Серада, 12 Студзень 2022 08:52

10 студзеня 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Вараб’ёва (1942), балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, народнага артыста БССР, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 г. (па іншых звестках 30 кастрычніка 1941 г.) у вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.

 

У дзевятнаццаць год Анатоль Вараб’ёў паехаў у сталіцу, каб прыняць удзел у конкурсе маладых артыстаў, які быў арганізаваны пры ўдзеле Дзяржаўнага ансамбля танца БССР. Заслужаны калектыў не прымаў маладых людзей без спецыяльнай харэаграфічнай адукацыі, але малады танцоўшчык з правінцыі ўвайшоў у дваццатку лепшых з шасцісот прэтэндэнтаў. Гэта прызнанне і вызначыла яго далейшы лёс. З 1959 па 1961 гады — артыст Дзяржаўнага ансабля танца Беларусі.

Затым Анатоль Міхайлавіч паступае ў танцавальную групу Дзяржаўнага народнага хору Беларусі пад упраўленнем Г. І. Цітовіча. У 1964 г. А. М. Вараб’ёў атрымлівае прапанову стварыць новы танцавальны калектыў у Баранавічах. Так з’явіўся ансамбль «Юнацтва» Палаца культуры і тэхнікі вытворчага баваўнянага аб’яднання. У рэпертуары былі беларускія народныя танцы «Крыжачок», «Лявоніха», «Мітусь», «Выкрунтасы» і інш. Анатоль Міх’айлавіч стварае шлюб з Марыяй Ігнацьеўнай, прафесійнай танцоўшчыцай, якая працавала ў Дзяржаўным ансамблі танца. Марыя родам з мнагадзетнай сям’і, дзесятае дзіця.

Сапраўднай справай усяго жыцця Анатоля Міхайлавіча стала праца з творчым калектывам народнага ансамбля танца «Радасць», які быў створаны ў 1962 г. пры Брэсцкім ГДК. У 1967 г. мастацкім кіраўніком ансамбля стаў А. М. Вараб’ёў. У ансамблі танцуе моладзь ад 16 да 22 гадоў. У рэпертуары ансамбля — беларускія народныя танцы, танцы народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці («Лявоніха», «Метелица», «Руский сувенир», «Ползунок», «Краковяк», «Полонез» і інш.).

Анатоль Вараб’ёў ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем беларускага танцавальнага фальклору: «Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш., падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм.

Аматарскі калектыў танца «Радасць» хутка стаў вядомым ва ўсёй Беларусі і за яе межамі. Гісторыя ансамбля багата дасягненнямі ў галіне культуры, мастацтва і геаграфіі гастрольных паездак. Выступаў з канцэртамі ў Венгрыі, ГДР, Польшчы, Чэхаславакіі, Грэцыі, Індыі, Італіі, Мексіцы, Турцыі, Сірыі і інш. – апладзіравалі гледачы 35-ці краін свету. Гэта першы самадзейны калектыў Беларусі, які яшчэ ў 1969 г. выйшаў на сцэну ў Францыі. З таго часу «Радасць» наведвала Францыю 27 разоў.

А. М. Вараб’ёў быў прадстаўлены Раджыву Гандзі (прэм’ер-міністр Індыі ў 1984–1989 гг.), Валеры Жыскару д’Эстэну (Прэзідэнт Францыі ў 1974–1981 гг.), паднімаўся на самы высокі небаскроб Амерыкі і Эйфелеву вежу, наведаў разваліны Вавілона і Акропаль.

Высокім прызнаннем яго творчай дзейнасці стаў вялікі канцэрт у Крамлёўскім палацы з’ездаў, прысвечаны 50-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі (1967). Гледачы высока ацанілі сумесную работу ансамбляў баранавіцкага «Юнацтва» і брэсцкага «Радасць». Анатоль Міхайлавіч прадставіў сваю кампазіцыю «Сімфонія мужнасці», а праз дваццаць гадоў вынес на суд гледачоў маштабную пастаноўку «Свята на Палессі», дзе ўдзельнічала болей 100 танцораў з розных калектываў Беларусі.

Народны ансамбль «Радасць» удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця ХХІІ Алімпійскіх гульняў у Маскве (1980). У 1985 г. на ХІІ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў у Маскве А. М. Вараб’ёва запрасілі для сумеснай працы з Ігарам Маісеевым, народным артыстам СССР.

Калектыў «Радасць» быў узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Ленінскага камсамола (1981), спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000). У 2002 г. ансамблю прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

У 1984–1986 гг. А. М. Вараб’ёў вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе.

А. М. Вараб’ёў быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам канцэртных праграм на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі» ў Пружанах (2003), абласных фестывалях-кірмашах «Дажынкі» у Століне, Кобрыне, Драгічыне, творчай справаздачы Брэсцкай вобласці ў Мінску (2008) і інш.

На працягу 9 гадоў А. М. Вараб’ёў з’яўляўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў. Быў членам Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Анатоль Міхайлавіч быў удастоены званняў «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» (1975), «Народны артыст Беларускай ССР» (1987). Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1981), Францыска Скарыны (2002), медалём «За трудовую славу» (1970). Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў № 113 ад 27 красавіка 2012 г. А. М. Вараб’ёву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

  1. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч / П. А. Жмайлiк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 507.
  2. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 209–210.
  3. Воробьёв Анатолий Михайлович // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 248.
  4. Воробьёв Анатолий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 806.
  5. Воробьёв Анатолий Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. Минск : УП «Энциклопедикс», 2006. С. 75.
  6. Воробьёв Анатолий Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2005. Т. 2. Минск : ООО «Мэджик-Бук», 2005. С. 65.
  7. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч : [карот. інфарм.] // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 621.
  8. Брэсцкі заслужаны аматарскі ансамбль танца «Радасць»// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 73.
  9. Воробьёв, А. М. Брестский заслуженный любительский ансамбль танца «Радость» / А. М. Воробьёв // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 177.
  10. «Радость» // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 317.
  11. Баярышава, Л. М. Брэсцкі народны ансамбль танца «Радасць» / Л. М. Баярышава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 498.
  12. Курыла, Т. М. Баранавіцкі народны ансамбль танца «Юнацтва» / Т. М. Курыла // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 287.
  13. Ансамбль танца «Радасць» : заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь. – Брэст : [б. в.], 2012. – [2] л.
  14. Ансамбль танца «Радасць» : заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь / тэкст: А. М. Вараб’ёў, С. І. Гуляева. – Брэст : Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, 2007. – 14 с.: іл.
  15. Шеламова, Т. Анатолий Воробьев: «Не стесняйтесь говорить человеку «Спасибо» / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2021. 22 октября (№ 42). С. 3.
  16. Шляжко, Н. Анатолий Воробьев о призвании, интернете, душе / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2021. 7 октября (№ 40). С. 20.
  17. Ковальская, О. В ритме «Радости» : [народный ансамбль отметил 55-летие] / Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2017. 28 апреля (№ 17). С. 12.
  18. Воробьев, А. Анатолий Воробьев: «Наутро я узнал, что значит проснуться знаменитым» / А. М. Воробьев ; [записала] Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2016. 15 апреля. С. 5.
  19. Шеламова, Т. Танцевальный марафон : [о народном артисте Беларуси, руководителе народного ансамбля танца «Радость» А. М. Воробьёве] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2011. 28 октября. С. 7.
  20. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв, народны артыст Рэспублікі Беларусь: «Званамі радасці» будзіць людзей» / Анатолий Воробьёв ; [гутарку запісала Алена Капачова] // Народная трыбуна. 2007. 28 ліпеня (№ 30). С. 12.
  21. Шеламова, Т. Выше радуги : [о 45-летии заслуженного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК. Худ.рук. А. М. Воробьёв] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2007. 16 мая. С. 7.
  22. Кульбака, А. Планета «Радость» : [о 45-летии заслуженного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК. Руководитель А. М. Воробьев] / Александр Кульбака // Брестский вестник. 2007. 17 мая. С. 5.
  23. Шеламова, Т. Самый лучший проект Анатолия Воробьёва : [руководителю ансамбля «Радость» А. М. Воробьёву 65 лет] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 27 октября. С. 6.
  24. Вараб’ёў, А. Анатоль Вараб’ёў: «В вопросах культуры не надо наивных суждений» / Анатолий Воробьёв ; интервью вела Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 18 января. С. 4.
  25. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: «Мы просто обязаны возвысить хлебороба…» / Анатолий Воробьёв ; интервью вела Ада Архипова // Заря. 2003. 26 августа (№ 95). С. 1–2.
  26. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : «Мажорная мелодия для сжатого поля» / Анатолий Воробьёв ; интервью вела Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 3 октября (№ 82). С. 3.
  27. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : «Артисты должны нести людям радость» / Анатолий Воробьёв ; интервью вела Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2002. 11 октября. С. 1.
  28. Архипова, А. «Значит я на правильном пути…» : [А. М. Воробьёв удостоен ордена Ф. Скорины] / Ада Архипова // Заря. 2002. 10 октября. С. 2.
  29. Шеламова, Т. Кумиры миллионерши, или Почему мадам Шадо ангажирует «Радость» : [народном ансамбле танца «Радость» Брестского ГДК. Руководитель А. М. Воробьев]/ Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 17 мая. С. 8.
  30. Шеламова, Т. «Радость» без шор : [о концерте народного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК к 40-летию коллектива] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 22 мая. С. 3.
  31. Натхнення Вам, маэстра! : [пра кiраўнiка народнага ансамбля танца «Радасць» Брэсцкага ГДК А. М. Варабёва] // Народная трыбуна. 2001. 27 кастрычніка.
  32. Архипова, А. «Я бы повторил свою долю…» : [о народном артисте Беларуси Анатолии Воробьёве] / Ада Архипова // Заря. 2001. 30 октября. С. 2.
  33. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: «Ведущий коллектив имеет право на почести» // Вечерний Брест. 2000. 27 октября. С. 3.
  34. Глущенко, Т. Посеешь «Радость» – покоришь мир : Анатолию Воробьёву – всего 40. Столько он на сцене / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 1999. 29 октября. С. 2.
Чытаць 394 разоў