Панядзелак, 03 Студзень 2022 15:02

7 студзеня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Паліўкі (1926–1975), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), заслужанага меліяратара БССР

Іван Андрэевіч Паліўка нарадзіўся 7 студзеня 1926 г. у в. Пераруб Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Рудскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1939 гг. вучыўся ў польскай школе в. Хомiчава, якая за 3 км ад дома, за Дняпроўска-Бугскiм каналам, з 1939 г. у той жа школе, але з савецкімі настаўнікамі.

 

І. А. Паліўка — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на фронце са жніўня 1944 г., быў сапёрам.

Пасля дэмабілізацыі ў 1950-м Іван Паліўка атрымаў прафесію шафёра, працаваў на грузавіку. Затым закончыў Пінскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, з 1951 г. працаваў машыністам экскаватара Дняпроўска-Бугскага тэхнічнага ўчастка ў Пінску. З 1952 г. — меліяратар Іванаўскай машынна-меліярацыйнай станцыі, першым месцам працы было балота Няслуха, потым — рака Вісліца. У 1961–1974 гг. — машыніст, старшы машыніст экскаватара Іванаўскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення меліярацыі трэста «Брэстводбуд» (з 1972 г. Іванаўскае БМУ ў трэсце «Пінскводбудмеханізацыя»).

У сярэдзіне 1950-х у Іванаўскім БМУ былі тры старыя экскаватары, шэсць трактараў, ужо праз некалькі гадоў матэрыяльная база меліяратараў значна вырасла. На пачатку 9-й пяцігодкі Іван Андрэевіч першым у арганiзацыi засвоіў новую мадэль экскаватара Э-652, экіпаж якога быў своеасаблівай творчай лабараторыяй перадавога вопыту. Гусенiчны экскаватар Э-652 меў дызельны рухавiк магутнасцю 80 к. с., коўш абъёмам 0,65 м3, вугал паварота платформы — 360°.

Сярод вучняў І. А. Паліўкі Аляксей Ткачук, Рыгор Лагодзіч, Пётр Мінзер, Міхаіл Філіпаў, Іван Мярэчка і інш. За выдатную прафесійную падрыхтоўку моладзі Іван Андрэевіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1974).

У 1954 г. Беларускім дзяржаўным інстытутам праектавання воднай гаспадаркі пры ўдзеле АН БССР складзена, а ў 1969 г. удакладнена схема асушэння і асваення зямель Палескай нізіны БССР. Знакавай падзеяй, якая вырашала лёс Палесся, былі рашэнні майскага 1966 г. Пленума ЦК КПСС, у адпаведнасці з якімі меліярацыйныя работы на Беларускiм Палессі атрымалі небывалы размах. У выніку было асушана каля 2 млн га забалочаных зямель, якія сталі выкарыстоўвацца для сельскагаспадарчай вытворчасці.

І. А. Паліўка заслужаны меліяратар Беларускай ССР (1964), гэта ганаровае званне, устаноўленае ў 1963 г., ён атрымаў адным з першых у рэспубліцы. Званне Героя Сацыялістычнай Працы яму было прысвоена 30 красавіка 1966 г. за выдатныя поспехі ў вытворчасці і нарыхтоўках сельскагаспадарчых прадуктаў. Высокіх узнагарод тады былі ўдастоены таксама іншыя работнікі Іванаўскага БМУ. Машыніст экскаватара Мікалай Якаўлевіч Зялінскі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, майстар Расціслаў Уладзіміравіч Клеша, начальнік будаўніча-мантажнага ўпраўлення Віктар Мяфодзьевіч Майстрэнка, машыністы экскаватара Васіль Іосіфавіч Новік і Аляксандр Мікалаевіч Серадзінскі ордэнамі «Знак Пашаны», трактарыст Іван Паўлавіч Брыгадзін — медалём «За трудовую доблесть», прараб Давыд Пятровіч Данілаў — медалём «За трудовое отличие».

Іван Андрэевіч вёў вялікую грамадскую работу: дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання (1970–1974). На ХХVІІ з’ездзе КПБ І. А. Паліўка быў абраны членам ЦК, якім з’яўляўся ў 1971–1975 гг., у гэты час сакратаром быў Пётр Міронавіч Машэраў.

За франтавую і працоўную дзейнасць І. А. Паліўка ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, сям’ю медалямі, у т. л. медалямі ВДНГ СССР. Іван Андрэевіч з Кацярынай Канстанцінаўнай выгадавалі трох сыноў: Андрэя, Міхаіла і Уладзіміра. Андрэй Іванавіч Паліўка прадоўжыў справу бацькі, пасля службы ў Савецкай арміі сеў на экскаватар, працаваў добра, перавыконваў план.

Іван Андрэевіч Паліўка пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр 18 жніўня 1975 г., пахаваны ў в. Пераруб, на магіле ўстаноўлены помнік (1978). Імем І. А. Паліўкі названа вуліца ў г. Іванава Брэсцкай вобласці, яго імя занесена ў Кнігу народнай славы Іванаўскага раёна. На будынку Iванаўскага БМУ ўстаноўлена мемарыяльная дошка: «Здесь, в Ивановском СМУ, с 1952 по 1974 год работал старший машинист одноковшового экскаватора Герой Социалистического Труда Иван Андреевич Поливко».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Поливко Иван Андреевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. К. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 182.
  2. Паліўка Іван Андрэевіч ; Мастак зямлі / У. Тураў // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 474–475.
  3. Поливко Иван Андреевич // Их именами названы… : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 490.
  4. Герой Социалистического Труда. Поливко Иван Андреевич // Мелиорация : энциклопедический справочник. Минск, 1984. С. 109.
  5. Поливко Иван Андреевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 502.
  6. Паліўка Іван Андрэевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 461.
  7. Паліўка Іван Андрэевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 60.
  8. Герои Социалистического Труда уроженцы Ивановского района. Поливко Иван Андреевич // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [А. М. Суворов и др.]. Брест, 2019. С. 14–15.
  9. Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район. – Брест, 2017. – 839 с., [24] л. ил.– Из содерж.: И. А. Поливко. С. 839.
  10. О подвигах, о доблести, о славе... / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.
  11. Могила Поливки Ивана Андреевича : [в д. Переруб Рудского сельсовета] / А. Г. Щербатов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии, Брестская область. Минск, 1990. С. 198.
  12. Магіла Паліўкі Івана Андрэевіча / А. Г. Шчарбатаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 176.
  13. Лукашик, П. И. История мелиорации земельБрестчины : [монография] / Пётр Иосифович Лукашик. – Брест : Облтипография, 1998. – 180 с. : ил. – Из содерж.: И. А. Поливко. С. 98, 127.
  14. Ситуха, В. Полесская эстафета : [об И. А. Поливко] // Автограф на ниве / В. Ситуха. Минск, 1986. С. 11–20.
  15. Самович, В. П. Решающий фактор : из опыта работы компартии Белоруссии по улучшению качественного состава своих рядов и воспитанию молодых коммунистов (1966–1970 гг.) / В. П. Самович. – Минск : Беларусь, 1979. – 111 с. – Из содерж.: И. А. Поливко. С. 92–93.
  16. Спірыдонаў, П. Экзамен на майстэрства / П. Спірыдонаў, У. Тураў // Сцяганосцы новага, перадавога. Мінск, 1967. С. 230–237.
  17. Аграновский, И. Гордость Полесья : [И. А. Поливко] / И. Аграновский, А. Максимович // Земные звёзды : очерки / сост. П. П. Сутько. Минск, 1978. С. 260–267.
  18. Дуброўскі, І. Гамоніць Палессе / І. Дуброўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 288 с. – (Рэспубліка, час, людзі). – Са зместу: І. А. Паліўка. С. 169–178.
  19. Тураў, У. Мастак зямлі : [пра Івана Андрэевіча Паліўку] / У. Тураў // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 15 студзеня. С. 3.
  20. Маславец, І. Памяці Героя Сацыялістычнай Працы меліяратара І. А. Паліўкі : [верш] / І. Маславец // Чырвоная звязда. Іванава, 1982. 18 снежня.
  21. Мікалайчук, М. Герой Зямлі палескай : [пра І. А. Паліўку] / М. Мікалайчук // Звязда. 1977. 9 чэрвеня.
  22. Міхальчук, В. Сын Героя : [пра Андрэя Іванавіча Паліўку] / В. Міхальчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1976. 11 верасня.
  23. Дуброўскі, І. Прызнанне як запавет… : нарыс : [пра І. А. Паліўку і намесніка міністра меліярацыі М. Н. Кананчука] / Ігнат Дуброўскі // Маладосць. 1976. № 9. С. 135–143.
  24. Козлович, А. Рукам работа — душе праздник : [И. А. Поливко] / А. Козлович // Нёман. 1976. № 3. С. 126–127.
  25. Иван Андреевич Поливко : [некролог] / П. М. Машеров [и др.] // Заря. 1975. 20 августа. С. 3.
  26. Іван Андрэевіч Паліўка : [некралог] / В. В. Ярмоленка [і інш.] // Звязда на меліярацыі Палесся. 1975. 21 жніўня. С. 3.
  27. Шнитова, Н. Заслуженный мелиоратор республики : [И. А. Поливко] / Н. Шнитова // Сельский механизатор. 1973. № 10. С. 44–45.
  28. Аграновский, И. Земли полесской человек : [И. А. Поливко] / И. Аграновский, А. Максимович // Заря. 1970. 5 августа.
  29. Глинский, Ф. Твердый сплав : [И. А. Поливко] / Ф. Глинский // Заря. 1970. 20 мая.
  30. Козлович, А. Так рождается речка : [И. А. Поливко] / А. Козлович // Сельская газета. 1969. 19 апреля.
  31. Матусевич, А. Сын Полесья : [И. А. Поливко] / А. Матусевич // Сельское хозяйство Белоруссии. 1966. № 13. С. 10–12.
  32. Спиридонов, П. Покорители полесской целины : [о мелиораторах Ивановского СМУ, в т. ч. об И. А. Поливко] / П. Спиридонов, В. Туров // Заря. 1966. 24 мая. С. 3.

Чытаць 563 разоў