Пятніца, 03 Чэрвень 2022 09:01

16 мая 2022 г. – 25 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю Кобрынскага мясакамбіната (ААТ «Кобрынскі мясакамбінат», ВУП «Брэсцкія традыцыі»; 1997)

ВУП «Брэсцкія традыцыі» знаходзіцца паблізу вёскі Залессе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Прадпрыемства ўяўляе сабой адасоблены аўтаномны гаспадарчы комплекс, які размешчаны на асобнай прамысловай пляцоўцы, што ў трох кіламетрах ад г. Кобрына, паблізу дзвюх буйных міжнародных аўтамагістралей Брэст-Масква і Кобрын-Гомель. Ён удала размешчаны па-за гарадской тэрыторыяй з вялікім патэнцыялам для далейшага развіцця і пашырэння.

 

Мясакамбінат пад Кобрынам быў спраектаваны ў 1989 г. У той час Беларусь мела развітую мясаперапрацоўчую галіну, былі пабудаваны больш за два дзясяткі мясакамбінатаў, якія пастаўлялі сваю прадукцыю ў многія рэгіёны СССР. Праект быў задуманы як спроба мадэрнізаваць савецкую мясаперапрацоўчую прамысловасць, а камбінат прадуглежваўся як навучальны цэнтр па падрыхтоўцы спецыялістаў мясаперапрацоўчай галіны для рэспублікі. Было закуплена нямецкае і фінскае абсталяванне. Фінансаванне рабілася з цэнтралізаванага валютнага фонду ў Маскве.

Пачатак будаўніцтва Кобрынскага мясакамбіната ажыццёўлены ў 1990 г. на тэрыторыі калгаса імя Суворава. Але наступіў 1991 г., калі адбыўся распад СССР. Для камбіната, які будаваўся, наступілі цяжкія часы, фінансаванне практычна спынілася.

16 мая 1997 г. адбылося доўгачаканае афіцыйнае адкрыццё Кобрынскага мясакамбіната. Была здадзена толькі яго першая чарга, будаўніцтва другой чаргі — лабараторна-бытавога корпуса — працягвалася. Першым дырэктарам Кобрынскага мясакамбіната стаў Уладзімір Канстанцінавіч Бохан.

Кобрыншчына атрымала самае сучаснае па тэхнічнай аснашчанасці прадпрыемства, якому не было аналагаў у рэспубліцы. Камбінат быў пабудаваны на комплексным тэхналагічным абсталяванні германскай фірмы Gewika Industrieanlagen GmbH. Будаўнічыя матэрыялы і інжынернае абсталяванне пастаўлены фінскай кампаніяй «ЕКЕ». Тэхналогія і абсталяванне адказваюць сучаснаму ўзроўню, адпавядаюць стандартам ЕС, дазваляюць перапрацоўваць айчынную і імпартную сыравіну, выкарыстоўваць імпартныя матэрыялы і забяспечваюць якасную комплексную перапрацоўку мяса.

Ужо ў першыя месяцы работы прадпрыемства пачало вырабляць вяндліну, потым сыравэнджаную каўбасу і мясныя паўфабрыкаты ва ўпакоўцы. На камбінаце былі распрацаваны новыя тэхналогіі сыравяленых вырабаў. Аднак поспех прыйшоў не адразу, завод у поўнай меры спазнаў крызісныя часы. Частая змена кіраўніцтва і цякучасць кадраў на працягу дзесяцігоддзя не дазвалялі Кобрынскаму мясакамбінату істотна нарошчваць тэмпы вытворчасці і пашыраць асартымент.

Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама № 3922 ад 31 студзеня 2002 г. Кобрынскі мясакамбінат быў пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. Пераломным і ўдалым для калектыву стаў 2005 г. Упершыню прадпрыемству ўручана прэмія ўрада Рэспублікі Беларусь, дыплом «Якасць-2005» і сімвалічны знак.Візітнай карткай ААТ «Кобрынскі мясакамбінат» на працягу гадоў заставаліся цвёрдавэнджаныя і сыравяленыя вырабы.

27 лістапада 2012 г. рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ААТ «Кобрынскі мясакамбінат» быў далучаны да ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» і стаў першым філіялам аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў мясапера-працоўчай прамысловасці Беларусі.Прадпрыемства ўзначаліў Міхаіл Міхайлавіч Цодаў. Аб’ядноўваючы два прадпрыемствы мясаперапрацоўчай прамысловасці, разам з павелічэннем вытворчых паказчыкаў, у аснову была пастаўлена задача захавання калектыву работнікаў, павышэнне якасці вытворчасці на прынцыпова новы ўзровень.

Прааналізаваўшы асартымент выпускаемай прадукцыі, аптымізавалі яго, пакінуўшы толькі запатрабаваныя рынкам вырабы. За час існавання філіяла абёмы выраслі ў два разы — да 550 т каўбасных вырабаў у месяц.

30 сакавіка 2015 г. на базе філіяла было створана вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкія традыцыі». У 2015 г. была ўведзена ў эксплуатацыю прыбудова да галоўнага вытворчага корпуса блока памяшканняў дапаможнага прызначэння, уведзены ў эксплуатацыю гараж-стаянка. Аб’ём вытворчасці дасягнуў 1084 т у месяц. З 1 лістапада 2018 г. дырэктарам ВУП «Брэсцкія традыцыі» з’яўляецца Аляксандр Міхайлавіч Саўчук.

ВУП «Брэсцкія традыцыі» — даччынае прадпрыемства ААТ «Брэсцкі мясакамбінат». У планах прадпрыемства развіваць партнёрскія адносіны з іншымі арганізацыямі па аказанні тых жа вытворчых паслуг. Цяпер на мясакамбінаце штомесяц выпускаецца да 4,5 тыс. т каўбасных вырабаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кобрынскі мясакамбінат // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 410.
  2. Тарасюк, Д. Я. Кобринский мясокомбинат / Д. Я. Тарасюк // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 473–474.
  3. Кобринский район. Мясокомбинат // Брестчина производит, предлагает, приглашает : каталог-справочник. Барановичи, 2004. С. 150.
  4. ОАО «Кобринский мясокомбинат» // Брестчина, устремлённая в будущее. Брест, 2009. С. 271.
  5. Увасабленне густу і якасці : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 25-годдзя з часу заснавання ВУП «Брэсцкія традыцыі» (Кобрынскі мясакамбінат) / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. – Кобрын, 2022. – 48 с. : фат. (Серыя «З гісторыі прадпрыемстваў горада»).
  6. Юбілейныя даты прадпрыемстваў і ўстаноў горада і раёна. Вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству «Брэсцкія традыцыі» (Кобрынскі мясакамбінат) (1997) – 25 гадоў з часу заснавання // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 63–64.
  7. Купляйце беларускае! : [изоматериал] : Свежайшее для Вас! : Вкусная компания : [плакат] / ОАО «Кобринский мясокомбинат». – [Минск, 2012]. – [1] л.
  8. Новый цех мясокомбината : коротко о разном : [в Кобрине возводится новый производственный цех, запуск которого планируется на лето] / подготовила Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2022. 24 марта (№ 12). С. 3.
  9. Пашкович, Л. 1 ноября 2018 года директором ПУП «Брестские традиции» назначен Савчук Александр Михайлович / Людмила Пашкович ; фота из архива ПУП «Брестские традиции» // Кобрынскі веснік. 2018. 5 снежня. С. 2.
  10. Пашкович, Л. Переработка — приоритетное направление : [в ПУП «Брестские традиции» вышли на самый большой объем произведенной продукции] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2018. 17 лістапада. С. 4.
  11. Белов, Д. Брестский мясокомбинат: качество, полезно, вкусно: [три золотых и две бронзовых медали предприятие завоевало на международной выставке «Продэкспо»] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2017. 1 сакавіка. С. 4.
  12. Елизарова, Ж. «Брестские традиции» : курс на модернизацию / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2017. 1 лістапада. С. 3.
  13. Дубина, Л. Секрет успеха «Брестских традиций» / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 16 сакавіка. С. 2.
  14. Савчук, М. Михаил Цодов: «Главный ресурс любого предприятия – это, конечно же, люди»: [о Кобринском филиале Брестского мясокомбината] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2014. 13 ноября. С. 2.
  15. Цодов, М. М. Объединение - путь к успеху : [директор филиала о задачах, стоящих перед филиалом ОАО «Брестский мясокомбинат»] / Михаил Михайлович Цодов // Кобрин-информ. 2013. 21 марта. С. 2.
  16. Васюк, Н. В компании с Боной Сфорцей : [ОАО «Кобринский мясокомбинат» – 15 лет] / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2012. 24 февраля. C. 6.
  17. Савчук, М. Белорусские товары : [в Новгородской области ОАО «Кобринский мясокомбинат» принял участие в международной выставке-ярмарке белорусских товаров] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2012. 12 апреля. C. 2.
  18. Савчук, М. Достойная продукция – достойная награда : [ОАО «Кобринский мясокомбинат» стал лауреатом в конкурсе «Лучшие товары РБ» в 2011 г.] / Маргарита Савчук, Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2012. 26 января. C. 3.
  19. Федаровіч, І. Новыя якасці далікатэснай прадукцыі : [Кобрынскі мясакамбінат атрымаў Гран-пры ў конкурсе «Лепшая прадукцыя года – 2011»] / Ігар Федаровіч // Кобрынскi веснiк. 2012. 21 студзеня. C. 1.
  20. Бялоў, Д. Той самы смак... : [адкрыццё новага магазіна ААТ «Кобрынскі мясакамбінат»] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2011. 16 лютага. C. 1–2.
  21. Волков, С. Магазин с ностальгией : [Кобринский мясокомбинат открыл новый продуктовый магазин] / Сергей Волков // Заря. 2011. 15 марта. C. 2.
  22. Кобринский мясокомбинат снова покорил вершины // Кобрин-информ. 2011. 15 декабря. C. 2.
  23. Кобринский мясокомбинат – первый! : [по итогам конкурса по охране труда ОАО «Кобринский мясокомбинат» занял 1-е место] // Кобрин-информ. 2011. 3 февраля. C. 2.
  24. Курец, А. И колбаски – пальчики оближешь. По доступной цене : [ОАО «Кобринский мясокомбинат» радует покупателей новыми видами продукции, выполнеными по стариным рецептам] / Александр Курец // Белорусская нива. 2011. 25 августа. C. 5.
  25. Мельнік, Р. Кобрынскія каўбасы ведаюць і ў Расіі / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2011. 17 жніўня. C. 2.
  26. ОАО «Кобринский мясокомбинат» снова впереди!!! : [ОАО «Кобринский мясокомбинат» получил сертификат на право маркировки «натуральный продукт»] // Кобрин-информ. 2011. 7 июля. C. 3.
  27. Скоро состоится открытие четвёртого фирменного магазина ОАО «Кобринский мясокомбинат» // Кобрынскі веснік. 2011. 5 лютага. С. 1.
  28. ОАО «Кобринский мясокомбинат» – победитель! : [ОАО «Кобринский мясокомбинат» награжден дипломом в конкурсе «Лучшая продукция года»] // Кобрин-информ. 2010. 23 декабря. C. 2.
  29. Рекуц, С. Месторождение вкуса : [один из самых высокотехно-логичный мясокомбинат страны – Кобринский] / Сергей Рекуц // Заря. 2010. 28 декабря. C. 11.
  30. Сумар, К. К новому качеству жизни : [на Кобринском мясокомбинате прошли работы по реконструкции и техническому перевооружению, замене устаревшего оборудования на новое] / Константин Сумар // Экономика Беларуси. 2010. № 4. C. 56–58.
  31. Диплом за шоколадную колбасу : [на республиканском конкурсе «ГУСТ» Кобринский мясокомбинат удостоен победных дипломов за сырокопчёную колбасу с шоколадом «Миланская» и плавленый сыр «Янтарь»] // Заря. 2009. 16 июня. C. 2.
  32. Мощик, С. Шоколадная колбаса из Кобрина / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2009. 10 апреля. C. 2.
  33. Муха, Ф. Сначала шоколадная, теперь – страусиная / Федор Муха // Рэспублiка. 2009. 2 чэрвеня. C. 3.
  34. Несовместимое : [Кобринский мясокомбинат начал выпуск сырокопчённой колбасы «Миланская» с добавлением шоколада] // Советская Белоруссия. 2009. 10 апреля. C. 1 ; Звязда. 2009. 10 красавіка. С. 1.
  35. Расолька, С. «Вітамінкі» з яйкамі... страуса : [Кобрынскі мясакамбінат плануе выпуск вітамінных сасісак] / Сяргей Расолька // Звязда. 2009. 21 мая. C. 2.
  36. Пай, Д. Вкусные традиции и «олимпийское» качество / Дмитрий Пай // Вечерний Брест. 2008. 27 июня. C. 5.
  37. Тарасюк, Д. Гостинец из Кобрина : [интервью с директором мясокомбината Д. Тарасюком] / Д. Тарасюк ; [интервью взял] Федор Муха // Рэспублiка. 2007. 27 снежня. C. 2.
  38. Кряквин, А. Пять колец качества : [ОАО «Кобринский мясокомбинат» - победитель в республиканской общественной акции «Олимпийское качество»] / А. Кряквин // Вечерний Брест. 2006. 17 марта. С. 4.
  39. Пянко, А. Импульс «Зелёной недели» : [Кобринский мясокомбинат на знаменитой ярмарке в Берлине] / А. Пянко // Кобрынскі веснік. 2006. 28 студзеня. С. 1.
  40. Веременюк, О. Кобринский мясокомбинат: воплощение вкуса и качества. И умелого руководства / Ольга Веременюк // Комсомольская правда в Белоруссии. 2005. 30 декабря. С. 20–21.
  41. Савчук, М. Крутой подъем к успеху : [всего год понадобилось новому директору В. В. Пунько, чтобы поднять на ноги отстающее предприятие] / М. Савчук // Кобрин-информ. 2005. 17 ноября. С. 2.
  42. Хількевіч, У. Калектыў, які знайшоў сваё месца ў новай рэчаіснасці : [канец 2004 г. і пачатак 2005 г. сталі пераломным перыядам для Кобрынскага мясакамбіната] / Уладзімір Хількевіч, Вераніка Арлоўская, Марыя Жылінская // Звязда. 2005. 30 верасня. С. 7.
  43. Шугай, А. У мясакамбіната свой фірменны : [адчыніўся фірменны магазін Кобрынскага мясакамбіната] / А. Шугай // Кобрынскі веснік. 2003. 19 лютага. С. 3.
  44. Кукса, М. Посоревнуемся с Европой? : [в Кобрине начал работать новый мясокомбинат] / М. Кукса // Заря. 1997. 20 мая. С. 1.
  45. Полигон западных технологий : [пуск нового мясокомбината в Кобрине] // Вечерний Брест. 1997. 16 мая. С. 1.
  46. Сацук, А. Кобрынскі мясакамбінат уступіў у строй : [16 мая адбылося доўгачаканае афіцыяльнае адкрыццё Кобрынскага мясакамбіната] / А. Сацук // Кобрынскі веснік. 1997. 21 мая. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 405 разоў