Панядзелак, 07 Люты 2022 09:39

17 студзеня 2022 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Аляксандравіча Іўковіча (1942), работніка культуры, рэжысёра

Валянцін Аляксандравіч Іўковіч нарадзіўся 17 студзеня 1942 г. у Казахстане. Яго бацька працаваў у пракуратуры, як толькі вызвалілі Гомельшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яго перавялі на працу ў вызваленыя раёны, у канцы 1943 г. бацька забраў сюды сям’ю. Бацькі ў вольны час займаліся аматарскай творчасцю, любілі музыку і песні. Адна з цёцей Валянціна нават спявала ў знакамітым ансамблі Л. Уцёсава. У водпуск бацькі з Валянцінам ездзілі ў Маскву, наведвалі тэатры і заапарк.

 

Калі жылі ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Валянцін Іўковіч іграў у духавым аркестры, вёў канцэртныя праграмы, спяваў. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на рэжысёрскае аддзяленне курсаў Усесаюзнага дома народнай творчасці імя Н. К. Крупскай. У Давыд-Гарадку стварыў тэатральны калектыў і паставіў спектакль «Стряпуха», які меў вялікі поспех.

У 1961 г. сям’я пераехала ў Столін, дзе Валянціну Іўковічу прапанавалі месца метадыста ў Доме культуры. Уключыўся ў работу агітацыйна-мастацкай брыгады, з якой падрыхтаваў літаратурна-мастацкую кампазіцыю «Хвала рукам, что пахнут хлебом», у выніку занялі першае месца на абласным конкурсе.

Калі ў 1962 г. стаў дырэктарам Дома культуры, агітбрыгадзе надалі назву «Вестники» («Вестуны»). На абласных і рэспубліканскіх конкурсах «Вестники» займалі першыя месцы, гастралявалі па вобласці і Беларусі, ездзілі на завод «Гомсельмаш», у Маскву, дзе атрымалі сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1978), Башкірыю, у складзе агітцягніка ЦК УЛКСМ на будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС выступалі на Браншчыне.

У 1965 г. да Дня Перамогі ў Століне было арганізавана вялікае тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам усіх творчых калектываў раёна. Вялікай папулярнасцю карысталіся святы песні і працы, якія праводзілі пасля вясенняй сяўбы. Сумесна з Дубровенскім раёнам пасля ўборкі ўраджаю праводзілі на мяжы з Украінай святы-кірмашы. З 1981 г. сталі праводзіць «Дажынкі», таму першыя рэспубліканскія «Дажынкі» адбыліся менавіта ў Століне (1996). Галоўным рэжысёрам культурных праграм быў В. А. Іўковіч.

Агітбрыгада «Вестники» пад кіраўніцтвам В. А. Іўковіча пастаянна аднаўляла свае праграмы. Самадзейныя артысты адлюстроўвалі поспехі ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці, інфармацыю бралі з раённый і абласной газет. Сярод найбольш значных праграм: «Дзень добры, зямля калгасная!», «Пра час і пра сяло», «Я грамадзянін Савецкага Саюза» і інш. Была асобная рубрыка «Рога и копыта», у якой крытыкавалі недахопы. У калектыве заўсёды былі захопленыя творчасцю людзі, не болей за 12 чалавек. За год праводзілі каля 50 канцэртаў-выступленняў.

Ужо ў 1990-я гг. народная (званне было прысвоена ў 1974 г.) агітбрыгада перарасла ў агіттэатр, тэатр эстрадных мініяцюр, а з 2006 г. – народны драматычны тэатр «Пагарынне», але з 2017 г. вярнулі ранейшую назву «Вестники». Дыпламант ІІ ступені ІІІ Рэспубліканскага фестывалю аматарскіх тэатраў «Тэатральныя скрыжаванні» (2004). Артысты тэатра прымаюць удзел ва ўсіх маштабных святах і акцыях раёна, што ладзяцца аддзелам культуры. 50 гадоў Валянцін Аляксандравіч быў мастацкім кіраўніком калектыву, з 2012 г. яго замяніла Іна Філановіч.

В. А. Іўковіч закончыў Мінскі інстытут культуры (1981). У 1990-я гг. загадваў раённым арганізацыйна-метадычным цэнтрам. Валянцін Аляксандравіч і на заслужаным адпачынку наведваецца да калег, каб абмеркаваць падзею ці нешта слушнае параіць. За творчую і працоўную дзейнасць узнагароджаны граматамі Прэзідіума Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства культуры БССР і інш.

Вельмі дапамагаў сын Яўген (1968), які працягнуў справу бацькі. Закончыў Мінскі інстытут культуры (1993) і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (2009), працуе ў тэатрах, здымаецца ў кіно. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2013).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Дубойская, А. М. Народныя і ўзорныя калектывы : народны тэатр «Веснікі» / А. М. Дубойская // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 588–589.
  2. Бязвуглы, А. М. Столінская народная агітбрыгада «Вестуны» / А. М. Бязвуглы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 128.
  3. Касперович, Л. Вся жизнь – сцена : [к 80-летию В. А. Ивковича] / Людмила Касперович // Навіны Палесся. Столін, 2022. 1 лютага. С. 6.
  4. Гащук, Г. В искусстве я живу : [актер театра и кино, театральный режиссёр, Заслуженный артист Республики Беларусь Евгений Ивкович] / Галина Гащук // Навіны Палесся. Столін, 2018. 12 кастрычніка. С. 5.
  5. Варанавец, А. Юрыст, электрык і... акцёр : [пра акцёра Андрэя Новіка, яго талент першым заўважыў В. А. Іўковіч] / Аляксандра Варанавец // Народная трыбуна. 2016. 9 снежня (№ 50). С. 10.
  6. Мiрановiч, В. Свята тэатра : [пра юбiлейны вечар народнага драматычнага тэатра «Пагарынне»]/ Валянцiна Мiрановiч // Навiны Палесся. Столiн, 2010. 26 студзеня. С. 8.
  7. Iўковiч, В. «Пагарыння» творчы шлях / Валянцiн Iўковiч // Навiны Палесся. Столiн, 2010. 22 студзеня. С. 14.
  8. Iўковiч, В. Тэатр захоўвае традыцыi : [пра народны драматычны тэатр «Пагарынне» Столiнскага ГДК] / Валянцiн Iўковiч // Навiны Палесся. Столiн, 2009. 26 мая. С. 5.
  9. Мiрановiч, В. Не такi, як усе : [пра спектакль «Пазнаёмiмся» народнага драматычнага тэатра «Пагарынне» Столiнскага ГДК. Рэжысёр. В. Iўковiч] / Валянцiна Мiрановiч // Навiны Палесся. Столiн, 2007. 23 студзеня. С. 4.
  10. Вярэнiч, А. З дэбютам, «Пагарынне»! : [пра прэм’еру спектакля «Пазнаёмiмся, цi Не такi, як усе» народнага драматычнага тэатра «Пагарынне». Рэжысёр В. Iўковiч] / Аляксей Вярэнiч // Навiны Палесся. Столiн, 2006. 29 снежня. С. 6.
  11. Ивкович, В. Накануне : [о 45-летии народного драматического театра Столинского ГДК] / Валентин Ивкович // Навiны Палесся. Столiн, 2006. 19 снежня. С. 5.
  12. Бурык, К. Нам застаецца спадчына : [пра дзейнасць метадычнага цэнтра аддзела культуры Столiнскага райвыканкама. Дырэктар цэнтра В. А. Iўковiч] / Кацярына Бурык // Заря. 2005. 2 августа.
  13. Гашчук, Г. «Вестникам» 30 : [пра вечар да 30-годдзя народнага агiттэатра «Вестники» ГДК. Кiраўнiк В. Iўковiч] / Галiна Гашчук // Навiны Палесся. Столiн, 2004. 10 снежня. С. 10.
  14. Гашчук, Г. «Вестники» – з добрай весткай : [пра ўдзел народнага агiттэатра «Вестуны» Столiнскага ГДК у III Рэспублiканскiм фестывалi аматарскiх тэатраў «Тэатральныя скрыжаваннi»] / Галiна Гашчук // Навiны Палесся. Столiн, 2004. 5 лiстапада.
  15. Зiновiч, В. Дабравесце ад «Вестуноў» : [пра тэатр «Вестуны» Столiнскага ГДК i яго кiраўнiка В. Iўковiча] / В. Зiновiч // Лiтаратура i мастацтва. 2002. 26 лiпеня. С. 11.
  16. Сеген, Т. Два высокiя юбiлеi : [пра юбiлейны вечар народнага тэатра «Вестуны» ГДК да 40-годдзя стварэння калектыву i 60-годдзя яго кiраўнiка В. Iўковiча] / Таццяна Сеген // Навiны Палесся. Столiн, 2002. 26 студзеня.
  17. Каллаур, В. За высокие достижения : [о руководителе ансамбля «Выцiнанка» П. Остапчуке и директоре РОМЦ В. Ивковиче] / В. Каллаур // Вечерний Столин. 2001. 20 октября.
  18. Ивкович, В. «Тройца»! : [о районном празднике «Тройца» в Столине] / Валентин Ивкович // Вечерний Столин. 2000. 17 июня.
  19. Iўковiч, В. Творчасць – бязмежная : [пра народны эстрадны тэатр «Вестуны» Столiнскага ГДК] / Валянцін Iўковiч // Навiны Палесся. Столiн, 1999. 17 красавіка.
  20. Гашчук, Г. «Вестунам» – 35! : [пра свята да 35-годдзя народнага агіттэатра «Вестуны» ў Столінскім ГДК] / Г. Гашчук // Навіны Палесся. Столін, 1997. 8 мая.
  21. Беларусь святкавала на Століншчыне «Дажынкі-1996» / Галіна Гашчук, Уладзімір Жылевіч, Аляксандр Ігнацюк, Валянціна Мірановіч, Фёдар Шумко // Навіны Палесся. Столін, 1996. 11 верасня.
  22. Сямёнаў, Ю. На Брэстчыне : [аб творчай паездцы агітбрыгады «Вестники» Столінскага РДК] / Ю. Сямёнаў // Навіны Палесся. Столін, 1987. 16 красавіка.
  23. Юркевіч, Ю. На вастрыні сучаснасці : [пра агітбрыгаду «Вестуны» Столінскага РДК] / Ю. Юркевіч // Навіны Палесся. Столін, 1986. 8 ліпеня.
  24. Саевіч, С. На сцэне – «Вестуны» : [аб народнай агітбрыгадзе Столінскага РДК] / С. Саевіч // Навіны Палесся. Столін, 1985. 4 красавіка. С. 4.
  25. Беларускі кірмаш : рэпартаж : [свята ўраджаю ў Століне] / В. Мірановіч, А. Вышынскі, Ф. Ляшкевіч, Ф. Шумко // Навiны Палесся. Столін, 1981. 13 кастрычніка. С. 2–3.
  26. Гришкевич, В. Как наше слово отзовется... : [о народной агитбригаде «Вестники» Столинского РДК] / В. Гришкевич // Заря. 1981. 14 января. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 411 разоў