Пятніца, 18 Люты 2022 10:48

12 красавіка 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Зінчука (1937), спецыяліста ў галіне тэорыі і методыкі выкладання фізікі, кандыдата педагагічных навук

Сцяпан Дзмітрыевіч Зінчук нарадзіўся 12 красавіка 1937 г. у в. Астромічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Спачатку вучыўся ў Астроміцкай школе, сямігодку закончыў у в. Мухаўлокі, працягваў вучобу ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына.

 

У 1957 г. Сцяпан Зінчук паступіў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, па заканчэнні якога ў 1962 г. застаўся там выкладаць. Працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, з 1978 г. пераведзены на пасаду дацэнта. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Изучение элементов автоматики и вычислительной техники в средней общеобразовательной школе» (1974).

У 1988 г. С. Д. Зінчук узначаліў кафедру інфарматыкі і асноў электронікі МДПІ імя А. М. Горкага (з 1993 г. – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, з 1995 г. носіць імя М. Танка). Кафедра была заснавана ў 1988 г. з мэтай падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці «настаўнік фізікі і інфарматыкі» ў сувязі з увядзеннем новага прадмета «інфарматыка» ў школьныя праграмы. За той час, калі дацэнт С. Д. Зинчук узначальваў кафедру (1988–1999), была створана матэрыяльная база лабараторый і вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладаемых курсаў. Супрацоўнікі кафедры (Г. Я. Паліцкі, В. Ф. Гонтараў і інш.) распрацавалі ўнікальнае абсталяванне лабараторыі аўтаматыкі, пра што сведчыць медаль ВДНГ БССР.

З 1999 г. Сцяпан Дзмітрыевіч працаваў інжынерам кафедры інфарматыкі і электронікі БДПУ імя М. Танка. Працягваў працоўную дзейнасць да 1 чэрвеня 2017 г.

С. Д. Зінчук апублікаваў больш за 50 навуковых і навукова-педагагічных прац, сярод якіх навучальныя дапаможнікі для школ, прафтэхвучылішчаў і ВНУ: «Элементы вычислительной техники» (1981), «Основы автоматики и вычислительной техники» (у сааўтарстве з А. Ш. Блохам і А. М. Качынскім, 1992), «Электротехника» (у сааўтарстве з Ф. Р. Кітуновічам, 2004) і інш. Пад яго кіраўніцтвам быў рэалізаваны франтальны метад выканання лабараторных работ. Таксама навуковец удзельнічаў пры ўкараненні вылічальнай тэхнікі ў навучальны працэс.

Навукова-педагагічная і грамадская дзейнасць С. Д. Зінчука атрымала годную ацэнку. Сцяпан Дзмітрыевіч узнагароджаны нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі СССР» і «Выдатнік адукацыі БССР», ганаровымі граматамі Міністэрства асветы БССР, рэктарата МДПІ імя А. М. Горкага і БДПУ імя М. Танка.

Пражываючы і працуючы ў Мінску, Сцяпан Дзмітрыевіч ніколі не забывае пра сваю родную вёску, і, нягледзячы на ўзрост, часта прыязджае да сястры Марыі Дзмітрыеўны, якая жыве ў Астромічах.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы С. Д. Зінчука

  1. Цифровая электроника : лабораторный практикум / С. Д. Зинчук, В. В. Юргульский. – Минск : БГПУ, 2015. – 59, [1] с.
  2. Вилькоцкий, М. А. Схемотехника и радиоконструкторский практикум для студентов педагогических специальностей [Электронный ресурс] / Вилькоцкий, Марат Антонович; Зинчук, Степан Дмитриевич; Саечников, Константин Алексеевич. Минск, 2010.
  3. Китунович, Ф. Г. Электротехника : учеб. пособие для учащихся учреждений, обеспечивающих получение проф.-техн. образования / Ф. Г. Китунович, С. Д. Зинчук. – Минск : Техноперспектива, 2004. – 357 с. : ил.
  4. Проблемы теории и методики преподавания математики, физики и информатики : тезисы докладов международной конференции, 2729 октября 1998 г. / [ред. совет: Ю. А. Быкадоров (отв. ред.), В. А. Бондарь, С. Д. Зинчук, М. И. Лисова]. – Минск : БГПУ, 1998. – 216 с. : ил.
  5. Интегрирующая роль информатики в учебном процессе педвуза и школы : материалы научно-методической конференции / М-во просвещения БССР, Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького ; [редсовет: А. И. Павловский (отв. ред.), С. Д. Зинчук, Э. М. Кравченя]. – Минск : МГПИ, 1992. – 94, [1] с.
  6. Блох, А. Ш. Основы автоматики и вычислительной техники : факультативный курс : учеб. пособие для 8–9-х классов / А. Ш. Блох, С. Д. Зинчук, А. М. Качинский. Минск : Народная асвета, 1992. 94, [1] с. : ил.
  7. Совершенствование профессиональной подготовки будущих учителей физики на основе использования электронно-вычислительной техники : материалы конференции / [редкол.: С. Д. Зинчук (отв. ред.), В. А. Бондарь, С. В. Ящук]. Минск : МГПИ, 1990. 54 с. : схем.
  8. Дасько, А. Д. Фронтальные лабораторные работы по радиотехнике с элементами вычислительной техники : методические указания / А. Д. Дасько, С. Д. Зинчук ; М-во просвещения БССР, Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького. – Мінск : МГПИ, 1985. – 96 с. : черт.
  9. Элементы вычислительной техники : учеб. пособие / С. Д. Зинчук ; М-во просвещения БССР, Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького. Минск : МГПИ, 1981. 59 с. : черт.
  10. Дасько, А. Д. Сборник задач по радиотехнике : учеб.-метод. пособие / А. Д. Дасько, С. Д. Зинчук ; Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького. Минск : МГПИ, 1978. 63 с. : черт.
  11. Элементы автоматики и вычислительной техники : учеб.-метод. пособие по факультативному курсу / Степан Дмитриевич Зинчук ; Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького. Минск, 1975. 91 с.
  12. Изучение элементов автоматики и вычислительной техники в средней общеобразовательной школе : (На материале факультативных курсов) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : (13.00.02) / Зинчук Степан Дмитриевич ; М-во просвещения БССР, Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького. Минск, 1974. 17 с. : черт.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. Д. Зінчука

  1. Зінчук Сцяпан Дзмітрыевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 435. (Імі ганарацца землякі).
  2. Зінчук Сцяпан Дзмітрыевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 48–49. (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).
  3. 85 гадоў з дня нараджэння С. Д. Зінчука (1937) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 48–49.
  4. Да 80-годдзя з дня нараджэння С. Д. Зінчука // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2017 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2017. С. 31–32.
  5. Иоффе, Э. Секреты мужской дружбы : [о 60-летней дружбе трёх ученых: В. Бондаря, В. Яковенко и С. Зинчука, уроженца Кобринщины] / Эмануил Иоффе // 7 дней. 2017. 16 ноября (№ 46). С. 15 : фот.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 464 разоў