Пятніца, 18 Сакавік 2022 10:01

13 сакавіка 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Антона Фёдаравіча Равінскага (1952–2018), доктара фізіка-матэматычных навук

Антон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 13 сакавіка 1952 г. у вёсцы Краглі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

 

Пасля заканчэння ВНУ Антон Равінскі прыехаў працаваць у Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (з 1995 г. – універсітэт). Прайшоў усе прыступкі кар’еры выкладчыка: аспірант, асістэнт (1972–1986), дацэнт (1986), прафесар (1999), загадчык кафедры фізікі, затым агульнай фізікі фізічнага факультэта (1991–2003), прафесар кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі.

Абараніў кандыдацкую (Масква, 1983), доктарскую (Масква, 1996) дысертацыі. Антон Фёдаравіч з’яўляўся вучнем вядомага фізіка, дзеяча навукі і тэхнікі Расійскай Федэрацыі, акадэміка М. М. Сіраты. Даследаваў пытанні, звязанныя з пошукам механізмаў звышправоднасці крышталёў, а таксама з распрацоўкай механізму суіснавання ўпарадкаванных электрычнай і магнітнай фаз для сегнемагнетыкаў. Стварыў навуковую педагагічную школу па фізіцы цвёрдага цела ў БрДУ. Аўтар больш за 100 навуковых прац, 2 манаграфій, артыкулаў, навучальных дапаможнікаў для студэнтаў i настаўнiкаў. Падрыхтаваў 1 кандыдата навук.

Навуковая і педагагічная дзейнасць прафесара А. Ф. Равінскага адзначана многімі граматамі, Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Многія выпускнікі ўніверсітэта, якія прайшлі навуковую школу А. Ф. Равінскага, працягвалі навуковую дзейнасць, паступалі ў аспірантуры навукова-даследчых інстытутаў НАН Беларусі. Антон Фёдаравіч адрозніваўся добразычлівым стаўленнем да калег і студэнтаў, сціпласцю і працавітасцю. Карыстаўся заслужанай павагай з боку выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.

Жыццё Антона Фёдаравіча Равінскага заўчасна абарвалася 17 студзеня 2018 г., ён трагічна загінуў за рулём свайго аўтамабіля.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, загадчык сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

 

Працы А. Ф. Равінскага

  1. Динамические и магнитные свойства мультиферроиков : монография / А. Ф. Ревинский, И. И. Макоед. Брест : БрГУ, 2012. 200 с.
  2. Молекулярная физика и термодинамика : метод. указ. для студ. спец. «Физика», «Физика и информатика», «Физика и математика» физ. фак. ун-та / сост. А. Ф. Ревинский. Брест : БрГУ, 2008. 30 с.
  3. Методы обработки результатов измерений : метод. указ. для студ. физ. фак. ун-та / сост. А. Ф. Ревинский, И. И. Макоед. Брест : БрГУ, 2007. 30 с.
  4. Физика твердого тела : специальный физический практикум : метод. указ. для студ. 4 курса физич. фак. / сост.: А. Ф. Ревинский, С. С. Секержицкий. Брест : БрГУ, 2004. 11 с.
  5. Государственный экзамен по физике : метод. указания / БрГУ ; ост.: А. Ф. Ревинский, И. И. Макоед, В. М. Косарев и др.]. Брест, 2002. 22 с.
  6. Плетюхов, В. А. Сборник олимпиадных задач физике : пособ. для студ. спец. «Физика» вузов / В. А. Плетюхов, А. Ф. Ревинский, В. С. Секержицкий. 2-е изд., перераб. и доп. Брест : БрГУ, 2000. 144 с.
  7. Квантовая теория динамики кристаллической решетки / А. Ф. Ревинский ; БрГУ. Брест : Брестский университет, 1998. 216 с. : ил.
  8. Методические указания к практическим занятиям по общей физике : молекулярная физика и термодинамика : для студ. спец. «Физика» физич. фак-та / БрГУ ; ост. А. Ф. Ревинский]. Брест, 1997. 34 с.
  9. Электронная структура, термодинамические свойства и фазовые переходы мотта полупроводниковых кристаллов : автореферат дисертации … доктора физико-математических наук : 02.004 / Ревинский Антон Фёдорович. – Москва, 1996. – 35 с. : ил.
  10. Эффект Кондо и объемный коллапс в церии / А. Ф. Ревинский, Т. С. Петлицкая // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 4, Фізіка, Матэматыка. 2014. № 1. С. 26–29.
  11. Фазовый переход Мотта-Хаббарта в феррите висмута / А. Ф. Ревинский, И. И. Макоед // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 4, Фізіка, Матэматыка. 2012. № 2. С. 18–23.
  12. Индуцированный магнитным полем фазовый переход в поликристалическом BiFe03[н. и.] / А. Ф. Ревинский, И. И. Макоед // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 4, Фізіка, Матэматыка. 2012. № 1. С. 13–17.
  13. Зонная структура сильнокоррелированных систем / А. Ф. Ревинский, И. И. Макоед, В. В. Тригук // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 4, Фізіка, Матэматыка. 2008. № 2. С. 48–54.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. Ф. Равінскага

  1. Равінскі Антон Фёдоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 192.
  2. Ревинский Антон Федорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 306–307.
  3. Ревинский Антон Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : вт. Минск, 2008. Т. 6. С. 412.
  4. Равінскі Антон Фёдаравіч // Прафесарска-выкладчыцкі склад Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна : біябібліяграфічны слоўнік. Брэст : Выд-ва БрДУ, 2005. С. 171.
  5. Равінскі Антон Фёдаравіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 646.
  6. Памяти Антона Федоровича Ревинского : 13.03.1952–17.01.2018 : [некролог] ; Список наиболее значимых работ А. Ф. Ревинского : [12 названий] / А. В. Демидчик, А. С. Ивкович, П. Б. Кац [и др.] // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 4, Фізіка, Матэматыка. 2018. № 1. С. 7–9.
Чытаць 486 разоў Апошняя змена Пятніца, 18 Сакавік 2022 10:05