Панядзелак, 21 Сакавік 2022 16:38

8 сакавіка 2022 г. – 70 гадоў з дня заснавання ўстановы адукацыі «Маларыцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» (1952)

У рэспубліцы створана шматпрофільная, мабільная сістэма прафтэхадукацыі, якая чуйна рэагуе на патрэбы рынку працы, даступная кожнаму і забяспечвае адукацыйныя запыты, пераемнасць і бесперапыннасць узроўняў адукацыі. 19 студзеня 1952 г. Савет Міністраў БССР сваёй пастановай прапанаваў Брэсцкаму аблвыканкаму арганізаваць у гарадскім пасёлку Маларыта школу механізацыі сельскай гаспадаркі. 8 сакавіка 1952 г. яна была адкрыта.

 

Арганізатарам і першым дырэктарам школы стаў Сяргей Міхайлавіч Грэнкоў, які ўзначальваў установу на працягу 30 гадоў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г., за актыўную работу ўзнагароджаны медалямі «За трудовую доблесть» і «За доблестный труд», значком «Отличник государственных трудовых резервов». Яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР».

У верасні школе ад леспрамгаса перадалі будынкі, але яны былі ў кепскім стане, гараж з дошак, некалькі трактараў, 2 кульціватары, малацілку, камбайн С-4 і грузавую машыну. 16 кастрычніка пачаліся заняткі ў першай групе навучэнцаў у колькасці 30 чалавек па спецыяльнасці «трактарыст» з пяцімесячным тэрмінам навучання. Узрост навучэнцаў – ад 30 да 56 гадоў, адукацыя ў большасці – усяго 23 класы, бо гэта пакаленне перажыло Вялікую Айчынную вайну. Праз год многія выпускнікі былі накіраваны на асваенне цалінных земляў Казахстана.

Маларыцкая школа механізацыі стала сапраўднай кузняй кадраў для народнай гаспадаркі. 1 студзеня 1954 г. яна была пераўтворана ў вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі. Паступова развівалася матэрыяльна-тэхнічная база. У 1957 г. у вучылішчы была створана вучэбная гаспадарка, у 1959 г. уведзены ў эксплуатацыю сталовая, гараж для захоўвання тэхнікі, класы па аўтасправе, па рамонце і слясарнай справе, па сельгасмашынах і камбайнах, трактарныя класы, гаражы і спартыўная зала.

З 1 лістапада 1962 г. вучылішча перайменавана ў сельскае прафесійнае. На пачатак 1966 г. у ім падрыхтавана каля 6 тысяч спецыялістаў для сельскай гаспадаркі, у тым ліку 4377 трактарыстаў-машыністаў шырокага профілю, 629 механікаў-камбайнераў, 112 слесараў па рамонце, 660 шафёраў. У 1970 г. вучылішча стала называцца СПТВ-11, а навучэнцы разам са спецыяльнасцю пачалі атрымліваць агульную сярэднюю адукацыю.

У 1982 г. установу адукацыі ўзначаліў Георгій Паўлавіч Пухоўскі і адпрацаваў на гэтай пасадзе 6 гадоў. Заўсёды клапаціўся пра матэрыяльна-тэхнічную базу вучылішча, якая стала адной з лепшых у рэспубліцы. У ліпені 1984 г. СПТВ-11 перайменавана ў прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 155 сельскагаспадарчай вытворчасці. З 1988 г. па 1996 г. дырэктарам быў Васіль Карпавіч Каляда. Ён асаблівую ўвагу ўдзяляў добраўпарадкаванню тэрыторыі ўстановы адукацыі, паляпшэнню эстэтычнага выгляду вучэбнага корпуса.

Ішлі гады, змянялася структура і профілі навучання. З 1989 г. началаcя падрыхтоўка газаэлектразваршчыкаў, кветкаводаў-агароднікаў, а з 1993 г. з’явілася новая спецыяльнасць – «гаспадыня сядзібы». З 1996 г. вучылішча пачало прымаць навучэнцаў у эксперыментальную групу з паглыбленым вывучэннем матэматыкі і фізікі па спецыяльнасці «майстар сельскагаспадарчай вытворчасці». У 1997 г. дырэктарам стаў Сцяпан Васільевіч Герасімук. Ён падтрымліваў і працягваў традыцыі, якія былі закладзены ва ўстанове адукацыі ў папярэднія гады.

У чэрвені 2008 г. вучылішча № 155 стала ўстановай адукацыі «Маларыцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці». З 2003 г. па 2019 г. ліцэй узначальваў Станіслаў Яўгенавіч Ляшчук. За час яго дырэктарства быў праведзены капітальны рамонт вучэбнага корпуса, спартыўнай залы, замененывокны ў інтэрнаце, набыта камп’ютарная і сельскагаспадарчая тэхніка. З 5 красавіка 2019 г. установу ўзначальвае Алена Аляксандраўна Талашка, выпускніца ПТВ-155 (1986) і Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (1991), якая выкладае тут з 1991 г.

Адукацыйны працэс будуецца на ўзорах перадавой тэхнікі і адпавядае запытам часу. Высокую якасць адукацыі забяспечваюць 53 педагогі, у тым ліку 18 майстроў вытворчага навучання. Абсталяваны 19 вучэбных кабінетаў па прадметах агульнапрафесійнага і спецыяльнага цыклаў, 8 лабараторый, трактадром, 2 аўтадромы. Аўтапарк уключае 14 вучэбных аўтамабіляў, 13 трактараў, 2 аўтобусы, 3 уборачныя камбайны і іншую тэхніку.

Выпускнікі ліцэя працуюць на прадпрыемствах Брэста, Маларыцкага, Брэсцкага, Жабінкаўскага і Кобрынскага раёнаў. Маюць магчымасць паглыбляць веды, паступаць у аграрныя ВНУ, станавіцца паспяховымі спецыялістамі і кіраўнікамі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

  1. Учреждение образования «Малоритский государственный профессиональный лицей сельскохозяйственного производства». 60 : [буклет]. [Б. м. : б. и., 2012?]. 1 л. (слож. 3 раза).
  2. Гранкоў Сяргей Міхайлавіч // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 438.
  3. Навумчык, М. Быць хлебаробам – модна : [пра дзейнасць Маларыцкага прафліцэя сельгасвытворчасці паводле аповяду дырэктара А. А. Талашка] / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2022. 15 сакавіка. С. 7.
  4. Навумчык, М. 70 гадоў вопыту, прафесіяналізму і майстэрства / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 10 сакавіка. С.1, 4–5.
  5. Навумчык, М. Іх подзвігу жыць у вяках! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 15 снежня. С. 5.
  6. Навумчык, М. «ТэхнаЁлка», запаліся! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 4 снежня. С. 10.
  7. Курец, А. Испытания трактородромом : [о работе Малоритского госпрофлицея сельскохозяйственного производства] / Александр Курец // Сельская газета. 2021. 14 октября. С. 12.
  8. Максимук, С. Награды за благоустройство / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021. 2 кастрычніка. С. 2.
  9. Навумчык, М. «Аграрый» прафліцэя / Мікалай Навумчык // Голас часу.  Маларыта, 2021. 17 ліпеня. С. 12.
  10. Навумчык, М. На старце самастойнага жыцця / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. Маларыта, 2021. 7 ліпеня. С. 8.
  11. Навумчык, М. Навучэнцы вынаходнікі / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2021. 2 сакавіка. С. 14.
  12. Навумчык, М. Форум для ўдзельнікаў маладзёжных атрадаў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 17 лютага. С. 6.
  13. Куц, Е. Лицей выходит в онлайн : [об использовании компьютерных технологий в Малоритском сельскохозяйственном лицее] / Елена Куц // Заря. 2020. 10 июля. С. 19.
  14. Навумчык, М. Прадаўжальнікі хлебаробскай справы / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 27 чэрвеня. С. 10.
  15. Навумчык, М. Лепшыя электразваршчыкі / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. Маларыта, 2020. 18 сакавіка. С. 8.
  16. Белаш, Т. Подарки от пограничников / Татьяна Белаш // Голас часу. Маларыта, 2020. 4 студзеня. С. 9.
  17. Максимук, М. Лауреат республиканского конкурса / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2019. 20 сакавіка. С. 2.
  18. Кононович, П. Наша боль / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2019. 16 лютага. С. 3.
  19. Белаш, Т. Определили лучших / Татьяна Белаш // Голас часу. Маларыта, 2018. 11 красавіка. С. 7.
  20. Кононович, П. В ногу со временем / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2018. 21 лютага. С. 6.
  21. Навумчык, М. Акцэнт на прафесійную адукацыю / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 6 верасня. С. 4.
  22. Навумчык, М. «Аграрый» для працы і адпачынку / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 26 ліпеня. С. 2.
  23. Навумчык, М. Прафесійны юбілей : [святкаванне 65-годдзя Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельгасвытворчасці] / Мікалай Навумчык // Голас часу. 2017. 31 мая. С. 6.
  24. Белаш, Т. Хто лепшы электразваршчык / Таццяна Белаш // Голас часу. Маларыта, 2017. 7 сакавіка. С. 2.
  25. Дземянюк, Н. «Арт-вакацыі» на Маларытчыне / Надзея Дзем'янюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 7 сакавіка. С. 2.
  26. Максімук, С. Цікавы экскурс у прафесію / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2015. 27 мая. С. 2.
  27. Максімук, С. Лынды не білі, а сувеніры рабілі... / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2015. 4 красавіка. С. 3.
  28. Стасюк, Г. А я пайду ў армію : [пра ваеннае выхаванне ў Маларыцкім прафліцэі сельгасвытворчасці] / Галіна Стасюк // Народная трыбуна. 2014. 7 сакавіка. C. 9.
  29. Таболіч, С. Пра свабоду, спагаду і... грэх : [пра духоўна-асветніцкі праект Маларыцкага ліцэя сельскагасвытворчасці і Маларыцкага благачыння] / Святлана Таболіч // Народная трыбуна. 2014. 14 лютага. C. 9.
  30. Стасюк, Г. Каб рэалізаваць сябе / Галіна Стасюк // Голас часу. Маларыта, 2013. 18 снежня. C. 4.
  31. Таболіч, С. 238 «ключыкаў» / Святлана Таболіч // Народная трыбуна. 2013. 22 лістапада. C. 9.
  32. Максімук, А. Поспех вучня перамога майстра / Анастасія Максімук // Голас часу. Маларыта, 2012. 2 чэрвеня. С. 7.
  33. Стасюк, Г. Узрост мудрасці, асэнсавання і прафесійнага майстэрства / Галіна Стасюк // Голас часу. Маларыта, 2012. 18 красавіка. C. 5.
  34. Максімук, С. Ружы, рамонкі, архідэі – ад каваля Сяргея / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2012. 29 лютага. С. 5.
  35. Максімук, А. Практычная дапамога навучэнцам / Анастасія Максімук // Голас часу. Маларыта, 2012. 15 лютага. С. 1.
  36. Максімук, С. У ліцэі свая Паўлінка / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2012. 28 студзеня. С. 2.
  37. Ляшчук, С. «ДжонДзір» на вучэбным трактарадроме / Станіслаў Ляшчук // Голас часу. Маларыта, 2012. 25 студзеня. С. 5.
  38. Максімук, А. Прафарыентацыя – добры памочнік для будучых працаўнікоў / Анастасія Максімук // Голас часу. Маларыта, 2011. 21 снежня. С. 2.
  39. Максімук, С. Памочнікі міліцыі – байцы маладзёжнага атрада / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2011. 19 лістапада. С. 7.
  40. Максімук, С. Турнір памяці Івана Такарчука / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2011. 2 лістапада. С. 7.
  41. Навумчык, М. Не карайце матуль адзінотай / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2010. 20 кастрычніка. С. 3.
  42. Гармель, Е. Свою семью нашли в лицее / Елена Гармель // Заря. 2011. 11 июня. С. 10.
  43. Максімук, С. На «што? дзе? калі?» – у прафесійны ліцэй / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2011. 7 мая. С. 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 328 разоў