Серада, 02 Люты 2022 14:07

11 лістапада 2022 г. — 105 гадоў з дня абвяшчэння Савецкай улады ў г. Лунінцы (1917), першай на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці

У 1916 г. мястэчка Лунінец Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) стаў буйным цэнтрам рэвалюцыйнага руху на Беларускім Палессі. У Лунінцы быў важны чыгуначны вузел сувязі Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў. У горадзе і вакол яго размяшчаліся штабы, склады, знаходзілася значная колькасць салдат. Бальшавікі праводзілі агітацыйную работу, сюды неаднаразова прыязджаў Міхаіл Васільевіч Фрунзе, які ўзначальваў падпольную бальшавіцкую арганізацыю ў Мінску.

 

У лютым 1917 г. адбылася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя, ліберальная буржуазія ўзяла ўладу ў свае рукі. У красавіку ў Лунінцы пад кіраўніцтвам Андрэя Таганава, члена партыі бальшавікоў з 1904 г., былі праведзены выбары ў Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Рэвалюцыйныя падзеі ўскалыхнулі сялянскае асяроддзе, сяляне патрабавалі зямлі.

7 лістапада 1917 г. у Петраградзе перамагла пралетарская рэвалюцыя. Было абвешчана аб устанаўленні ў Расіі савецкай улады, урад узначаліў У. І. Ленін. У падзеях у сталіцы прымалі ўдзел і выхадцы з Палесся. Сярод удзельнікаў паўстання ў Петраградзе былі ўраджэнцы Століна А. Ц. Збарашэўскі і А. І. Лемяшэўскі. Ураджэнец в. Беражное (Столінскі раён) матрос-бальшавік Майсей Цярэнцьевіч Лазнуха (1882–1919), сустракаўся з У. І. Леніным, быў накіраваны ў Мінск, а потым на сваю радзіму для арганізацыі савецкай улады.

Хутка, як маланка, абляцела фронт вестка пра рэвалюцыю ў Петраградзе, радасна ўспрымалася яна амаль усюды. Цэнтрам новай рэвалюцыйнай улады ў прыфрантавой паласе на Палессі становіцца Лунінец. У ноч на 10 лістапада быў створаны ваенна-рэвалюцыйны камітэт, у рукі якога перайшла ўся ўлада ў мястэчку і на станцыі. Рэўкам звярнуўся за дапамогай да рэвалюцыйна настроеных салдат 12-га і 16-га батальёнаў і 12-га эксплуатацыйнага батальёна, якія ўваходзілі ў састаў 2-й арміі Заходняга фронту.

Па ініцыятыве А. І. Тагагава 11–12 лістапада ў памяшканні, дзе дэманстраваліся кінафільмы i якi з ліпеня лічыўся Народным домам, прайшоў першы павятовы з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, на якім было абвешчана ўстанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Пінскага павета. Савет абвясціў сябе вышэйшай уладай Пінскага павета.

На з’ездзе вырашылі пытанні: 1. перавесці павятовыя арганізацыі са Століна ў Лунінец; 2. сфарміраваць ваенныя камісарыяты; 3. перадаць памешчыцкія землі бяднейшаму сялянству; 4. арганізаваць рэвалюцыйныя камітэты. Старшынёй Пінскага павятовага Савета быў абраны А. І. Таганаў. Пасля з’езда ля Народнага дома прайшоў мітынг, яго ўдзельнікі аднадушна падтрымалі рашэнні з’езда. Быў створаны атрад Чырвонай гвардыі.

Пінск быў акупаваны немцамі з 1915 г., павятовы цэнтр быў эвакуіраваны і знаходзіўся ў Століне. А. І. Таганаў прыбыў у Столін і прыняў справы. У Давыд-Гарадку і Тураве прынялі рашэнне аб часовым уключэнні іх у Пінскі павет у сувязі з аддаленасцю павятовага цэнтра Мазыра.

Фактычна Кастрычніцкая рэвалюцыя на Палессі перамагла мірным шляхам. Мяшчанскае насельніцтва да савецкай улады аднеслася лаяльна, але энтузіязму ў яе падтрымцы не праяўляла. У вёсках пачалася канфіскацыя памешчыцкай і царкоўнай зямлі, канфіскаваныя збожжа і жывёла перадаваліся бяднейшым сялянам.

У пачатку 1918 г. з-за недальнабачнай знешняй палітыкі Савецкай Расіі фронт абваліўся. Салдаты тысячамі пакідалі баявыя пазіцыі і адпраўляліся дамоў. Выкарыстаўшы адсутнасць войск, немцы акупіравалі велізарную тэрыторыю былой Расійскай імперыі. Украіна, дзе ў красавіку 1918 г. прыйшоў да ўлады гетман Паўло Скарападскі, уключыла ў свае межы амаль усё Беларускае Палессе, дала згоду Германіі і Аўстра-Венгрыі на акупацыю. Немцы размясціліся ўздоўж чыгункі, паставілі свае гарнізоны на станцыях Лунінец, Дубровіца, Відзібор, Гарынь і інш. Асабліва буйным быў гарнізон у Відзіборы, дзе засталіся моцныя склады расійскай арміі. Атрады гетманцаў гойсалі па вёсках, дапамагалі панам вярнуць сваю маёмасць і бізунамі пакараць памагатых бальшавіцкай улады.

Савецкая ўлада на Пінскім Палессі, першая на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці, спачатку праіснавала толькі тры месяцы. Яе актывісты перайшлі ў падполле, у іх наперадзе было Палескае паўстанне, барацьба з пятлюраўцамі ды з польскімі захопнікамі. Многія былыя салдаты пакінулі роднае Палессе, выехалі ў Расію, уступілі ў Чырвоную армію, змагаліся на франтах Грамадзянскай вайны.

Андрэй Іванавіч Таганаў (1871–1948), ураджэнец Казанскай губерні, з сялян. Скончыў тэхнічную школу, працаваў на Урале. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1908 г. арыштаваны і сасланы. З канца 1916 г. — служачы Усерасійскага земскага саюза на Заходнім фронце, узначаліў Лунінецкую арганізацыю РСДРП. У 1918–1924 гг. — у Ніжнім Ноўгарадзе: старшыня губвыканкама, губернскага камітэта РКП(б), губернскай кантрольнай камісіі, узначальваў губернскі аддзел народнай асветы. У 1924–1928 гг. працаваў у Наркамаце асветы РСФСР. Член ВЦВК (1918–1928). Імем А. І. Таганава названа вуліца ў Лунінцы.

Матэрыялы аб рэвалюцыйных падзеях 1917 г. захоўваюцца ў Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі. У 1966 г. на будынку па вул. Чырвонай у памяць першага павятовага з’езда Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў устаноўлена мемарыяльная дошка. На вул. Фрунзе, 8 у 1979 г. устаноўлена мемарыяльная дошка М. В. Фрунзе, савецкаму партыйнаму і дзяржаўнаму дзеячу.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Семнаццаты год // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1995. С. 215–217.
  2. Юркевіч, Ю. С. Устанаўленне Савецкай улады / Ю. С. Юркевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 95–98.
  3. Калинкович, Н. Н. Лунинец : историко-экономический очерк / Н. Н. Калинкович. Минск : Полымя, 1990. 125, [1] с. : ил. – (Города Белоруссии). – Из содерж.: Партийная кличка – «Филарет». С. 37–41.
  4. Литвинчук, В. А. Лунинец : историко-экономический очерк / В. А. Литвинчук, Н. Н. Калинкович. – Минск : Беларусь, 1981. – 62 с. : ил. – (Города Белоруссии).
  5. Очерки истории Брестской областной партийной организации. – Минск : Беларусь, 1989. – 448 с., [12] л. ил. – Из содерж.: [Революционные события в Лунинце]. С. 31–40.
  6. Брестская область. – 3-е изд., доп. и перераб. – Минск : Беларусь, 1987. – 207 с., [8] л. ил. – Из содерж.: [Революционные события в Лунинце]. С. 27–28.
  7. Таганов Андрей Иванович // Их именами названы... : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 590.
  8. Таганов Андрей Иванович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 614.
  9. Таганаў Андрэй Іванавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 590.
  10. Барысавец, А. С. Таганаў Андрэй Іванавіч / А. С. Барысавец, Т. А. Слесарук // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 193.
  11. Здание, в котором проходил первый съезд Советов Пинского уезда : [г. Лунинец] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 268.
  12. Месца першага з’езда Савета Пінскага павета : [г. Лунiнец] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 245.
  13. Удальцов, В. Н. Мемориальная доска Фрунзе Михаилу Васильевичу : [г. Лунинец] / В. Н. Удальцов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 269.
  14. Удальцоў, В. М. Мемарыяльная дошка Фрунзе Міхаілу Васільевічу  : [г. Лунiнец] / В. М. Удальцоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 245.
  15. Шэлехаў, М. У. Давыд-Гарадок. Час і людзі : [гістарычны нарыс] / Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў. – Брэст, 2000. – 304 с., [8] л. іл. – Са зместу: [Савецкая ўлада ў Лунінцы]. С. 277–282.
  16. Башко, П. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии (март – октябрь 1917 г.) / П. Башко. – Минск : Наука и техника, 1987. – 254 с. – Из содерж.: [г. Лунинец]. С. 26, 118, 123, 160, 215.
  17. Большевики Белоруссии в борьбе за победу Октября. – Минск : Беларусь, 1987. – 270 с. – Из содерж.: [Лунинецкий Совет рабочих и солдатских депутатов]. С. 213.
  18. Под красным знаменем Октября : воспоминания участников революционных событий в Белоруссии в период Великого Октября. – Минск : Беларусь, 1987. – 286 с. – Из содерж.: [г. Лунинец]. С. 40, 56.
  19. Харламов, В. А. Комиссар просвещения : [А. И. Таганов] // Солдаты ленинской гвардии : очерки об участниках революционного движения в Нижегородской губернии : кн. 2 / В. А. Харламов. Горький, 1977. С. 292–299.
  20. В памяти народной : путеводитель по местам борьбы за установление Советской власти в Белоруссии, за честь, свободу и независимость социалистической родины / С. З. Почанин [и др.]. – Минск : Беларусь, 1970. – 432 с.
  21. Победа Советской власти в Белоруссии. – Минск : Наука и техника, 1967. – 507 с.
  22. Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии : документы и материалы : в 2 т. Минск, 1957.
  23. Шэлехаў, М. Рэвалюцыя і грамадзянская вайна (1917–1920 гг.) / Міхаіл Шэлехаў // Навіны Палесся. Столін, 1991. 29 кастрычніка ; 5 лістапада ; 7 лістапада ; 15 лістапада ; 22 лістапада ; 26 лістапада.
  24. Шэлехаў, М. 1917 год на Століншчыне / Міхаіл Шэлехаў // Навіны Палесся. Столін, 1987. 7 лістапада.
  25. Арэшка, М. Ёсць у рэвалюцыі пачатак : [1917–1920 гг. у Лунінцы] / М. Арэшка // Ленінскі шлях. Лунінец, 1987. 10 кастрычніка.
  26. Казанкова, Н. Сведка палымяных гадоў : [аб устанаўленні Савецкай улады на Лунінеччыне] / Н. Казанкова // Ленінскі шлях. Лунінец, 1983. 7 лістапада.
  27. Калядзіч, Г. Рэўкомы дзейнічалі на Лунінеччыне / Г. Калядзіч // Ленінскі шлях. Лунінец, 1982. 13 лістапада.
  28. Писарев, Н. На рассвете : [М. В. Фрунзе – один из создателей Лунинецкой парторганизации] / Н. Писарев // Заря. 1982. 7 ноября.
  29. Юрцэвіч, Р. С. За ўладу Савецкую / Р. С. Юрцэвіч // Ленінскі шлях. Лунінец, 1979. 15 верасня ; 20 верасня ; 22 верасня ; 29 верасня.
  30. Галубкоў, С. Кастрычнік на Століншчыне / С. Галубкоў // Навіны Палесся. Столін, 1978. 22 чэрвеня.
  31. Вайндрах, Г. Дыхание грозы : [о деятельности большевиков в Лунинце] / Г. Вайндрах // Заря. 1977. 21 сентября.
  32. Калінковіч, М. Рэвалюцыйны трымалі крок... : [Лунінеччына ў 1915–1920 гг.] / М. Калінковіч // Ленінскі шлях. Лунінец, 1977. 17 верасня ; 24 верасня ; 27 верасня.
  33. Вайндрах, Г. За ўладу Саветаў : [1917 г. у Лунінцы] / Г. Вайндрах // Ленінскі шлях. Лунінец, 1967. 4 мая.
Чытаць 376 разоў