Пятніца, 13 Май 2022 15:40

2022 г. — 550 гадоў з часу пабудовы Троіцкага касцёла ў в. Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н; 1472), помніка архітэктуры позняй готыкі

Касцёл Святой Троіцы каталіцкі храм XV ст.у вёсцы Ішкалдзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры ў стылі позняй готыкі, самы стары (з неперабудаваных) касцёл на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

 

Храм быў закладзены ў 1449 г. Мікалаем Неміравічам, які тады ж прызначыў храму забеспячэнне ад сваіх маёнткаў (права на гэта забеспячэнне позняе згадваецца і ў завяшчанні Неміравіча ў 1471 г.). Асвечаны паміж 1468 і 1471 гг., захаваў сваю спрадвечную структуру да цяперашні часу.

Прамавугольны ў плане асноўны аб’ём накрыты высокім стромкім двухсхільным дахам, выцягунтая пяцігранная апсіда — болей нізкай. Памеры храма 26,4×13,5 м. Галоўны фасад завершаны фігурным шпіцам і дэкараваны арочнымі нішамі. Сцены галоўнага і бакавых фасадаў умацаваны ступенчатымі контрфорсамі. Дзверы галоўнага ўваходу дубовыя, упрыгожаны каванымі ўзорчатымі кратамі. Інтэр’ер падзелены 4 слупамі на 3 кароткія нефы, мае тыповыя для готыкі нервюрныя зорчатыя і крыдовыя скляпенні. У выніку шматразовых перабудоў на працягу XVIIXX стст. мастацка-дэкаратыўнае ўбранне ўнутры помніка змянілася.

Архітэктурная кампазіцыя храма з’яўляецца інтэрпрэтацыяй сярэднееўрапейскіх гатычных форм. Траецкі касцёл не мае ўзнёслай вертыкальнай кампазіцыі, багатага скульптурнага афармлення, адметных для гатычнай архітэктуры Заходняй Еўропы. Здаецца масіўны, але яго своеасаблівая скульптурная пластыка, без выкарыстання прамых ліній, грацыёзная прапорцыя сцен контрфорсаў, імклівая дынаміка шчыта даху не выклікаюць сумненняў у яго гатычным характары. У гэтым помніку дакладна болей адлюстравана беларуская царкоўная готыка.

У сваёй архітэктуры Траецкі касцёл амаль поўнасцю паўтарае Святадухаўскі храм ў Кодэні (Бяльскі павет, Люблінскае ваяводства, Польшча), але мае адрозненні: не паўкруглая, а гранёная апсіда, круглая вежа з вітымі лесвіцамі прылягае не ў паўночна-заходнім, а ў паўночна-усходнім вуглу каталікана.

У другой палове XVI ст. па загадзе Мікалая Радзівіла Чорнага быў прыстасаваны пад кальвінісцкі сабор. У 1641 г. вернуты католікам. Падчас руска-польскай вайны ў сярэдзіне XVII ст. быў вельмі пашкоджаны.

Пасля польскага паўстання 1863 г., як і многія іншыя каталіцкія храмы на тэрыторыі Беларусі, быў зачынены. У 1868 г.прыстасаваны пад праваслаўную царкву. Пасля пераходуЗаходняй Беларусі ў склад Польшчы ў 1918 г. вернуты католікам. У 1969 г. закрыты савецкімі ўладамі. У 1980-х гг. рэстаўраваны і з таго часу выкарыстоўваецца як каталіцкі храм.

Легенды аб касцёле расказваюць самыя розныя. Перш-наперш, аб месцы, дзе яго пабудавалі. Легенды гавораць, што месца гэта адвечна было ў мясцовых жыхароў як вельмі шаноўнае. Верагодна, тут некалі было язычніцкае капішча. Адно з паданняў гаворыць, што касцёл пабудаваў Мікалай Неміравіч у падзяку Усявышняму за доўгачаканага спадчынніка; другая, што касцёл быў узведзены з надзеяй і мальбой на з’яўленне ў сям'і сына.

У савецкія часы чыноўнікі прыехалі ў касцёл з мэтай закрыць яго, але жыхары вёскі літаральна на каленях прасілі іх не рабіць гэтага. Уладам нічога не заставалася, як з’ехаць. У другі раз яны наведалі вёску ўжо з бульдозерамі і іншай тэхнікай, яўна даючы зразумець насельніцтву сур’ёзнасць сваіх намераў. Але вернікі не адступілі і на гэты раз: яны проста леглі пад колы. Начальнік загадаў вадзіцелю, які кіруе машынай, ехаць прама па людзях, але той выйшаў з кабіны, прапанаваўшы свайму шэфу заняць яго месца. Так і не аддалі мясцовыя жыхары сваю святыню. У памяць аб гэтай падзеі у касцёле ўведзены каляровы вітраж.

Журботная гісторыя звязана з настаяцелем касцёла ксяндзом Вінцэнтам Латарэвічам (1886–1919). У час Польска-савецкай вайны з прыходам Чырвонай арміі яму было загадана адмовіцца ад сваёй веры, але святар не паслухаўся, пасля чаго яго забілі: павезлі ў Мір і там застрэлілі. Вернікам удалося ўкрасці цела забітага ксяндза і пахаваць яго побач з касцёлам.

Касцёл Святой Троіцы в. Ішкальдзь уключаны ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца аб’ектам турызму.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

 

  1. Ішкалдскі Троіцкі касцёл / У. А. Чантурыя, А. А. Ярашэвіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 7. С. 369–370.
  2. Ішкалдскі Троіцкі касцёл // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 229.
  3. Ишкольдский Троицкий костел // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 432.
  4. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы : [в. Ішкалдзь] // Кулагiн, А. М. Каталiцкiя храмы Беларусi / А. М. Кулагiн. Мiнск : 2008. С. 165–166.
  5. Ишкольдский костёл Пресвятой Троицы // Туристская энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 230–231.
  6. Касцёл Прасвятой Тройцы : [в. Ішкалдзь] // Кулагiн, А. М. Каталiцкiя храмы на Беларусi : энцыклапедыяны даведнік / А. М. Кулагiн. Мiнск : 2000. С. 73–74.
  7. Ішкалдскі Троіцкі касцёл // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 511.
  8. Ішкалдскі Троіцкі касцёл / У. А. Чантурыя, А. А. Ярашэвіч // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. С. 230–231.
  9. Троицкий костёл : [д. Ишкольдь] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 96.
  10. Ішкалдскі Троіцкі касцёл / У. А. Чантурыя // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 599.
  11. Ішкалдскі касцёл / У. А. Чантурыя // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 5. С. 184.
  12. Культовые сооружения оборонного типа в Беларуси : [упоминание о костеле в д. Ишколдь] // ЮНЕСКО и Беларусь : 60 лет сотрудничества / сост. Н. Ю. Карасева. Минск : Звязда, 2014. С. 108.
  13. Суровая красота готической архитектуры : храмы во Вселюбе, Ишколди и Гнезно // Шедевры нашей старины / Ирина Шумская. – Минск : «Харвест», 2014. – 206 с. + 16 с. вкл. ; ил. – (Неизвестная история).
  14. Становление и развитие усадебного зодчества : [упоминание о Троицком костеле в д. Ишколдь] // Старинные усадьбы Гродненщины : Берестовицкий – Ивьевский районы / А. Т. Федорук. науч. ред. О. Н. Попко. Минск : Беларусь, 2014. С. 19.
  15. Локотко, А. И. Архитектура Беларуси в европейском и мировом контексте / А. И. Локотко. Минск, 2012. С. 109–110.
  16. Габрусь, Т. В. Саборы помняць усё : готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі / Габрусь Тамара Віктараўна. – Мiнск : Беларусь, 2007. –  167 с.
  17. Габрусь, Т. В. Мураваная сакральныя архітэктура Беларусі перыяду Вялікага княства Літаўскага да стварэння Рэчы Паспалітай (канец XIII – трэцяя чвэрць XVI ст.). Готыка і рэнесанс / Габрусь Т. В. // Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі ва ўсходне-славянскім і еўрапейскім кантэксце. Мінск, 2005. Т. 1. С. 212–295.
  18. Лакотка, А. І. Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі ва усходнеславян і еўрап. кантэксце : у 4 т. Т. 1. IVXIVстст. / А. І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 392 с. – Са зместу: Ішкалдзь. Троіцкі касцёл. С. 233–234.
  19. Маліноўскі, М.Храм ва ўселюбе набывае былыя абрысы : [касцёл у Ішкалдзі] // Культура. 2000. 22–28 красавіка (№ 16). С. 6.
  20. Лазука, Б. А. Гісторыя мастацтваў : вучэб. дапам / Б. А. Лазука. – Мінск, 1996. — 400 с. : іл. – Са зместу: [Касцёл Троіцы ў Ішкалдзі (1472, Баранавіцкі р-н)]. С. 9, 200, 222.
  21. Качаноўскі, У. Гісторыя культуры Беларусі : вучэбны дапаможнік / У. Качаноўскі. – Мінск : НКФ Экаперспектыва, 1994. – 162 с. – Са зместу: Троіцкі касцел у в. Ішкалдзь. С. 28.
  22. Ишколдь, XV век // Белорусский «экватор». 2-е изд., доп. и перераб. Минск : Полымя, 1988. С. 236.
  23. Трусов, О. А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XIXVIIвв : архитектурно-археологический анализ / О. А. Трусов. – Минск : Наука и техника, 1988. – 160 с., ил. – Из содерж.: Ишколдский костел. С. 87, 105, 120, 123, 125, 128, 153.
  24. Чантурия, В. А. История архитектуры Белоруссии (дооктябрьский период). – 3-е изд., прерраб. и доп. / В. А. Чантурия. – Минск : Высшая школа, 1985.
  25. Шубіч, М. Ішкалдскі касцёл / Міхаіл Шубіч // Наш край. Барановичи, 2014. 12 сентября. С. 3.
  26. Сямінонікава, З. Сімвал вечнасці : [касцел в Ішкалдзі Баранавіцкага р-на] / Зоя Сямінонікава // Літаратура і мастацта. 2007. 16 лютага (№ 7). С. 16.
  27. Лободенко, Г.Самые старые «будынкі» Беларусі / Глеб Лободенко ; фото Ал. Богданова // Комсомольская правда в Белоруссии. 2006. 16 декабря. С. 1213.
  28. Абрамовіч, У. Сведка сямі стагоддзяў : [аб Ішкалдскім Троіцкім касцёле ў Баранавіцкім раёне] / У. Абрамовіч // Рэспубліка. 2006. 25 лістапада. С. 10.
  29. Маліноўскі, М. Ішкалдскаму касцёлу – 525 гадоў : [кароткая гіст. звестка пра касцёл] / Міхась Маліноўскі // Чырвоная змена. 1996. 13 лістапада.
  30. Туронак, Ю. Фарміраваньне сеткі рымска-каталіцкіх парафій на Беларусі ў 1387–1781 гадах / Туронак Ю. // Наша Вера. 1995. № 1. С. 22–29.
  31. Войти и поклониться. Костел святой Троицы в д. Ишколдь Барановичского р-на // Знамя юности. 1993. 31 августа. (Наше наследие).
  32. Войти и поклониться : [реставрационные работы в костеле св.Троицы в д. Ишколдь Барановичского района] // Знамя юности. 1993. 31 августа.
  33. Троицкий костел[в деревне Ишколдь] // Во славу Родины. 1992. 8 октября.
  34. Гулый, А. В. Троицкий костел в Ишколди / А. В. Гулый // Сельское хозяйство Белоруссии. 1990. № 2. С. 32.
  35. Мархель, У. старонки каменнага летапису : [аб касцёле ў в. Ішкалдзі] / У. Мархель // Чырвоная змена. 1989. 14 кастрычніка. С. 9.
  36. Баравы, Р. В.Невядомы помнік беларускай готыкі / Р. В. Баравы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987. № 2. С. 20–24.
  37. Ярашэвіч, А. Готыка ў Ішкальдзі / А. Ярашэвіч // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1985. № 3.
  38. Чантурыя, У. З паўзабыцця… : [дом-крэпасць у в. Гайцюнішкі (Воранаўскі р-н) і храм у в. Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н)] / У. Чантурыя // Літаратура і мастацтва. 1967. 6 студзеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 509 разоў