Аўторак, 14 Чэрвень 2022 11:58

8 жніўня 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Змітра Віталіна (сапр.: Дзмітрый Рыгоравіч Сергіевіч; 1912–2004), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, паэта, празаіка, журналіста

Змiтро Віталін (Дзмітрый Рыгоравіч Сергiевiч) нарадзіўся 8 жніўня 1912 г. у вёсцы Сухое Бродніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласцi). Бацька, Рыгор Паўлавіч, працаваў на чыгунцы; маці, Ульяна Васільеўна, — дачка сельскага старасты Васіля Шурхая. У 1915 г., калі пачалося нямецкае наступленне, сям’я эвакуіравалася ўглыб Рассіі. Спачатку жылі ў Бранску, потым пераехалі ў Мелекес, у Заволжа. У 1919 г. вярнуліся на радзіму, спыніліся на станцыi Калінкавічы.

 

У 1920 г. Дзмiтрый Сергiевiч паступіў у першы клас вышэйшага пачатковага вучылішча. У 1929 г. скончыў 8 класаў і паехаў у Мінск, працаваў на будоўлі. Паступіў на 5-месячныя курсы радыёманцёраў і пачаў працаваць у радыёмайстэрні Белрадыёцэнтра. А праз нейкі час перайшоў на працу ў рэдакцыю радыёвяшчання ў якасці літсупрацоўніка. Да таго часу адносяцца і публікацыі вершаў у «Чырвонай змене». Дэбютаваў вершамі на беларускай мове ў 1930 г. пад псеўданiмам Змітро Віталін.

Працаваў у крычаўскай раённай газеце ў якасці адказнага сакратара. Вяртаецца ў Мінск і паступае на творчае аддзяленне Мінскага педагагiчнага інстытута. Адначасова працаваў у часопісе «Шляхі калектывізацыі». Пісаў вершы і шырока друкаваўся ў рэспубліканскіх выданнях, здольны і ўжо досыць вядомы ў той час малады беларускі паэт. Аўтар зборніка вершаў «Будзем жыць!» (1932). Змiтро Вiталiн услаўляў поспехi сацыялiстычнага будаўнiцтва, яго лiрыка была прасякнута матывамi захаплення жыццём, рамантыкай юнацтва.

У 1933 г. быў арыштаваны і праз чатыры месяцы асуджаны на два гады папраўчых лагераў, якiя адбыў у Томску. Рэабiлiтаваны 24 жнiўня 1956 г. У 1935 г. вярнуўся ў г. Калінкавічы Гомельскай вобласці, працаваў на будоўлі. У 1936 г. быў прызваны у Чырвоную армію, гэта быў будбат — будавалi ваенныя гарадкi на Беларусi i ў Смаленскай вобласцi. Пасля дэмабілізацыі працаваў на фанернай фабрыцы ў Мазыры, у нарыхтоўчай канторы ў Лельчыцкім раёне. Затым была праца ў абласной газеце «Бальшавік Палесся». Спачатку быў карэспандэнтам сельгасаддзела, а потым накіравалі ў г. Ельск куставым карэспандэнтам. У газеце прапрацаваў да самай вайны.

У Вялікую Айчынную вайну Дзмiтрый Сергiевiч на фронце. Першыя два гады служыў радавым сувязістам на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Абараняў і вызваляў ад блакады Ленінград. З восені 1943 г. пачаў працаваць у якасці карэспандэнта дэвізійнай газеты «Вперед, за Родину!». Франтавыя дарогі правялі яго праз Наўгародчыну, Пскоўшчыну, Латвію, Літву, Польшчу, Германію, Чэхаславакію. Вызваляў Венгрыю і Аўстрыю.

Пасля вайны Дзмiтрый Сергiевiч стаў працаваць у штотыднёвай газеце «За честь Родины» Цэнтральнай групы войск, якая дыслацыравалася ў Аўстрыі. Прабыў там пяць гадоў. Вясной 1950 г. ваенны журналіст Дзмітрый Сергіевіч быў пераведзены ў г. Адэсу, у акружную газету «Защитник Родины». Тут працаваў паўтары гады, затым быў накіраваны на вучобу у Ленінград – на вышэйшыя курсы ўдасканалення палітсаставу Савецкай арміі (1951–1952). Па заканчэнні курсаў вярнуўся ў Адэсу. З 1961 г. звольніўся ў запас у званнi маёра (у 2001 г. было прысвоена званне падпалкоўнiка) і пачаў займацца творчай працай.

Першая кніга на рускай мове – аповесць «На голубом Дунае» – выйшла ў 1955 г. у Адэскім абласным кнiжным выдавецтве. У Адэсе пад сваім прозвішчам на рускай мове выдаў кнігі прозы пераважна на ваенную тэматыку: «Первый бой» (1957), «Привет из юности» (1964), «Тревожная осень» (1966), «Высокий остров» (1969), «Маршевая рота» (1971), «Гроза на рассвете» (1973), «Сосны посреди поля» (1975), «Добрые приметы» (1978), «Нет последних рубежей» (1982) і інш. Выходзiлi кнiгi раманаў, аповесцей i апавяданняў таксама ў выдавецтвах Кiева i Масквы. Па яго сцэнарыю ў канцы 1960-х быў пастаўлены тэлевiзiйны спектакль «Твердыня души» аб абароне Адэсы.

Лёс Дзмiтрыя Рыгоравiча склаўся не проста. Пасля вайны згубiў сувязь з Беларуссю, нават у даведнiках да пачатку 1990-х гг. пiсалi, што З. Вiталiн «прапаў без вестак на фронце». Але нарэшце сувязi лiтаратара аднавiлiся, у 1994 г. часопiс «Полымя» надрукаваў падборку яго вершаў, а штотыднёвiк «Лiтаратура i мастацтва» змясцiў артыкул аб яго жыццёвым i творчым шляху.

У 1978 г. адзiная дачка Дзмiтрыя Рыгоравiча з’ехала ў ЗША, гэта па тых часах прынесла пiсьменнiку шмат клопатаў: выключылi з КПСС, забаранiлi друкавацца. Потым, праўда, кнiгi апавяданняў i аповесцей зноў выходзiлi. У 2000 г. памерла жонка, Дзмiтрый Сергiевiч стаў зусiм адзiнокi, не мог самастойна выйсцi на вулiцу, яму патрыбны быў пастаянны дагляд.

Д. Р. Сергiевiч памёр 4 лістапада 2004 г., пахаваны ў Адэсе.

Беларускі пісьменнік, аўтар кніг па гісторыіі і краязнаўству Уладзімір Аляксандравіч Лякін выдаў нарысы аб жыцці і творчасці літаратара — «Тры жыцці Змітро Віталіна» (2012) і «Поэт на войне» (2017).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 Творы Д. Р. Сергіевіча

  1. Личная война : рассказы и повести / Дмитрий Сергиевич. – Одесса : Астропринт, 2004. – 100 с. 
  2. Личная война : рассказы и повести / Д. Сергиевич. – Киев : Радяньская школа, 1983. – 270 с. – Содерж.: На крутоярье; Явка с повинной : повести; Первый день; У морской пристани; Не все вернёмся; День рождения; Продолжение жизни; Софья Петровна : рассказы.
  3. Нет последних рубежей : повесть / Дмитрий Сергиевич. – Одесса : Маяк, 1982. – 247 с.
  4. Добрые приметы : рассказы, очерки, повести / Д. Сергиевич. – Одесса : Маяк, 1978. – 230 с. – Содерж.: Лучшие годы; Личная война; Илья Каплунов, бронебойщик; Привет из юности; Дорога через лес; Такое наше дело; Горячий денёк; Солдаты идут вперёд; Прапорщик : рассказы и очерки; Кузьма Плахин, солдат; Показания свидетеля защиты : повести.
  5. Сосны посреди поля : рассказы / Дмитрий Сергиевич. – Одесса : Маяк, 1975. – 408 с.
  6. Гроза на рассвете : роман : [Венгрия в 1956 г.] / Д. Сергиевич. – Одесса : Маяк, 1973. – 357 с.
  7. Товарищи огненных лет : повесть и рассказы / Д. Г. Сергиевич. – Москва : Воениздат, 1972. – 414 с.; 1 л. портр.
  8. Маршевая рота : повесть / Д. Сергиевич. – Одесса : Маяк, 1971. – 196 с.
  9. Высокий остров : роман / Д. Сергиевич. – Одесса : Областное издательство, 1969. – 204 с.
  10. Десять дней отпуска : повести и рассказы / Д. Г. Сергиевич. – Москва : Воениздат, 1967. – 296 с. – Содерж.: Первый бой; Начало легенды; Одна ночь; Друг; Камень любви; Висла, река польская; Кузнец не боится дыма; Прощание с Веной; Николай и Миклош; Ветер в степи; Новый агитатор; Четрые минуты нового года.
  11. Начало легенды : рассказы / Д. Г. Сергиевич. – Москва : Воениздат, 1966. – 48 с. (Б-ка журнала «Советский воин»).
  12. Тревожная осень : повесть / Дмитрий Сергиевич. – Одесса : Маяк, 1966. – 216 с.
  13. Привет из юности : рассказы / Дмитрий Сергиевич. – Одесса : Маяк, 1964. – 220 с.
  14. Мы служим родине : рассказы / Д. Сергиевич. – Москва : Воениздат, 1962. 255 с. – Содерж.: Ветер в степи; Когда вырастают крылья; Горячий денёк; Платочек; Вечерняя заря; Четыре минуты нового года; Девушка с «Онеги»; Чтобы пчёлы жужжали в лесах; Чутьё; В полях.
  15. Первый бой : рассказы о солдатах / Д. Сергиевич. – Одесса : Областное издательство, 1957. – 100 с.
  16. На голубом Дунае : повесть / Д. Сергиевич. – Одесса : Областное издательство, 1955. – 204 с.
  17. Будзем жыць! : вершы / Змiтро Вiталiн. – Менск [Мінск] : ЛіМ ДВБ, 1932. – 79 с.
  18. Крапіва : [верш] / Змітро Віталін ; падрыхтоўка да друку Віктара Жыбуля // Роднае слова. 2021. № 3. С. 8.
  19. «Паэзія – труба падзорная...» : вершы / Змітро Віталін ; падрыхтаваў да друку Віктар Жыбуль // Дзеяслоў. 2016. № 5. С. 241–250.
  20. Памяці Петруся Броўкі : [верш] / Змітро Віталін // Роднае слова. 2015. № 6. С. 9.
  21. Памяці Тодара Кляшторнага : [верш] / Змітро Віталін ; публікацыя і заўвагі Віктара Жыбуля // Роднае слова. 2013. № 3. С. 6.
  22. Малітва ; У месячнай віднаце ; Дым і высь ; Сустрэча ; Дарога ; Роздум : [вершы] / Змітро Віталін ; падрыхтаваў да друку Віктар Жыбуль // Роднае слова. 2012. № 9. С. 20–21.
  23. Адпомсцiцца ; Будбат ; Бурундук ; Цемната ; Пачатак верша ; Суп «рататуй» ; Мова, мацi мая ; Вызваленне ; Што за дзiўнае уладкаванне ; Мальвiна : [вершы 1935–1938 гг.] / Змiтро Вiталiн ; уступ. арт. С. Законнiкава // Полымя. 1994. № 12. С. 50–57.

Аб жыцці і творчасці Д. Р. Сергіевіча

  1. Сергіевіч Зміцер Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2002. Т. 14. С. 348.
  2. Змітро Віталін // Беларускія пісьменнікі : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мiнск, 1994. С. 102.
  3. Віталін Змітро / Г. П. Харошка ; [бібліяграфія – З. У. Драздова] // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мiнск, 1993. Т. 2. С. 13–14.
  4. Віталін Змітро / С. П. Шушкевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. Мiнск, 1984. Т. 1. С. 629.
  5. Дзмітрый Сергіевіч (Змітро Віталін) // Іванаўшчына літаратурная: ад сярэднявечча да сучаснасці : зборнік нарысаў / уклад. А. Крэйдзіч. – Мінск : Мінкопрынт, 2018. С. 20–25.
  6. Лякин, В. А. Поэт на войне : биографический очерк / В. А. Лякин. – Минск : Колорград, 2017. – 145, [1] с.
  7. Лякін, У. А. Тры жыцці Змітро Віталіна : гісторыка-біяграфічны нарыс / У. А. Лякін. – Мазыр : Белы Вецер, 2012. – 201, [3] с., [6] л. іл. – Са зместу: Літаратурная спадчына З. Р. Сергіевіча (Змітро Віталіна) : спіс [143 назвы].
  8. Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі: мясціны і асобы / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 4–5.
  9. Крэйдзіч, А. Пакручастыя дарогі пісьменніка з Беларусі : [пісьменнік Дзмітрый Сергіевіч (псеўданім Змітро Віталін] / Анатоль Крэйдзіч // Янаўскі край. Іванава, 2018. 19 студзеня (№ 5). С. 9.
  10. Жыбуль, В. В. Віталін – жыццёвы : Штрыхі да творчага партрэта Змітра Віталіна / Віктар Жыбуль // Дзеяслоў. 2016. № 5. С. 225–240.
  11. Жыбуль, В. В. Неаднойчы пахаваны, неаднойчы ўваскрэслы : да 100-годдзя Змітра Віталіна / Віктар Жыбуль // Роднае слова. 2012. № 9. С. 17–19.
  12. Крэйдзiч, А. Тры жыццi забытага пiсьменнiка-земляка / Анатоль Крэйдзiч // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 27 лiпеня. С. 6.
  13. Рублевская, Л. Переплетение судеб и стихов : [о книге: Лякiн, У. «Тры жыццi Змiтро Вiталiна»] / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. 2012. 13 июля. С. 16.
  14. Лякин, В. Сквозь столетия: история станции Мозырь – Калинковичи : [об автобиографической повести Д. Сергиевича «Старые годы»] / Владимир Лякин // Железнодорожник Белоруссии. 2010. 28 августа. С. 14.
  15. Ладутько, К. В поисках утраченного : [Змитро Виталин (Д. Г. Сергиевич) родился в д. Сухое Ивановского района] / Кирилл Ладутько // Советская Белоруссия. 2009. 31 июля. С. 16.
  16. Через годы, через расстояния… : Дмитрию Сергиевичу – 90! // Одесские новости. 2003. 8 августа (№ 143 (2718)).
  17. Пруднікаў, П. Другая маладосць паэта : [аб жыцці і творчасці З. Віталіна (сапр. Д. Р. Сергіевіч)] / Павел Пруднiкаў // Першацвет. 1996. № 3. С. 61–64.
  18. Пруднікаў, П. Уваскрэшанне : [пра Д. Р. Сергіевіча, пісьменніка з в. Сухое Iванаўскага раёна] / Павел Пруднiкаў // Чырвоная звязда. Iванава, 1994. 22 сакавіка. С. 3–4.
  19. Пруднікаў, П. Уваскрэшанне : вяртанне з палону страху : [пра пiсьменнiка Змітра Віталіна (Д. Р. Сергiевiча)] / Павел Пруднiкаў // Лiтаратура і мастацтва. 1994. 25 лютага (№ 8). С. 5, 12.
  20. Пруднікаў, П. Абарваная струна : успамiн пра сябра [паэта З. Вiталiна] / Павел Пруднiкаў // Чырвоная змена. 1985. 17 кастрычніка.
  21. Смоліч, Г. [75 гадоў з дня нараджэння Змiтра Віталіна : бiяграфiчная нататка] / Г. Смолiч // Полымя. 1985. № 7. С. 223.
Чытаць 437 разоў