Чацвер, 31 Сакавік 2022 12:06

10 красавіка 2022 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аркадзьевіча Шульмана (1927–1998), педагога, гісторыка, краязнаўца

Міхаіл Аркадзьевіч Шульман нарадзіўся 10 красавіка 1927 г. у Маскве. Пасля заканчэння школы cлужыў у штурмавой авіяцыі (1946–1955), паветраным стралком лятаў на самалёце ИЛ-10, атрымаў урадавыя ўзнагароды. Сваю службу завяршаў ў Пружанах Брэсцкай вобласці, з гэтым горадам, які стаў яму родным, і звязаў сваё далейшае жыццё.

 

Маючы дыплом Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута, М. А. Шульман выкладаў гісторыю ў школах, а з 1973 г. – у сельскагаспадарчым саўгасе-тэхнікуме (цяпер УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»). Настаўнік сканчаў урок і пачынаў новы, па-за класнай праграмы. Менавіта Міхаіл Аркадзьевіч ў 1960 г. разам са сваімі вучнямі з СШ № 2 выявіў каля вёскі Кацелкі курганны магільнік ХІ–ХІІ стст., які належаў дрыгавічам, а затым са сваімі выхаванцамі дапамагаў прафесійным археолагам яго даследаваць.

Галоўнай тэмай для гісторыка і краязнаўца Міхаіла Шульмана стала Вялікая Айчынная вайна. Ён прыходзіў у навучальную ўстанову (СШ № 2, школа-інтэрнат, СШ № 1 г. Пружаны), і адразу ж ствараў музей баявой славы. У экспазіцыях былі каскі, заржавелыя гільзы і дэталі зброі. Падобна, як і ва ўсіх школьных музеях, але было і іншае – вельмі сур’ёзная пошукавая праца, перапіска з маршаламі і генераламі, сустрэчы з героямі вайны ў многіх гарадах Савецкага Саюза.

Намаганнямі Міхаіла Шульмана ў 1974 г. у саўгасе-тэхнікуме быў адкрыты першы музей баявой славы. У 1975 г. музей прыняў удзел ва Усесаюзным конкурсе грамадскіх музеяў і заняў першае месца. У 1979 г. музею было прысвоена ганаровае званне «Народны». Таксама на энтузіязме стварыў музей калгаса «Рассвет» (старшыня Яўген Іванавіч Кудзінаў), які неўзабаве стаў пераможцам Усесаюзнага агляду грамадскіх музеяў.

Паралельна ішла праца па ўвекавечанні памяці герояў у Пружанах. Дзякуючы намаганням М. А. Шульмана ў горадзе з’явілася 12 вуліц, названых у гонар пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне, 5 помнікаў і 11 мемарыяльных знакаў, збудаваных рукамі і на сродкі юных патрыётаў.

У Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы дзейнічае «Зала Перамогі» з унікальнымі экспанатамі, ад якіх не адмовіліся б і дзяржаўныя музеі. Яны былі сабраныя Міхаілам Аркадзьевічам і яго маладымі сябрамі. Дзякуючы падзвіжніцкай дзейнасці пружанскага педагога-гісторыка больш за дзве тысячы сваякоў герояў даведаліся пра лёс родных, пакланіцца праху ў Пружаны прыязджалі госці з амаль 100 гарадоў Савецкага Саюза.

У 1973 г. па запрашэнні ЦК ВЛКСМ М. А. Шульман і трыццаць яго лепшых следапытаў з саўгаса-тэхнікума пабывалі ў Маскве. У музеі Савецкай арміі яны сустрэліся з Маршалам Савецкага Саюза І. Х. Баграмянам, сваім земляком, двойчы Героем Савецкага Саюза генералам арміі І. І. Гусакоўскім, Героем Савецкага Саюза Мелітонам Кантарыя, са славутай лётчыцай, Героем Савецкага Саюза М. П. Чэчневай, пісьменнікамі-франтавікамі Канстанцінам Сіманавым і Яўгенам Далматоўскім.

З’яўляўся членам раённай камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі Пружанскага раёна «Памяць» (1992). У 1996 г. М. А. Шульман уваходзіў у склад камісіі, якая ацэньвала адкрыты раённы конкурс на лепшы герб, сцяг і гімн горада Пружаны. Адзін са складальнікаў кнігі «Гiсторыка-культурная спадчына Пружанскага раёна» (1996). Шмат зрабіў для стварэння і станаўлення музея-сядзібы «Пружанскі падацык».

Міхаіл Аркадзьевіч сумесна з дырэктарам тэхнікума Уладзімірам Міхайлавічам Турам выдаў адну невялікую кніжку пра вынікі сваёй працы «Знамя Победы» (1997).). Але ён вельмі хацеў выпусціць пад адной вокладкай плён сваіх пошукаў аб байцах, якія ў 1945 г. распісаліся на сценах Рэйхстага. Аб савецкіх воінах – ад Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава да юнага піянера Жоры Арцёменкава. Кніга сведчыць пра ўдзел у разгроме нямецкага фашызму салдат дзясяткаў нацыянальнасцяў, з усіх саюзных рэспублік.

Матэрыялы для кнігі «Автографы Победы» пачалі збіраць з 1973 г. У пошуках генералаў, афіцэраў і салдат, распісаўшыхся на зрынутым Рэйхстагу, прыняло ўдзел больш за тысячу юных следапытаў Пружанскага раёна. Літаральна за дзень да смерці Міхаіл Аркадзьевіч паспеў надыктаваць сваёй жонцы, Фіры Ісаакаўны Шульман, змены ў рукапіс.

М. А. Шульмана не стала 11 красавіка 1998 г. Але сабраныя ім і яго вучнямі дакументы не згубіліся. У 2011 г. выйшла кніга «Жизнь, отданная солдатам», якая распавядае аб дзейнасці Настаўніка з вялікай літары, гісторыка, краязнаўца, патрыёта і грамадскага дзеяча. У кнігу ўключана і напісаная М. А. Шульмана работа «Автографы Победы».

Сын М. А. Шульмана, Дзмітрый Міхайлавіч Шульман, з’ехаў з Пружан у 1974 г., дваццаць год жыў і служыў на Сахаліне, потым – у Маскве, паспяховы бізнесмен і мецэнат. Перыядычна наведвае магілы сваіх бацькоў у Пружанах. Пры яго фінансавай дапамозе ў Пружанах быў узведзены помнік усім воінам, якія жыццё сваё аддалі за родную зямлю. У 2015 г. ён выкупіў на аўкцыёне і перадаў ў фонд музея-сядзібы «Пружанскі палацык» унікальны экспанат – медаль, выпушчаны ў 1879 г. да 50-годдзя творчай дзейнасці Ю. І. Крашэўскага.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф АаіІ

 

  1. Шульман, М. Жизнь, отданная солдатам / Михаил Шульман : [сост. текстов Ю. Рубашевский ; редактор В. Шпарло]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2011. – 130 с. : ил.
  2. Шульман, М. А. Знамя Победы / М. А. Шульман, В. М. Тур. – Брест : Управление по печати облисполкома, 1997. – 29 с. : ил.
  3. Гiсторыка-культурная спадчына Пружанскага раёна : гiст. мiнулае, помнiкi археалогii, гiсторыi, культуры i архiтэктуры / [складальнік: М. А. Шульман i iнш.] ; Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама. – Брэст : Тэхнiчны цэнтр-88, 1996. – 32 с. : ил.
  4. Смайлік, А. Міхаіл Шульман: педагог, гісторык, краязнаўца / Алеся Смайлік ; фота Сяргея Рабчука // Раённыя будні. Пружаны, 2019. 25 мая. С. 6 : фат.
  5. Макарчук, В. Гартаючы старонкі лёсу : [у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма прайшоў вечар памяці, прысвечаны гісторыку і краязнаўцу М. А. Шульману] / В. Макарчук ; фота аўтара // Краязнаўчая газета. 2019. № 21–22. С. 4.
  6. Шульман, Д. «Вяртайцеся да родных каранёў!» : [паспяховы маскоўскі бізнесмен і мецэнат Д. М. Шульман расказвае пра тое, што для яго малая радзіма і як ён беражэ памяць пра яе] / Дзмітрый Шульман ; гутарыла Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2018. 17 сакавіка. С. 4.
  7. Лосич, П. Медаль в подарок : [московский предприниматель, уроженец Пружан Дмитрий Шульман приобрёл для музея-усадьбы «Пружанскі палацык» уникальный экспонат – медаль, выпущенную в 1879 г. к 50-летию творческой деятельности Ю. И. Крашевского] / Павел Лосич // Рэспубліка. 2015. 19 лістапада. С. 3.
  8. Хадаровіч, Г. І гэта з памяці не сцерці : [М. А. Шульман – грамадскі дзеяч, краязнаўца] / Ганна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2007. 28 красавіка. С. 3.
  9. Хадаровіч, Г. След на зямлі : [памяці М. А. Шульмана] / Ганна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 1999. 17 красавіка.
  10. Шульман Мiхаiл Аркадзьевiч : [некралог] // Раённыя буднi. Пружаны, 1998. 18 красавіка.
  11. Шульман, М. Музейныя экспанаты – як памяць пра паэта : [пра экспанаты ў фондзе музея сельгастэхнікума, якія датычаць пісьменніка Ільі Эрэнбурга] / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1997. 30 жніўня.
  12. Панюціч, А. «Аўтографы Перамогі» ў музеі сельгастэхнікума : [пра выставу «Аўтографы Перамогі», дзе сабраны звесткі пра беларусаў, якія пакінулі запісы на сценах разбуранага Рэйстага ў 1945 г.] / А. Панюціч // Раённыя будні. Пружаны, 1997. 16 жніўня.
  13. Шульман, М. Экспазіцыя музея папаўняецца : [пра дакументы часоў нямецка-фашысцкай акупацыі раёна] / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1997. 5 жніўня.
  14. Шульман, М. Новы экспанат музея : [народны музей сельгастэхнікума папоўніўся кнігай М. Чэрнышэўскага, выдадзенай у 1905 г.] / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1997. 8 красавіка.
  15. Шульман, М. Музейны фонд – чые багацце? : [пра народны музей сельскагаспадарчага тэхнікума] / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1997. 14 студзеня.
  16. Шульман, М. Пружанская рада : старонкі гісторыі 17 стагоддзя / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1996. 26 лістапада.
  17. Шульман, М. Папаўняюцца фонды музею / Міхаіл Мульман // Раённыя будні. Пружаны, 1996. 21 лістапада.
  18. Шульман, М. Іх паклікала неба : авіятары Пружаншчыны / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1996. 17 жніўня.
  19. Шульман, М. Пружанскія рэвалюцыянеры : старонкі гісторыі. Пружаны 1907 год / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1996. 9 ліпеня. С. 2.
  20. Шульман, М. Помніць усіх і кожнага : [пра яўрэяў Пружаншчыны, якія былі знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі] / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1996. 25 чэрвеня.
  21. Шульман, М. Зберагчы для патомкаў : [прапанова стварыць мемарыяльны музей майстра-ганчара А. Р. Такарэўскага на яго сядзібе па вул. Леніна, 92 у Пружанах] / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1996. 8 чэрвеня.
  22. Тур, В. ...У нас никомуне отнять : [о музее Пружанского совхоза-техникума] / В. Тур, М. Шульман // Вечерний Брест. 1996. 1 марта. С. 2.
  23. Архутик, Н. Взгляд сквозь годы : [о постоянно действующей краеведческой выставке документов и предметов, посвященной истории Пружанщины, в Пружанском совхозе-техникуме] / Н. Архутик // Заря. 1996. 13 января.
  24. Архуцік, М. Погляд скрозь гады : [пра пастаянна дзеючую краязнаўчую выстаўку «Гісторыя Пружаншчыны» ў саўгасе-тэхнікуме] / М. Архуцік // Раённыя будні. Пружаны, 1995. 12 снежня.
  25. Бунеева, Л. Одна, но пламенная страсть : [об историке, краеведе, заведующем музеем Пружанского совхоза-техникума М. А. Шульмане] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 1995. 1 декабря. С. 2.
  26. Шульман, М. А. Гісторыя Пружаншчыны ў рэчах і дакументах : [пра музейную выстаўку аб гісторыі Пружанскага раёна ў саўгасе-тэхнікуме] / М. А. Шульман ; запісаў А. Панюціч // Раённыя будні. Пружаны, 1995. 11 лістапада.
  27. Шульман, М. Пішу таму, што не магу маўчаць : [пра мемарыяльную дошку на будынку універмагу, якая выглядае непрыглядна; у кепскім стане знаходзіцца алея «Іх імёнамі названы вуліцы горада»] / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1995. 8 жніўня.
  28. Шульман, М. Рыхтуецца выстава : [пра падрыхтоўку фотавыставы па гісторыі Пружаншчыны ў музеі саўгаса-тэхнікума] / М. Шульман, А. Карнялюк // Раённыя будні. Пружаны, 1995. 5 жніўня.
  29. Шульман, М. Гісторыя ў кабінетах-музеях : [пра выкладанне гісторыі ў школах і стварэнне школьных музеяў] / Міхаіл Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1995. 8 ліпеня.
  30. Шульман, М. Дарагая рэліквія : [пра экспанаты музея саўгаса-тэхнікума – асабістыя рэчы генерала Б. С. Бахарава, які загінуў пры вызваленні Пружан] / Міхаіл шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1995. 25 сакавіка.
  31. Шульман, М. Праўда аб вайне : [пра выстаўку дакументаў і рэчаў, сабраных у раёне, «Праўда аб вайне» ў саўгасе-тэхнікуме] / Міхаіл шульман. Раённыя будні. Пружаны, 1995. 6 студзеня.
  32. Шульман, М.Музей павінен працаваць : [пра зачынены на доўгі рамонт музей У. І. Леніна ў саўгасе-тэхнікуме] / Міхаіл Шульман // Зара камунізму. Пружаны, 1989. 12 снежня.
  33. Выстава ганчарных вырабаў : [адкрыта ў музеі Пружанскага саўгаса-тэхнікума] // Народная тырбуна. 1994. 26 лютага.
  34. Ераминок, В. Тех дней незабываемые страницы : [о выставке к 50-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков в музее Пружанского совхоза-техникума] / В. Ераминов // Заря. 1994. 18  января.
  35. Шульман, М. Стане традыцыяй : [адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар загінуўшых на зямлі Афганістана воінаў-інтэрнацыяналістаў] / Міхаіл Шульман // Зара камунізму. Пружаны, 1989. 27 мая.
  36. Шульман, М. «Вашим, товарищ, сердцем и именем...» : [о музее В. И. Ленина в Пружанском совхозе-техникуме] / Михаил Шульман // Заря. 1984. 21 апреля.
  37. Шульман, М. Гісторыя Пружанскага раёна : да 500-годдзя горада Пружаны / Міхаіл Шульман // Зара камунізму. Пружаны, 1963. 6 жніўня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 502 разоў