварэння дакументальнага нарысу «Зелёная рапсодия: леса и лесоводы Пружанщины» (2004). Галоўная дзеючая асоба кнігі — яго вялікасць Лес. Так як цяжка пераацаніць значэнне «зялёнага сябра» ў нашым жыцці, так і ролю кнігі М. Д. Антаноўскага ў выхаванні любові да прыроды, яе несумненны ўклад у справы экалагічнага выхавання падрастаючага пакалення. За гэту кнігу аўтар адзначаны знакам Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» (2005).

У 2019 г. выйшла з друку кніга М. Д. Антаноўскага «Як ліст сярод лістоў…». Аўтар пазначыў яе як «лірычны роздум»: ягоныя думкі ў прозе, падмацаваныя паэзіяй. У паэзіі Міколы Антаноўскага шмат роздуму пра час і пра сябе. Яго паэзія напоўнена жыццём:  часам складаным і супярэчлівым, часам нібы заспакоеным і прыціхлым. За гэты зборнік Мікалай Дзмiтрыевiчбыў адзначаны ў намінацыі «Паэзія» на ІІ Абласным літаратурным конкурсе «Духовное вече» (2001), у снежні 2021 г. стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка ў намінацыі «Паэзія».

Зараз Мікалай Дзмітрыевіч працуе над раманам пад назвай «Зграя».

Жонка пісьменніка, Людміла Іванаўна Антоноўская, таксама шмат гадоў працавала ў журналістыцы, была рэдактарам аддзела радыёінфармацыі Пружанскага раённага радыё.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма.
Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф ААІ

 

 

Творы М. Д. Антаноўскага

 

 

 

  1. Як ліст сярод лістоў... : лірычны роздум / Мікола Антаноўскі. – Брэст : Альтернатива, 2019. – 179 с.
  2. Падсочаны бор : вершы / Мікола Антаноўскі ; [прадмова В. Гардзея]. – Пружаны : Рэдакцыя газеты «Раённыя будні», 1997. – 127 с.
  3. Зелёная рапсодия : леса и лесоводы Пружанщины : документальный очерк / Николай Дмитриевич Антоновский ; [рец. В. Н. Панасевич ; фото А. Мелеша]. – Брест : Брестская типография, 2004. – 143 с. : фот.
  4. Пружаны і ваколіцы [Выяўленчы матэрыял] = Pruzhany district : [фотаальбом / аўтары тэксту: М. Антаноўскі і У. Шпарло]. – Брэст : Рэкламна-інфармацыйнае агенцтва «Вечерний Брест», 2013. – 96 с. : фот.
  5. Святаяннік : вершы / Мікола Антаноўскі. – Мінск : Полымя, 1993. – 30 с. – (Б-ка часопіса «Маладосць» ; 5/59).
  6. Не гавары пустых і пышных фраз...: вершы / Мікола Антаноўскі // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка / [уклад. В. Гардзея і К. Мохара]. Мінск, 2007. С. 268–272.
  7. Тры санеты для каханай / Мікола Антаноўскі // Анталогія беларускага санета / [уклад. і аўт. прадм. Я. Хвалей]. Мінск, 2002. С. 28–30.
  8. Эльза : урывак з рамана / Мікола Антаноўскі // Літаратура і мастацтва. 2021. 9 ліпеня (№ 27). С. 9.
  9. У кожнага свая ёсць Мекка... : вершы / Мікола Антаноўскі // Раённыя будні. Пружаны, 2017. 6 студзеня. С. 19.
  10. Прычынай, мусіць, гэта восень : вершы / Мікола Антаноўскі // Маладосць. 2015. № 10. С. 74–75.
  11. Жыццёвая балада : верш / Мікола Антаноўскі // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 8 мая. С. 15.
  12. Чаканне : вершы / Мікола Антаноўскі // Белая Вежа. 2015. № 3. С. 60–65.
  13. Трыпціх аднаго жыцця : [вершы, прысвечаныя Міколу Купрэеву] / Мікола Антаноўскі // Раённыя будні. Пружаны, 2014. 6 верасня. С. 15.
  14. За лесам палавее жыта : вершы / Мікола Антаноўскі // Маладосць. 2012. № 8. C. 22.
  15. Отцовское поле : стихи / Николай Антоновский // Нёман. 2005. № 3. C. 118–120.
  16. Тры санеты для каханай / Мікола Антаноўскі // Анталогія беларускага санета / [уклад. і аўт. прадм. Я. Хвалей]. Мінск, 2002. С. 28–30.
  17. Роднае поле : вершы / Мікола Антаноўскі // Беларуская думка. 1998. № 3. С. 140–142.

 

Аб жыцці і творчасці М. Д. Антаноўскага

 

  1. Антоновский Николай Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 22.
  2. Антаноўскі Мікалай Дзмітрыевіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / [складальнік Н. М. Парчук]. Брэст, 2018. С. 8–10.
  3. Здановіч, І. Антаноўская Людміла Іванаўна / Іван Здановіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны : грамадска-літаратурны даведнік / Іван Здановіч. Брэст, 2008. С. 14–17.
  4. Здановіч, І. Антаноўскі Мікалай Дзмітрыевіч / Іван Здановіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны : грамадска-літаратурны даведнік / Іван Здановіч. Пружаны, 2003. С. 8–12.
  5. Антаноўскі Мікола Дзмітрыевіч // Масты: Брэст – Варшава = Mosty: Warszawa – Brześć : паэты беларускія, паэты польскія / [пераклалі: Міра Лукша [і інш.] ; ілюстрацыі: М. Лукша, З. Мазавецка]. [Варшава], 2020. С. 4–5.
  6. Томашевич, Г. С. Раённыя будні Мікалая Антаноўскага / Георгий Томашевич // Журналистские будни / Георгий Томашевич. Брест, 2014. С. 28–30.
  7. Саламаха, У. «Вядуць шляхі ўсе да людзей…» : [паэт Мікола Антаноўскі] / Уладзімір Саламаха // Сусвет дабрыні : эсэ, артыкулы, дыялогі / Уладзімір Саламаха. Мінск, 2005. С. 128–133.
  8. Дземідовіч, Т. Восень. Лунін. Прэмія Калесніка : [Мікола Антаноўскі атрымаў літаратурную прэмію імя У. А. Калесніка ў намінацыі «Паэзія» за зборнік «Як ліст сярод лістоў»] / Таццяна Дземідовіч // Заря. 2021. 15 декабря. С. 8.
  9. Гардзей, В. Святаяннік — зёлка святога Яна : творчы партрэт пружанскага паэта і журналіста Міколы Антаноўскага / Віктар Гардзей // Раённыя будні. Пружаны, 2021. 16 кастрычніка. С. 10–11.
  10. Зялевіч, А. Духоўная веліч паэтычнага радка : [зборнік вершаў «Як ліст сярод лістоў» Міколы Антаноўскага на IIАбласным літаратурным конкурсе «Духоўная веліч» быў прызнаны лепшым у намінацыі «Паэзія»] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2021. 22 мая. С. 11.
  11. Гардзей, В. Святаяннік — зёлка святога Яна : [пра пружанскага паэта і журналіста Міколу Антаноўскага] / Віктар Гардзей // Полымя. 2020. № 12. С. 131–135.
  12. Якушэнка, Ц. Споведзь нябёсаў і праца душы : [рэцэнзія на кнігу «Як ліст сярод лістоў...» Міколы Антаноўскага] / Цімох Якушэнка // Полымя. 2020. № 7. С. 137–139.
  13. Дземідовіч, Т. «Каб намаляваць душы святло» : [у брэсцкім выдавецтве «Альтэрнатыва» пабачыў свет паэтычны зборнік Мікалая Антаноўскага «Як ліст сярод лістоў»] / Таццяна Дземідовіч // Заря. 2020. 25 июля. С. 14.
  14. Церахава, В. «На дрэве вечным толькі лісцік...» : [пра новую кнігу паэзіі «Як ліст сярод лістоў...» М. Антаноўскага] / Вера Церахава // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 2 ліпеня. С. 17.
  15. Яскевіч, С. Наперад — да чытача : [пра творчыя вандроўкі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ў глыбінку, у якіх прымаў удзел і пружанскі паэт і журналіст Мікола Антаноўскі] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2019. 9 кастрычніка. С. 11.
  16. Орлова, И. Нестор Полесья : [про Н. Д. Антоновского] / Нина Орлова // Народная газета. 2009. 9 чэрвеня. С. 4.
  17. Павлов, В. Ода зелёному другу : [о книге Н. Д. Антоновского «Зелёная рапсодия: леса и лесоводы Пружанщины»] / Владимир Павлов // Беларуская думка. 2005. № 2. С. 167–170.
  18. Гардзей, В. Калядны водар святаянніку : Міколе Антаноўскаму — 50 / Віктар Гардзей // Літаратура і мастацтва. 2002. № 2. С. 7.
  19. Купрэеў, М. Тры бярозы за сялом… : Міколе Антаноўскаму — 50 / Мікола Купрэеў // Заря. 2002. 5 января. С. 3.
  20. Галубовіч, Л. Напісалі кніжкі самі : [творчасць М. Антаноўскага] / Леанід Галубовіч // Літаратура і мастацтва. 1998. № 17. С. 14.
  21. Марціновіч, А. «Прыроды еднасць і душы» : [пра зборнік паэзіі М. Антаноўскага «Падсочаны бор»] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. 1998. 1 мая (№ 18). С. 7.
  22. Мохар, К. З верай, надзеяй, любоўю : [пра зборнік М. Антаноўскага «Падсочаны бор»] / Канстанцін Мохар // Заря. 1998. 14 апреля. С. 3.
  23. Кажадуб, С. «Маю пачуйце, людзі, песню…» : [пра зборнік паэзіі М. Антаноўскага «Падсочаны бор»] / С. Кажадуб // Газета для вас. Iвацэвiчы, 1997. 19 лістапада.
  24. Жушма, В. Падсочаны бор / Васіль Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 1997. 23 верасня.
  25. Гардзей, В. Паэты з вёскі Сташаны : [пра кнігу М. Антаноўскага «Святаяннік»] / Віктар Гардзей // Чырвоная змена. 1997. 27 мая.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 970 разоў Апошняя змена Панядзелак, 03 Студзень 2022 12:38